Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

13

Калі Лагуну пазванілі з кінастудыі і голасам Рыты папрасілі “тэрмінова з’явіцца на рэдсавет”, ён успрыняў гэта як працяг – працяг таго новага, хвалюючага і захапляльнага жыцця, у якое быў куплены яму дзедам Вечкам выйгрышны латарэйны білет і якое цяпер само развівалася, і без дзеда.

Увесь апошні тыдзень пасля знаёмства і гутаркі з Інгай Лагун думаў толькі пра яе. Яна вельмі яму спадабалася, гэтая дама ў манаскім абліччы. Ён гатовы быў нават закахацца ў яе. Ды яшчэ калі сусед з небывалай раней павагай пачаў да яго ставіцца, гонар зусім закружыў яму галаву. Нікуды

не дзелася, не знікла з памяці тая іскрынка ў яе вачах, якая бліснула тады, у кабінеце. Тут ён не мог памыліцца. Ён думаў пра яе, але зусім не так, як пра сваіх аднагодак, школьніц і студэнтак. Гэта была не пажадлівасць, а новага, іншага кшталту жаданне, не столькі фізіялагічнае, колькі сацыяльнае, якое б узвышала яго і надавала сэнс яго існаванню. І ў гэтых новых варунках некуды далёка адплываў дзед Вечка. Таму калі тэлефон ажыў званком і ў трубцы пачуўся знаёмы голас, Лагун паморшчыўся.

“Дык цябе можна віншаваць? На рэдсавет ідзеш”.

“А што такое рэдсавет?” – спытаў Лагун.

“Пабачыш. Прайдзі ўсе кругі пекла.

“Я ж маю права ведаць. Што са мной там будуць рабіць?”

“Хутчэй за ўсё будуць прасіць зняцца з конкурсу, а ім прадаць ідэю”.

“Як гэта: прадаць ідэю?”

“Заплацяць невялікія грошы, забяруць сцэнар, і ўсё. Але памятай – як толькі прагучаць чароўныя словы “купіць ідэю”, імгненна згаджайся”.

“Забяруць сцэнар? – перапытаў Лагун. Не надта яму ўсё гэта падабалася. – І што з ім зробяць?”

“Пакладуць на паліцу, ці пойдзе на запчасткі – настрыгуць з яго кавалкаў для рускіх серыялаў”.

“А далей што?”

“Адразу звані мне. Я ўсё растлумачу”.

Суседу Лагун важна сказаў, што яго выклікаюць на кінастудыю заключаць кантракт. І паехаў. Знаёмы калідор. Стары паркет. Высокая столь, але ў той жа час адчуванне, што вузка, цесна, цісне адусюль. Вялізная студыя-павільён, як цыркавая арэна, з паваротным кругам. Кава-аўтамат. Другі паверх. Кабінет дырэктара Хрушчанкі. Лагун зайшоў, ветліва павітаўся і прысеў там, дзе яму паказалі, каля сцяны па цэнтры, акурат насупраць гендырэктара. Тое, што гэта менавіта гендырэктар, лёгка было здагадацца – ён адзін сядзеў за сталом, а ўсе астатнія – чалавек дзесяць, мо пятнаццаць, каля сцяны і пры дзвярах.

– Так як у нас форс-мажор, – пачаў Хрушчанка, – журы наша ў асобе Міхалевіч-Яравой захварэла, на бальнічным, так што… Дарэчы, пра баль­ніцу, – адразу нечакана звярнуўся ён да Лагуна. – Як пачынаецца ваш сцэнарый?

– А як ён пачынаецца? – спалохана спытаў Лагун.

– З бальніцы і дажджу. Ну што гэта такое. Нібыта ў нас мала сонца і санаторыяў. Нашто адразу ўганяць гледача ў паныласць?

– І то праўда, – падтрымаў нейкі падхалім. – Скажу шчыра: я не змог дачытаць да канца.

– Ваш сцэнарый спадабаўся журы. Але гэта нічога не значыць. Гэта сімпатычная літаратурная гісторыя, аповесць. Але, як правіла, такія рэчы ўяўляюць мала цікавасці для кіно. У кіно свае законы.

Тут у кабінет уляцела Рыта, задыханая, папрасіла прабачэння і прысела на вольнае крэсла.

– Калісь былі ў модзе лёгкія лірычныя ці камедыйныя фільмы паводле мастацкіх твораў. Але тыя часы даўно мінулі. Цяпер трэба шоў, чым прымітыўнейшы сюжэт, тым лепш. А з такім матэрыялам, як у вас, працы нямерана. Трэба запрашаць людзей, прафесіяналаў, якія б яго асучаснілі…

– Каб ад яго нічога не засталося, – дадаў нехта.

Усе засмяяліся, у тым ліку і Лагун сваім разгубленым, сімпатычным смехам.

Наступны выступоўца сказаў, што цалкам згодзен з папярэднім, і крыху развіў яго:

– Асабіста я лічу, што літаратура і кінематограф – розныя жанры. З літаратурных шэдэўраў, за вельмі рэдкімі выключэннямі, ніхто нічога людскага не зрабіў. Па адной простай прычыне: літаратурны твор самадастатковы. У таго, хто чытае, ствараюцца свае ўласныя вобразы, асацыяцыі, а рэжысёр жорстка, сілком навязвае свае, тым самым разбураючы чытацкія, якія, можа быць, склаліся яшчэ ў дзяцінстве.

Трэці выступоўца яшчэ шырэй развіў тую ж думку.

– Сапраўды, рэжысёр часта хапаецца за мастацкі твор, прываблены няўлоўным духам чагось сапраўднага… А вось паспрабуй злаві.

Як толькі ўзнікае інтэр’ер, ды музычка, ды акцёр вымаўляе першую рэпліку – ад мастацкага твора нічога не застаецца.

Далей пачалі выступаць справа, і злева, і ззаду за Лагуном – ён баяўся павярнуцца, каб паглядзець, – і сыпалі словамі:

– …Ніхто дасюль так і не адказаў на пытанне, які сцэнар лепшы: чытэль­ны, выпісаны да драбнюткіх дэталяў-падрабязнасцяў, ці павярхоўны, проста пункцір, намёк…

– …Чым прымітыўней сюжэт, тым лепш. Асабіста я лічу, што сцэнарыя не трэба ўвогуле. Ён збівае рэжысёраў з толку. Дастаткова ідэі і імправізацыі акцёраў, вось як, напрыклад, у “Міміно” Данэлія…

Усе выступоўцы нібы казалі гэта аднаму Лагуну, да яго аднаго звярталіся, у нечым яго пераконвалі і ад чагосьці адгаворвалі. Разам з тым было відаць, што ўсе яны азадачаны яго пакораю, нежаданнем абвяргаць і спрачацца. І сапраўды, асалавелы, сціплы, чырванашчокі Лагун нічога не прасіў, ні на чым не настойваў, з усім маўкліва згаджаўся. З усяго нагаворанага ён толькі і зразумеў, што журы на чале з Інгай, аказваецца, нічога не вырашае, а вырашаюць вось гэтыя людзі, якім з яго сцэнарыем ушчыльную працаваць, – рэдактары, рэжысёры і асабіста гендырэктар.

Цяпер, пасля таго, як яны пераканалі Лагуна і самі сябе, які кепскі ў яго сцэнарый, ён ужо не сумняваўся, што так яно і ёсць, і яму ўжо нават абяцаная дзедам Вечкам “пакупка ідэі” здавалася за шчасце. Ён не ведаў, што насамрэч перад ім проста разыгралі спектакль, адзін з тых, якія часта як па нотах разыгрываюцца перад нявопытнымі наіўнымі аўтарамі. Слова папрасіў галоўны рэдактар Максім Камар.

– Усё так. Але першааснова кіно ўсё ж – мастацкі твор. У цэнтры якога – сціплы аўтар, творчы чалавек, – паказаў ён пальцам на Лагуна. – А хто заступіцца за творчага чалавека? Ніхто. Мы не павінны так насядаць на яго. Ён, несумненна, таленавіты малады чалавек, у якога ўсё наперадзе, і перамогі ў конкурсах таксама. А вам, малады чалавек, хачу параіць – не варта займацца вынаходніцтвам веласіпеда і адкрываць Амерыку. Чаго ад нас чакаюць асноўныя спажыўцы? – і ён паказаў пальцам цераз плячо на ўсход. – Правільна: карнавальнасці. Пускання вянкоў па вадзе, васількоў, рамонкаў, карагодаў і песняў…

– Па-руску? – спытаў нехта ззаду. – Рускіх песняў?

– Няважна. Пераагучыць не праблема, – адказаў Камар. – Ды і на тое цітры ўнізе існуюць. Я хачу сказаць, што нічога іншага, акрамя карнавальнасці, ад нас не чакаюць і проста не прымуць. А на купальскія вянкі заўсёды ёсць попыт. Так што менш гонару, малады чалавек, больш працы над сабой!

– Што вы прапануеце? – спытаў Хрушчанка.

– Каб аўтар зняў сцэнарый з конкурсу, а за гэта мы купім у яго ідэю. Усё, – закончыў Камар і сеў.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат