Шрифт:
Гi дэ Мапасан
Пратэктар
Пераклад: Нiна Мацяш
Ён i не марыў пра такi высокi ўзлёт! Сын правiнцыяльнага судовага выканаўцы, Жан Марэн, як багата на яго падобных маладых людзей, прыехаў у Лацiнскi квартал вывучаць юрыспрудэнцыю. У разнастайных пiўнушках, у якiя па чарзе завiтваў, ён завёў сяброўства з мноствам языкатых студэнтаў, якiя за куфлем пiва пагардлiва гаварылi пра палiтыку. Жан Марэн горача захапляўся iмi, упарта хадзiў следам з адной кавярнi ў другую i нават аплачваў iхнiя выпiўкi, калi ў яго мелiся грошы.
Потым
Жан Марэн зноў зрабiўся яго верным сабакам, сябрам на пабягушках, пра якога згадваюць толькi пры пэўнай патрэбе i з кiм зусiм не цырымоняцца. Але здарылася так, што па парламенцкай выпадковасцi дэпутат стаў мiнiстрам. Прамiнула паўгода, i Жан Марэн быў назначаны дзяржаўным саветнiкам.
Спачатку ён быццам ашалеў ад гонару. Ён з асалодай прагульваўся па вулiцы толькi дзеля таго, каб людзi пабачылi яго, нiбыта па адным ужо яго аблiччы яны маглi здагадацца, якую пасаду ён займае. У размове з прадаўцамi ў крамах, з прадаўцамi газет, нават з фурманамi фiякраў ён заўсёды ўлучваў нагоду заўважыць:
– А вось я, як дзяржаўны саветнiк...
Потым, неяк само па сабе, ад усведамлення важнасцi свайго чыну, прафесiйнай неабходнасцi, абавязку чалавека ўсемагутнага i шляхетнага, ён адчуў уладную патрэбу рабiць пратэкцыю. З невычэрпнай шчодрасцю ён прапаноўваў сваю падтрымку лiтаральна ўсiм без разбору i ва ўсiх акалiчнасцях.
Калi дзе-небудзь на бульвары ён заўважаў якога-ебудзь знаёмага, то адразу ж з радаснай усмешкай iшоў яму насустрач, моцна вiтаўся за руку, цiкавiўся здароўем i, не чакаючы роспыту, заяўляў:
– Паслухайце, я ж цяпер дзяржаўны саветнiк, так што цалкам да вашых паслуг! Калi магу чым-небудзь памагчы, дык вы не саромейцеся, кажыце! На такой пасадзе, як мая, шмат на што паўплываць можна.
I ён цягнуў напатканага прыяцеля ў кавярню, прасiў там ручку, чарнiла i паштовай паперы:
– Лiсток паперы, гарсон, трэба вось напiсаць рэкамендацыйнае пiсьмо.
I тут жа ён пiсаў тыя рэкамендацыйныя пiсьмы - па дзесяць, па дваццаць, па пяцьдзесят штук на дзень. Ён пiсаў iх i ў "Амерыканскай кавярнi", i ў Бiньёна, i ў Тартанi, i ў "Мэзон-Дарэ", i ў кавярнi "Рыш", i ў Хэльдэра, i ў "Ангельскай кавярнi", i ў Неапалiтанца - ну лiтаральна ўсюды. Ён пiсаў iх там да ўсiх чыноўнiкаў Рэспублiкi - ад мiравых суддзяў да мiнiстраў.
I быў шчаслiвы, папраўдзе шчаслiвы.
Аднойчы, калi яму трэба было iсцi ў Дзяржаўны савет, сыпануў дождж. Спачатку саветнiк намерыўся ўзяць фiякр, але раздумаў, вырашыўшы дабiрацца пеша.
Тым часам дождж ператварыўся ў страшэнны лiвень, якi залiваў тратуары i брук. Пан Марэн змушаны быў забегчы ў блiжэйшае параднае. Там ужо хаваўся ад залевы нейкi поп, стары, сiвагаловы кюрэ. Раней, да чыну дзяржаўнага саветнiка, пан Марэн цярпець не мог
Дождж лiў як з вядра, брудныя пырскi ляцелi ва ўсе бакi, i гэта змусiла мужчын заскочыць ажно ў пакойчык кансьержкi. Пан Марэн, якога вечна даймаў неадольны сверб прадэманстраваць важнасць сваёй асобы, сказаў:
– Ну i паскуднае надвор'е, пане абат.
Стары свяшчэннiк схiлiў галаву:
– Ваша праўда, пане, дужа непрыемна. Тым болей, калi завiтаеш у Парыж толькi на момант.
– Ах, дык вы з правiнцыi?
– З правiнцыi, пане, я тут праездам.
– Праўда, вельмi непрыемна, калi акурат у той час, як чалавеку выпадае пабыць у сталiцы, усчынаецца дождж. Мы, сталiчныя чыноўнiкi, над гэтым неяк i не задумваемся.
Абат прамаўчаў. Ён глядзеў на двор: залева трохi сунiмалася. Кюрэ вырашыў, што ўжо можна iсцi далей, i падабраў крыссе сутаны - гэтак жанчыны падбiраюць падолы сваiх сукенак, калi пераходзяць ручай.
Пан Марэн, бачачы гэта, усклiкнуў:
– Ды вы ж прамокнеце, пане абат! Пачакайце яшчэ трохi, дождж хутка пройдзе.
Святар нерашуча спынiўся i адказаў:
– Але я дужа спяшаюся. Тэрмiновае спатканне.
Пан Марэн ажно засмуцiўся.
– Але ж вы прамокнеце наскрозь! Дазвольце папытацца, а ў якi квартал вы кiруецеся?
Кюрэ павагаўся, але адказаў:
– Ды ў бок Пале-Руаяль.
– У такiм разе, пане абат, дазвольце прапанаваць вам мой парасон. Я ж iду ў дзяржаўны савет. Я дзяржаўны саветнiк.
Святар ускiнуў галаву, паглядзеў на свайго спадарожнiка i сказаў:
– Дужа вам удзячны, пане, ахвотна прымаю вашу прапанову.
Пан Марэн мiгам падхапiў кюрэ пад ручку i павёў за сабою. Ён выбiраў яму дарогу, аберагаў, даваў парады:
– Асцярожней, пане абат, ручаiна! I трымайцеся, калi ласка, далей ад экiпажаў, а то яшчэ абкiдаюць гразёю з галавы да ног. Сачыце за парасонамi прахожых. Там такiя вострыя спiцы, што таго i глядзi - вочы павымаць можна. А жанчыны дык проста нясцерпныя: нi на што не звяртаюць увагi, вечна пырскi з iхнiх парасонаў ляцяць чалавеку проста ў твар! Нi на кога не зважаюць. Можна падумаць, што iм належыць увесь горад. I на тратуарах iх улада, i на праезнай дарозе. Па-мойму, выхаванне жанчын зусiм занядбана, я так мяркую!
I пан Марэн засмяяўся.
Кюрэ маўчаў. Ён iшоў, угнуўшы галаву, старанна выбiраючы мясцiны, куды ступаць, каб не запэцкаць нi абутак, нi сутану.
Пан Марэн не сунiмаўся:
– А вы, мусiць, прыехалi ў Парыж развеяцца трохi, праўда?
Святар адказаў:
– Не, справа тут у мяне.
– Ах, вось як! I важная? Дазвольце пацiкавiцца, а ў чым заключаецца ваша справа? Можа, я магу памагчы вам, дык я цалкам у вашым распараджэннi!
Поп быў у яўным замяшаннi. Ён прамармытаў: