Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Аёечку! Якія цудоўныя чароцінкі!- усклікнула дзяўчо ў захапленні.- А ці ж не праўда, яны такія прыгожыя!

– А пры чым тут я і чарот?- спытала Аўца, нават не адарваўшы ўвагі ад вязання,- Ты так крычыш, нібы ён належыць мне. Ані!

– Я мела на ўвазе,- ўзмалілася Аліса,- Ці ж не маглі бы мы спыніцца на хвілінку і сабраць крыху?

– Навошта ты пытаешся аб гэтым у мяне,- пачула дзяўчынка ў адказ.- Калі вёслы ў тваіх руках? Сама спыняйся!

Аліса

падняла вёслы ўгору, і чоўнік павольна, завязнуўшы ў трыснягу, спыніўся. Яна закатала рукавы сваёй сукенкі і пагрузіла рукі па локці ў ваду... каб мець як мага больш доўгія сцябліны... На колькі часу яна нават забылася аб Аўцэ. Яна скланілася за борт чоўна і так, што яе валоссе краналася вады... Дзяўчынка самааддана абрывала адну прыгожую чароціну за другой.

– А, каб толькі чоўн не перакуліўся,- разважала Аліса.- Людцы... якая прыгажосць! Толькі занадта далёка, не дацягнуся,- Як жа ж гэта дражніла яе (“ну, як спецыяльна,”- думала яна) хаця яна сабрала шмат прыгожых чароцінак, перш чым плыць далей. Але ж самыя-самыя засталіся ў вадзе.

– Найпрыгажэйшыя, як заўжды, не атрымалася сарваць,- сказала яна, уздыхнуўшы, яе тварык быў зусім мокры, а з валосся і рук цякла вада, яна села на месца і пачала аглядаць свой скарб.

Але тое, што яе так вабіла, імгненна пачало знікаць, чарот згубіў і свой водар і сваю прыгажосць. Нават тыя, якія былі найбольш духмянымі... такімі, якія можна пабачыць толькі ў сне, выглядалі, як снег напрыканцы сакавіка. Яны ўсё яшчэ ляжалі ля ног дзяўчынкі... Але тая іх нават не хацела заўважаць, паколькі вакол было столькі дзівоснага.

Яны не паспелі яшчэ адплыць далёка, як адно з вёслаў, пагрузіўшыся, не пажадала выходзіць з вады (як дзяўчынка сцвярджала потым), больш таго, сваёй ручкай яно стукнула Алісу ў падбароддзе так, што яна з крыкам звалілася на дно чаўна, туды дзе ляжаў сарваны ёю чарот.

Але, што цікава, Алісе гэта не прынесла аніякай шкоды, таму яна адразу паднялася і села на месца. Аўца ж увесь гэты час працягвала вязаць, нібы нічога не здараецца.

– Ну што злавіла?- спытала яна, калі Аліса села на сваё месца ў разгубленым стане.

– Што? Каго?- адказала Аліса, углядаючыся ў цёмную ваду.- Хаця вельмі б хацела... Злавіць бы маленечкага краба.- Але Аўца толькі пагардліва ўсміхнулася і працягнула свой занятак.

– А ці шмат тут крабаў?- спытала дзяўчо.

– Ёсць і крабы, і шмат чаго іншага,- адказала Аўца,- выбар вялікі. Так што ты хочаш набыць?

– Набыць?- рэхам адазвалася Аліса, напалову здзіўлена, напалову спалохана... Вёслы, човен, рака зніклі ў адно імгненне, і яна зноў апынулася ў старой цёмнай краме.

– Калі ласка, мне б хацелася набыць яйка,- баязліва сказала яна.- Колькі яно каштуе?

– Пяць пенсаў - адно... Два пенсы - два.- адказала гаспадыня крамы.

– Два танней за адно?- здзіўлена спытала

Аліса, вымаючы свой кашэльчык.

– Але ж калі набудзеш два, табе трэба будзе з’есці абодва,- заўважыла Аўца.

– Вой, не... дайце лепш адно,- сказала Аліса, паклаўшы грошы на прылавак. Тым часам думаючы,- Наўрацці яны абодва былі б свежыя.

– Я нікому анічога не даю,- паведаміла Аўца, паклаўшы грошы ў касу,- табе трэба ты і бяры,- сказаўшы гэта, яна адыйшла ў самы канец крамы і пакінула яйка на палічцы.

– Цікава, навошта яна гэта зрабіла,- падумала Аліса, шукаючы, як прайсці між сталоў і крэслаў, таму што ў тым баку крамы, было зусім цёмна.- Здаецца яйка рухаецца назад? Так яшчэ адно крэсла... Здаецца яйка мае рукі і ногі! Дзіўна знаходзіць у краме дрэвы, якія растуць!.. А ручай!.. Гэта самая дзівосная крама з тых, што я бачыла!

Яна задавала сабе пытанні на кожным кроку, а тым часам сцены крамы апынуліся дрэвамі, Аліса далікатна падыйшла да яйка, здзівіўшыся, што яно дагэтуль не паследвала іх прыкладу.

Раздзел VI

Ханьці-Данці

Тым часам яйка, усё болей павялічвала свой памер і ўсё болей пачынала быць падобным да чалавека. Калі Аліса наблізілася да яго на адлегласць у колькі метраў, яна разгледзіла ў яго нос, рот і вочы. А калі дзяўчынка падыйшла зусім блізка, яна зразумела што перад ёй сам ХАНЬЦІ-ДАНЦІ.

– Наўрацці гэта хтось іншы,- сказала яна сабе.- Я ўпэўненая ў гэтым, быццам імя напісана на яго твары.

А імя мажліва было напісаць, з меншага разоў гэтак сто. Ханьці-Данці сядзеў на высокай сценцы ў палову цаглінкі, склаўшы ногі па-турэцку... Аліса з цяжкасцю магла ўявіць, як ён трымаецца ў раўнавазе... Тым не менш, яго вочы былі спакойнымі і глядзелі строга наперад, і колькі часу дзяўчынка была ўпэўненая, што ён нежывы.

– А як жа ж ён падобны да яйка,- сказала яна ўголас, на ўсялякі выпадак раскінуўшы рукі, каб злавіць яго, калі ён зваліцца.

– Людцы! Як мне гэта абрыдла,- прамовіў Ханьці-Данці пасля доўгай паўзы, гледзячы па-над Алісінай галавой,- рашуча ўсе клічуць мяне яйкам!

– Але ж я толькі сказала, што Вы да яго падобныя, Сэр,- далікатна сказала Аліса,- На самае прыгожае яйка ва ўсім свеце,- дадала яна, спадзеючыся, што гэта будзе для Ханьці- Данці накшталт кампліменту.

– Некаторыя,- заявіў ён, працягваючы глядзець ў адну кропку,- дурней за самае малое дзіця!

Аліса ў разгубленнасці не ведала, што адказаць. Гэта ўвогуле не было падобна на пачатак размовы, паколькі Ханьці звяртаўся нібы сам да сябе, ці да дрэва, што стаяла за спіной у дзяўчынкі... Таму яна стаяла і ціхенька прыпамінала знаёмую з дзяцінства песеньку:

Поделиться:
Популярные книги

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Жаба с кошельком

Донцова Дарья
19. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.26
рейтинг книги
Жаба с кошельком

Трудовые будни барышни-попаданки 3

Дэвлин Джейд
3. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 3

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая