Патрулі
Шрифт:
— Ix трэба было як след прабраць.
— Затрымаць ды ў штаб адвесці,— сур’ёзна зазначыў Лапата.
Сёмка, усё штось скептычна ўсміхаючыся, сказаў:
— Што з імі валэндацца? Набіць-бы каркі ды і ўсё. Я-б ім паказаў!
Ужо бадай добра сцямнела, калі яны прыйшлі на вуліцу Пясчаную. Гэта была звычайная на ўскраіне вуліца — ціхая, з невялікімі прыватнымі домікамі, садамі і гародамі. Між дамоў цягнуліся высокія платы, над імі ў зорным небе чарнелі вішнякі і ў дварах лязгал! ланцугамі сабакі. Хлопцавы камашы мякка ступалі па ўтаптанай мураве, дзе пасвіліся ўдзень
Высокае, цёмнае неба заззяла безліччу мігатлівых іскрынак. Няроўнай паласой праз зорныя абшары рассыпаўся Млечны шлях. Пасля гарадскога тлуму тут, на ўскраіне, было неяк незвычайна ціха і глуха. Здалёк даносіліся толькі гудкі паравозаў на станцыі, ды на гарадскіх вуліцах бліскалі фары аўтамабіляў — іх далёкае святло палахліва блукала па сценах будынкаў.
Хлопцы прайшлі між змрочных нямых карпусоў цагельнага завода, мінулі інтэрнат. Усюды было спакойна. Вокны ў будынках ярка свяціліся, часам бразгалі дзверы, і з фортак выляталі гукі радыё. У прысадзістым доўгім будынку клуба, відаць, ішло кіно. Сіняватыя промні, быццам нацягнутыя трапяткія струны, снавалі там у цемнаце над галовамі гледачоў. Патрулі спыніліся перад вокнамі, зазірнулі на экран, і Сёмка раптам узгарэўся жаданнем:
— Давайце паглядзім, — прапанаваў ён Піліпу. Алесь прыкмеціў, што Сёмка чамусьці не размаўляў з ім і звяртаўся да аднаго Лапаты. Разважыўшы, што гэтая благая справа — глядзець кіно, калі яны прызначаны патруляваць, старшы запярэчыў:
— Ну, нельга так. Трэба хадзіць.
— Вось мне яшчэ камандзір знайшоўся! — злосна асек яго Сёмка. — Нельга, нельга!.. Хадзем, Піліп, нас пусцяць.
Але Піліп таксама адмовіўся, i яны зноў пайшлі назад ранейшым шляхам. Цяпер ужо ззаду ішоў Сёмка. Ён пакрыўдзіўся ці раззлаваўся i не размаўляў ні з кім.
Так яны патрулявалі на Пясчанай і апынуліся ў пачатковым пункце свайго маршруту. Час набліжаўся да поўначы. Вокны ў дамах ўжо гаслі патроху, і ўскраіну ўсё мацней апаноўвала начная ціша. Патрульства канчалася, і Алесь нават пашкадаваў, што нічога так і не здарылася ў гэты вечар. Пакрысе ён ужо асвоіўся з новымі абавязкамі і хацеў, каб яшчэ што-небудзь здарылася, каб была якая карысць ад яго намаганняў.
У канцы вуліцы яны спыніліся ля воданапорнай калонкі. 3 яе загнутай трубы ціхенька цурчэў у цемры тоненькі струменьчык, iхлопцы па чарзе напіліся сцюдзёнай вады, потым пастаялі крыху.
— Ну што, бадай, хопіць на сёння? Пайшлі дамоў, — сказаў Сёмка, кінуў і затаптаў акурак.
— Яшчэ-б трэба на цагельны наведацца, — запярэчыў Алесь.
— Ат, што там хадзіць! Усюды спакойна.
— Але-ж там сеанс хутка скончыцца.
— Мне ўжо надакучыла бадзяцца, — стаяў на сваім Сёмка. — Пайшлі, Піліп!
Агеньчык ля піліпавага твару ўзгарэўся ў цемры, потым патух, і Піліп сказаў з нечаканай прыкрасцю ў голасе:
— Што-ж, аднаго Алеся пакідаць, ці што? Трэба патруляваць, калі прызначылі.
Сёмка крута павярнуўся да яго і ўраз насцярожыўся, пэўна, пакрыўджаны адказам. —
— Што, мо’ хочаш падзяку з ім зарабіць?—
— Нашто падзяку, — спакойна адказаў Піліп.— Проста трэба прайсці.
— Ну і ідзі! — с а злосцю кінуў Сёмка хутка пайшоў ад ix.
Алесю не спадабалася гэта, але ён не спрачаўся. Сёмка быў разумнейшы, байчэйшы за яго i з усякай сваркі заўсёды выходзіў пераможцам. Алесь-жа вельмі не любіў сварыцца i часта ўступаў крыклівым, нават тады, калі праўда была на яго баку. Яму цікава было толькі: чаго гэта Сёмка, звычайна такі актыўны ў комсамольскіх справах, гэтак занатурыўся сёння. I паступова ў Алеся выплыла думка, ці не яго старшынство таму прычынай? Калі так, то які дзівак тады гэты Сёмка! А Лапата вось, здаецца, іншы, куды прасцейшы i зразумелы, — таксама новая рыса ў чалавеку, бо Піліп i Сёмка даўно сябравалі і многія лічылі, што ў ix роўныя характары.
Застаўшыся ўдвух, Алесь і Піліп моўчкі пастаялі крыху, потым Лапата сказаў, таксама, відаць, думаючы пра Сёмку:
— Раззлаваўся дурань.
— Давай, Піліп, хутчэй пойдзем, а то сеанс скончыцца, — сказаў Алесь, і Піліп, зразумеўшы таварыша, згодна налёг на хаду. Праз колькі часу хлопцы зноў уваходзілі на тэрыторыю цагельнага завода.
Кіно ўжо скончылася. Ля клуба чулася гамонка. У розных кірунках разыходзіліся людзі. У цемры блішчэлі ручныя ліхтарыкі.
I раптам аднекуль данёсся жахлівы крык:
— А-а-й! Ратуйце! Людзі!
Гэты крык і словы скаланулі хлопцаў. Алесь устрапянуўся і кінуўся бегчы проста на голас. За ім — Лапата.
I тут насустрач ім вынырнулі цьмяныя постаці. Яны набліжаліся да патрулёў, гучна тупаючы нагамі. I толькі, калі ззаду ў другі раз пачуўся прарэзлівы жаночы крык, Алесь зразумеў, хто гэта ўцякаў. Але на нейкі момент ён разгубіўся і, відаць, спазніўся. Покуль хлопец што-кольвечы сцяміў, трое ўцекачоў ужо міналі ix, і тады раптоўна, ахоплены нейкай ледзянячай душу трывогай, Алесь дзікім голасам крыкнуў:
— Стой!!! — і што было сілы кінуўся ўслед.
Куды прапаў Лапата, ён і не заўважыў нават. Пэўна той падаўся туды, дзе здарылася няшчасце. Ды ў першае імгненне Алесь і не зважаў на яго адсутнасць. Ён імчаў, што аж нагам было балюча, і сэрца, захлынаючыся, калацілася ў грудзях. Але ўцекачы, пэўна, ведалі, што ў іхніх нагах — іх паратунак, і таксама добра імчаліся па цёмнай вуліцы. Нейкі час адлегласць між імі і Алесем амаль не скарачалася. Алесь бачыў, а хутчэй адчуваў у цемры толькі прыгнутую постаць задняга ўцекача, пярэднія-ж хутка зніклі, відаць, пахаваліся недзе.
Узрушаны жудасцю здарэння, Алесь наважыўся абавязкова дагнаць злачынцу. Ён не думаў, як здолее затрымаць яго, не ведаў, ці хопіць у яго сілы і смеласці зрабіць гэта. Ён толькі адчуваў сваю адказнасць за яго затрымку, і гэтае адчуванне зараз было мацней за ўсе іншыя пачуцці.
Урэшце яны апынуліся ў тым месцы, дзе была калонка і дзе яны яшчэ нядаўна стаялі ўтраіх. Алесь, сабраўшы ўсе сілы, паскорыў бег і ўхапіў злачынцу ззаду за яго адзежыну. Уцякач спатыкнуўся, i яны абодва з лаянкай пакаціліся па вуліцы.