Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Кухар-окультыст схаваўся за заслонай маўчаньня, падпёр рукою галаву і пачаў суглядаць мокры заліты стол.

Пісар з штабу мармытаў нешта далей, што ня мела ні пачатку, ні канца:

— Хлеб зьнік з палёў, зьнік з палёў, зьнік… І ў такім настроі ён атрымаў запрашэньне і пашоў да яе. Сьвята Сёмуха бывае вясною.

Старшы пісар Ванэк барабаніў па стале, піў і час-ад-часу ўспамінаў, што ля харчовага магазыну яго чакаюць дзесяць салдат на чале з камандзірам разьдзелу. Уздумаўшы пра гэта, ён усьміхнуўся і безнадзейна махаў рукою.

Потым,

вярнуўшыся ў канцылярыю маршавай роты, ён знашоў Швэйка пры тэлефоне.

Швэйк увесь час сядзеў пры тэлефоне, бо дзьве гадзіны таму назад яму па тэлефоне сказаў паручнік Лукаш, што ён усё яшчэ на нарадзе ў пана палкоўніка, але забыўся дазволіць яму адыйсьціся ад тэлефона.

Потым з ім гаварыў па тэлефоне камандзір разьдзелу Фукс, які ўвесь гэты час з дзесяцьма радавымі ня толькі дарэмна прачакаў старшага пісара, але нават дзьверы харчовага магазыну знашоў замкнёнымі. Нарэшце ён некуды адышоўся, і дзесяць радавых адзін за адным вярнуліся назад у казармы.

Час-ад-часу Швэйк забаўляўся тым, што здымаў тэлефонную трубку і слухаў. Тэлефон быў найноўшай сыстэмы, нядаўна ўведзенай ў арміі, і меў тую перавагу, што ў яго можна было зусім выразна чуць усе тэлефонныя размовы па цэлай лініі.

Абоз лаяўся з артылерыйскімі казармамі, сапёры пагражалі вайсковай пошце, полігон крыў кулямётную каманду.

А Швэйк, не ўстаючы, сядзеў ды сядзеў пры тэлефоне…

Нарада ў палкоўніка працягвалася.

Палкоўні Шрэдэр разьвіваў найноўшую тэорыю пра палявую службу і асабліва падкрэсьліваў значэньне мінамётаў.

Ён пераскокваў з пятага на дзесятае, гаварыў пра тое, дзе быў фронт два месяцы таму назад, на поўдні і на ўсходзе, пра важнасьць цеснай сувязі паміж паасобнымі часьцямі, пра атрутныя газы, пра абстрэльваньне няпрыяцельскіх аэроплянаў, пра забесьпячэньне салдат на фронце, і потым перайшоў да ўнутраных ўзаемаадносін у арміі.

Разгаварыліся пра адносіны афіцэраў да ніжніх чыноў, ніжніх чыноў да ўнтэр-афіцэраў, пра перабежчыкаў, пра тое, што пяцьдзесят процэнтаў чэскіх салдат політычна няпэўныя.

— Так, панове, што ні кажэце, але Крамарж, Шрэйнэр і Клофач… [96]

Большасьць афіцэраў пры гэтым думалі, калі ж нарэшце стары балбатун перастане плявузгаць, але палкоўнік Шрэдэр гарадзіў далей усялякае глупства пра новыя задачы новых маршавых батальёнаў, пра афіцэраў палка, што ляглі ў баі, пра цэпэліны, пра драцяныя загароды, пра прысягу.

Тут успомніў паручнік Лукаш, што ў той час, калі ўвесь маршавы батальён прысягаў, удалы ваяка Швэйк да прысягі прыведзены ня быў, бо ў той час сядзеў у дывізійным судзе.

96

Чэскія політычныя дзеячы: Крамарж і Шрэйнэр — лідэры-нацыянал-дэмократаў; Клофач — лідэр соцыял-нацыяналістаў.

І, успомніўшы гэта, ён раптам

засьмяяўся.

Гэта было нешта накшталт істэрычнага сьмеху, якім ён заразіў некалькіх афіцэраў, сярод якіх ён сядзеў:

Сьмех гэты зьвярнуў на сябе ўвагу палкоўніка, які толькі што перайшоў да практыкі, набытай пры адступленьні германскіх армій у Ардэнах. Зблытаў усё гэта і скончыў!

— Панове, тут няма нічога сьмешнага.

Потым усе пашлі ў афіцэрскае сабраньне, бо палкоўніка Шрэдэра выклікаў да тэлефону штаб брыгады.

Швэйк драмаў пры тэлефоне, калі яго раптам пабудзіў званок.

— Алё! — пачуўся ў тэлефоне. — Тут палкавая канцылярыя?

— Алё! — адказаў Швэйк, — тут канцылярыя 11-й маршавай роты.

— He затрымлівай, — пачуўся голас, — вазьмі аловак і пішы. Прымі тэлефонограму…

— 11-й маршвай роце…

Потым пашлі адна за аднэй у дзіўным хаосе якіясьці фразы, бо ў телефон адначасна гаварыла 12-я і 13-я маршавыя роты, і тэлефонограма зусім разбавілася ў гэтым хаосе гукаў. Швэйк ня мог разабраць ні слова. Нарэшце ўсё сьціхла, і Швэйк разабраў:

— Алё! Алё! Дык прачытай яе і не затрымлівай!

— Што прачытаць?

— Што прачытаць, дубіна! Тэлефонаграму!

— Якую тэлефонограму?

— Чэрці цябе няхай-бы ўзялі! Глухі ты ці што? Тэлефонограму, якую я прадыктаваў табе, асталоп!

— Я нічога ня чуў, нехта тут яшчэ гаварыў.

— Асёл ты, — і больш нічога! Што ты думаеш, я з табою дурыццца буду? Прымеш ты тэлефонограму ці не? Ёсьць у цябе аловак і папера? Што?.. Няма?.. Жывёліна! А я што буду рабіць пакуль ты знойдзеш? Ну і салдаты пашлі… Ну дык як-жа, будзеш ты гатоў ці не? — Гатоў кажаш? Нарэшце разварушыўся! Дык слухай: «11-й маршавай роце…» Паўтары!.

— 11-й маршавай роце.

— «Ротнаму камандзіру…» Ёсьць?.. Паўтары!

— Ротнаму камандзіру.

— «Зьявіцца заўтра рана на нараду…» Гатоў?.. Паўтары!

— Зьявіцца заўтра рана на нараду.

— «У дзевяць гадзін». Цяпер подпіс, Малпа! Паўтары!

— У дзевяць гадзін. Цяпер подпіс. Малпа…

— Дурань! Подпіс: «палкоўнік Шрэдэр». Жывёліна! Ёсьць?.. Паўтары!

— Палкоўнік Шрэдэр жывёліна…

— Нарэшце такі, дубіна! Хто прыняў тэлефонограму?

— Я.

— А каб цябе чэрці ўзялі! Хто гэта «я»?

— Швэйк. Што яшчэ?

— Дзякуй богу, больш нічога. Цябе варта-б назваць Дубінскім. Якія ў вас там навіны?

— Нічога няма. Усё па-старому.

— Табе, мусіць, усё гэта падабаецца? У вас сягоньня некага, кажуць, прывязвалі.

— Усяго толькі дзяншчыка пана обэр-лейтэнанта: ён у яго абед зжор. Ня ведаеш, калі мы ад‘яжджаем?

— Так, брат, гэта пытаньне?.. Сам стары балбатун гэтага ня ведае. Дабранач! Скакукоў у вас там шмат?

Швэйк палажыў трубку і пачаў будзіць старшага пісара Ванэка, які разьюшана лаяўся, а калі Швэйк пачаў яго катурхаць, заехаў яму па носе. Потым перавярнуўся на жывот і пачаў брыкацца на пасьцелі.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника