Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Мне ўжо званілі, – сказала яна. – Прапаноўвалі. Я адмовілася.

– Мо дарэмна?

– Не дарэмна. Ты не ўяўляеш, што гэта такое. Адзіны спосаб выжыць там – мінімальна ўдзельнічаць ва ўсім. Так што, калі ласка, я цябе вельмі прашу, не заводзь нават размовы, ні слова не кажы мне пра начальства! Там не тая кар’ера, пра якую мараць, там усё, як у кіно, толькі ў горшым сэнсе. А самае галоўнае, каб ты ведаў, як гэта ўсё не ў час, – вырвалася ў яе.

Ён нібы пачуў толькі гэтае апошняе.

– А які цяпер час? Такі, як заўсёды. Філосафы

і паэты даказваюць, што ўвогуле не існуе такой катэгорыі, як час. А калі існуе, дык заўсёды аднолькава спрыяльны для ўсіх. Птушкі спяваюць, нягледзячы на ўзлёты і падзенне валют…

– Перастань, калі ласка.

– Дык не хочаш?

– Катэгарычна! – і зноў, як нядаўна з Лагуном, яна панізіла тон і змякчыла інтанацыю, прамовіла: – І потым, ведаеш, я так стамілася…

– Дарэчы, як твая алергія?

– Не паверыш, сама здзіўляюся, але амаль прайшла. А вось шчытавідка… Ускладненне, павелічэнне…

– Нічога страшнага. І шчытавідка пройдзе. Вось бачыш, адно выцясняецца другім. Так і з нашым сцэнарыем. Справядлівасцю трэба выціснуць несправядлівасць. І нарэшце памагчы нашаму маладому сябру.

– Добра. Я падумаю, – сказала яна. – Заўтра ж пагавару з новым начальнікам. Прыдумаю што-небудзь.

22

Вось у такую пару, у такім стане Інгу выклікаў да сябе выконваючы абавязкі гендырэктара М. Камар. Яе хоць і кальнула крыху афіцыйнае, праз сакратарку, запрашэнне, мог бы і сам заглянуць, не чужыя людзі, – але ўсё адно яна паспяшалася да яго з радасцю. Для яе, як і для іншых, Камар з’яўляўся аддушынай,праменьчыкам святла ў цёмным царстве; яна, як і іншыя, былаўпэўнена, што ён вельмі хутка памяняе ўсё ў лепшы бок.Ёнсустрэў яе ў дзвярах, узяў пад руку, падвёў да крэсла.

– Што з вамі? – клапатліва спытаў.

– Хвароба не зусім прайшла.

Здароўе – самае галоўнае. Нездарма ўсе жадаюць адно аднаму здароўя.

Стол з папкамі. Да болю знаёмыя Інзе спісы канкурсантаў. Рэзюмэ. Яна чакала. А Камар усё цягнуў, адкашліваўся, нібыта выбіраючы, з якога боку лепш зайсці.

– Будзе здароўе – усё астатняе само прыйдзе.

– Здароваму быць добра, а хвораму кепска, – падтрымала яго Інга.

– Так. Я найперш прашу прабачэння, што позна вас выклікаў. Мне трэба быў час, каб разабрацца, увайсці ў курс справы. Вы мяне разумееце?

– Не зусім.

Ён узяў са стала і падаў ёй сінопсіс “Месца”.

– Я праглядзеў яшчэ раз. І хачу сказаць – нашто дражніць гусей? Усё будзе, але паступова. Ці не лепш – пакуль! пакуль! – штосьці праверанае, нейтральнае, тое, чаго ад нас чакаюць.

– Што менавіта? – усё не разумела Інга.

– Як вы ведаеце, галоўны над конкурсам гендырэктар. Ну, ці выконваючы абавязкі, не важна. Толькі ён зацвярджае рашэнне журы, а па сутнасці, канчаткова вызначае парадак месцаў. Мая прапанова – перарабіць спіс пераможцаў і замест “Месца” выбраць іншы сцэнар.

– “Світанкі над Прыпяццю ціхія”? – усміхнулася яна, думаючы, што яе

разыгрываюць.

– Чаму світанкі? Навошта над Прыпяццю? Не, не світанкі. Вось, гатовы сцэнарый. “Рамонкавае поле”.

– Як?! – усклікнула Інга.

Яна адчула проста нейкае дэжавю. Нібыта не было падзей апошняга часу, не паміраў Хрушчанка, а ў тым самым кабінеце за тым самым сталом працягвалася размова з ім. Яна страсянула галавой. Успомніла і “Рамонкавае поле” – падпісаны нейкім Рамонкам сцэнар, які ўсё журы прыняло за школьнае сачыненне. Яна спачатку так і падумала – школьнікі забаўляюцца. Але нават для дзяцей было надта наіўна, для дарослых надта банальна.

Гэты быў голы лубок з вечна-бадзёрымі аграгарадкоўцамі Ясем і Янінай. Мясцовыя жанчыны спявалі рускія народныя песні, прычым чамусьці плылі на плытах па Бярэзіне, у той час, як мясцовыя мужчыны, усе без выключэння, жанатыя і халастыя, былі занятыя тым, што шукалі, дзе б выпіць. Яны рабілі гэта ўпотай, хаваючыся ад жонак і нявест. Каб выканаць сваё жаданне, яны прыдумлялі самыя хітрамудрыя спосабы, ішлі на падман і падлог, патраплялі ў неверагодныя сітуацыі, – але свайго дабіваліся, і тады многа пілі, але чамусьці мала п’янелі.

Уласна кажучы, гэта і быў няхітры сюжэт. Тэкст густа перасыпаўся жыццёвымі параўнаннямі: “спрытны, як тхор”, “абароніць, як плот ад камароў”, жыццёвымі мудрасцямі: “кожны мужчына мае права на лева”, а таксама спецыфічнымі прыказкамі: “што рускаму добра, то нярускаму смерць”, – калі закусвалі самагонку салёным гурком.

Ніхто з журы не ўспрыняў гэты тэкст усур’ёз. І толькі цяпер да Інгі пачало даходзіць, хто можа хавацца за такім псеўданімам, за няўклюднай анаграмай: Комар – Рамон.

– Вы?

Ён ніколькі не збянтэжыўся, з годнасцю спакойна адказаў.

– Так. Аўтар я.

– І вы хочаце самому сабе даць першае месца?

А па-мойму, някепскі сцэнар. Які падкрэслівае прыгажосць кавалачка роднай зямлі. Як сказаў класік: хто не стамляецца знаходзіць ва ўсім прыгажосць, той не старэе…

– Ніякі класік такога не казаў, – абарвала яна.

– Справа не ў тым. Вы павінны зразумець. Не ўсё так адназначна. Я не магу на пасадзе гендырэктара дэбютаваць з такім фільмам, як “Месца”. Трэба штосьці праверанае, надзейнае. Жалезнае.

– Якое ўвайшло б у Жалезны фонд нашай кінематаграфіі?

– Жартуеце.

– Ну што вы.

Ёй сапраўды было не да жартаў. Яна ведала, канечне, сентэнцыю: улада змяняе людзей, але не ўспрымала яе літаральна і не думала, што гэта можа адбывацца так імгненна. І як неразумна, няхітра! Яна мерыла па сабе. Яна б на гэтым месцы зусім інакш, прынамсі, знешне, паводзілася б. Яна зноў прыгадала той званок, калі ёй прапаноўвалі стаць гендырэктаркай. Цяпер усведамленне таго, як лёгка яна адмовілася на карысць іншага – гэтага вось Камара, раззлавала яе. Ён нават не здагадваецца, каму абавязаны месцам, якое з такім гонарам займае.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5