Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

На пачатку чэрвеня — выпуск, нам аб’явілі, што паедзем працаваць ва Украіну, у горад Шостку. Пакуль былі зборы, я адпрасіўся з’ездіць на радзіму. Справа ў тым, што якраз у Шостцы жыў мой дзядзька… Гэта таксама гісторыя, гісторыя лёсу. Дзядзька колісь быў актывістам, зрабіў нейкую партыйную кар’еру, працаваў нават рэдактарам газеты дзесь на Палессі. Але, пакуль ён служыў Савецкай уладзе, тая раскулачыла дома бацьку, брата — саслала ў Сібір. Мабыць, нясоладка стала сыну, і ён дзеля паратунку апынуўся ва Украіне, у Шостцы. Гэта быў такі непрыкметны гарадок на Чарнігаўшчыне, але там працавала аж тры вайсковыя заводы і фабрыка кінаплёнкі, якая і цяпер існуе.

А. А.: Шосткінская фабрыка.

В.

Б.:
Так. Ну дык вось, прыехаў я дамоў і пайшоў да дырэктара школы, распавёў пра сваё становішча. Дырэктар Слімборскі паспачуваў не надта ўдалай кар’еры свайго колішняга выдатніка і даў мне не атэстат, а табель за дзясяты клас, дзе сам праставіў патрэбныя адзнакі. Мой план быў такі: у Шостцы я здам экстэрнам экзамены за дзясяты клас і паступлю ў тамашні індустрыяльны інстытут, да якога мае нейкае дачыненне мой дзядзька, з якім ён і Слімборскі былі знаёмыя… І вось пагодным чэрвеньскім ранкам мы прыязджаем ва Украіну. Белыя мазанкі, таполі, нечуваная мова на станцыях, гогалеўскія асацыяцыі пераносяць нас у іншы свет, рамантычны і казачны. Не думалася тады, што гэтак шмат для мяне драматычнага і трагічнага будзе звязана з гэтай краінай.

Не паспеў я агледзецца, як след пазнаць горад і нават адшукаць дзядзьку, як выбухнула вайна. Прызнацца, тое мяне спярша і не надта спалохала, была ж толькі нядаўна Фінская вайна, перад тым — вызвольны паход у Заходнюю Беларусь, усё сканчалася бліскучымі перамогамі. Пераможам і тут. Тым болей, калі намі кіруе ўсепераможны таварыш Сталін. Але пакрысе рабілася сумна, а затым і страшнавата. Хацелася дамоў, бліжэй да родных мясцін. Ды не было як. Як нямецкі вермахт захапіў Менск і Гомель, падступіў пад Кіеў, нас змабілізавалі цераз ваенкамат. Спярша на абаронныя работы. Можа, месяц мы капалі даўжэзны і глыбокі супрацьтанкавы роў, здаецца пад Пірагоўкай, які затым кінулі, бо немцы ўжо замыкалі сваё акружэнне Кіеўскага катла…

А. А.: Так, адразалі Кіеўскі раён.

В. Б.: І вось пачынаецца эвакуацыя. Усё рушыць на ўсход.

Мы калонай пад камандай запасных падпалкоўнікаў колькі дзён тупаем у бок Харкава. У небе вісяць нямецкія самалёты, бамбяць станцыі і чыгунку. Харчуемся чым дзе прыйдзецца. Болей самапасам. Быў вялікі ўраджай яблыкаў, гародніны. Забягаем у прыдарожныя крамы, у якіх, аднак, амаль пуста. Усё расхапалі. У Белгарадзе я спрабаваў купіць фруктовага чаю, які можна было есці, ды не мог прабіцца праз натоўп да прылаўка. Затое адстаў ад калоны, а затым і згубіў яе.

Пакуль бегаў па забітых войскамі вуліцах, настала ноч, стомлены зайшоў у паўразбураную хаціну і заснуў. Пабудзілі каменданцкія патрулі. Адвялі ў камендатуру. Там уранку допыт — хто такі, чаму адстаў, з якой мэтай? Абшукалі і знайшлі у маёй валізцы карту — выдраны з падручніка аркушык, на якім я, грамацей, адзначаў як рухаецца фронт. Той аркушык мяне ледзь не пагубіў. Хацелі расстраляць. Іншых, што сядзелі са мной у склепе, пастралялі. А мяне пашкадаваў нейкі дзядзька з вінтоўкай. Сказаў на гародзе пад плотам, куды мяне вывеў: бяжы! І я пабег, а ён стрэліў у паветра…

Адзін чыгуначнік паказаў, куды ідуць цяпер войскі, і я пайшоў па пуцях. Маёй мэтаю быў Валчанск, гарадок пад Харкавам, дзе фарміраваліся запасныя часці. Увогуле мне пашэнціла: як я прыйшоў і знайшоў сваю каманду, тая ўжо строілася для фарміроўкі. Але ж у мяне не было ніводнага дакумента, усё засталося ў Белгарадскай камендатуры. Добра, што камандзіры не надта прыдзіраліся, не было часу, ды й хлопцы пацвердзілі: то наш. І я ці не ўпершыню адчуў радасную еднасць калектыву, ягоную шчаслівую перавагу перад адзінкай. Добра быць у грамадзе! Так нас сфармавалі ў новую каманду, далі нейкую (БУ) абмундзіроўку, але замест зброі — рыдлёўкі. Абвясцілі, што з гэтага дня мы — у складзе армейскага інжынернага батальёна. Прыбыло нейкае начальства, і зноў павялі нас капаць траншэі на поўнач ад Харкава. Праз колькі дзён выдалі вінтоўкі — адну на дзесяць

чалавек, і мы адчулі сябе байцамі непераможнай Чырвонай Арміі. Неўзабаве пачалася катавасія. Падышоў фронт, пачаліся бамбёжкі. Прарывы нямецкіх групаў, паветраныя дэсанты, якія належала адбіваць. Аднойчы нас кінулі на прыкрыццё нашай кавалерыйскай контратакі. Там я упершыню адчуў увесь жах гэтай вайны. Што там немцы зрабілі з будзёнаўскай кавалерыяй!..

А. А.: Што, корпус цэлы паклалі?

В. Б.: Можа, і корпус, не ведаю. На ўскрайку кукурузнага поля мы выкапалі акопчыкі, наперадзе бураковая ніва, а далей сяло вялікае. Ноччу мы адтуль прыйшлі. А затым ішла кавалерыя, шмат кавалерыі, дагэтуль бачу запыленыя, стомленыя коні і людзі, вакол пыл, пыл… Ты ж ведаеш, які ўлетку на Украіне пыл на дарогах. Яны, відаць, ішлі здалёку, удзень вісела нямецкая авіяцыя, увесь час іх бамбіла. Наваколле ўсё гарыць… А яны ўзброеныя так: вінтоўка за спіной, шашка, процівагаз, перакідныя сумкі ля сёдлаў…

А. А.: А пік не было?

В. Б.: Пік не было. Мне запомніліся конскія процівагазы. На сядле такая сумка вялікая і ад яе ідзе тоўстая гафрыраваная трубка, бы кішка, і маска — надзяваецца каню, калі газавая атака, якіх, дарэчы, нідзе не было. Дык вось на світанні яны кінуліся на сяло ў атаку, на нямецкія танкі. Немцы падпусцілі іх даволі блізка, пасля… З кулямётаў яны наладзілі ім такое, што Божа мой! Праз якіх дзесяць хвілін усе адхлынулі назад. І вось бяжыць конь у пене, без седака, а то сядок вісіць уніз галавой у стрэмі. Конь падае, б’ецца, з ягонага бруха вывальваюцца вантробы, ды яшчэ кішка гэтая процівагазная цягнецца. Усё навакол пашкуматана кулямётнымі чэргамі. Карацей кажучы, хуценька мы адтуль драпанулі — усе, пешыя і коннікі, — у лясок, атака захліпнулася і болей яе не паўтаралі. Танкі пайшлі далей. Потым яшчэ было нямала такога ж бязладнага і дурнога. Мы будавалі для камандуючага маршала Будзённага камандны пункт, на якім Сямён Міхайлавіч ледзьве не трапіў у палон. Адыходзілі на Стары і Новы Аскол… Недзе ўвосень, здаецца, у кастрычніку, армію вывелі пад Варонеж, яна ўжо была небаяздольная, так, адны рэшткі.

Апынуліся на станцыі Гразі, там усчалася перафарміроўка. І тут аказалася, што па тылавых законах 23 год нараджэння прызываецца, а 24 — яшчэ не. І вось нас усіх, хто быў з 24 года, сабралі разам. А трэба сказаць, што такіх набралася няшмат, бо ўкраінцы не дурні, яны далёка ад дому не адыходзілі, звычайна вярталіся. Ну, а мне куды было вяртацца? Беларусь засталася за тысячу кіламетраў, не дойдзеш. І я змушаны быў цягнуцца з усімі. Дык, значыць, сфармавалі з маіх аднагодкаў калону, выдалі па тры буханкі хлеба і, як былі, у зашмальцаваных ватоўках, пілотках выправілі ў тыл. Але зноў пад камандай падпалкоўнікаў — каб не разбегліся. Ішлі ў Саратаўскую вобласць…

А. А.: Пехатой перлі?

В. Б.: Пехатой усю дарогу.

А. А.: Нічога сабе — пехатой! А карміліся самапасам?

В. Б.: Ведама ж. Ну, сяляне часам кармілі, усё ж то быў тыл, і шмат у каго мужчыны былі на фронце, людзі спачувалі ваенным. Тым больш такім жаўтаротым, як мы. Хаця гледзячы дзе. На станцыях, дзе ўсё было абабрана, нічога нам не надаралася, а ў сёлах трохі інакш. Пакуль дайшлі да Саратаўшчыны, абнасіліся і абязножылі. Чаравікі мае сталі такія, што і парцянкі вылезлі. А тут пачаліся халады. Цёплага ж на нас не было нічога. Памятаю, нейкая цётка дала мне вязаны шалік і ўсё. Нарэшце дабрылі да станцыі Салтыкоўкі, гэта ў самым канцы 41-га года. Там нас размеркавалі па калгасах. Мы з адным хлопцам Лёшкам Арловым (дарэчы, таксама ўшацкім) трапілі ў недалёкі калгас, здаецца, імя Камінтэрна. Там мы праседзелі ў калгаснікаў амаль усю зіму 42 года.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Сын Багратиона 2

Седой Василий
2. Шутка богов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сын Багратиона 2

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Законы Рода. Том 14

Андрей Мельник
14. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 14

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ