Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
— Швэйк, вы застанецеся, пакуль што, пры тэлефоне.
— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, што я яшчэ ня піў кавы.
— Дык прынясеце каву і застанецеся ў канцылярыі пры тэлефоне, пакуль я вас не паклічу. Ведаеце, што такое ордынарац?
— Гэта які ўвесь час кілбасою коціцца, пан обэр-лейтэнант.
— Дык вось, каб вы былі тут на месцы, калі я вам пазваню. Напамянеце яшчэ раз Ванэку, каб знашоў для мяне якога-небудзь дзяншчыка. Швэйк! Алё! Дзе вы?
— Тут, пан обэр-лейтэнант, мне толькі што прынесьлі каву.
— Швэйк! Алё!
— Я слухаю, пан обэр-лейтэнант. Кава зусім халодная…
— Вы
Ванэк, сёрбаючы чорную каву, у якую падліў рому з бутэлькі з надпісам «Чарніла» (ад небясьпекі), паглядзеў на Ш вэйка і сказаў:
— Наш обэр-лейтэнант не гаворыць, а крычыць у тэлефон. Я разьбіраў кожнае яго слова. Вы, Швэйк, відаць па ўсім, блізка знаёмы з панам обэр-лейтэнантам?
— Я яго правая рука. Рука руку мые. Пападаліся мы з ім у работу! Колькі разоў хацелі нас разлучыць, а мы зноў сыдземся. Ён на мяне ва ўсім спадзяецца, як на каменную гару Колькі разоў ужо я сам з гэтага дзівіўся. Вы толькі што чулі, як ён сказаў, каб я напамянуў пра тое, што вы павінны знайсьці яму новага дзяншчыка, а я павінен яго аглядзець і сказаць, чаго ён варт. Пану обэр-лейтэнанту ня кожны дзяншчык унаровіць.
Палкоўкік Шрэдэр паклікаў на нараду ўсіх афіцэраў палка. Ён чакаў гэтай нарады з нецярплівасьцю, каб мець магчымасьць выказацца. Апрача таго трэба было канчаткова вырашыць справу вольнапісанага Марэка, які адмовіўся чысьціць сарціры, і, як бунтаўшчык, быў пасланы палкоўнікам Шрэдэрам у дывізійны суд.
З арыштанскага аддзяленьня дывізійнага суду ён толькі ўчора ўночы быў пераведзены на гаўптвахту, дзе і знаходзіўся пад вартай. Адначасна з гэтым у палкавую канцылярыю была перададзена да немагчымасьці заблытаная папера дывізійнага суду, у якой зазначалася на тое, што ў дадзеным выпадку справа ня ідзе пра бунт, бо вольнапісаныя не абавязаны чысьціць сарціры, але, ня гледзячы на гэта, у гэтым наглядаецца парушэньне дысцыпліны, і гэты ўчынак можа быць загладжаны ім узорнаю службаю на фронце. З прычыны ўсяго гэтага абвінавачаны вольнапісаны Марэк зноў адсылаецца ў свой полк, а сьледзтва пра парушэньне дысцыпліны ўмоўна прыпыняецца да канца вайны і будзе адноўлена ў выпадку новага злаўчынку вольнапісанага Марэка.
Мелася на ўвазе яшчэ адна справа. Адначасна з вольнапісаным Марэкам быў пераведзены з арыштанскага дывізійнага суду на гаўптвахту самазванец камандзір разьдзелу Тэвелес, які нядаўна зьявіўся ў палку, куды быў пасланы з загрэбскай больніцы. Ён меў вялікі сярэбраны мэдаль, нашыўкі вольнапісанага і тры зорачкі. Паводле яго паказаньняў ён прымаў удзел у геройскіх учынках 6-й маршавай роты ў Сэрбіі, і ад усяе роты застаўся ён адзін. Сьледзтвам было высьветлена? што з 6-й маршавай ротай у пачатку вайны сапраўды адправіўся нейкі Тэвелес, які, аднак, ня меў правоў вольнапісанага. Выпатрабавана была даведка ад брыгады, да якой пасьля ўцекаў з Белграду 2 сьнежня 1914 году была прыкамандыравана 6-я маршавая рота і было высьветлена, што ў сьпісс вызначаных для ўзнагароды і ўзнагароджаных сярэбранымі мэдалямі ніякага Тэвелеса няма. Ці быў, аднак, радавы Тэвелес у час белградзкага паходу павышаны на камандзіра разьдзелу — высьветліць не ўдалося з прычыны таго, што ўся 6-я маршавая рога разам з усімі сваімі афіцэрамі
Пачаўшы сход, перш чым пачаць абмеркаваньне гэтых двух пытаньняў, палкоўнік Шрэдэр зазначыў, што перад ад‘ездам, які ўжо не за гарамі, трэба часьцей сустракацца. З брыгады было паведамлена, што там чакаюць загадаў ад дывізіі. Каманда павінна быць у баявой нарыхтаванасьці, і ротныя камандзіры павінны пільна сачыць за тым, каб усе былі на месцы. Потым ён яшчэ раз паўтарыў усё тое, што плёў учора. Даў зноў агляд ваенных падзей і зазначыў, што нічога ня можа зламаць баявы дух арміі і што салдаты рвуцца ў бой.
На стале перад ім была прымацавана карта тэатру ваенных дзеяньняў з флажкамі на шпільках, але флажкі былі пераблытаны і фронты перасунуты ўперад, выцягненыя шпількі з флажкамі валяліся пад сталом.
Увесь тэатр ваенных дзеяньняў ноччу спрэс разбурыў кот, якога трымалі ў палкавой канцылярыі пісары. Уночы кот, пасьля таго, як напаскудзіў на аўстра-вэнгерскі фронт, хацеў кучку загрэбці, паваліў флажкі і размазаў кал па ўсіх позыцыях, пакрапіў фронты і перадавыя позіцыі і загадзіў усе армейскія карпусы.
Палкоўнік Шрэдэр быў вельмі нізкі на вочы. Афіцэры маршавага батальёну з цікавасьцю сачылі за тым, як палец палкоўніка Шрэдэра набліжаецца да кучкі.
— Шлях на Буг, панове, ідзе цераз Сокал, — сказаў палкоўнік з выглядам прарока і пасунуў, ня гледзячы, паказальны палец да Карпат, пры гэтым улез у адну з тых кучак, з дапамогаю якіх кот стараўся зрабіць карту тэатру ваенных дзеяньняў рэльефнай.
— Wahrscheinlich, Katzendreck, Nerr Oberst [99] , — сказаў за ўсіх вельмі далікатна капітан Сагнэр.
99
Мусіць, гэта кашачы кал, пан палкоўнік.
Палкоўнік Шрэдэр рынуўся ў суседнюю канцылярыю, адкуль пачуліся грымотныя праклёны і страшэнныя пагрозы, што ён прымусіць усю канцылярыю вылізаць языком пакінутыя катом сьляды.
Допыт быў кароткі. Высьветлілася, што ката два тыдні таму назад прывалок у канцылярыю малодшы пісар Цвібэльфіш. Пасьля высьвятленьня справы Цвібэльфіш сабраў усе свае манаткі, і старшы пісар завёў яго на гаўптвахту і пасадзіў да далейшага расцараджэньня пана палкоўніка.
Гэтым, уласна, нарада скончылася.
Вярнуўшыся да афіцэраў, увесь чырвоны ад злосьці, палкоўнік Шрэдэр забыўся, што трэба было яшчэ пагаварыць пра лёс вольнапісанага Марэка і камандзіра разьдзелу Тэвелеса.
Ён ляконічна заявіў:
— Прашу паноў афіцэраў быць гатовымі і чакаць маіх загадаў і інструкцый.
Так і засталіся пад вартаю на гаўптвахце вольнапісаны і Тэвелес, і, калі потым да іх далучыўся Цвібэльфіш, яны маглі скласьці «мар‘яж», а пасьля мар‘яжу прыставалі да сваіх каравульных з патрабаваньнем, каб тыя павылоўлівалі ўсіх скакуноў з сяньнікоў.