Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабака з залатым зубам

Сауліч Уладзімір

Шрифт:

Кацярына Карпаўна. Памру, сынок, хутка памру.

Маёр Козлікаў. Але ж пакой мне патрэбен сягоння.

Фяўроння Захараўна. І не іначай.

Кацярына Карпаўна. Сягоння і памру. Я ж цябе, сынок, ніколі не падводзіла.

Маёр Козлікаў. Гэта так. Але цяпер — асобы выпадак.

У пакой убягае сяржант Дзюба.

Сяржант Дзюба (дакладвае).

Таварыш маёр, дакумент з загса дастаўлены. (Падае канверт.)

Маёр Козлікаў (бярэ). Трэба мне цяпер гэты дакумент, як сабаку пятая лапа. (Хавае канверт у кішэні. Больш непасрэдна да сяржанта Дзюбы.) Вот скажы мне, сяржант: мая матка заявіла, што сёння дасць дуба. Можна ёй верыць ці не?

Сяржант Дзюба. Можа, і памрэ, раз сказала.

Маёр Козлікаў. Мне не «можа». Мне — дакладна трэба.

Сяржант Дзюба. Памрэ, таварыш маёр. Старыя, яны чуюць касую. Гэта Піліпіха з Цельпухоўкі кароў не выйшла даіць. Старшыня Абцугайла паехаў заганяць яе на ферму. Старая енчыць, што акачурыцца да вечара. Не паверыў Абцугайла. Вытурыў яе на кароўнік. А пад вечар старая сканала, як і гаварыла, прама на рабоце…

Маёр Козлікаў. Заставайся, матка! Толькі памры. (Плача.)

Кацярына Карпаўна. Каранат?..

Маёр Козлікаў. Ну што табе яшчэ, матка?

Кацярына Карпаўна. Просьба ў мяне да цябе, сынок, ёсць. Апошняя.

Маёр Козлікаў. Давай… раз апошняя.

Кацярына Карпаўна. Дзед Язэп у нас быў, вартаўнік цельпухоўскі. Можа, помніш яго?

Маёр Козлікаў. Чаму ж не. Хаты ў вёсцы побач стаялі.

Кацярына Карпаўна. Во, дык заходзіў. Сабачка ў яго прапаў, да вартаўніцтва надта вушлы. Надта прасіў, каб ты дапамог знайсці яго… Не адмоў чалавеку, сынок!..

Маёр Козлікаў. Вот у нас сяржант — спецыяліст па сабаках. З-пад зямлі адкапае. Так, сяржант?

Сяржант Дзюба (вяла). Так.

Маёр Козлікаў. А што так нявесела? (Робіць голас металічным.) Сяржант Дзюба!

Сяржант Дзюба (падцягваецца). Я!

Маёр Козлікаў. Адшукаць сабаку дзеда Язэпа!

Сяржант Дзюба. Й-ёсць а-а-адшукаць са-баку дзеда Язэпа!..

Маёр Козлікаў. Во гэта другі манер. (Уздыхае, кладзе руку на плячо сяржанта Дзюбы. Да залы.) Бяда з гэтымі старымі: ні самі не жывуць, ні другім не даюць. Гэта ж толькі на іх і робім: на пенсіі, на лякарствы, ільготны праезд, харчаванне. Тут не адзін дом, тут усю дзяржаву ў дом састарэлых ператварылі. Дзе ж нам выкарабкацца да сусветнага ўзроўню жыцця. Я б закон такі выдаў: колькі каму жыць. Даярка там, трактарыст — хай жывуць, колькі ўкалваць могуць. Паэтам, акадэмікам ды ўсёй гэтай гнілой інтэлігенцыі — шэсцьдзесят

гадоў, і баста. Нечага свет капціць, дзяржаву абіраць. Так, сяржант?

Сяржант Дзюба. Так точна, таварыш маёр.

Маёр Козлікаў (падазрона). А чаго гэта цябе трасе, як у ліхаманцы?

Сяржант Дзюба. На дзяжурстве прастудзіўся.

Маёр Козлікаў (нацэджвае з самагоннага апарата шклянку гарэлкі). Зараз мы цябе адстудзім! (Падае сяржанту шклянку.) На, пагрэйся!

Сяржант Дзюба (перамінаецца з нагі на нагу). Прабачце, таварыш маёр, не магу. Пры выкананні службовых абавязкаў.

Маёр Козлікаў (моршчыцца). Я — дазваляю. Пі!

Сяржант Дзюба. Ёсць выпіць! (Перакульвае шклянку ў рот, закашліваецца, выцірае слёзы.)

Маёр Козлікаў. Ну як?

Сяржант Дзюба. Аг-гонь!

Маёр Козлікаў. У мяне — усё марка: што гарэлка, што жонка, што сабака.

Сяржант Дзюба. Дазвольце заўважыць, таварыш маёр, але ваш сабака…

Маёр Козлікаў. Радаслоўны амерыканец!.. З залатым зубам!

Сяржант Дзюба. Так.

Маёр Козлікаў. Так, дык чаго зюзюкаеш?

Сяржант Дзюба. Я хацеў сказаць, што ваш сабачка пры ўстаўцы зуба траўміраваўся.

Маёр Козлікаў. Урач — самай высокай кваліфікацыі. Я асабіста прысутнічаў. Нават каплі крыві не пралілося.

Сяржант Дзюба. Прабачце, я не так выразіўся: траўміраваўся душэўна, таварыш маёр.

Маёр Козлікаў. Ну і што з таго, мля?

Сяржант Дзюба. А тое, што цяпер, пакуль не пройдзе перыяд адаптацыі, яго нельга паказваць нікому чужому. Сабачку патрэбны абсалютны спакой.

Маёр Козлікаў. Усёк. Паселім Пана Фокса ў асобным пакоі, і ніякі сабака туды не зойдзе.

Сяржант Дзюба. Лепш я забяру сабачку да сябе на некалькі дзён. У вас матка памірае. Пахаванне… Людзі…

Фяўроння Захараўна. Ніякіх людзей у нас не будзе. Памрэ — закап… (Спахопліваецца, падносіць руку да рота.)

Маёр Козлікаў (на Фяўронню Захараўну). Заткніся, мля, скаціна! Маці — гэта… святое!.. (Сяржанту Дзюбе.) А ты, сяржант, займіся сабакам дзеда Язэпа. Па апошняй просьбе матулькі. (Плача.)

Сяржант Дзюба (неахвотна). Ёсць! (Пакідае пакой.)

Фяўроння Захараўна бярэ сабаку і выводзіць яго за дзверы ў іншы пакой. Маёр Козлікаў варожыць ля самагоннага апарата. За гэтым заняткам застае яго Лада.

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Тагу. Рассказы и повести

Чиковани Григол Самсонович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тагу. Рассказы и повести

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов