Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Шрифт:

Маладыя гады:

аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам

Маладыя гады, маладыя жаданні…

Максім Багдановіч

Гэтыя гутаркі пад магнітафон адбываліся даўно, з таго часу шмат што змянілася ў свеце, у тым ліку і ў асабістых лёсах двух суразмоўцаў. Памёр незабыўны Алесь Адамовіч, апынуўся на чужыне Васіль Быкаў. Я не думаў друкаваць усё тое, нават забыўся на яго, але… Калі ўжо яно выйшла ў «Полымі» (нумары 5–6, 2001 г.), дык мусіў вярнуцца да знаёмага тэксту і што-нішто паправіць, удакладніць — галоўным чынам у стылі апавядальніка. Апроч таго, некаторыя мясціны пашырыць і патлумачыць. Пытанні Алеся

Адамовіча засталіся некранутыя, бо гэтыя пытанні, на мой пагляд, нясуць у сабе няменшы сэнс, чым адказы на іх. Яны — частка духоўнага свету Алеся Адамовіча, мастака, няўрымслівага дзейніка дэмакратычнай культуры ХХ ст.

Тэкст зняты з магнітафона і падрыхтаваны да друку Верай Сямёнаўнай Адамовіч, і я ўдзячны ёй за яе немалы клопат.

Васіль Быкаў, жнівень 2001, Франкфурт-М.

Алесь Адамовіч: Раскажы, калі ласка, пра сваё дзяцінства, сям’ю.

Васіль Быкаў: Думаеш, гэта вельмі прыемна — успамінаць мінулае? Прыемна ўспамінаць добрае. Я ўжо згадваў некалі: Твардоўскі казаў, што ён не любіць успамінаць сваё юнацтва…

А. А.: Твардоўскі не любіў успамінаць юнацтва, а ты — дзяцінства? Мабыць, ты ў гэткім выпадку рэдкі чалавек.

В. Б.: Ну, ведаеш, такое было дзяцінства. Што ж ты хочаш? Такі быў час…

А. А.: Калі ты ўпершыню сябе помніш? З якой хвіліны?

В. Б.: Я пачаў сябе помніць, відаць, позна, можа, гадоў з пяці. Мае самыя першыя ўражанні аб свеце звязаныя з возерам. Возера было там у нас недалёка, але ўсё-такі на чужым полі.

А. А.: Што значыць — на чужым полі?

В. Б.: Гэта значыць, не на тэрыторыі нашай вясковай абшчыны.

А. А.: Як называлася ваша абшчына?

В. Б.: Вёска Бычкі, Ушацкага раёна. Вось там трэба было прайсці поле, потым яшчэ суседнюю вёску Саўчонкі, і на яе землях мясцілася гэтае возера. У мяне быў сябра Валодзя Галавач, старэйшы за мяне на тры ці чатыры гады… Сталася так, што равеснікаў у мяне не было, а былі толькі равесніцы, хлопцы ж усе былі старэй за мяне на гады два-чатыры. І вось аднойчы Валодзя кажа: пойдзем на возера. Для мяне, канешне, гэта было дужа цікава, але ж далёка, можа, кіламетры два…

А. А.: Так, можна ўбачыць цэлы свет.

В. Б.: Для пяцігадовага сапраўды цэлы свет. Прычым усё самавольна, без дазволу бацькоў. І вось мы пайшлі. Трэба было прайсці поле, ільняную ніву, пералезці цераз аўражыну, узлезці на гару, а ўжо з яе ўбачыць нарэшце возера. Возера лясное, унізе ляжыць той бераг — таксама гарысты, круты, парослы ельнікам ды дубамі; а на гэтым беразе — драбналессе. Перад самым возерам такі спрытны беражок з пясчанай водмеллю, а збоч вялізная крутая гара з дубамі, казалі, там некалі было паганскае капішча. І вось я ўпершыню ўбачыў гэткі цуд, надвор’е было ціхае, летняе, дык там той бераг вісіць уніз галавой — і елкі, і дубы. Усё тое захапляла. Самае паэтычнае ў маім дзяцінстве звязана менавіта з тым возерам. Пасля там купаліся, вудзілі рыбу, лавілі ракаў — тыя яшчэ там вадзіліся. Калі трохі падрос, памятаю, хадзілі ноччу са смаляком. Смаляк запаліш…

А. А.: А яны выпаўзаюць…

В. Б.: А яны выпаўзаюць, нават страшнавата робіцца. А то засунеш руку ў падмытае карнявішча на беразе, а ён — за палец і цягнеш яго.

Трохі далей у балоцістым беражку жылі бабры, ладзілі сабе хаткі, і часам можна было бачыць (асабліва ўвечары), як яны плывуць, што-небудзь цягнуць да свайго жытла. Ну вось, гэта адно возера…

(Цікава будзе зазначыць, што за час, які мінуўся з моманту маіх першых уражанняў ад возера, шмат што — калі не ўсё — у наваколлі змянілася. Не стала прыазёрных вёсак, пабурыліся ў вайну, ды так і не аднавіліся мястэчкі, паадыходзілі ў іншы свет людзі. А возера ніколькі не змянілася. Усё той жа бераг, тыя ж яго абрысы, водмель і лапіклы трыснёгу побач. І нават тры старыя алешыны на беразе як раслі на пачатку мінулага стагоддзя, так растуць і цяпер. І той бераг такі ж круты і лясісты, недаступны ні зімой, ні улетку. Сапраўды, неўміручае і нават нязменнае наша мілае азярко, якое я буду любіць да скону дзён.)

А. А.: Быў дваццаць дзявяты год, калі лічыць…

В. Б.: Так, прыкладна так. Ва ўсякім разе, яшчэ да калгасаў.

І зноў жа іншае ўражанне таксама ад возера, але ад іншага.

Яшчэ там трохі далей праходзіць дарога з Кубліч, мястэчка, да якога кіламетры тры.

А. А.: Прабач, дык у вас азёры, мабыць, неяк называлі — лясное, такое, такое. У нас, як казалі, што ідуць на рэчку, дык гэта проста рэчка, у горад — гэта Бабруйск, горад без усякай назвы. А ў вас назвы…

В. Б.: Возера, пра якое кажу, называецца Белякоўскае — па назову бліжняй, дарэчы, уцалелай за вайну вёскі. Але гістарычны назоў ягоны — Гарадзень, паводле памянёнага мной капішча. А другое, пра якое я зараз раскажу, — Камароўскае. Вялікае, з астраўком і побач, бы спарыш, меншае. А паміж імі па мастку праходзіць дарога. І вось памятаю, гэта таксама яшчэ ў дваццатыя гады, калі аднаасобна жылі, прыйшло нейкае свята, магчыма, Сёмуха, паехалі мы сям’ёй у Стайкі на нейкае набажэнства. Казалі, архірэй прыехаў. І вось ехалі з Кубліч па гэтай дарозе, а з гары конь панёс, і мне, малому, здалося, што якраз той кіруе ў самае возера. Дужа спалохаўся. А возера таксама прыгожае, на астраўку менскія археолагі раскапалі стаянку неалітычнага чалавека…

А. А.: А можа, пра сям’ю раскажаш?

В. Б.: Зараз…Трэба б чагось выпіць, прамачыць горла.

А. А.: Прамачыў? Каб дакладна. Бацька, маці, браты, сёстры… А можа, дзед і бабка?

В. Б.: Дзед і бабка?

А. А.: Што, не памятаеш?

В. Б.: Няшмат, але што памятаю. Так, адзін дзед быў патомны рыбак, усё жыццё лавіў рыбу. Тую справу перадаў сыну, брату маёй маці Лявону, які таксама лавіў рыбу. Другі дзед быў селянін-адыходнік, сезонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода. Баба жыла ў вёсцы, але рана памерла, вялікіх уражанняў па сабе не пакінула. Бацькі ў мяне…

А. А.: Усё назаві. Імя бацькі, імя па бацьку.

В. Б.: Уладзімір Хведаравіч. Гэта, можа быць, самае нешчаслівае пакаленне, як я цяпер разумею, якое за ўсё сваё жыццё шчасця не знала. Адно бязладдзе, рэвалюцыі, войны. Ды калектывізацыя. Ды барацьба з ворагамі народа… Голад, кроў і пакуты.

А. А.: Бацька патомны селянін?

В. Б.: Так, селянін, але таксама хадзіў на сезонныя заробкі ў Латвію.

Комментарии:
Популярные книги

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Неофит

Вайт Константин
1. Аннулет
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неофит

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25