Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Цілідон расчыніў над сабой і братам вялізны парасон і паглядзеў па баках.

– Тут,- сказаў ён,- яму нас не дастаць. Ніяк.

– Але ж дождж будзе звонку!

– У адваротным выпадку,- знайшоўся Цілідзін,- звону хай сабе ідзе. Мы не супраць.

– Якія эгаісты,- вырашыла Аліса, яна ўжо збіралася пажадаць ім добрай ночы ды ісці прэч, але раптам Цілідзін выскачыў з-пад парасона і схапіў яе за руку.

– Ты бачыш гэта?- спытаў ён, задыхаючыся ад жарсці. У момант

яго вочы пачырванелі і павялічыліся ў памеры. Ён паказваў пальцам на нейкую маленькую белую рэч, што ляжала пад дрэвам.

– Гэта звычайная бразготка,- адказала Аліса, разглядзеўшы цацку, якая ляжала там.- Яна не зробіць табе нічога благога, ані,- хутка дадала яна, вырашыўшы, што той напалохаўся,- Толькі старая бразготка... надта старая і да таго ж паламаная.

– Людцы добранькія!
– енчыў Цілідон, вырываючы валоссе з фрэзуры.- Яе зламалі! Хто?- ён паглядзеў на Цілідзіна, які сядзеў на зямлі, хаваючыся за парасонам.

Аліса звольнілася з яго рук і паспрабавала яго супакоіць:

– Ну, не пакутуй гэдак аб старой бразготцы.

– Але ж яна не старая. Ані,- стагнаў чалавечак, шалеючы з кожнай хвілінай яшчэ больш,- Кажу табе, яна была новая... Я толькі ўчора яе набыў... А мая ж найноўшая бразготачка!- яго голас ператварыўся на сапраўдны віск.

Тым часам Цілідзін змагаўся з парасонам, жадаючы зачыніць сабе там, гэта на колькі часу адцягнула Алісіну ўвагу ад яго лютуючага брата. Але ж у чалавечка нічога не атрымлівалася. Урэшце рэшт ён схаваўся ў парасоне, але галава ўсё адно была звонку. Цілідзін ляжаў на зямлі, хапаючы ротам паветра і лупаючы вачыма.

– Гэдак ён больш нагадвае рыбу, чым чалавека,- падумала Аліса.

– Здаецца, што павінна распачацца бойка,- супакоіўшыся прамовіў Цілідон.

– Прапанова прынята,- змрочна адказаў Цілідзін, вылязаючы з парасона,- толькі хай яна дапаможа нам падрыхтавацца.

Узяўшы адно аднаго за рукі, абодва сыйшлі кудысьці ў лес і праз хвіліну-другую вярнуліся несучы вялізную колькасць прыладаў для абароны: падушкі, коўдры, дыванкі, абрусы, жалезныя талеркі і вёдры для вугля.

– Трэба ўсё добра прывязаць! Ці ты зможаш?- уважліва спытаў Цілідон.- Трэба ўсё гэта да шчэнту на нас апрануць ды добра прымацаваць.

Потым Аліса распавядала, што за ўсё свае жыццё не бачыла большай мітусні, як ў той момант, пакуль яна дапамагала абодвум братам... а якую ж колькасць ўсяго яны пыталіся на сябе начапіць! І усё гэта дзяўчынцы трэба было замацаваць з дапамогаю кнопак і добра прывязаць.

– Гэдак яны ператворацца на кучы старой бялізны, калі я скончу!- вырашыла Аліса, прымацоўваючы падушку да шыі Цілідзіна.

– Гэта перашкодзіць яму адсячы мне галаву,- канстатаваў ён, а потым сур’ёзным тонам дадаў,- застацца без галавы... гэта самае кепскае, што можа стацца падчас бойкі.

Аліса рассмяялася, але адразу ж зрабіла выгляд, што закхекалася, каб не пакрыўдзіць чалавечка.

– Ці не вельмі я бляднючы?- спытаў Цілідон, калі дзяўчынка прывязвала да яго галавы шлем. (Дакладней

тое, што ён называў шлемам, хаця гэта больш нагадвала звычайную каструлю.)

– Самую крышачку,- далікатна адказала Аліса.

– Я вельмі адважны,- прашапатаў чалавечак,- але ж сёння ў мяне моцна баліць галава.

– А ў мяне зубы,- сказаў Цілідзін, падслухаўшы брата.- Мая хвароба мацнейшая за тваю!

– Тады вам сёння нельга біцца,- прамовіла дзяўчо, спадзеючыся, што гэдак зможа прымірыць змаганцаў.

– Але ж хаця б самая маленечкая бойка павінна адбыцца, нашто нам доўгае змаганне,- супакоіў Алісу Цілідон.- Колькі зараз часу?

– А палове на пятую,- адказаў Цілідзін, гледзячы на гадзіннік.

– Ну вось, паб’емся гэдак да шостай гадзіны і абедаць!

– Выдатна,- крыху маркотна адказаў яму брат,- а яна хай назірае... Толькі глядзі, не падыходзь надта блізка,- дадаў ён,- Падчас бойкі ты можаш трапіць пад маю гарачую руку. Калі я моцна раззлуюся, я б’ю па ўсім што бачу!

– А я ўвогуле разбураю ўсё да чаго дацягнуся,- крычаў Цілідон,- бачу я гэта ці не!

– Дык вы гэдак ўсе дрэвы пашкодзіце,- рассмяяўшыся прамовіла Аліса.

– Думаю,- сказаў Цілідзін азіраючыся па баках з усмешкаю задавальнення,- калі мы скончым, вакол нас будуць адны трэскі.

– І ўсё з-за нейкай бразготкі,- уздыхнула дзяўчынка, усё яшчэ спадзеючыся пасароміць іх за тое, што б’юцца з-за такой дробязі.

– Мне таксама не хочацца гэтага рабіць,- сказаў Цілідон,- але ж яна была зусім новай.

– Хучшэй бы ўжо варона прыляцела,- падумала Аліса.

– У нас толькі адна шабля на дваіх,- сказаў Цілідон брату,- але ў цябе ёсць парасон, а ён, ведаеш, які востры. Тым не менш трэба пачынаць шпарчэй. Бо хутка тут будзе цёмна, як у склепе.

– І нават яшчэ цямней,- заявіў Цілідзін.

Сцямнела настолькі раптоўна, што Аліса вырашыла, што набліжаюцца грымоты.

– Якая вялізная чорная хмара,- заўважыла яна-. І як хутка набліжаецца! Здаецца яна мае крылы!

– Варона!- у непакоі завішчаў Цілідон і абодва браты, схапіўшы ногі ў рукі, праз імгненне зніклі.

А дзяўчынка пайшла праз лес па невялічкай сцежачцы і спынілася пад вялізным дрэвам.

– Тут яна мяне не знойдзе,- вырашыла Аліса,- яна надта тоўстая, каб прабрацца між дрэў. А як жа ж яна махае крыламі... Тут у лесе пачаўся сапраўдны ўраган... Во, з кагосьці хустку здула!

Раздзел V

Воўна і Вада

Аліса злавіла хустку і азірнулася, шукаючы яе гаспадыню. Праз імгненне з-за дрэваў выбегла шалеючая Белая Каралева. Яе рукі былі раскінутыя, як тыя крылы. Аліса самым далікатным чынам пайшла ёй насустрач.

Поделиться:
Популярные книги

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Огромный. Злой. Зеленый

Новикова Татьяна О.
1. Большой. Зеленый... ОРК
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Огромный. Злой. Зеленый

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали