Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пошукi будучынi (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

Салдат раптам сказаў:

– Ну што ж, Бог дасць, скончыцца вайна, i жыць будзем у сваю волю.

Немец усё гаварыў раз-поразу:

– Густаў, Густаў...

Фельчар як бы раiўся сам з сабою i сам сабе ўсмiхаючыся:

– Прыехаўшы дадому - адразу забегчы ў сад...
– I тут жа растлумачыў, усё не спускаючы з губ усмешкi.

– Густаў... Густаў...
– выварочваў немец перад гэтымi людзьмi сваю душу.

Здавалася, што няма на свеце нi вайны, нi выгнанства, а толькi радасць чалавека жыць сваею воляй.

Раптам салдат спахмурнеў, устаў i сказаў:

– Ну, немец, у дарогу.

Немец здагадаўся i таксама спахмурнеў.

Значыцца, i вайна была, i трэба было мець непрыемны абавязак гнаць палоннага чужынца, якога сюды загнала лiха, i трэба было iсцi

пад канвоем.

Немец памахаў рукой Волечцы, i апошнi промень усмешкi патух на яго твары. Салдат апанураў адразу i выйшаў следам за немцам выконваць свой прыкры абавязак. Фельчар устаў, паглядзеў на залатыя рэчы, якiя ляжалi на стале, i панура прамармытаў: - Гэта расейскiя афiцэрскiя рэчы. Эйш, сукiн сын, паздзiраў з мёртвых або раненых.
– Тут ён убачыў, што на стале ляжыць тое нямецкае пiсьмо. Ён стаў яго разбiраць, i многа прайшло часу, пакуль ён сказаў:

– Гэта жах, што ён пiша! Ён навек развiтваецца са сваiм Густавам. Дзiва што ён так узрадаваўся, калi ўбачыў, што жыў астаўся. Цi гэта ён мне гэтае пiсьмо даваў, каб я прачытаў яго? Цi яно яму ўжо не трэба? А лiха яго бяры, здам на пошту, няхай iдзе туды, да таго Густава.

Тут пад'ехала фурманка, i хата апусцела. Так гэтыя людзi, якiя не ведалi адзiн аднаго i перажылi разам момант радасцi, сабраўшыся на гэты момант у незнаёмай хаце, разышлiся хто куды, кожны ў свой бок. Залатыя гадзiннiкi, пярсцёнкi i крыжык ляжалi на стале, i двое маладых людзей, якiя стаялi яшчэ перад векам сваiм i толькi што выходзiлi яшчэ з свайго маленства, не ведалi, што рабiць з гэтым золатам. Можна сказаць, што яны не ведалi i цаны яму. Волечка з непаразуменнем падтулiла плечы i адышлася ад стала, трэба сказаць - задаволеная, што, нарэшце, хата была пустая ад чужых людзей i нiхто ёй не перашкаджае цяпер даiць i кармiць карову, прыбiраць у хаце, пазiраць у вокны, цi не сышлi з двара дзве куры, што былi ў яе гаспадарцы. Гэта не гаворачы ўжо аб тым, што адзiн за адным iшлi вераснёвыя днi, а ў яе яшчэ не было пасеяна жыта. Пра непасеянае жыта яна i ўспомнiла цяпер. Парыў смутлiвай заклапочанасцi рвануўся ў яе душы. Яна, як сталая, заламала рукi:

– А Божа мой, жыта не пасеяна. А восень iдзе.

– Дык я табе пасею, - сказаў, устрапянуўшыся, Кастусь.

– А хiба ты ўмееш?

– Я раз авёс сеяў, як бацька мой хварэў.

– А калi ж ты думаеш?

– Калi хочаш. Толькi, каб не марудзiць, мне ж трэба яшчэ i ў сваю дарогу выбрацца.

– Хоць заўтра.

– А насенне ёсць?

Не намалочана. Снапы я звезла, сама i пажала. А сеяў яшчэ бацька.

– Дык я табе i намалачу.

У хвiлiны гэтай гаворкi ў яго бiлася ў жыццё вострае жаданне хоць якiм заняткам, хоць якой работай адцягнуць як надалей страшную неабходнасць ехаць немаведама куды.

Цяпер ён выразна падумаў: пакуль намалоцiцца i пасеецца, то пройдзе некалькi дзён. Якое шчасце яшчэ некалькi дзён спакою!

Вялiкi доктар усялякай хворасцi ў чалавечай душы - час - мае вечнага свайго дапаможнiка - працу. Можна сказаць з упэўненасцю, што праз гадзiну якую пасля гэтай гаворкi Кастусь Лукашэвiч не меў у душы нi смутку, нi трывогi. Перш за ўсё яны агледзелi з Волечкай пуню з снапамi. У пунi ж быў i ток. Пасля ён праверыў Нявадаўскiя цапы. Вiдаць, добры гаспадар быў Нявада! Бiчы ў цапах былi важкiя i зручныя. Гужы шчыльныя, i завязкi з добрага сурамцу. Цапiльны ж ужо мусiць за цэлыя гады добра абгладзiлiся аб малацьбiтовы рукi. Кастусь выбраў цэп самы размашны, расклаў на таку снапы i пачаў.

– Давай у два цапы, - сказала Волечка.

– Куды ты, малая! Нашто табе тамiцца! Колькi тут той работы! Глядзi лепш хаты.

Браткi мае, што гэта быў за тон! Можна было падумаць, што ён век яе ведаў i быў блiзак ёй. I як гэты тон быў падобен на тон самога Нявады, бацькi, калi, бывала, ён з ласкай загадваў ёй што-небудзь! Апанованая одумам, Волечка i сапраўды пайшла ў хату. Да самага адвячорка яна чула ў хаце, як роўна стукаў на таку цэп. Гэты гук нагадваў ёй яе нядаўняе маленства i восень. Бывала (тады не было вайны i мацi была жыва) асеннiмi днямi бацька ўставаў прыцемкам малацiць, i мацi старалася, каб як найлепш накармiць бацьку. Ва ўспамiнах i iнстынктыўным

адчуваннi гэтага стук цэпа еднаўся з тым, бывалiшнiм. Дзецi часта гуляюць у дарослых. Тут жа не было гульнi, была самая бязлiтасная неабходнасць, але Волеччын твар быў цяпер так падобен да твару зусiм малой дзяўчынкi, якая пераймае ўчынкi свае мацi! Пакуль Кастусь збiў два пасады, яна не адыходзiла ад печы. Многа разоў яна ў клопаце хадзiла ў агарод, у клець, у склеп, у прыгрэбку i ўсё думала, i ўсё шукала, i глядзела, чаго б яшчэ пакласцi ў гаршчок, i колькi (каб было ў меру) малака ўлiць, i колькi каб кiпела. Але тут яна ўжо мела практыку. Куды горш было з хлебам. Яна яшчэ не ўмела пячы хлеба. Хлеб кожны раз быў то адпечаны, то ацеслiвы. Цяпер хлеб быў ацеслiвы. Праўда, ён ужо быў трэцi тыдзень, i чорствасць зменшыла ацеслiвасць, але ўсё роўна сорам добрай гаспадынi даваць такi хлеб чужым людзям. А што ж iнакш рабiць? Што ж, няхай ён выбачае. I вось, нарэшце, настала хвiлiна есцi. Як добра ён адчуваў сябе пасля работы! А як была рада яна, калi ён весела сеў за стол. Яны елi з адной мiскi, i абое не заўважалi, што хлеб ацеслiвы. Ён усё гаварыў, гаварыў i наiўнымi, бадай што дзiцячымi жартамi рассмешваў яе, наiўную, малую, рухавую. Кудысьцi далёка, у невядомую туманную далечыню адплыў прыкры клопат думаць, куды б ехаць далей, у тую брадзячую беспрытульнасць.

– Але ж ты i гаспадыня! У цябе ж мышэй больш, як таго жыта. Я калi варухнуў снапы, дык мышэй цэлых дзве плоймы i яшчэ маленькая плоймачка бяжыць ззаду.

Яна зарагатала i вылiла з лыжкi на стол. Тады зарагатаў

i ён.

– Бо ката няма, дык i мышы, - тонам апраўдання сказала яна.

– А што ў цябе ёсць! Няма нi ката, нi сабакi, нi пеўня. Нават павука добрага няма. У пунi адзiн вiсiць на павуцiннi, дык такi худы i дробны, што аж рэбры з-пад скуры вiдны. Я тыя рэбры мацаў. Восем абмацаў, а дзевятага дык i зусiм няма. А ён пiшчыць, брыкаецца...

Каб хто чуў, як пасля гэтага рагатала Волечка! Яна ўжо зусiм не магла есцi. Рагатаў i ён. Можа, з гэтай часiны пачало ў гэтай хаце вiць сабе гняздо шчасце. Усю другую палавiну дня i да самых прыцемкаў зноў стукаў цэп на Волеччыным таку. Ужо бралася на змярканне, калi яна раптам штосьцi ўспомнiла i як бы нават з трывогаю нейкаю палезла на гару. А там вяртлявым рухам апынулася на вышках i доўга штосьцi выглядала ў сябе над галавою. Нарэшце твар яе стаў такi, як бы яна прыгатавалася сказаць: "Дзякуй табе, Божа!" У самым высокiм месцы пад страхою вiсеў як бы забыты кавалачак сухой каўбасы. Сукаватым прутам яна яго адарвала ад вешала i неўзабаве прымчалася з iм у пуню.

– Слухай, годзе ўжо ляскаць цэпам. Ужо змяркаецца. Ведаеш што? Бачыш? Гэта ж я зусiм была забыла, што кавалак каўбасы астаўся. На з'еш.

– А ты сама?

– Ты намалацiўся.

– Не буду есцi.

– Ну дык я табе на вячэру схаваю.

I пайшла. А яму - хоць ты плач. Яму так захацелася гэтай каўбасы! Ён жа так даўно не еў нiчога такога! Ён аж выглянуў з пунi на двор: а можа, яна гэта паджартавала i стаiць дзе за вуглом з каўбасою! Але дзе там жартаваць! Ёй было не да гэтага. Яна ўжо выходзiла з двара на вулiцу, каб спаткаць i вылучыць з чарады сваю карову. Ён увайшоў у хату. Плечы i рукi яго такi здорава нылi ад цэпа. Ён сеў на лаву i ўбачыў, што на стале ляжыць тая каўбаса. Зiрнуўшы ў акно, цi не вiдно дзе поблiзу яе, ён пакруцiў каўбасу ў руках, адарваў драбок i паклаў у рот. Што ж гэта ён робiць? Яна заўважыць, i брыдка будзе перад ёю. Збянтэжана азiраючыся, ён раптам убачыў на стале тое нямецкае золата. "Каб ён быў згарэў! Намучыўся я з гэтым немцам! I бацьку якраз хаваў... "

Цяжкi боль здушыў яму грудзi. Ён выйшаў на двор. Пачынаўся дробны дождж, мусiць, на ўсю ноч. Ён пайшоў класцi нанач коням апошняе сена. Волечка ўвагнала ў двор карову i пайшла ў хату па дайнiцу. Каўбаса ляжала на стале. Волечка адламала драбок ад каўбасы i паклала ў рот. Якая асалода жаваць каўбасу! Як даўно яна не ела смачнай яды! А што, калi ён заўважыць, што яна ела каўбасу? Гэта ж яму абяцанае. Да таго ж - ён увесь дзень малацiў, а яна так сабе круцiлася каля хаты. Як злоўлены злодзей, яна шпарка паклала каўбасу i пайшла даiць карову. Ён стаў збоку i глядзеў, як яна працуе.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Тепла хватит на всех

Котов Сергей
1. Миры Пентакля
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех

Ополченец

Криптонов Василий Анатольевич
1. Мир падающих звезд
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ополченец