Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)
Шрифт:

I тым не менш пасля размовы з Маландрэнам штосьцi пахiснулася ў пазiцыi Жана. Як бы там нi было, а агульныя сiмпатыi - на ягоным баку. Салiдныя, паважаныя людзi ганяць паводзiны Дэнiзы i хваляць мяне... Сама думка, што можна памерцi з-за каханай, падабалася ўсiм жанчынам i нават некаторым мужчынам. Аднак жа ён не хацеў памерцi з-за жанчыны, а значыць, i ягоная рэпутацыя фальшывая! I не далёка ён адышоўся ад Дэнiзы, раз таксама ўводзiць у зман людзей!.. Дык навошта яму тады гэтыя сiмпатыi?.. Ах! Ну чаму ж мне нiхто не верыць?..

Дрэнна спалася ў тую ноч Жану. Яму ўсё снiлася нейкая

велiзарная чорная малпа, якая паўтарала Жанавы словы, жэсты i, нарэшце, заняла яго месца ў бюро...

Назаўтра апоўднi завiтала маладая прыгожанькая балбатлiвая сакратарка з iх бюро.

– Гэта так хораша, што вы пайшлi на такое!
– прашчабятала яна, чырванеючы.
– Скажыце, вы вельмi кахалi яе?

Жану стала не па сабе. Ён хацеў яшчэ раз растлумачыць, паставiць усё на месца, разважаць, але сiл i мужнасцi яму ўжо бракавала, i ён адвярнуў галаву ўбок.

– Ах! Каб жа гэта ўсе мужчыны былi такiя, як вы! Скажыце, вы шмат пакутавалi?

Жан акiнуў яе позiркам. Яна з трывогай чакала адказу. Яна баялася расчаравацца. I Жан пашкадаваў яе:

– Гэта было вельмi страшна.

– Ну, а... пад машыну... Вы адразу рашылiся?..

– Так... не... ну, ведаеце, у такi момант не думаеш...

I ён змоўк. Агiдна стала на душы ад уласнай хлуснi i гэтай незаслужанай увагi.

– Дзякуй вам! Калi глядзiш на такiх мужчын, як вы, зноў пачынаеш верыць, што ёсць-такi каханне на свеце!

– Не будзем больш пра гэта, - сцiпла сказаў Жан. I ашчаслiўленая сакратарка выйшла з пакоя...

Калегi не пакiдалi ў самоце Жана. Штодня абавязкова хтосьцi заходзiў, i кожны перш-наперш спяшаўся засведчыць сваю павагу да рыцарскага ўчынку хворага. Па пошце прыйшлi дзве ананiмныя запiскi, якiя парадавалi i сагрэлi Жанава сэрца:

"Як бы мне хацелася, каб мяне пакахалi так, як кахаеш ты". Подпiс: "Незнаёмая бландзiнка".

А ў другой запiсцы быў вершык:

Ты, хто памерцi гатоў за каханне,

Пажывi для мяне, не ўмiрай!

Ты сустрэнеш мяне на спатканнi,

I жыццё ператворыцца ў рай!

I подпiс: "Адна з тваiх каляжанак, якая любiць высокiя, чыстыя пачуццi".

* * *

Усе гэтыя размовы з саслужыўцамi, гэтыя бясконцыя дыфiрамбы, гэтыя пяшчотныя словы павагi i захаплення рабiлi сваю справу, i Жан пачынаў памалу сумнявацца ў самiм сабе. А хiба й на самай справе яму так ужо хацелася парваць з Дэнiзай? I цi прынесла яму душэўную палёгку яго свабода? Няўжо ён быў такi шчаслiвы, калi выбягаў з пад'езда? Вядома, у той вечар, можа, i не было ўжо колiшняй узнёсласцi ў iх адносiнах з Дэнiзай. Але пяшчоту да гэтай жанчыны сэрца, безумоўна, захавала. Падточваў душу чарвячок цiхай, затоенай рэўнасцi, як-нiяк перавага была аддадзена нейкаму зубному ўрачу... I чорт нанёс гэтую машыну! Быў жа, вiдаць, у мяне час, каб уратавацца! Але ж не, палез... Жыць надакучыла, цi што?!.

I зноў зайшоў Жэром:

– Ну, як маешся, Рамэо?

– Ды ведаеш, не зусiм... Да папраўкi яшчэ далёка...

I Жан пачаў распытвацца пра Дэнiзу: як яна? Цi хвалюецца? Цi адчувае сваю вiну? Як выглядае? Цi збiраецца прыйсцi ў шпiталь?

У адказ Жэром закашляўся, закруцiўся i... мусiў прызнацца, што Дэнiза нават

не пацiкавiлася яго здароўем.

"Што ж... Гордая яна...
– тлумачыў сам сабе Жан паводзiны былой сяброўкi.
– Гордая, таму i не хоча выносiць напаказ свае пачуццi. У гэтым мы з ёй аднолькавыя..."

Як толькi Жэром пайшоў, Жан паклiкаў санiтарку i папрасiў яе з'ездзiць да яго дадому i прывезцi невялiкую скрыначку, дзе захоўвалiся пiсьмы i фатаграфii Дэнiзы. Ён перачытваў гэтыя доўгiя любоўныя пасланнi, дзе амаль кожная фраза выклiкала ў памяцi пiкантныя ўспамiны. Слязiлiся вочы i млела сэрца, калi ўглядаўся ён у фатаграфii той, хто ледзьве не стала прычынай яго пагiбелi.

Але чаму ж яна не прыходзiць? Яна ж ва ўсiм вiнаватая! I яна гэта ведае лепш, чым хто! А можа, яна сама сабе не давярае i баiцца сустрэчы з iм, каб не пачаць усё спачатку?!.

I зноў Жан паклiкаў санiтарку i прадыктаваў ёй вось гэтае пiсьмо:

"Дэнiза, дарагая! Я дараваў табе. Чакаю цябе! Прыходзь!
– Жан".

Пацягнулiся бясконцыя днi пакутлiвага чакання. Пры кожным слове, пры кожным гуку ў калiдоры Жан уздрыгваў, замiраў i прагным позiркам упiваўся ў дзверы. Але тая, каго ён чакаў, усё не iшла. Замест яе прыходзiлi саслужыўцы. Жан сустракаў iх так холадна, паводзiў сябе з iмi так жорстка, што ахвотнiкаў хадзiць у шпiталь рабiлася ўсё менш i менш.

Адзiнай уцехай яму былi фатаграфii Дэнiзы. З iмi ён засыпаў i прачынаўся, з iмi ён гаварыў, сумаваў i плакаў. "Ну i баба, - шапталiся памiж сабою санiтаркi, - да чаго давяла чалавека... Зусiм галаву страцiў..." Тым не менш яны з радасцю згаджалiся напiсаць пад дыктоўку хворага чарговае пiсьмо Дэнiзе. Аднак усе Жанавы лiсты засталiся без адказу.

* * *

Праз два месяцы Жана выпiсалi са шпiталя, а яшчэ праз тыдзень урач дазволiў яму рабiць невялiкiя прагулкi па вулiцы. I перш-наперш малады чалавек пакульгаў да Дэнiзы. Калi нарэшце ён даплёўся да пятага паверха i апынуўся перад знаёмымi дзвярыма, сэрца яго забiлася так, што давялося спынiцца i перадыхнуць. "Нiчога, я такi дайду да яе, нiкуды яна не дзенецца, вось зараз зайду, i ўсё будзе добра. Не можа быць, каб яна пра ўсё забылася..." - так супакойваў сам сябе Жан... I ён рашуча нацiснуў на званок... Хвiлiна, другая... Дзвярэй нiхто не адчыняў... Яшчэ званок... Другi... Трэцi... Цiшыня. Тады Жан пачаў стукаць у дзверы кулаком...

– Што вы там забылiся?
– пачулася з нiжняга паверха. Да яго спяшалася кансьержка.

– Ды мне трэба пабачыць мадэмуазель Дэнiзу Пакэ, - адказаў Жан.

– Паслухайце, малады чалавек. Вось ужо тры тыднi, як яна пераехала адсюль.

– Як?! Тры тыднi?!.

– Ну, а што ёй тут рабiць?! Замуж выйшла i паехала сабе да мужа!..

...Штосьцi абарвалася ў Жанавай душы. Ашаломлены, няшчасны малады чалавек ледзьве спусцiўся па лесвiцы. Доўга блукаў ён па начным Парыжы, i нейкае новае, невядомае дагэтуль пачуццё пакрысе авалодвала ўсёй яго iстотай. Жан памалу супакоiўся i абыякава пазiраў, як кудысьцi спяшаюцца людзi, як сотнямi агеньчыкаў мiльгаюць рэкламы... "Жыццё iдзе сваiм ходам, - нечакана падумалася Жану, - ды толькi мне з iм ужо не па дарозе..."

Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь