Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Chajam Amar

Шрифт:
* * *
Я п’ю віно, ды не вар’ююся ў гульбе, Сціскаю чару я ў мальбе, не ў пахвальбе. Я пакланяюся віну і маю мэту — Не пакланяцца так віну, як мы сабе.
* * *
Як ведаеш адгадкі таямніц усіх, Чаго бядуеш з марнаты бядот сваіх? Калі ўсё вершыцца па ўладнай нейчай волі, Усцешны будзь з жыцця хоць на кароткі міг.
* * *
«Без
гурый рай не рай», — даюць адзін зарок,
А я кажу: «Чароўны вінаградны сок». Вазьмі наяўнае і ўяўнага зрачыся, Бо лепей пошчак барабанны чуць здалёк.
* * *
Ты ведаеш, чаму так певень на світанні Жалобна ў неба штохвіліны шле літанні? Люстэрка рання паказала: ноч яшчэ адна Пайшла з жыцця, а ты не быў пры развітанні.
* * *
Збан гэты, як і я, пабачыў шчасця мала, Палонам локанаў яго краса трымала, А гэта ручка, што на горле бачыш ты, — Рука, якая шыю любай абдымала.
* * *
Мой пал ляцеў да роўных ружам птахам, Рука імкнулася да чары з хмельным пахам. Вазьму я дзель сваю ад кожнага, пакуль Гасцінцы цела грэшнага не сталі прахам.
* * *
Хаям! Як быў з віном ты шчырым — сцешся, Як ты хоць міг сядзіш з кумірам — сцешся, Канец усім праявам свету — небыццё, Як тут яшчэ не стаўся жвірам — сцешся.
* * *
Покуль можна, не рупся ў гэтым свеце журбой, Хай наступнасць і прошласць пачакаюць з цяжбой, Скарбы — прах, пі, гасці ў гэтым зніклівым коле, Бо не возьмеш ячменнага зерня з сабой.
* * *
І сніў я сон — мудрэц мне сон мой ставіў у віну: «Нікому ружа радасці не расцвіла ад сну. Чаму такое робіш ты, што смерці роўна, Устань жа, спаць ты мусіш вечнасць не адну!»
* * *
Ці доўга будзеш ты тужыць па ўсіх, ці не? Ці ў радасці ты будзеш жыць свой міг, ці не? Віном напоўні кубак, бо не ведаеш, Ці выдыхнеш ты гэты ўздых, ці не?
* * *
Дзверы хлеба надзённага, госпадзе, мне адчыні, Дай што маеш і гнеў адгані гэтай лютай гайні, І трымай мяне п’янага так, каб не меў я У бяспамяцці злым а ні клопату, ні мітусні.
* * *
Што ўсё, што існўе, — выявы і ўявы, Ніводзін не ведае розум рухавы. Сядзь, выпі віна
і вясёлы пабудзь,
Разваг сваіх выкінь пустыя забавы.
* * *
Цяпер пазбаў, калі ты можаш, ад усіх Душу каханай ад пакут і нош цяжкіх, Не будзе вечна гэта царства прыгажосці: Яно імгненна выслізне і з рук тваіх.
* * *
Раз небасхіл не зрушыць воляй мудраца, Нябёсам — як ты ні лічы — няма канца. Раз мусіш ты сканаць, — табе ўсё роўна Ці ў доле з’есць мураш, ці ў стэпе воўк сляпца.
* * *
Сатлеў я сэрцам болей чым нябожчык, о сакі, А пад зямлёю спакайней яму такі, І колькі б я ні каяўся, і колькі слёз ні ліў бы, Я застаюся грэшнікам на ўсе свае вякі.
* * *
Адрынь абрады веры, будзь рашучы, — ўсё мана, Дзялі скарынку, хоць апошняя яна, Не квапся на жыццё людское, на маёмасць, А за той свет ручаюся, нясі віна!
* * *
Няма начэй, каб розум мой не ныў у гудзе, Каб чысты жэмчуг слёз не асыпаў мне грудзі. Віно разваг не поўніць чару галавы, Бо перакуленая поўнаю не будзе.
* * *
Усё ў гэтым свеце, што бачу, Не варта ні смутку, ні плачу. Ды, слава Алаху, куды ні зірну — Сваю ўсюды бачу няўдачу.
* * *
Пакуль мы рукі не сплялі свае ў хаўрусе, Не наступіць нагою нам на голаў скрусе. Да золку будзем пахмяляцца, будзе днець Без нас, а мы ўздыхнуць не зможам у спакусе.
* * *
Хто гэты свет прайшоў кружма і нацянькі, Каб распазнаць яго абодвыя бакі, Не ведаю, ці ведае дапытнік, Пра справы свету што мы ведаем-такі?
* * *
Свяцільнікі мячэці і кумірні дым, Зло пекла, радасць раю — пра адно гудзім. Глянь на скрыжалі лёсу: там накрэсліў Даўно ўжо Майстра ўсё, што здарыцца з усім.
* * *
Дней, сэрца, рукой разбудзіўшы гук лютні ласкавы, Згубіўшы імя сваё, піць будзем водар гаркавы. Кілім малітоўны за келіх віна прадамо І гахнем аб камень бутэльку і ганьбы і славы.
* * *
Кахаю цябе, ды папрокам не дам сябе грызці, І з невукам я не спрачаюся, як і калісьці, Напітак кахання спакон — ацаленне мужчын, А для немужчын гэты кубак не мае карысці.
Поделиться:
Популярные книги

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона