Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Дык вось, вы самі пачынаеце ўжо са мною згаджацца. А расскажэце мне адкрыта, адкуль вы вышлі, калі накіраваліся ў вашы Будэйовіцы? Кажу «вашы», бо, як відаць, ёсьць яшчэ якіясьці іншыя Будэйовіцы, якія знаходзяцца на поўнач ад Пуціма і да гэтага часу не нанесены яшчэ ні на адну карту.

— Я вышаў з Табара.

— А што вы рабілі ў Табары?

— Чакаў цягніка на Будэйовіцы.

— А чаму вы не паехалі ў Будэйовіцы цягніком?

— Ня было грошай на білет.

— А чаму вам ня далі воінскага праязднога ліста?

— Таму, што пры мне ня было ніякіх дакумантаў.

— Ага, так! — пераможна сказаў вахмістр аднаму з

жандараў.— Хлопец не такі дурны, як выглядае. Пачынае замятаць сьляды.

Вахмістр пачаў з другога боку, нібы не пачуўшы таго, што Швэйк сказаў пра дакуманты:

— Значыць вы вышлі з Табара. Куды-ж вы ішлі?

— У Чэскія Будэйовіцы.

Твар вахмістра зрабіўся больш строгім, і погляд яго спыніўся на карце.

— Можаце нам паказаць на карце, як вы ішлі ў Будэйовіцы?

— Я ўсіх месц не памятаю. Помню толькі, што ў Пуціме я ўжо быў раз.

Усе жандэры, што былі тут, пераглянуліся.

Вахмістр дапытваў далей:

— Значыць вы былі на вакзале ў Табары? Што ў вас у кішэнях? Вымце ўсё.

Пасьля таго, як Швэйка грунтоўна ператрэсьлі і нічога, апрача люлькі і запалак не знашлі, вахмістр спытаўся:

— Скажэце, чаму ў вас спрэс нічога няма?

— Ды мне нічога і ня трэба.

— Ах ты, бажухна! — уздыхнуў вахмістр. — Ну, і пакута з вамі!.. Вы сказалі, што раз ужо ў Пуціме былі. Што вы той раз рабілі?

— Я ішоў каля Пуціма ў Будэйовіцы.

— Бачыце, вы супярэчыце самому сабе. Вы кажаце, што ішлі ў Будэйовіцы, у той час, як мы вам давялі, што вы ідзяцё з Будэйовіц.

— Мусіць, я зрабіў круг.

Вахмістр і ўвесь жандарскі пэрсонал многазначна пераглянуліся.

— Гэта кружэньне наводзіць на думку, што вы проста шнырыце па нашай акрузе. Ці доўга прабылі вы на вакзале ў Табары?

— Да адходу апошняга цягніка на Будэйовіцы.

— А што вы там рабілі?

— З салдатамі гаварыў.

Вахмістр кінуў зноў вельмі многазначны погляд на жандарскі пэрсонал.

— А пра што, напрыклад, вы з імі гаварылі? Чаго пыталіся?

— Пытаўся, якога палка і куды едуць.

— Добра. А ці ня пыталіся вы, колькі, напрыклад, штыхоў у палку і якая ўнутраная пабудова палка?

— Ня пытаўся. Сам даўно напамяць ведаю.

— Значыць вы дасканала інформаваны пра ўнутраную пабудову нашых войск.

— Бясспрэчна, пан вахмістр.

Тут вахмістр пусьціў у ход апошні козыр, з пераможным выглядам аглядаючыся на сваіх жандараў:

— Ці гаворыце вы па-расійску?

— Не.

Вахмістр устаў, кіўнуў галавою свайму памоцніку, і, калі абадва вышлі ў суседні пакой, ён, узбуджаны ўсьведамленьнем свае перамогі, сказаў, паціраючы рукі:

— Ну чулі? Ён не гаворыць па-расійску. Хлопец, відаць, прайшоў агонь, ваду і мядзяныя трубы. Ува ўсім прызнаўся, але самае важнае адмаўляе. Заўтра-ж адпраўляем яго ў Акруговую, у Пісэк. Сутнасьць крыміналістыкі ў тым, каб быць хітрым і разам з тым ласкавым. Бачылі, як я яго ўтапіў у струмені пытаньняў? I хто-б мог падумацы Выглядае дурнем, а на такіх вось тыпаў і патрэбна тонкая работа. Пасадзеце яго пакуль што, а я пайду складу пратакол.

I са зьедлівай усьмешкай на вуснах жандарскі вахмістр да вечара страчыў пратакол, у кожнай фразе якога красавалася славечка: Spionenverdachtig [15] .

Чым далей пісаў жандарскі вахмістр пратакол, тым ясьнейшаю рабілася для яго сытуацыя. Скончыўшы пратакол, напісаны дзівацкаю канцылярскаю

нямецкаю моваю, словамі: «Даношу пакорна, што няпрыяцельскі афіцэр сягодня-ж будзе накіраваны ў Акруговую жандарскую ўправу ў горад Пісэк», — ён усьміхнуўся і выклікаў свайго памоцніка.

15

Падазраецца ў шпіянажы.

— Далі гэтаму няпрыяцельскаму афіцэру есьці?

— Паводле вашага загаду, пан вахмістр, абеды даюцца толькі тым, хто быў на допыце да дванаццаці гадзін дня.

Так, але ў даным выпадку мы маем справу з вялікім выключэньнем, — важка сказаў вахмістр. — У нас у наяўнасьці адзін з вышэйшых чыноў, напэўна афіцэр генэральнага штабу. Самі разумееце, што расійцы не пашлюць сюды якога-небудзь яфрэйтара. Пашлеце ў шынок «У Ката» па абед для яго. Калі абедаў ужо няма, няхай звараць яму што-небудзь асобна. Потым няхай яму прыгатуюць гарбату з ромам і прышлюць сюды. I не казаць — для каго. Наогул нікому не заікацца, хто намі затрыман. Гэта вайсковая тайна. ЦДто ён робіць?

— Прасіў тытуню і сядзіць у дзяжурнай. Зусім спакойны, як дома. «У вас, кажа, цёпла, і печ ня дыміць. Мне, кажа, тут у вас вельмі падабаецца. Калі печ будзе дымець, то вы, кажа пазавеце камінара, каб прачысьціў комін. Але няхай, кажа, ён прачысьціць яго пад вечар, а ні ў якім выпадку ня ў поўдзень калі сонца высока стаіць».

— Тонкая штучка, — поўным захапленьня голасам сказаў вахмістр. — Робіць выгляд, нібы яму і гора мала. А ведае-ж што будзе расстраляны. Такіх моцных духам людзей трэба паважаць, хоць ён і вораг. Чалавек ідзе на пэўную сьмерць. Ня ведаю, ці мог-бы хто-небудзь з нас так трымацца? Кожны з нас на яго месцы, нябось, здрыгануўся-б, падаўся-б слабасьці. А ён сядзіць сабе спакойна: «У вас тут цёпла, і печ ня дыміць…» Моцны характар! Такі чалавек павінен мець сталёвыя нэрвы, быць поўным энтузіязму, самаадданасьці і цьвёрдасьці. Калі-б у нас у Аўстрыі ўсе былі поўны такога энтузіязму!.. Але ня будзем пра гэта гаварыць. І ў нас, урэшце, ёсьць такія энтузіясты. Чыталі, напэўна, у «Нацыянальнай політыцы» пра паручніка артылерыі Бэргэра, які ўзьлез на высокую елку і зрабіў там наглядальны пункт? Калі нашы адступілі, ён ужо ня мог зьлезьці, бо трапіў-бы ў палон, і стаў ждаць, калі нашы зноў адгоняць няпрыяцеля. Ждаў цэлых два тыдні, пакуль не даждаўся. Цэлых два тыдні сядзеў на дрэве, і, каб не памерці з голаду, абгрыз усю вяршаліну елкі: жывіўся галінкамі і шыпулькамі. Да таго моманту, калі прышлі нашы, ён так аслабеў, што ня мог утрымацца на дрэве, скінуўся і забіўся на сьмерць. Яго пасьля сьмерці ўзнагародзілі залатым крыжам «За храбрасьць», — і вахмістр з пашанаю дадаў:—Так, гэта я разумею! Самаахвярнасьць — гэта геройства! Загаварыліся мы тут з вамі,—схамянуўся ён. — Ідзеце закажэце яму абед, а яго, пакуль што, пашлеце да мяне.

Зьявіўся Швэйк, і вахмістр па-прыяцельску кіўнуў яму на крэсла і пачаў з запытаньня, ці ёсьць у яго бацькі.

— Няма.

«Тым лепш, — падумаў вахмістр, — прынамсі ня будзе каму па няшчасным плакаць». Ён паглядзеў на добрадушнае Швэйкава аблічча і пад наплывам цёплых пачуцьцяў паляпаў яго па плячы, нахіліўся да яго і запытаўся бацькаўскім тонам:

— Ну, а як вам падабаецца ў нас ў Чэхіі?

— Мне ў Чэхіі ўсюды добра, — адказаў Швэйк, — усюды па дарозе мне трапляліся добрыя людзі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Испытание системы

Котов Артем
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Испытание системы

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Старое поместье Батлера

Лин Айлин
Фантастика:
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старое поместье Батлера

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)