Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Палкоўнік Шрэдэр падышоў да Швэйка і сказаў:

— На тры дні пад арышт, асталопіна! Калі адбудзеш кару, зьявішся да паручніка Лукаша.

Такім чынам Швэйк сустрэўся зноў з вольнапісаным у тым самым памяшканьні; для паручніка-ж Лукаша было мусіць вялікае задаваленьне, калі палкоўнік выклікаў яго да сябе і сказаў:

— Пан паручнік, прыблізна з тыдзень таму назад прыбыўшы ў полк, вы падалі мне рапарт, каб даць вам дзяншчыка пад ваш загад, з прычыны таго, што ваш ранейшы дзяншчык прапаў у дарозе. Але з прычыны таго, што дзяншчык ваш вярнуўся…

— Пан палкоўнік… — з просьбаю падаўся да яго паручнік

— … я загадаў пасадзіць яго на тры дні, пасьля чаго пашлю яго да вас, — цьвёрда сказаў палкоўнік.

Узрушаны Лукаш, хістаючыся, вышаў з габінэту палкоўніка.

* * *

Тры дні, якія Швэйк прабыў разам з вольнапісаным Марэкам, прайшлі няпрыкметна. Кожны вечар яны організоўвалі патрыотычныя

выступленьні. «Спачатку з цямніцы чулася Сьцеражы нам, божа, гасудара» [41] потым: «Прынц Эўгені храбры лыцар» [42] . Потым ішоў цэлы шэраг салдацкіх песень: а калі прыходзіў профос, яго сустракалі кантатай:

41

Аўстра-вэшгерскі гімн.

42

Аўстрыйскі палкаводзец XVIII стагодзьдзя

Ты ня бойся, профос, сьмерці, — Будзеш жыць ты малайцом, Аж пакуль прыскачуць чэрці, Заграбуць цябе жыўцом.

Над нарамі вольнапісаны намаляваў профоса і пад ім напісаў тэкст старажытнай песенкі:

Па кілбасу я ў Прагу мчаўся, Насустрач дурань мне папаўся. Той злосны дурань быў профос — Ён ледзь не адкусіў мне нос.

Пакуль абодва дражнілі профоса, як дражняць у Сэвільлі чырвоным плашчом андалузкага быка, паручнік Лукаш з нудлівым пачуцьцём чакаў, калі да яго зьявіцца Швэйк і даложыць, што ён заступіў на пасаду.

Разьдзел III

Прыгоды швэйка ў Кіраль-Хідзе

91-ы полк пераводзілі ў горад Мост на Літаве — у Кіраль-Хіду [43] .

Швэйк прасядзеў пад арыштам тры дні. За тры гадзіны да таго моманту, калі ён павінен быў выйсьці на волю, яго разам з вольнапісаным завялі на гаўптвахту, а адтуль пад канвоем накіравалі на вакзал.

— Даўно было ясна, што нас перавядуць у Вэнгрыю, — сказаў Швэйку вольнапісаны па дарозе. — Там будуць формавацца маршавыя батальёны, а нашы салдаты тым часам налаўчацца страляць і паб‘юцца з мадзьярамі, пасьля чаго мы з песьнямі паедзем на Карпаты. У Будэйовіцах-жа разьмесьцяць мадзьярскі гарнізон, і пачнецца мешаніна плямён. Існуе такая тэорыя, што згвалчаньне дзяўчат іншай нацыянальнасьці — лепшы сродак супроць выраджэньня. У часы трыццацігадовай вайны гэта рабілі швэды і гішпанцы, пры Наполеоне французы, а цяпер тое-ж самае будуць рабіць мадзьяры ў Будэйовіцкім краі. Але, вядома, гэта ня будзе мець характару грубага згвалчаньня. Усё выйдзе само сабою. Адбудзецца просты абмен: чэскі салдат будзе спаць з вэнгерскай дзяўчынай, а бедная чэская дзяўчына прыме да сябе вэнгерскаса гонвэда. Глядзіш, праз некалькі стагодзьдзяў паўстане цікавае для антрополёгаў пытаньне: якім чынам у народа, што жыве на берагох Мальшы, зьявіліся пукатыя скулавыя косьці?

43

У далейшым тэксьце сустракаецца таксама нямецкая назва гэтага гораду — Брук.

— Цікавая рэч — перакрыжаванае спаркаваньне, — заўважыў Швэйк. — Жыве ў Празе кэльнэр-нэгр, Хрысьціян. Бацька яго быў абісінскім каралём; у Празе, на Штваніцы [44] , у цырку, яго паказвалі. У гэтага караля закахалася адна настаўніца, якая пісала ў часопісі «Лада» вершыкі пра пастушкоў і раўчукі. Настаўніца пашла з ім у мэбляваныя пакоі і «аддалася распусьце», як гаворыцца ў сьвятым пісаньні. I як жа яна зьдзівілася, калі ў яе потым нарадзіўся зусім белы хлопчык! Аднак не прайшло і двух тыдняў пасьля нараджэньня, як хлопчык пачаў рабіцца шэрым. Шарэў, шарэў, а праз месяц пачаў чарнэць. Праз паўгода быў хлапчук чорны, як бацька — абісінскі кароль. Маці пашла з ім у клініку па скураных хваробах прасіць, ці нельга як-небудзь з яго фарбу вывесьці, але ёй сказалі, што ў хлапчука сапраўдная арапская скура і што тут нічога ня зробіш. Ад гэтага ўсяго настаўніца звар‘яцела і пачала пасылаць ва ўсе часопісі, у аддзел «Парады чытачом» запытаньні, які спосаб ёсьць супроць арапаў. Яе завезьлі да Картэжніка [45] , а хлопчыка аддалі ў сірочы дом. Вось была з ім пацеха, пакуль ён выхоўваўся. Потым ён вучыўся за кэльнэра і выступаў з танцамі ў начных кафэ.

Цяпер ад яго з посьпехам нараджаюцца чэхі-мулаты, але ўжо не такія чорныя, як ён сам. Аднак, як тлумачыў нам фэльчар у шынку «У Келіха», справа з афарбоўкай зусім не такая простая: хоць далейшыя пакаленьні мулатаў ужо не адрозьніваюцца ад белых зусім, але праз некалькі пакаленьняў можа раптам зьявіцца нэгр. Уявеце сабе такі скандал: вы, напрыклад, жэніцеся з якой-небудзь паненкай. Белая, сучая дачка, абсолютна, і ў адзін прыгожы дезнь, наце! нараджае вам нэгра. А калі за дзевяць месяцаў перад гэтым яна была разок бяз вас у вар‘етэ і глядзела францускую барацьбу з удзелам нэгра то ясна, што такая акалічнасьць вас трохі зьбянтэжыць.

44

Востраў на Влтаве.

45

Псыхіатрычная клініка.

— Ваш выпадак з нэграм Хрысьціянам трэба абмеркаваць з пункту погляду сусьветнай вайны, — сказаў вольнапісаны. — Няхай, напрыклад, здарылася, што нэгра гэтага прызвалі і ён як пражанін, папаў у 28-ы полк. Як вы чулі, 28-ы полк перайшоў да рускіх. Уявеце, як зьдзівіліся-б рускія, узяўшы ў палон нэгра Хрысьціяна. У рускіх газэтах напэўна напісалі-б што Аўстрыя гоніць на вайну сваё колёніяльнае войска (якога ў яе няма) і што Аўстрыяй пушчаны ў ход чорнаскурыя рэзэрвы.

— Памятаю гаварылася, што ў Аўстрыі колёніі ёсьць, — сказаў Швэйк, — недзе на поўначы. Якаясьці там Зямля імпэратара Франца-Іосіфа.

— Кіньце лепш, хлопцы, — умяшаўся адзін з канвойных. — Цяпер заводзіць гаворку пра Зямлю імпэратара Франца-Іосіфа небясьпечна. Самае лепшае — не называйце імён.

— А вы гляньце пры выпадку на карту, — сказаў вольнапісаны. — Існуе сапраўды зямля нашага літасьцівейшага монарха імпэратара Франца-Іосіфа. Паводле вестак географічнай статыстыкі, там адзін только лёд, які і вывозіцца адтуль на ле даколах, што належаць парыскім халадзільням. Наша маладая ледзяная прамысловасьць заваявала сабе і за граніцай належную ацэнку і надзвычайную цікавасьць, бо прадпрыемства гэта вельмі прыбытковае, хоць і небясьпечнае. Найбольшаю небясьпекаю пры экспортаваньні лёду з Зямлі Франца-Іосіфа зьяўляецца пераправа лёду цераз палярнае кола. Уяўляеце сабе, вядома?

Канвойны прамармытаў нешта нявыразнае. Начальнік канвою, капрал, падышоў бліжэй і пачаў слухаць тлумачэньні вольнапісанага. Той з глыбокадумным выглядам гаварыў далей:

— Гэта — адзіная аўстрыйская колёнія, якая можа забясьпечыць лёдам усю Эўропу, і зьяўляецца буйным экономічным фактарам. Вядома, колёнізацыя пасоўваецца павольна, бо колёністы альбо зусім туды ня едуць, а калі едуць, дык там мерзнуць. Аднак-жа з правядзеньнем ў жыцьцё лепшых кліматычных умоў, у якіх вельмі зацікаўлены міністэрствы гандлю і замежных спраў, ёсьць надзея, што вялізарныя паверхні ледавікоў будуць належным чынам скарыстаны. Шляхам абсталяваньня некалькіх готэляў будуць прыцягнуты сюды масы турыстаў. Патрэбна будзе, вядома, для выгоды пратраляваць сьцяжынкі і дарожкі паміж лядзінамі і намаляваць на ледавікох турысцкія знакі, якія паказваюць дарогу. Адзінай перашкодай зьяўляюцца эскімосы, якія перашкаджаюць у працы нашым мясцовым органам…

Капрал з цікавасьцю слухаў. Гэта быў салдат звыштэрміновай службы, які да вайсковай службы быў батраком чалавек цьвёрды і недалёкі, які стараўся нахапацца ўсяго, хоць ні ў чым нічога не разумеў. Ідэалам яго было даслужыцца да фэльдфэбеля.

— … ня хочуць, шэльмы, вывучаць нямецкую мову, — гаварыў далей вольнапісаны, — хоць Міністэрства асьветы, ня спыняючыся перад выдаткамі і чалавечымі ахвярамі, пабудавала для іх школы, прычым зьмерзьлі пяць падрадчыкаў і…

— Муляры адратаваліся, — перабіў яго Швэйк. — Яны адаграваліся тым, што курылі люлькі.

— Ня ўсе, — сказаў вольнапісаны: — з двума здарылася няшчасьце. Яны забыліся зацягвацца, люлькі ў іх патухлі і прышлося іх закапаць у лёд. Але школу нарэшце ўсё-ж такі збудавалі. Пабудована яна была з ледзяных цаглін з жалезабэтонам. (Выходзіць вельмі моцна). Тагды эскімосы разлажылі наўкол усяе школы агні з абломкаў зацёртых лёдам гандлёвых караблёў і ажыцьцявілі свой пякельны намер. Лёд, на якім стаяла школа, растаў, і ўся школа правалілася ў мора разам з дырэктарам і прадстаўніком ураду, які назаўтра павінен быў прысутнічаць пры ўрачыстым асьвячэньні школы. У гэты жахлівы момант было чуваць толькі, як прадстаўнік ураду знаходзячыся ўжо па горла ў вадзе, крыкнуў: «Gott, strafe England» [46] . Цяпер туды пашлюць войска, каб яны навялі там у эскімосаў парадак. Вядома, што ваяваць з імі будзе цяжка. Больш за ўсё нашаму войску будуць шкодзіць іхныя абучаныя белыя мядзьведзі.

46

«Божа, пакарай Англію!»

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Варрэн-Лин: Искра Стаи

Ариманта Юна
3. Варрэн-Лин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Варрэн-Лин: Искра Стаи

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей