Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Следчы найперш, канечне, узяўся за гаспадыню флакончыка, Інгу. Яго цікавіла, як кроплі патрапілі да яе мужа. Інга адказала, што даўно імі не карыстаецца, флакон набыла ў маленькай аптэцы каля кінастудыі, а муж, калі ездзіў на Поўдзень, па сваёй звычцы ўсё “пазычаць”, забраў, потым папрасіў купіць новы. На пытанне, чаму не карысталася, Інга, у жалобна-чорным адзенні, сумная, прыгожая, адказала: не карысталася, бо не было патрэбы, алергія прайшла. І, цнатліва апусціўшы вочы, патлумачыла – прайшла,

бо яна цяжарная, і арганізм актыўна перабудоўваецца. Тут, само сабой, усе пытанні адпалі; стала ясна, што ў Інгі не было ніякіх матываў жадаць мужу смерці; толькі на развітанне следчы яшчэ спытаў, ці не заўважыла яна на ўпакоўцы або на самім флаконе чагось падазронага, можа, слядоў ускрыцця?

«Не, – адказала Інга, – я яго нават не распакоўвала. Як купіла ў аптэцы, так і забраў муж».

Вопытны, адзін з лепшых у сваёй справе следчы, прадчуваючы хуткую развязку, адразу ж адправіўся ў названую аптэку, невялікую, на два вакенцы. Прагледзеў запісы відэакамер. Затым надышла чарга аптэкаркі, жонкі Камара, якую зафіксавала камера ў момант продажу Інзе злашчаснага флакона. Яна і не думала адпірацца. «Так, гэта зрабіла я. Аб адным толькі шкадую – не давяла да канца!»

Што тычыцца Хрушчанкі, заявіла яна, ён памёр сваёй смерцю, яна тут ні пры чым. Але менавіта той выпадак навёў яе на думку прыбраць з дарогі чарговую канкурэнтку. А так як яна працавала ў аптэцы, мела доступ да лекаў, ведала, што менавіта купляе Інга, у яе і выспеў хітры план. Асцярожна, акуратна яна ўскрыла ўпакоўку, тонкім шпрыцам напусціла ў флакон смяротнае рэчыва, запакавала і спакойна прадала Інзе. «Каб не займала чужое месца. Яны ўсе не варты мізінца майго мужа!» – «Але як вам удалося? Гэта ж вельмі складана!» – «Прасцей простага, – пасміхнулася яна. – Было б уменне і жаданне».

Пры вобшуку ў яе дома знайшліся доказы: сасудазвужальнае рэчыва і шпрыц з танюсенькай, ледзь бачнай, танчэй за камарыны нос іголкай. Жонка Камара ні ў чым не раскайвалася, ні аб чым не шкадавала. На заўвагу, што загінуў бязвінны чалавек, адрэзала: «Ад памылак ніхто не застрахаваны».

Так раскрылася злачынства, матывам якога была звычайная зайздрасць, банальнае прыбіранне канкурэнтаў у выніку барацьбы за месца. Нічога новага, акрамя таго, што адбылося ўсё ў творчым асяродку, ды яшчэ ў нібыта нацыянальна-арыентаваным калектыве. З гэтай прычыны, ці з іншай, але справа з побытавага ўзнялася на грамадска-палітычны ўзровень.

«…Цяпер відавочна, – паведамляла неабыякавая асоба, – як усё гэтак званае «нацыянальнае» дзе ні з’явіцца, там дыскрэдытуе сябе. Людзі, прызначаныя ствараць патрэбны грамадству кантэнт, у нашым выпадку – кінапрадукт, самі сталі дзейснымі асобамі якогась фільма, і за імі можна было назіраць, як праз шкло акварыума ці, хутчэй, тэрарыума. Хай

гэта паслужыць урокам для асноўнай кінастудыі, якую ў хуткім часе таксама чакае сур’ёзная рэфармацыя. Час, нарэшце, перастаць пераводзіць грошы падаткаплацельшчыкаў на сумнеўныя нац. праекты і нац. эксперыменты, а ўсе сілы, усе людскія і матэрыяльныя рэсурсы кінуць на падтрымку братняй кінаіндустрыі, усяляк спрыяць яе далейшаму росквіту, папулярызаваць і несці ў масы яе дынамічныя серыялы, у якіх выразна размежавана дабро і зло і глыбока прапісаны жывыя дыялогі…»

Такім чынам лёс «Filmbell’a» быў вырашаны. Як баявая адзінка, якая страціла сцяг, кінастудыя падлягала неадкладнаму расфармаванню. Зрэшты, ніхто асабліва з гэтай нагоды не перажываў. Жыццё ішло, пакрысе забылася ўсё, нават тое, што такая кінастудыя некалі існавала. Пасля яе ліквідацыі сябры, Іван Барысавіч Вечка з рэжысёрам Скіндзерам, вярнуліся на асноўную кінастудыю – падпрацоўваць на серыяльнай ніве: адзін па-ранейшаму статыстам і каскадзёрам; другі – ажыўляць дыялогі. Акрамя таго Вечка І.Б. нарэшце скарыстаўся магчымасцю пісаць пад сваім іменем і стварыў сцэнарый – на ваенную тэму, які імгненна быў прыняты, адобраны і запушчаны ў вытворчасць. Рэдактаркай яго была ніхто іншая, як Рыта. Яна таксама знайшла сябе на асноўнай студыі. У чат маці-адзіночак яна ўжо амаль не піша, затое рэгулярна пасылае лісты Лагуну, які служыць у войску. Смерць Міхалевіча так яго напалохала, думка, што яго могуць палічыць забойцам ці нават толькі падазраваным у забойстве (менавіта ж ён ездзіў з Міхалевічам у Піцунду, яны сябравалі, разам бавілі час), так на яго падзейнічала, што ён сам пабег у ваенкамат і папрасіўся, каб яго хутчэй прызвалі. Так ён у чарговы раз выйшаў сухім з вады. Праўда, раптоўная смерць апекуна адбіла ў яго ахвоту шукаць вінаватых у гібелі бацькі; больш ён нават не ўспамінаў пра званок на бацькаў тэлефон, з якога ўсё пачалося, і зразумела, чаму: бо на ўласнай скуры адчуў, якая тонкая мяжа аддзяляе вінаватага ад невінаватага. Так што разгадка званка яшчэ наперадзе; тым больш, у лістах Лагун абяцае пазнаёміць Рыту са сваёй маці і з айчымам, а значыць, у Рыты ёсць усе шансы сустрэць чалавека, які некалі ёй здрадзіў і якому яна збіралася адпомсціць.

Інга Міхалевіч-Яравая падалей ад усіх трывог і бед з’ехала на часовае жыхарства ў Аўстралію. На тым настаяла сястра мужа. Калі яна даведалася, што Інга носіць дзіця ад яе любімага брата, яна нізавошта не захацела пакідаць яе адну і ўрэшце ўгаварыла на пераезд. (Зрэшты, злыя языкі пагаворвалі, што Інга пайшла на такі непатрыятычны крок, каб будучае дзіця па нараджэнні займела чужое, але прэстыжнае грамадзянства.)

На магілу яе мужа нехта дасюль прыносіць жывыя кветкі.

Поделиться:
Популярные книги

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Страж Кодекса. Книга VI

Романов Илья Николаевич
6. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VI

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2