Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ва ўсякiм выпадку - не найгоршая, да таго ж - i з карцiнкамi.

Ён зусiм забыўся пра альбом, у якi жонка старанна ўклейвала карцiнкi, схаваныя ў кожным пачку кавы. На карцiнках былi намаляваны кветкi з усяго свету.

– Калi назбiраць тры поўныя серыi, можна бясплатна атрымаць арэхавую спальню.

Мэгрэ прыняў душ - тады ў кватэры яшчэ не было ванны. Потым паеў супу: ён заўсёды еў суп ранiцай у сябе ў вёсцы i захаваў гэту звычку ў горадзе.

– Ты, канешне, не ведаеш, калi вернешся?

– "...у гэтыя гадзiны цi днi службоўцу

не можа быць гарантаваны адпачынак", - з усмешкай сказаў ён.

Мадам Мэгрэ вельмi добра ведала свайго мужа. На яе галаве ўжо красаваўся капялюшык. Яна любiла праводзiць мужа на работу, быццам дзiцё ў школу, але да самага камiсарыята не даходзiла, бо ён бы адчуваў сябе няёмка пры сустрэчы з якiм-небудзь сваiм калегам.

Роўна а дзесятай на вулiцы Лярошфуко спыняўся кабрыялет камiсара, запрэжаны няўрымсным стаеннiкам, i фурман забiраў лейцы з рук гаспадара. Максiм Лё Брэ быў, мусiць, адзiны палiцэйскi камiсар ва ўсiм Парыжы, якi меў уласны экiпаж i жыў у Мансо ў адным з новых гмахаў па бульвары Курсэль.

Перш чым з такiм форсам з'явiцца ў камiсарыяце, ён паспяваў адведаць клуб Гоша, пафехтаваць там, паплаваць у басейне i пабываць у масажыста.

Рапарт Мэгрэ ўжо ляжаў на стале камiсара, i Мэгрэ думаў пра гэта з глухой трывогай. Гэта быў ягоны першы рапарт. Ён усю ноч да дня старанна працаваў над iм, сiлячыся нiчога не ўпусцiць з зусiм яшчэ свежых у памяцi тэарэтычных выкладак.

Пасля падзей на вулiцы Шапталь флейтыст Жустэн Мiнар так i не пакiнуў Мэгрэ, правёў яго назад да самага камiсарыята. Яны спынiлiся ля ўвахода.

– Вы жанаты?
– спытаў Мэгрэ.

– Жанаты.

– Жонка, напэўна, непакоiцца.

– Гэта не мае значэння.

I Жустэн зайшоў у камiсарыят. Мэгрэ занатаваў паказаннi музыканта, даў яму падпiсаць. Аднак флейтыст усё не iшоў дадому.

– Жонка ўчынiць вам скандал.

Гэта не мае значэння, - з мяккай упартасцю паўтарыў Жустэн.

Чаму Мэгрэ думаў цяпер пра гэта? Ён амаль сiлай справадзiў яго на золку. Развiтваючыся, флейтыст нясмела i разам з тым настойлiва запытаўся:

– Вы дазволiце мне прыйсцi пабачыцца з вамi?

Ён падаў скаргу на дварэцкага Луi, у якой рашуча настойваў на ўмяшаннi палiцыi. Усе гэтыя паперы, прыведзеныя ў бездакорны парадак, ляжалi цяпер на стале камiсара, паверх штодзённых, менш значных рапартаў.

Рэдка хто бачыў, як прыходзiў Максiм Лё Брэ, таму што iшоў ён бакавым калiдорам i трапляў проста ў свой кабiнет, але прыход яго быў чуцён, i на гэты раз у Мэгрэ ёкнула сэрца.

На лаве ўжо месцiлася з тузiн звычайных клiентаў, у большасцi бедных людзей, галоты; ён па чарзе выклiкаў кожнага, выдаваў даведку аб месцы жыхарства цi аб маёмасным становiшчы, рэгiстраваў згубленыя цi знойдзеныя рэчы, адпраўляў у камеру падабраных на бульварах жабракоў цi гандляроў забароненымi таварамi.

Пад насценным гадзiннiкам у чорным футарале цьмяна паблiскваў каўпак электрычнага званка, i калi гэты званок зазвiнiць...

Мэгрэ прыкiнуў, што спатрэбiцца хвiлiн дванаццаць,

каб прачытаць ягоны рапарт i паказаннi сведкi Мiнара. Мiнула дваццаць хвiлiн, а выклiку ўсё не было, i толькi лёгкае шчоўканне званка пасведчыла, што шэф прасiў злучыць яго з некiм па тэлефоне.

Абабiтыя дзверы аддзялялi кабiнет Лё Брэ ад залы камiсарыята. Яны заглушалi нават самыя гучныя галасы.

Цi не з Рышарам Жандро, сваiм частым сатрапезнiкам, перагаворваўся па тэлефоне Лё Брэ?

Званка не было. Раптам дзверы прыадчынiлiся.

– Мэгрэ!

"Добрая прыкмета? Цi кепская?"

– Зайдзiце, дружа.

Перш чым сесцi за стол, камiсар, пыхкаючы цыгарэтай, некалькi разоў абышоў пакой. Нарэшце ён паклаў руку на папку з паперамi, памаўчаў, нiбы падбiраючы словы, уздыхнуў:

– Я прачытаў вашы цыдулкi.

– Слухаю, месье камiсар.

– Вы зрабiлi так, як былi абавязаны зрабiць. Ваш рапарт вельмi талковы, вельмi скрупулёзны.

– Дзякую, месье камiсар.

– У iм нават пра мяне iдзе гаворка.

Ён жэстам спынiў Мэгрэ, якi памкнуўся запярэчыць.

– Гэта зусiм не папрок, наадварот.

– Я стараўся як мага дакладней запiсаць усё бачанае i пачутае.

– I вы мелi магчымасць агледзець увесь дом?

– Мяне вадзiлi з пакоя ў пакой.

– I вы маглi ўпэўнiцца, што нiчога надзвычайнага не аказалася?

– У пакоi, азначаным Жустэнам Мiнарам, цюлевая фiранка была прышчэмлена рамай, як быццам той, хто зачыняў акно, вельмi спяшаўся.

– Але гэта магло быць зроблена невядома калi, цi ж не так? Дзе доказ, што фiранка прышчэмлена толькi што, а не шмат дзён назад?

– Бацька, месье Фелiсьен Жандро-Бальтазар, як мне падалося, вельмi ўсхваляваўся, калi ўбачыў мяне ў доме.

– Вы напiсалi - "перапалохаўся".

– Такое маё ўражанне.

– Я асабiста ведаю Жандро, мы некалькi разоў на тыдзень сустракаемся з iм у клубе.

– Я ведаю гэта, месье камiсар.

Камiсара - сiмпатычнага, пародзiстага мужчыну - можна было бачыць на ўсiх свецкiх прыёмах, таму што ён быў жанаты на адной з самых заможных спадкаемнiц Парыжа. Аднак, нягледзячы на свой вобраз жыцця, ён усё ж прымушаў сябе настойлiва працаваць. Павекi яго ўкрывала тонкая сетка зморшчынак, ля вачэй вырысоўвалiся глыбокiя "гусiныя лапкi". Вiдаць, гэтай ноччу, як, зрэшты, i большасцю папярэднiх, ён спаў не даўжэй за Мэгрэ.

– Паклiчце да мяне Бесана.

Бесан быў той адзiны iнспектар, якога пакiнулi ў камiсарыяце на час манаршага вiзiту.

– У мяне ёсць для вас адна работка, Бесан.

Ён вырваў з блакнота лiсток, запiсаў на iм прозвiшча i адрас флейтыста Жустэна Мiнара.

– Збярыце, калi ласка, усе звесткi пра гэтага чалавека, месье. I чым хутчэй, тым лепей.

Бесан зiрнуў на адрас, узрадаваўся, што працаваць давядзецца ў самiм Парыжы, i паабяцаў:

– Будзе зроблена, шэф.

Застаўшыся сам-насам з Мэгрэ, камiсар ледзь прыкметна ўсмiхнуўся i прамовiў:

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX