Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– А зараз адказвай,- гледзячы на гадзіннік, сказала Каралева,- адкрывай рот шырэй, калі размаўляеш і не забудзься дадаваць: “Вашая Вялікасць”!

– Мне толькі хацелася паглядзець на сад, Вашая Вялікасць..!

– Што?- спытала Каралева, гладзячы дзяўчынку па галоўцы, што Алісе ніколі не падабалася,- ты называеш гэта “садам”?- Вось мне сустракаліся такія сады, што гэты ў параўнанні з імі - пустазелле.

Аліса не стала спрачацца, а працягвала:

– А яшчэ мне хацелася патрапіць на вяршыню ўзорку...

– Ты называеш гэта “узгоркам”?-

абарвала яе Каралева,- Вось мне сустракаліся такія ўзгоркі, што гэты ў параўнанні з імі - яма.

– Нязгодная,- адказала Аліса, здзівіўшыся сваёй смеласці,- “Узгорак” ніяк не можа апынуцца ямай. Гэта нейкая лухцень...

Чорная Каралева пачала хістаць галавой і рабіла гэта даволі працяглы час.

– Ты павінна была адказаць: “Як добра, што вы мне гэта кажыце”, маё дзіцятка,- нарэшце прамовіла яна,- а што датычыцца лухты, мне сустракалася такая лухцень, у параўнанні з якой гэта - праўдзівей за слоўнік.

Аліса зноў зрабіла рэверанс, паколькі вырашыла, што Каралева пакрыўдзілвася, і далей яны ішлі ў цішыні, пакуль не дабраліся да вяршыні ўзгорку.

Яшчэ колькі хвілінаў яны стаялі моўчкі, і Аліса скарыстаўшыся магчымасцю, агледзела краіну з усіх бакоў. Гэта была насамрэч цікавая мясцовасць. Усю яе ўздозж і поперак перасякалі невялічкія ручаі, і ўся прастора была раздзеленая на квадраты невялічкімі зялёнымі загароджамі, якія знаходзіліся паміж ручаямі.

– Гэта ўсё нагадвае мне шахматную дошку,- урэшце вымавіла Аліса.- Толькі фігур не хапае... а, не, вось і фігуры!- усклікнула яна ў захапленні. А потым не гледзячы на грукочучае ў хваляванні сэрца, працягвала.- Уся гэтая краіна - вялікая-вялікая шахматная гульня... А ці краіна гэта ўвогуле? Вой, як жа цікава! Як бы мне хацелася быць адной з фігур! Хаця б Пешкай... Хаця Каралевай мне хочацца быць больш!

Кажучы гэта, яна пакорліва паглядзела на сапраўдную Каралеву, а тая з усмешкаю прамовіла:

– Ну, гэта лёгка зладзіць! Ты можаш быць Белай Каралеўскай Пешкай, як ты бачыла, немаўлятка Лілі яшчэ замалая, каб гуляць. Зараз ты знаходзішся на другой клетцы і пачынаеш. Калі дабярэшся да восьмай - апынешся Каралевай!

У наступны момант яны хутка пабеглі.

Потым Аліса ніяк не магла прыгадаць, калі яны пачалі, памятала, што пры гэтым яны трымаліся за рукі, а Каралева рухалася так хутка, што Аліса ледзь за ёй паспявала. Пры гэтым Каралева ўвесь час крычала: “Хутчэй! Яшчэ хучшэй!” Аліса ж адчувала, што не ў стане гэта зрабіць і, нават, не ў стане папрасіць спыніцца.

Самым жа дзіўным было тое, што дрэвы, і ўвогуле мясцовасць, заставаліся на месцы, як бы хутка яны не беглі. “Няўжо яны рухаюцца разам з намі?”- разгублена падумала небарака Аліса. А Каралева, нібы пачуўшы яе думкі, крычала яшчэ грамчэй: “Не размаўляць! Рухацца!”

Але Аліса і не збіралася гэтага рабіць. Яна так моцна запыхалася, што вырашыла, ў яе наўрацці атрымаецца загаварыць калі-небудзь. Каралева ж працягвала яе падштурхоўваць і цянуць далей.

– Ці хутка ўжо?- праз сілу спытала дзяўчынка.

– Амаль!- прамовіла Каралева,- Мы

апынуліся там дзесяць хвілін таму! Хутчэй!- і колькі часу яны працягвалі моўчкі, усё што чула Аліса, гэта вецер, які свістаў у яе вушах і здавалася хутка абарве з галавы ўсё валоссе.

– Давай! Давай!- працягвала крычаць Каралева.- Хуценька! Хуценька!- І яны пабеглі так хутка, што здавалася ляцяць у паветры, ледзь кранаючыся зямлі нагамі. Раптам, калі Аліса ўжо ўшчэнт стамілася, яны спыніліся, і дзяўчынка села на зямлю. Яна ледзь дыхала, і ў яе моцна круцілася галава.

Каралева прытулілася да дрэва і з пяшчотай прамовіла:

– Цяпер, можаш крыху адпачыць!

Аліса здзіўлена азірнулася:

– Мы так і засталіся пад гэтым дрэвам! Няўжо?!

– Зразумела!- адказала Каралева.- А ты хацела інакш?

– У маёй краіне,- задыхаючыся прамовіла Аліса,- калі б мы беглі доўгі час гэтак жа хутка, мы бы абавязкова трапілі бы ў іншае месца.

– Якая дзікая краіна,- адказала Чорная Каралева.- У нас трэба бегчы з усяе сілы, каб застацца на месцы. А каб патрапіць кудысьці, хуткасць павінна быць ўдвая большай!

– Лепш не будзем спрабаваць,- усклікнула дзяўчо.- Мне і тут падабаецца - толькі я ўся ўзапрэла ды адчуваю моцную смагу.

– Ведаю, як табе дапамагчы,- далікатна сказала Каралева і дастала невялічкую скрыначку з кішэні,- Трымай печыўка!

Спачатку Аліса шляхетна вырашыла адмовіцца, але сіл на гэта ў яе ўжо не засталося. Таму ўзяла слодыч і праз сілу пачала есці. Печыва было вельмі сухое, і дзяўчынка вырашыла, што ёй ніколі яго не з’есці.

– Ну, цяпер лепш?- спытала Каралева,- А зараз мне трэба правесці некаторыя вымярэнні. Яна выцягнула з кішэні рулетку і пачала вымяраць зямлю, утыкаючы сюды-туды невялічкія слупкі дзеля арыентыроўкі.

– Праз два метры,- утыкнуўшы чарговы арыентыр сказала яна,- Я дам табе апошнія настаўленні!.. Яшчэ печыўка?..

– Не, дзякуй вам,- адказала Аліса,- мне ўжо до!

– Спадзяюся, твая смага скончылася,- сказала Каралева.

Аліса ня ведала, што і казаць, але на шчасце Каралева і не чакала адказу, яна працягвала:

– Яшчэ праз тры метры, я іх паўтару, каб ты нічога не забылася. Праз чатыры, мы развітаемся. А праз пяць, я адыйду!

Каралева ўтыкнула апошні слупок і вярнулася да дрэва, дзе за яе працай з цікавасцю назірала Аліса, яны пачалі рух уздоўж атрымаўшыхся арыентыраў.

Праз два метры, жанчына пачала настаўленні:

– Пешка, як ты ведаеш, першым ходам можа перамясціцца праз клетку. Так што праз Трэцюю клетку ты праедзеш па чыгунцы і хуценька апынешся на Чацвёртай. Там ты сустрэнеш Цілідона ды Цілідзіна... Пятая запоўненая вадою... На Шостай жыве Ханьці-Данці... Ты маеш якія заўвагі?

– Я... Я нават няведаю, што казаць,- нерашуча адказала Аліса.

– Ты, напрыклад, магла б прамовіць: “Я вельмі ўдзячная вам, за вашыя настаўленні!”... уявім, што ты гэдак і сказала... На Сёмай клетцы - лес... але адзін з Вершнікаў будзе клапаціцца пра цябе... А на Восьмай, мы адсвяткуем тваю Каранацыю і зладзім шыкоўны баль.

Поделиться:
Популярные книги

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Огромный. Злой. Зеленый

Новикова Татьяна О.
1. Большой. Зеленый... ОРК
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Огромный. Злой. Зеленый

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7