Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей і ружа

Уайльд Оскар

Шрифт:

«О так, у яго ёсць форма, — сказаў ён сам сабе, ідучы дадому, — што праўда, то праўда. Але ці ёсць у яго пачуцці? Баюся, што няма. Па сутнасці, ён такі самы, як і большасць артыстаў: уся ўвага скіравана на стыль, а шчырасці нестае. Ён ніколі не прынясе сябе каму-небудзь у ахвяру. Ён думае толькі пра музыку, а кожны ведае, што мастацтва эгаістычнае. Аднак трэба прызнаць, што асобныя яго пошчакі даволі мілагучныя. Адно шкада — яны не маюць ніякага сэнсу і пазбаўленыя

карысці!»

І юнак пайшоў да сябе ў пакой, лёг на маленькі вузкі ложак і пачаў думаць пра сваё каханне.

Хутка ён заснуў.

Калі на небе засвяціў Месяц, Салавей прыляцеў да Куста ружы і прыціснуўся да шыпа. Так ён спяваў усю ноч, а халодны крыштальны Месяц схіліўся да яго і слухаў. Усю ноч навылёт спяваў Салавей. І ўсё глыбей і глыбей упіваўся шып у яго сэрца, і з сэрца кропля за кропляй сачылася жывая кроў.

Спачатку Салавей спяваў пра тое, як нараджаецца каханне ў сэрцах хлопчыка і дзяўчынкі. І тады на самай верхняй галінцы Куста Чырвонай ружы пачала распускацца дзівосная кветка. З кожнай новай песняй з'яўляўся новы пялёстак.

Спярша ружа была бледная, як туман над ракой, бледная, як першыя крокі золку, серабрыстая, як крылы досвітку. Быццам адбітак ружы ў сярэбраным люстры, быццам адбітак ружы ў нерухомай вадзе сажалкі — вось якая была ружа, што расцвіла на верхняй галінцы Куста.

І тады Куст зашалясцеў і сказаў Салаўю, каб ён яшчэ мацней прыціснуўся да шыпа.

— Шчыльней цісніся да мяне, Салавейка, бо інакш дзень настане раней, чым запунсавее ружа!

Салавей яшчэ мацней прыціснуўся да шыпа, і галасней загучала яго песня, бо была тая песня пра нараджэнне кахання ў сэрцах юнака і дзяўчыны.

І вось пялёсткі ружы зрабіліся пунсовыя, як твар у маладога, калі ён цалуе ў вусны сваю нявесту. Але шып яшчэ не працяў сэрца птушкі, і Ружа заставалася белая, бо толькі жывая кроў Салаўя магла пафарбаваць сэрца Ружы.

Зноў Куст загадаў Салаўю, каб ён яшчэ мацней прыціснуўся да шыпа.

— Прыцісніся з усяе сілы, Салавейка, бо інакш дзень настане раней, чым запунсавее ружа!

І Салавей прыціснуўся да шыпа яшчэ мацней, і джала нарэшце ўпілося ў яго сэрца. Яго захліснула хваля невыноснага болю. Боль рабіўся нясцерпны, але песня гучала ўсё галасней і галасней, бо Салавей спяваў пра Каханне, якое знаходзіць дасканаласць у Смерці. Пра Каханне, якое не памірае і пасля смерці.

І стала дзівосная ружа пунсовая, як небасхіл на світанні. Пунсовы зрабіўся венчык, пунсовае, як рубін, зрабілася і яе сэрца.

А голас у Салаўя слабеў і слабеў, і вось затрымцелі маленькія крылцы, затуманіліся

вочкі, і Салавей адчуў, як нешта калючае сціснула яму горла.

Цяпер ён азваўся сваім апошнім пошчакам. Бледны Месяц пачуў яго і, забыўшыся на світанне, застаўся на небе. Пачула яго і Чырвоная ружа і, затрапятаўшы ў адказ, распусцілася ўсімі пялёсткамі насустрач халаднаватаму ранішняму ветрыку. Рэха панесла гэты пошчак да сваёй барвовай пячоры ў гарах і разбудзіла пастухоў, якія там спалі. Ён пракаціўся над рачнымі чаратамі, і тыя аддалі гэтыя гукі мору.

— Глядзі, глядзі! — здзівіўся Куст. — Ружа зрабілася чырвоная.

Але Салавей не адказаў.

Ён ляжаў мёртвы ў высокай траве, і ў сэрцы ў яго быў шып.

Апоўдні Студэнт расчыніў акно і выглянуў у сад.

— Ах, якое шчасце! — узрадаваўся ён. — Дык тут жа ёсць чырвоная ружа! Ніколі ў жыцці я не бачыў такой чырвонай ружы! Яна, пэўна, мае якую-небудзь доўгую лацінскую назву.

І, высунуўшыся з акна, юнак сашчыкнуў кветку. Ён зараз жа надзеў капялюш і пабег да Прафесара, трымаючы ружу ў руцэ.

Дачка Прафесара сядзела ў дзвярах і намотвала на шпульку блакітныя ядвабныя ніткі. У яе ля ног ляжаў маленькі сабачка.

— Вы казалі, што будзеце танцаваць са мной, калі я прынясу вам чырвоную ружу, — нагадаў ёй Студэнт. — Вось самая чырвоная ружа на свеце. Прыкаліце яе ўвечары ля сэрца, і, калі мы будзем танцаваць, яна раскажа, як я вас кахаю.

Але дзяўчына не выказала радасці.

— Баюся, ружа не падыдзе да майго ўбрання, — адказала яна. — Апроч таго, пляменнік камергера прыслаў мне сапраўдныя брыльянты, а каму невядома, што яны значна даражэйшыя за кветкі!

— Ах, якая вы няўдзячная! — гнеўна выпаліў Студэнт і са злосцю кінуў ружу на зямлю.

Яна ўпала ў каляіну, і хутка па ёй праехалі коламі.

— Ах, я няўдзячная?! — узлавалася дзяўчына. — Дык ведайце ж: вы — грубіян! І ўрэшце, хто вы такі? Усяго толькі Студэнт. Сумняваюся, ці ёсць у вас такія сярэбраныя спражкі, як у пляменніка камергера!

Яна ўсхапілася з крэсла і пабегла ў пакой.

«Якое гэта глупства — Каханне, — з горыччу разважаў Студэнт, ідучы дадому. — У ім няма і паловы таго зместу, які ёсць у Логіцы; яно нічога не даказвае, а абяцае заўжды нязбытнае і прымушае верыць у прывід. Карацей кажучы, яно зусім непрактычнае. А паколькі ў наш век быць практычным — самае галоўнае, то вярнуся я лепш да Філасофіі і буду вывучаць Метафізіку».

І Студэнт пайшоў да сябе ў пакой, выцягнуў вялікую запыленую кнігу і пачаў чытаць.

12
Поделиться:
Популярные книги

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки