Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Chajam Amar

Шрифт:
* * *
Што цмокаць дарэмна, калі атухаюць жароўні! Што мудрасць вякоў! Ты віном шчыра чару напоўні. Пі, пройдзе жыццё, і хадзіць будзе Месяц без нас Ад поўні да веташка, ад веташка да поўні.
* * *
Дзе блізкі сябра той, чый слых бы ўраз спасціг Мой сказ, кім чалавек быў з першых дзён сваіх? Народжаны ў бядзе, на гліне гора замяшаны, Ён паблукаў крыху па свеце — і заціх.
* * *
І
да нас тут было цемрачы і святла,
І нябёсы вярталіся з вечнага тла, Сцеражыся, ступай па зямлі ненахабна, Бо зямля зрэнкаю прыгажуні была.
* * *
Выпі сам няшкоднага віна, Кубак мой напоўні са збана, Покуль з нас лёс ганчару закажа Збан зрабіць, давайма піць да дна!
* * *
Высакароднасць кіпарыса і ліяны, Адкуль яны, з якой такой пашаны? У гэтай — дзесяць языкоў, і ўсе маўчаць, Той мае дзвесце — ўсе лянотаю звязаны.
* * *
Нашто бедаваць па багацці зямным? Ці ты сустракаўся хоць з вечным адным? Як некалькі ўздыхаў пазычылі целу, Пазычанае не палічыш сваім.
* * *
На чары рука і рука на Каране, Душа то ў святосці, то ў нечысці вяне, Пад мармуровым скляпеннем колеру бірузы Мы і не кафіры і не мусульмане.
* * *
Што крыўдзіцца на невуцтва, як свет ліхі. Ад немачы сціскае сэрца боль глухі. Падперажуся зунаром, бо маю сорам За мусульманства за сваё і за грахі.
* * *
У горадзе ў славе — мішэнь азлаблення людскога, У келлі ў самоце — мішэнь падазрэння сляпога, Найлепш, каб ты быў хоць як Хідр ці Ільяс, Ні цябе каб ніхто, ні каб ты сам не ведаў нікога.
* * *
Убачыў птушку на сцяне дрымотнай Туса, А перад птушкай голы чэрап Нак-Кавуса. Казала птушка чэрапу: «Аднак! Аднак! Дзе голас звону, гром літаўраў? Дзе спакуса?»
* * *
І чым так няміл я табе, небасхіл? Дзярэш майго шчасця сарочку штосіл, І вецер, што дзьме ў мяне, полымем робіш, І сушыш ваду ў мяне ў роце на пыл.
* * *
З віном у руцэ, з локанам у другой Шчаслівы сядзіць незнаёмы з тугой, Ён п’е і не дбае пра небазваротнасць, Пакуль хмель не вытне салодкай нагой.
* * *
Нябёсы дарэмна не робяць нічога: Даюць аднаго, каб украсці другога. Каб ведаў, што зробіць з ім лёс, чалавек — На свет бы ён не нараджаўся, нябога.
* * *
Мы — лялькі, а неба —
той лялечнік спрыту,
Што глуха завесіў заслону з блакіту, Патузаюць нас на кіліме жыцця, І зноўку патрапім у куфар нябыту.
* * *
Цвярозаму мне не адчуць асалоды, А ў п’янага розум слабее ад згоды. Прамежак між хмелем і яснасцю ёсць — Завецца жыццём, там я раб назаўсёды.
* * *
Я горла наблізіў да горла збана, Каб сродак здабыць даўгажыцьбы са дна. Да губ маіх губы прыклаўшы, сказаў ён: «Як ты, быў і я, наша доля адна».
* * *
Калі нагою смерці буду растаптаны, Рукою смерці, быццам птушка, абскубаны, Май літасць, каб мой прах збанамі толькі стаў, Мо ажыву я, ўчуўшы пах віна жаданы.
* * *
Калі сканаю, абмыйце мяне чыстым віном, Багаславіце ў людской гамане чыстым віном, Знайсці захочаце ў дзень уваскрэсення, Дык прах шукайце мой у чайхане з чыстым віном.
* * *
Тварэц сваю літасць выказвае сам. Ёсць лік і правінам тваім і грахам. Як п’яны ты сёння да смерці, дык заўтра Даруе тваім засмылелым касцям.
* * *
Напэўна, травінка, што шэпча з пяском, У небападобнай была валаском. Не люта ступай на траву маладую, Бо вырасла з праху цюльпана крадком.
* * *
Хто чуе голас розуму спрасоння, Быка ён доіць у тугі ў палоне. Лепш апранаху блазена надзень, За розум толькі пырнік купіш сёння.
* * *
Устань, скунежаны, настала ранне! На лютні грай, смакуй віно кахання. Бо доўга тут яшчэ не быў ніхто, А тым, што адышлі, няма вяртання.
* * *
Як прыйдзе па вясне кумір адтуль, дзе гурый грай, І мне падасць віна туды, дзе нівы самы край, Як бы ні лаялі пасля за гэты словы людзі,— Сабака лепшы за мяне, калі я ўспомню рай!
* * *
Кажуць, п’яніц у пекле зглынае агонь, Гэта жылка маны б’ецца постраху ў скронь, Як каханкі і п’яныя пекла заселяць, Заўтра ж рай будзе голы, як тая далонь.
* * *
Прыгожую чару, аздобу сталоў, Разбілі і кінулі моўчкі далоў. Шануйся, не стань на чарэп’е без жалю, Бо чара рабілася з чараў галоў.
* * *
Поделиться:
Популярные книги

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона