Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Гэтым фантастычным вэрсіям, характарным для першай эпохі вайны, палажыў канец жандар, ачысьціўшы пэрон.

А Швэйк усё піў, з пяшчотнай заклапочанасьцю думаючы пра свайго паручніка: «Што гэта ён будзе рабіць, калі прыедзе ў Чэскія Будэйовіцы і ва ўсім цягніку ня знойдзе свайго дзяншчыка?»

Перад прыходам пасажырскага цягніка заля трэцяе клясы напоўнілася салдатамі і публікай. Найбольш было салдат. Іх было многа, розных палкоў, розных відаў зброі і нацыянальнасьцяй. Усіх занесла віхураю вайны ў табарскія шпіталі і цяпер яны ехалі назад на фронт. Ехалі па новыя раны і калецтва, ехалі зарабляць сабе просты драўляны крыж дзе-небудзь на нудных раўнінах

Усходняй Галіцыі, на якім праз некалькі год яшчэ будзе матацца пад ветрам і дажджом аблезлая аўстрыйская шапка з заржавелаю цэшкаю; калі-ні-калі на крыж сядзе пануры стары крумкач і ўспамяне пра смачныя абеды мінулых гадоў, калі для яго па ўсім полі быў банкетны стол, завалены смачнымі трупамі людзей і конскаю падлаю; успамяне, што пад такімі, як гэта, шапкамі былі самыя ласыя кусочкі—чалавечыя вочы…

Адзін з кандыдатаў на той сьвет, выпісаны пасьля опэрацыі са шпіталю, у брудным мундзіры з плямамі глею і крыві падсеў да Швэйка. Гэта быў схудзелы, змораны вэнгар з сумнымі вачыма, палажыўшы на стол маленькі клуначак, ён выняў абтрапаны партам нэт і стаў пералічваць грошы. Потым ён глянуў на Швэйка і спытаўся:

— Magyarul? [4]

— Я чэх, таварыш, адказаў Швэйк. — Ці ня хочаш выпіць?

— Nem tudom baratom. [5]

4

Вы вэнгар?

5

Не разумею, таварыш.

— Гэта, таварыш, не бяда, — частаваў Швэйк, падсунуўшы свой поўны кубак да сумнага салдаціка, — пі на здароўе.

Той зразумеў, выпіў і падзякаваў:

— Koszenem szepc. [6]

Потым ён зноў пачаў пераглядаць, што ёсьць у яго ў партаманэце і ўздыхнуў. Швэйк зразумеў, што вэнгар з задаваленьнем заказаў-бы сабе піва, але грошай ў яго ня хопіць. Швэйк заказаў яму піва. Вэнгар зноў падзякаваў і стаў ківамі расказваць нешта Швэйку, паказваючы сваю прастрэленую руку і дадаў міжнароднаю моваю:

6

Сардэчна дзякую.

— Піф-паф!

Швэйк, спачуваючы, паківаў галавою, а замораны салдат з каманды ачуняваючых, выцягнуў левую руку на паўмэтра ад зямлі і, выставіўшы тры пальцы на правай, сказаў Швэйку, што ў яго дома трое малых дзяцей.

— Няма ам-ам, няма ам-ам, — казаў ён, жадаючы перадаць, што ім няма чаго есьці.

Сьлёзы пацяклі ў яго па твары, і ён уцёрся брудным рукавом шынэля. У рукаве была дзірка ад кулі, якая параніла яго на славу вэнгерскага караля.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што за гэтаю забаўкаю пяцёрка патроху раставала, і Швэйк павольна, але пэўна, адразаў сабе шлях у Чэскія Будэйовіцы, з кожным кубкам выпітым Ім і салдатам вэнграм, трацячы ўсё больш і больш магчымасьць купіць сабе білет.

Яшчэ адзін цягнік праехаў на Будэйовіцы, а Швэйк усё сядзеў каля стала і слухаў, як вэнгар паўтараў сваё:

— Піф-паф… Harom guermek [7] — няма ам-ам… Eeljen! [8]

Апошнія словы ён праказаў, чаркаючыся са Швэйкам.

— Валі, пі, мядзьярскае рыла, не саромейся! —

казаў яму Швэйк. — Нашага брата вы, нябось, так-бы не частавалі.

Салдат, што сядзеў за суседнім сталом, расказаў, што, калі іх полк, едучы на фронт, увайшоў ў Сэгедзін, мадзьяры на вуліцах, як адзін, падымалі рукі ўгору.

7

Трое дзяцей.

8

Вэнгерскае прывітаньне.

Гэта была праўда, бо па тоне, якім гэта было сказана, было чуваць, што салдат лічыў за ганьбу падняць рукі і здацца. Потым гэта сярод салдат чэхаў стала звычайнаю зьяваю. Ды і вэнгры потым шырока ўжывалі гэты гэст, калі ім перастала ўжо падабацца разаніна на славу вэнгерскага караля.

Потым салдат перасеў да стала Швэйка і расказаў, як хлопцы з яго палка ў Сэгедзіне ўсыпалі мадзьярам па першае чысло і павыкідалі іх з некалькіх шынкоў. Ён пахваліў, што вэнгры ўмеюць біцца і што яму самому так парнулі нажом у сьпіну, што яго прышлося адправіць у тыл лячыцца.

Цяпер варочаецца ў батальён, і камандзір яго, напэўна, пасадзіць за тое, што ён ня ўсьпеў, як трэба, накласьці вэнгру, каб яму таксама засталося што-небудзь «на ўспамін» і каб падтрымаць гонар свайго палка.

— Ihre Dokumenten — фашы такумант? — зьвярнуўся да Швэйка начальнік патруля, фэльдфэбель, з якім было чатырох салдат са штыхамі.

— Я пачу фас уфесь час сядзець, піць, ня ехаць, толькі піцы

— Няма ў мане дакумантаў, любы, — адказаў Швэйк. — Пан паручнік Лукаш з 91-га палка ўзяў іх з сабою, а я застаўся тут на вакзале.

— Што такое «люпы»? — запытаўся па-нямецку фэльдфэбэль ў аднаго з салдат, старога апалчэнца. Той, відаць, ня вельмі добрасумленна выконваў свае абавязкі ў дачыненьні да начальства; ён спакойна адказаў:

— «Любы» гэта ўсёроўна што «пан фэльдфэбель».

Фэльдфэбэль зноў пачаў размову са Швэйкам:

— Токумэнт пафінен кошны зольдат. Пез токумэнт пасадзіць зукінага сіна, як сапаку.

Швэйка завялі ў камэндатуру пры станцыі. У каравульным памяшканьні Швэйк убачыў каманду, што складалася з салдат накшталт старога апалчэнца, які так правільна пераклаў сдова «любы» на нямецкую мову свайму спрадвечнаму ворагу— начальству.

— Каравульнае памяшканьне было аздоблена літографіямі, якія вайсковае міністэрства ў той час рассылала па ўсіх установах, дзе праходзілі салдацкія масы, па казармах і вайсковых школах.

Першае, што, пры ўваходзе, кінулася ўдаламу ваяку Швэйку ў вочы, была карціна, дзе было намалёвана, згодна надпісу, як камандзір разьдзелу Францішак Гамэль і аддзялённыя камандзіры Паўльгарт і Бахмайер 21-га стралковага яго вялікасьці палка заклікаюць каманду да стойкасьці.

На другой сьцяне вісела лубачная карціна з надпісам:

УНТЭР-АФІЦЭР 5-ГА ГОНВЭДЗКАГА ГУСАРСКАГА ПАЛКА ЯН ДАНКО ВЫСЬВЯТЛЯЕ РАЗЬМЯШЧЭНЬНЕ НЯПРЫЯЦЕЛЬСКІХ БАТАРЭЙ

Ніжэй направа вісеў плякат:

ПРЫКЛАДЫ ВЫКЛЮЧНАЙ АДВАГІ

Такімі плякатамі і «прыкладамі выключнай адвагі», тэкст, да якіх складаўся прызванымі на вайну журналістамі, старая вар‘ятка Аўстрыя хацела натхніць салдат, якія гэтай літаратуры ня чыталі, і калі ім прысылалі на фронт такія «прыклады выключнай адвагі», салдаты круцілі з іх сабачыя ножкі ці знаходзілі ім яшчэ лепшае ўжываньне, адпаведнае мастацкай каштоўнасьці і самому дух гэтых «прыкладаў адвагі».

Поделиться:
Популярные книги

Пророчество орла

Скэрроу Саймон
6. Орел
Приключения:
исторические приключения
8.27
рейтинг книги
Пророчество орла

Идеальный мир для Демонолога 5

Сапфир Олег
5. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 5

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2