Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)

Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Анры Труая

Пра каханне i вераломства

Пераклад: Л.Казыра

Вось ужо тры месяцы i васемнаццаць дзён Жан Дзюпон усё шукаў i шукаў нагоды, каб парваць са сваёй палюбоўнiцай. Як паветра патрэбна была нейкая важная прычына, нейкая сур'ёзная падстава, бо ў звычайныя для такiх выпадкаў словы накшталт: "Я больш не кахаю цябе" апантаная жанчына верыць з вялiкай неахвотай.

Сёмага снежня а дзевятай гадзiне вечара Жан зайшоў у знаёмы пакой. Трэба было рыхтаваць глебу для разрыву. Як i большасць мужчын, Жан Дзюпон не змог прыдумаць

нiчога лепшага, як строiць з сябе чалавека стомленага, прыгнечанага, страшэнна заклапочанага. На языку ўжо круцiлiся даўно завучаныя фразы: "Ведаеш, я цяпер такi заняты... Не звяртай увагi... Ну, што ты... Гэта пройдзе... Табе проста цяжка мяне зразумець... У мяне столькi работы... Раскажы лепш пра сябе, дарагая..."

Мiж тым "дарагая" паводзiла сябе неяк дзiўна ў гэты вечар. Твар расчырванеўся, з вачэй вось-вось пальюцца слёзы, уся дрыжыць, нервуецца... На Жанаў пацалунак нiяк не адрэагавала. Не запрасiла сесцi. Не абняла. Не паўтарыла сто разоў чутае: "Любы, ты пахнеш вулiцай". Не шапнула на вушка: "О, ведаю, мiлы мой донжуан, што табе карцiць!.." Не, не i не! Дэнiза Пакэ пазiрала яму проста ў вочы з такiм выглядам, нiбы ў яе дамскай сумачцы быў схаваны флакончык з сернай кiслатой. I вось пачуўся замагiльны голас:

– Жан, я больш не кахаю цябе. Нам не трэба сустракацца...

– Што?
– ледзь выцiснуў з сябе Жан.

Ён аж задыхнуўся ад радасцi i... нечаканасцi.

– Мiлы мой! Дарагi!
– усхлiпнула Дэнiза.
– Я зрабiла табе балюча... Але павер: так трэба. Я пакахала iншага. Гэта зубны ўрач. Ён з Аўстралii. Я яму расказвала пра цябе, i, ведаеш, ён хоць i нiколi не бачыў цябе, але з павагай...

А потым быў разыграны звычайны ў такiх выпадках спектакль. Супакоены, шчаслiвы Жан Дзюпон бездакорна сыграў ролю мужчыны, жыццё для якога страцiла ўсялякi сэнс. На твары - глыбокi адчай i поўная безнадзейнасць. Нiбы ў перадсмяротнай сутарзе рукi ўчапiлiся за крэсла. Дыханне збiлася...

– Ну што ж... Вось ты як... Разумею, разумею...
– толькi i змог прамармытаць Жан.

Не магла супакоiцца i Дэнiза. Уся ў слязах, яна ўсё расказвала i расказвала:

– Ведаеш, я спачатку супрацiўлялася, як толькi магла. Але гэта аказалася мацней за мяне, мацней за нас...

– Ён твой палюбоўнiк?

– Ну... калi ты так хочаш...

– Бывай, Дэнiза!

– Але ж мы застаёмся сябрамi?

– Пра якое яшчэ сяброўства ты пляцеш?

– Пачакай, хочаш не хочаш, але бачыцца з табою нам усё роўна давядзецца ў нашым бюро.

– Ды такiх бюро ведаеш колькi ў горадзе?! Пляваў я на тваё бюро. Знайду сабе работу ў iншым месцы.

– Ты мяне ненавiдзiш?

– Не, я проста стараюся забыцца пра тваё iснаванне.

– Ты пакутуеш?

I тут Жану Дзюпону ўспомнiўся нейкi стары фiльм, дзе адзiн барадаты ўнурысты акцёр на аналагiчнае пытанне мудра i проста адрэзаў адным словам: "Страшэнна".

I Жан сказаў:

– Страшэнна!

З выглядам ушчэнт разбiтага чалавека Жан

устаў i накiраваўся да выхаду...

Уздых палёгкi вырваўся з ягоных грудзей толькi тады, калi дзверы за iм зачынiлiся. Малады чалавек пацёр ад задавальнення рукi i куляй вылецеў з пад'езда. Свежы, бадзёры подых ветру сустрэў яго на вулiцы. Жан спынiўся, каб трохi аддыхацца.

Вольны, вольны, вольны!
– тахкала сэрца...

А вакол бурлiла жыццё. З лёгкiм шумам праносiлiся машыны, шпарка крочылi вясёлыя прахожыя, ярка зiхацелi вiтрыны крамаў, i нават дождж быў нейкi ўрачысты i святочны. Жану здалося, што ўвесь свет хоча далучыцца да ягонай радасцi.

I хiба ў такiм настроi можна было вяртацца дамоў на метро? Не, толькi таксi. Таксi i кiно. А пасля сеанса - куфаль добрага пiва, а можа, i "сябровачку на вечарок", як казаў Жанаў калега Клiш...

На бульвары Манмартр стаяла чарада таксовак. Туды i рвануўся Жан Дзюпон. Не паспеў ён дабегчы да сярэдзiны вулiцы, як яго ашаламуцiў пранiзлiвы рык аўтамабiльнай сiрэны: проста на яго iмчала машына. Жан хацеў адскочыць назад i грымнуўся аб асфальт... Замерлi ў начным змроку дзве фары. Да iх цяпер ужо смертаноснага святла далучаўся крывавы колер светлавой рэкламы...

– О-ой!
– пачулася ў цемры.

Жан цераз сiлу расплюшчыў вочы: перад яго носам стаялi чыесьцi брудныя чаравiкi, а зверху, нiбы ў дно калодзежа, у яго ўпiвалiся незнаёмыя вочы... Яму стала страшна... Неверагодны боль скалануў усё цела, i Жан страцiў прытомнасць...

* * *

Папацелi хiрургi над яго пераломамi...

– А цяпер - два месяцы поўнага спакою... у гiпсе, - такi канчатковы прысуд вынес доктар. I дадаў:

– Танна яшчэ адкупiўся...

Праз два днi пасля гэтага няшчаснага здарэння ў шпiталь прыйшоў Жэром Клiш - верны Жанаў сябра. Ён прысеў ля ложка хворага i спагадлiва пачаў:

– Эх, дарагi ты мой бедалага... Як жа гэта цябе...

I сапраўды, шкада было глядзець на гэтае цела, закаванае ў гiпс. На падушцы замест галавы ляжаў забiнтаваны шар, на якiм вiднеўся невялiкi квадратны выраз, дзе Жэром з цяжкасцю пазнаваў сябравы вочы, нос, губы... Па зразумелых прычынах Жана паклалi ў асобны пакой.

– Вось так, брат... Папаў я ў пераплёт...
– данеслася з падушкi.

– Паслухай, Жан! Няўжо табе рабiць не было чаго?.. Каб з-за жанчыны пайсцi на такое?!

– Якой жанчыны?

– Ды не прытварайся ты!

– Пра якую жанчыну ты вярзеш?

– Ну як "пра якую"?
– пра Дэнiзу Пакэ!

– Не зразумеў...

– А што, хiба ты не з-за яе?..

I тут Жан так застагнаў, нiбы на яго зноў наехаў аўтамабiль:

– У цябе што, не ўсе дома? Цi зусiм здурэў?

– Супакойся, Жан! Дэнiза сама мне ўсё расказала. У цябе ж былi з ёю шуры-муры?

– Ну, былi...

– А ў той вечар ты хадзiў да яе?

– Ну, хадзiў...

– Хiба тады яна не адкрыла табе сакрэт, пра якi, дарэчы, ведала ўсё бюро? Ну... пра тое, што яна пакахала другога?

Книги из серии:

Без серии

[6.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Муассанитовая вдова

Катрин Селина
Федерация Объединённых Миров
Фантастика:
космическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Муассанитовая вдова

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2