Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
МНЕ НЕ ХАПАЕ ВАШАЙ ЦІШЫНІ... Мне не хапае Вашай цішыні, У якой чуваць, як вейка ападае, Мне не хапае Вашай вышыні, Зь якой зьнікае н.пічка маладая. Як сьветла зьнічка кленчыла зямлі, Мы на яе набожна загадалі, Пакуль нябёсы нашымі былі, Маўчаць мне Вашы вочы загадалі. Мне ўпэўненасьці Вашай не стае, Мне не хапае Вашага адчаю, Я забываю на гады свае I ва ўспамінаў сьмеласьць пазычаю. Сваю нясьмеласьць некалі таіў I мроіў некім, гэта значыць Вамі, З
крыніцы свойскай жаўрука паіў,
Каб ён зьвінеў над спраўджанымі снамі.
Мне не хапае Вас і толькі Вас, Ручны жаўрук даўно жыве ў блакіце. А Вы мяне ці ўспомнілі хоць раз? Як не лістом, хоць рэхам адкажыце.
ПРАШУ ЦЯБЕ ВЯЛЬМОЖНА, РАЗЬВІТАНЬНЕ... Прашу цябе вяльможна, разьвітаньне, Не падганяй, шляхі не караці. Яшчэ не падрасло маё каханьне, Яно яшчэ разгубіцца ў жыцьці. Цябе баіцца першае спатканьне, Яно здалёку да мяне прыйшло, Так зноў грахоў баіцца пакаяньне, Баіцца цемры сьмелае сьвятло. Малю цябе трывожна, разьвітаньне, Туман начэй заўчасна не разьвей, Яшчэ маё малее дакараньне I не ахрып сьвітальны салавей. Цябе баіцца першае маўчаньне, Яно адно пра ўсё сказала мне, Так рук свіх баіцца дакрананьне, Баіцца дол, што хваля захлыне. Крычу табе астрожна, разьвітаньне, Як зваць маю самоту —. ня пытай. Прыйдзі тады, калі мяне ня стане, I смутак мой са сьветам разьвітай.
ІШЛА НАД ЦІХІМ ЛЕСАМ ПОЎНЯ... Ішла над ціхім лесам поўня, Расы чакалі верасы, Пад вербамі ў нагрэтым чоўне Дзяўчына мыла валасы. Яшчэ худзенькімі рукамі Вязала мокрыя вузлом, Усьмешка па вадзе блукала, Хмурынкі возера вязло. Прасілася ў косы стрыжка, Шаптала з берагам карма, А косак не хапала крышку, Каб дзьве лілеі ўтрымаць. Ледзь-ледзь хавалі зайздрасьць хвалі, Аж закіпалі ў трысьці, Мяне і човен падмывалі Далёка зь юнай заплысьці.
ВЫ МНЕ ЖЫЦЬЦЁМ I ЗАБЫЦЬЦЁМ БЫЛІ... Вы мне жыцьцём і забыцьцём былі, I першым, і апошнім спадзяваньнем. За Вамі я ішоў на край зямлі, На выспу сноў, што звалася каханьнем За Вамі йшоў, і Вы мяне вялі Па сьцежках роспачы і ўратаваньня, I я ня ведаў, скончыцца калі З жаданымі пакутамі блуканьне. Я адставаў, я Вас дагнаць хацеў, Нясьмелы ў ранішніх сваіх намерах, Рака тугі цякла, і ўсё круцеў З агеньчыкам мальбы чаканы бераг. У шчырасьць нябыцьця рака ўцячэ, Сябе саміх дагнаць не змогуць хвалі, Ня ведаю — ці будзеце яшчэ, Ды дзякуй, што былі і што кахалі.
ВЫ ЗБЛЫТАЛІ МЯНЕ СА МНОЙ... Вы зблыталі мяне са мной... Абраны Вамі ў гэтай зале Не столькі я, а болей той, Каго Вы некалі кахалі. Я Вашай нагадаў журбе, Што хвалі човен ашукалі, I нагадаў я сам сабе Таго, каго Вы не кахалі. Усё пад небам — варажба, Усіх прымае сьвет варожа, У кожнага свая журба, Мы іх і пазнаёмім, можа. Сьмяецца
рэдка лёс-айчым,
З чужой бяды ён кпіць ахвочы, А мы пяшчотна памаўчым — Няхай гавораць нашы вочы.
Я ДА ЦЯБЕ ХАЧУ ЛЯЦЕЦЬ ЯК СЬНЕГ... Я да цябе хачу ляцець як сьнег, Але скажы: што будзе, як растану? Зьбянтэжыць можа твой сьпякотны сьмех Маю непрашаптаную пашану. Хачу імчаць на быстрым скакуне, Але скажы: дзе табуны начуюць? Я б вецер асядлаў, каб вёз мяне, Ды табуны вятроў мяне не чуюць. Хачу на чоўне да цябе плысьці, Але скажы: калі ў ракі ймяніны? Лёд на вадзе, а берагам брысьці — Марудна прывыкаюць успаміны. Я да цябе лячу, імчу, плыву У апантаных мроях, снах бяссонных. Крычу ў вякі, згубіўшы галаву, I крык сузорыцца ў нябесных схонах.
ЯК МНЕ?.. Не чапай змяю — I яна не кране. Ну а крыўду маю Як не кратаць мне?..
МАЛАДОЕ ВІНО Маладое віно Хмеліць па-маладому. Маладое віно Маладое душой. Маладое віно Не даводзіць дадому — Спаць да дня пакідае На падушцы чужой. Маладое віно Цвеліць па-маладому, Пазлачаначка-чарачка — Светлае дно. Не даверыць нікому Салодкую стому — Толькі ёй і яму — Маладое віно!
КВЕТКАЮ ЦВІЦЕ... Пакуль каханая — Сусвет перапаўняе. А знелюбее — засланяе свет. Ды палыном гарчыць Забыты след Да небакраю. Пакуль святочная — Святлом душу нядзеліць, Штодзённай стане — цемрай ахіне. Ды вугальком віны На самым дне Журбу надзеліць. Пакуль нячутая — Палоніць кожным словам, Пачутая знікае ў немаце. I здрада жоўтай кветкаю цвіце, Балігаловам.
АКРАМЯ... I калі ў нас нічога не будзе, Акрамя вады і агню, Я напоўню пяшчотай грудзі, Небасхіл да сябе прысланю. I цябе да сябе прыхіну я, Як галінку агонь малады. Дождж тады Да цябе прыраўную, Што ступае ў твае сляды. Мроя ў радасным перапудзе Свой згадае забыты след. I калі ў нас нічога не будзе, Будзе ў нас як сусед Сусвет...
НЕ ЎЧУЮ Званю табе — I ў адказ Мне штосьці крэкча Голас старэчы. Лічбу набраў я не тую, Ці якраз Яе, Што голас твой падае, Якога я ўжо не ўчую, Калі, муравой Акрыўшыся з галавой, Пад соннымі зоркамі Абначую.
ПАЭМА Мне цябе не стае Тае...
Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2