Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Раскіданае гняздо
Шрифт:

Марыля. Ну, і дагаварыўся! Ці ж пад «Лазара» ідуць упрысядкі?

Данілка. А чаму ж не пайсці? Я сам першы пусціўся б. Мне, калі музыка зайграе, дык і ўсярэдзіне ўсё іграе, а ногі так і чэшуцца да падскаквання.

Марыля. У цябе ўсё нялюдскае. Толькі б і скакаў там, дзе іншыя плачуць.

Данілка. Э! Бо скакаць не ўмеюць, дык i плачуць; як мокрыя вароны, сноўдаюцца, або як блёкату аб'еў-шыся... Ну, хоць бы так, як наша Зоська.

Марыля. А што — Зоська? Дзе ты яе бачыў?

Данілка. Дзе бачыў?

Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусціўшы валасы, як русалка якая.

Марыля. Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Не кажы хаця аб гэтым Сымону.

Данілка. Камедыя — хто не ведае, а хто i ведае, дык усё роўна — камедыя. Чаго тэты Сымон хоча ад ix? Там зусім добрыя людзі жывуць. Вось, хоць бы я... Пайшоў сягоння да ix у пазыкі: прашу, каб далі жылаў ці кішак на струны i хваста на смык. Ну, яны мне так усё гэта і пазычылі, але толькі на струны дроту далі, бо кажуць, што ў іх кішкі і жылы ўсе выйшлі і няма ў запасе. Не кажыце толькі, мамка, Сымону, што я ў гэтыя пазыкі хадзіў туды, а то яшчэ з хаты вон выганіць.

З'ява ІІІ

Тыя ж і Сымон.

Сымон(уваходзіць і садзіцца. Панура). Ці няма чаго з'есці?

Марыля. Зараз бульба спячэцца. Ну, што? Як?

Сымон. Усё прапала: мы прайгралі! Не даказалі сведкі, свае людзі не даказалі нашае даўнасці на тэту зямлю. Усе сведкі праз некага былі падкуплены і споены. Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль. Аканчальную па-станову выдалі... далей няма куды падаваць.

Марыля. Ну, і што ж мы цяпер будзем рабіць? Якую ты цяпер увосень раду знойдзеш?

Сымон. Якую раду? Якую раду? Ужо ж, як і не раз гэта казаў: не злажу сваіх рук, як да малітвы, і не пайду к ім прасіцца ў закутнікі! Будку якую да часу скідаю, і будзем сядзець тут да вясны, а да вясны шмат чаго можа перамяніцца на свеце.

Марыля. Проці закону хочаш ісці — большай бяды сабе наклікаць?

Сымон. Не проці закону, а проці нашых згубіце-ляў — крывапрысяжных сведак і проці тых, што гэтых сведак падкупілі іх жа крывавымі медзякамі. Вось такім проці хачу ісці!

Данілка. І-і! Адзін дурань грошы бярэ, а другі дурань дае — на тое гандаль.

Сымон. А ты — трэці дурань — ідзі гутарку вясці са сваёй скрыпачкай, а не тут!

Данілка адыходзіць у старану.

Марыля. Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Не такой дарогай ішоў ты і хочаш далей ісці, ох, не такой. 3 самага пачатку я прадчувала, што нічога з гэтага твайго упорства не выйдзе, і што ж, ці не мая праўда? А трэ было пакарыцца! Давалі хату, службу давалі, і добра можна было прыстроіцца, хоць бы гэтыя малыя мелі які-такі прыпынак — цёплы нач-лег і лыжку гарачае

стравы. Ты гэтага не захацеў — усе суду нейкага чакаў. Вось табе і суд!.. Хочаш будку нейкую паставіць?.. Ну, паставіш, і што з таго? Таксама прыйдуць, раскідаюць і выведуць сцюжаю ў чыстае поле на пацеху ваўкам галодным.

Сымон. Хай раскідаюць, хай выводзяць! Ізноў вярнуся, ізноў тут сяду і буду вясны чакаць.

Марыля. Пакуль так дачакаеш вясны,— мароз табе і нам усім зубы выесць, у ледзякі аберне.

Сымон. Дык і што ж там такое? Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскратныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца, і ніхто не паважыцца крануць нас, бо той, хто кране, сам у крыгу лёду абернецца, і ніякае сонца не растопіць ужо гэтае крыгі!

Марыля. Ты сягоння як не пры сваім розуме, Сымоне! Як у гарачцы брэдню нейкую страшную вядзеш. Паслухай лепей, дзеткі, мяне, я ж цябе гадавала,— пакарыся ты ім,— яшчэ не позна!

Сымон. Ха-ха-ха! Пакарыся! А ці ведаеш, мамка, што гэта значыць ім пакарыцца? ці хоць дагадваешся? Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрапасціцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць. Ці ведаеш, мамка, гэта?

Марыля. Нічога я, дзеткі, не ведаю, але, як праз сон, дагадваюся, чаго ты хочаш. На сваю і нашу нядо-лечку такі ты ўдаўся. Нездарма з гэтага людзі старыя нічога добрага не варажылі ні табе, ні бацькам тваім, ох, нездарма! (Паўза.) Апомніся, сынок! Надумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі! Ведай, што матка родная да здрады дзяцей сваіх не давядзе. Не хочаш сам к ім ісці — я пайду, мне, старой, усе ўвойдзе. Яны не адмовяць нашай просьбе, ды на Зоську ласку маюць.

Сымон. О, каб іх зямля не насіла з гэтакай іхняй ласкай!

Уваходзіць Незнаёмы з вехай.

З'ява IV

Тыя ж і Незнаёмы.

Данілка(утаропіўшыся, убок). А гэта хто яшчэ так! за прарок з вехай?

Незнаёмы. (гаворыць, найболей зварочваючыся да Сымона). Тыдні тры таму назад я ў вас быў, добрыя людзі, толькі дома ўсіх не застаў — адна сястра была... Цяпер ізноў прыходжу з тым самым.

Сымон. А! гэта вы, мусіць, той самы, аб якім Зоська гаварыла? На нейкі сход людзей склікаеце?

Незнаёмы. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе, браце мой, з свайго гнязда знімацца!

Марыля. Наша гняздо раскідана.

Незнаёмы. Суд твой, мне казалі, сягоння кончыў-ся, цяпер ты вольны, як птушка,— нішто цябе не вяжа.

Марыля. Як-то — нішто не вяжа? А я — маці яго, а малыя гэтыя, якіх павінен памагчы мне гадаваць і ў людзі вывесці?..

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Planescape: Torment: "Пытка Вечностью"

Хесс Рисс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Planescape: Torment: Пытка Вечностью

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

От океана до степи

Стариков Антон
3. Игра в жизнь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
От океана до степи

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Выбор варианта

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Выбор варианта

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке