Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Перуновага племені дзеці

Бутэвіч Анатоль

Шрифт:

Асабліва любіць гэткія забавы светлымі зорнымі начамі. Бярвенне ў сценах тады пачынае трэскацца з такім гукам, як быццам нехта страляе. Калі хлапчук ці дзяўчынка спытаецца, хто гэта, бацькі адказваюць: «Гэта сам Зюзя стукае. Бог холаду ўшчувае людзей». На рэках і азёрах, на самых багністых балотах разам з ледзяным Дзедам Марозам будуе Зюзя масты. Каб праверыць іхнюю надзейнасць, у абдымку хо¬дзяць пасля па лёдзе, Зюзя стукае па ім булавою: ажно крэхча ды стогне пад імі тоўсты лёд, але вытрымлівае.

Здараецца, цэлай зграяй лютых ваўкоў рассыпаюцца па зямлі Зюзевы служкі — завея ды мяцеліца, ку2даса ды

завіруха, дзікім завываннем да жаху даводзяць малых і старых, а вецер такі, што не зразумець — гэта ён у комінах падвывае ці чэрці скуголяць. Найбольш моцныя маразы нахопліваліся перад Новым годам і Калядамі. Яшчэ раз лютаваў Зюзя напрыканцы зімы. Ці не таму апошні зімовы месяц назвалі лютым: «Пытаецца люты, ці добра абуты»?

Любімым месцам побыту для Зюзі з’яўляецца лес. Утульна яму тут, весела і звыкла, паветра марознае і здаровае, ёсць з кім забавы ладзіць. Зайчыкі, якія змянілі шэрае адзенне на белае — гэткае ж, як і ў Зюзі, у хованкі з ім гуляюць. Вавёркі займальныя казкі расказваюць, а самі смакавітыя арэхі лускаюць, сухімі грыбамі ласуюцца. Загуляецца Зюзя ў лесе і забудзецца пра людзей, не даймае іх сцюжай.

Кажуць, што ў вёсцы Зюзя з’яўляўся толькі дзеля таго, каб папярэдзіць сялян пра суровую зіму. Шанаваў, выходзіць, бог холаду добрых людзей, не меў ахвоты дарма пацвельвацца ды насміхацца. Каб падвесяліць іх, возьме і ўпрыгожыць дрэвы бялюткім іскрыстым інеем, а пасля папросіць вецер, каб патрос іх. І сам радуецца, калі мірыяды яркіх блёсткаў плаваюць у паветры, ззяюць на сонцы каштоўнымі крышталікамі.

Калі ж на некага засярдуе, то можа адмарозіць палец, нос, руку ці нагу, можа выстудзіць хату. Часам да самых костачак прабярэ, усю кроў застудзіць, а тады адпусціць небараку, каб помніў пра Зюзеву дабрыню. Апамятаецца чалавек, а Зюзі ўжо і след прастыў. Калі ж сустрэне каго на добрым падпітку, можа да смерці замарозіць. Пера¬творыцца тады ў вялікага снежнага мядзведзя, нападзе на чалавека, сцісне ў абдымках, паваліць на зямлю і прыціскае, пакуль той не зледзянее.

Каб не злаваць «халоднага» бога, людзі стараліся задобрыць яго. Асабліва любіў Зюзя куццю. Цёмнымі марознымі каляднымі начамі прыходзіў у вёску, зазіраў праз шыбы ў хату, шукаў на сталах свой любімы наедак. Яму і дагэтуль пакідаюць на стале трошкі куцці. Пры гэтым прыгаворваюць: «Зюзя на дварэ — куцця на стале». Часам кідаюць першую лыжку каляднай кашы за акно і клічуць ягонага служку: «Хадзі, мароз, куццю есці». Падсілкаваўшыся, у падзяку за чалавечую шчодрасць пакідаў на ваконным шкле прыгожыя ўзоры, вымалёўваў розныя зімовыя кветкі.

Нашы землі прыйшліся Зюзю пад густ. Так спадабаліся, што вырашыў пасяліцца на іх. Выбраў самы прыгожы куточак і змайстраваў сабе рэзідэнцыю. Знаходзіцца яна каля вёскі Пруднікі, што ў Пастаўскім раёне на Беларускім Паазер’і. А таму і прозвішча сабе ўзяў адпаведнае — Зюзя Паазерскі.

Але на Грамніцы, 15 лютага, бог Сонца Ярыла разгоніць хмары, выпусціць на волю цяпло. Не вытрымае тады Зюзя, пралье першую слязу, якая дробнымі кропелькамі асядзе на ваконным шкле. Людзі ж сачылі: калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы. У дзень веснавога сонцавароту — 21 сакавіка — на сваю вахту заступае «цёплы» бог Ярыла, а Зюзя пачынае змятаць з нябесных палацяў апошні снег, збірацца ў далёкую дарогу, каб да

наступнай зімы сілы набрацца.

ЖЫЦЕНЬ

Калі закончылася жніво і ўсе снапы былі звезены ў гумно, дзеці пабеглі на пустое поле. Якое ж было іхняе здзіўленне, калі ўбачылі на ржышчы некалькі снапоў. Пра сваю знаходку расказалі бацьку. А той радасна патлумачыў ім, што гэта Жы2цень такім чынам адзначыў іхнюю працавітасць ды ўвішнасць.

— А што гэта за чараўнік такі шчодры? — спыталі дзеці.

— Гэта не чараўнік. Гэта дабрадзейны бог, — адказаў тата і расказаў ім такую гісторыю.

У самай даўняй даўніне, калі яшчэ не было на беларускіх землях хрысціянства, нашы прашчуры верылі ў магічную сілу агню, ветру, сонца, пакланяліся дрэвам і святым камяням. Калі ж сказаць коратка — жылі ў добрым суладдзі з прыродай, бо ад яе залежаў іхні лёс, з літасці нябачных прыродных сіл мелі яны багацце, здароўе, дабрабыт і ўсё, што патрабавалася для жыцця.

На кожную пару года даўнія людзі мелі сваіх багоў. Калі наступала вясна, на зямлю прыходзіла маладзенькая прыгажуня Ляля, альбо Лёля.

На змену ёй з’яўлялася багіня лета Цёця — мажная і дзябёлая кабета, убраная каласамі. Марознай зімой панаваў бог холаду Зюзя.

У пладавітай і шчодрай восені таксама быў свой бог. Называўся ён Жыцень, лічыўся богам жніва.

Мо ад слова «жыць» паходзіла ягоная назва? Бо менавіта ён спрыяў сялянам назапашваць хлеб — незаменны атрыбут бязбеднага жыцця. Паданні засведчылі, што Жыцень быў худзенькім дзядком малога расточку. Меў суровы выгляд твару. На галаве — доўгія раскудлачаныя валасы. Загадкай заставалася, чаму ў гэтага бога ажно тры вокі на лбе. Праўда, у легендах захаваліся сведчанні, што трэцяе вока знаходзілася часам на патыліцы. Відаць, каб пільна сачыць за тым, як людзі спраўляюцца з ура¬джаем, якім дагэтуль апекаваліся іншыя багі.

Багіня вясны Ляля спрыяла ўсім земляробчым працам на полі. Пярун паліваў ніўку дабрадзейным дажджом, які людзі называлі божай расой. Бог урадлівасці і сонечнага святла Дажбог не даваў пасеяным зернейкам спрахнуць у цёмнай зямлі. Адным словам, кожны з добрых і спагадлівых язычніцкіх багоў дбайна выконваў свае абавязкі, каб не страціла зямля сваёй пладавітасці, каб не надта пакутаваў чалавек ад розных бед ды нягод, каб не халадаў і не галадаў.

Калі сваю справу заканчвалі ўсе іншыя багі, наступаў час Жыценя. Нізка сагнуўшыся, хадзіў ён па палях, зазіраў на агароды. Цікавіўся, ці няма дзе-небудзь нядбальства, ці годна пакарысталіся сяляне спрыяннем усіх іншых багоў і добрых духаў? Радаваўся, калі бачыў парадак ды багаты вынік сапраўднай гаспадарскай рупнасці. Але і суровасць сваю праяўляў напоўніцу. Карацей, судзіў суд над нядбайнымі, заахвочваў і дадаваў багацця руплівым.

Бывала, заўважыць на ржыш¬чы нязжатыя альбо апалыя каласкі, ажно скаланецца ўвесь, вочы слязамі зойдуцца, валасы на галаве натапырацца. Крыўда бярэ руплівага бога, сэрца заходзіцца ад жалю. Збярэ ён усе каласкі, складзе адзін да аднаго і ў снапы пазвязвае. А тады прабяжыць па ўсіх суседскіх палетках, каб знайсці самы дагледжаны, і давай снапы на зжатае поле насіць. Каб дагадзіць рупліваму гаспадару, падахвоціць яго працаваць яшчэ лепш. Парадуецца тады селянін і скажа сваім аднасямейнікам:

Поделиться:
Популярные книги

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Повелитель механического легиона. Том VII

Лисицин Евгений
7. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VII

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1