Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
КАРЧМА А жыцьцё — карчма, А ў карчме здаўна Мёд-гарэлку п'юць, Прадаюць душу. Колькі ні даюць, П'юць усё да дна, Кожнаму ліюць Па яго каўшу. Па каму каму, Каму два камы, I ў карчмы таму Пасынкі й сыны. А каму куму, Каму дзьве кумы, Каму зорны шлях, Каму перуны. З рук у рукі йдзе Чарыца наўскач, Хітры мёд на дне, Хмель у берагах. I гудзе карчма, Тут і сьмех і плач, Цешыць страх сябе Ў чорта на рагах.
ДЗІКАЯ
ТРАВА
Затушыць дзікая трава Пажар цнатлівы сціплых красак. Заглушыць дзікая трава Вясёлы смех калёраў лугу. Задушыць дзікая трава Усё, што дыхае на волі. Ні развядзёнка, ні ўдава, Яна згарае ў думках ласых. Пустую галаву знава Шаленіць ветру-валацугу. Усё нябыцячы, Ніколі Не чэзне дзікая трава...
ЛЕГЕНДА Не сціхае Млечная залева, Толькі з-пад сузор'евых карчоў Клапатліва свеціць Зорка Крэва — Апякунка долі крывічоў. Аблачынкай — Ранішняй хусцінкай Вочы тоіць Ад свайго ж святла. А была дзяўчынкай-чарацінкай, Жрыцаю Дажбогавай была. Як вянок пусціла на Купалле, Залатым зрабіўся той вянок, Бо Дажбогавы пагляды ўпалі На ўчасаны месікам лянок. Час знікае беззваротна шпарка. З пасмаў Крэвіных да забыцця Усё прадзе — не абразае Парка Нітку крывічоўскага жыцця.
ПАТАЕМСТВА КУПАЛЬСКАЕ НОЧЫ У Купальскае ночы Дзявочы жах, Што ўспыхне ад жарсці Нябесны дах. У Купальскае ночы Жаночы страх, Што вочы заплюшчыць Нястомны птах. Ахінуўшыся недасяжным дахам, Можна ўпоцемку йсьці Спаконвечным шляхам, Што для нашчадкаў праклаў Адам, Згубіўшы лік I слядам, і гадам. Птах завецца па-рознаму Ў розных краёх. Толькі б спяваў ён, Толькі б не злёг. Абвяне птах — Зарасце адам'евісты шлях. I сумна задумаецца Працяг...
ЗАПРОСІНЫ Усе мае, Якія ўжо не тут, Прашу вас На маўклівую бяседу. З Дзядамі ўпоплечкі Саджу на кут, Даверыўшы Дарогу ўспомніць следу. Хай ён Сюды здалёку прывядзё I вёсны шчырыя, I смех забыты. Хай сум Даручыць пілнаваць бядзе Балючыя I камяні, і пліты...
ШЛЯХТА Гадоў маіх Шляхта вушацкая ўсмак Адфэсцілася, адбалявала. Даверу сарамлівы юнак З асцярогай пабраўся трывала. I засталася яшчэ са мной Гадоў няпэўная рэшта Штурхацца Спаміж гаманой і маной, Да канца Спадзявацца на нешта...
КЛАД На ўгарбелых паганскіх капішчах Ацішаныя крывіцкія клады. Бо ўдзячнакайлівы напамін — Клад да недаступнасці безабаронны. Дух продкаў заўсягды малады. Смутак вякоў не ачах яшчэ. Сцежкі дапытлівыя на размін Лёс раскручвае ў свет зялёны...
ЗБЕГ МІРОН Кот вяртаецца па сваіх слядах, Думка вяртаецца па сваіх азарэннях. Слова вяртаецца па сваіх складах. Боль вяртаецца па чужых азвярэннях. Вяртаюцца на ваду кругі Ад відушчага каменя з рукі тугі.
I... Мана і нябесная
манна.
Дзе манна, а дзе мана? Як сонная спёка, рахмана Людзкая гудзе гамана.
Мана небасхілу й безмена, I праўда зямлі сырой. I рэха клянецца бяззменна Лагчынаю і гарой, Што перадае слова ў слова I думкі, й настрой Перуна. Журбоціцца праўда сурова. Лісліва якоча мана...
ЖЫВУ... Дрыжу над кожным днём, Прызнаным ціхай скрухай. Я рад сустрэчы з пнём, З сарокай-сакатухай. З людзьмі ажно ў запас Хапіла мне сустрэчаў. Таму, хто лёс мой пас, Я ўдзячна не пярэчыў. Хто дасць кажух віне Маёй азяблаплечай? З усімі, хто ўва мне Жывуць, Жыву сустрэчай...
КАЛІ СЦЯМНЕЕЦЦА... Калі сцямнеецца ў душы і ў хаце, Прыходзяць вершы, як пазныя госці, I маняцца застацца на начлег. Я іх прашу: — Мой сум закалыхайце, Маёй жа мне пазычце весялосці, Якою грэўся яблыневы снег. Саджу на чысты кут і нетаропка За чаркай звечарэлага ўспаміну, Як дома колісь, з імі гаманю. Парой гамонку перапыніць кропка. Сказ нецярпліва выпрастае спіну. I рупіць рыфме крыўдзіць цішыню...
МОЙ РАДАВОД А радавод мой Не гэтакі ўжо й сукаваты. Радаводнага дрэва Жывучыя карані Завузлаваціся Ля мамы й таты, I зноў падаліся Да незгаворлівай глыбіні. Ці ўзяць няўмольнасць Хацела болыпую пошліну. Ці да літасці Не даткнуліся азяблыя ксты. Унучка, дачка Ды я, ўжо апошні, Дрыжым на галінцы Абнадзееныя. Як лісты...
ЗА ГРЭХ ЗЯМНЫ... Вуж — цёмны муж Прагнаны Бліскавіцай За грэх зямны З нябёсаў на зямлю Параду даў — Двайніцу кавалю З агню цягнуць Халоднай рукавіцай. Каб да сваёй двайніцы Бліскавіца Зараўнавала горача Вужа. Каб ціха расступілася Мяжа, Каб спарышы Хацелі паўтарыцца.
ВЫЗНАЧЭННЕ ТРАВЫ Дзе ачунялая, дзе шалёная, Дзе, як лязо катава, Асака, Дзе, як мілосць, далікатная Мурава, Сястра каласка, Стралы пляменніца, Смарагда, Што таямніцай праменіцца, Суперніца, Ярылава верніца, Яна адна З прадоння й дна З дасвецця I з тагосвецця Вернецца, Як знава, Бязлітасная трава.
СОНЦАКРОПКА Спрасоння Пярун барадаты Сваё нецярпенне цадзіў праз зубы. Бліскавіцы, як стараннай школьніцы, Захацелася запісаць хоць нешта На чыстым лістку блакіту. Але Віхор Быў з раніцы не ў гуморы I сыраватай хмурынкай Беглыя накіды сцёр таропка. I ад нервовага тэксту Засталася ўпэўненая сонцакропка. Да вечара.
ПРАПАЖА Похапкам паліць Пярун Лучыну нервовую бліскавіцаў, Каб у цемрачы адшукаць Пярсцёнак, Які прымяраў на мезінчык. А той пакаціўся Круглы, Як рэха, У далёкае некуды. Пярун толькі бачыць, Як бліскаюць Босыя пяткі дажджу... А ён зніцелы, худы Уцякае куды? Што шукае?
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2