Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:
– Аднак гiсторыя!
– сказаў я, уражаны гэтым аповедам.
– Можа, табе i пашэнцiла.
Франя спахмурнела i хвiлiну роўненька сядзела, апусьцiўшы на каленi маленькiя, з вострымi локцямi рукi.
– Можа, адной мне i пашэнцiла. I я ўсё думаю: як бы чаго ня сталася. Усё ж шчасьце, яно падманлiвае. Гэта няшчасьце - назаўсёды. Я тут кожны дзень бяды якой чакала, ну, думаю, няўжо ж мне i далей будзе так шанцаваць?
– Цяпер ужо можна не баяцца. Скончыцца вайна, дамоў вернесься. Цi ты iначай думаеш?
– запытаўся я i насьцярожыўся, чакаючы яе адказу. Франя ўздыхнула.
– Хто ж ня хоча дамоў. Але што дома? Каб жа ён быў хоць, той дом. Ды i аднаклясьнiкаў - нiкога ж не засталося. Як во жыць сярод незнаёмых? I тут незнаёмыя, i там незнаёмыя...
Ну, ведама, зьявяцца новыя знаёмыя i нават сябры, гэта я ведаў па сабе. Але аднаклясьнiкаў, сяброў дзяцiнства ўжо, мабыць, ня будзе. Тое ўжо адрэжацца назаўжды. Мабыць, кепска жыць з адрэзаным дзяцiнствам? Я неяк пра тое ня думаў. Франя ж
Здаецца, неўпрыкмет за гаворкай мы скончылi той цукеркавы пакуначак. Я пасунуўся яшчэ блiжэй, i Франя не адсунулася - ужо не было куды.
– Бедная дзяўчынка!
– шчыра вымавiлася ў мяне з самай душы i нечакана для сябе я пацалаваў яе ў шчаку. Франя на момант зьнерухомела i раптам скаланулася ўсiм целам у незразумелым бязгучным плачы.
– Ну што ты! Ну што ты!
– ледзьве не спалохана казаў я, усё цалуючы яе мокры ад сьлёз твар, i яна не адхiлялася, не ўнiкала маiх вуснаў. Аднак патроху марудна спакайнела i раптам бездапаможна ўсьмiхнулася празь сьлёзы.
– Ты прабач мне...
– Ну нiчога, нiчога...
Я i яшчэ цалаваў яе, каб неяк суняць яе боль i выказаць глыбiню маёй да яе пяшчоты.
– Я ўжо сто гадоў... Сто гадоў ня плакала. Знаеш, ня кепска яны да мяне адносяцца, але ж не магу я паскардзiцца iм. Цi заплакаць. Два гады на адзiноце. Душа змарнела, i во раптам ты. Трэба было... Прабач, Мiця.
– Я разумею. Ну, супакойся...
Усё ж патроху яна сунялася, прыгладзiла далонькай сваю прычоску, i стала для мяне яшчэ больш блiзкай i жаданай.
– Гэта ж трэба!
– усё чамусьцi зьдзiўлялася Франя.
– Няшчасная мая мамачка. Каб яна дажыла да гэтага часу. Усё выбiрала мне хлопцаў, ды гэтак прыдзiрлiва. Калi з кiм прайдуся, дык яна: то надта даўгалыгi, то кароткi, то сьмешна шморгае носам. А той малапрыкметны, той не камсамолец. Ты ж, мабыць, член партыi?
– Яшчэ не, - сумеўся я.
– Але камсамолец. А што мама - парцейная?
– А то як жа!
– А бацька?
– А бацька вораг народа. У трыццаць восьмым пасадзiлi i прапаў. Мама адмовiлася пасьля ад яго. Мне па сакрэту сказала, што тое - дзеля нашага паратунку. Тады шмат хто гэтак рабiў. Яно й зразумела: яшчэ маладая, прыгожая. I ўсё роўна не ўбераглася - сябе загубiла.
– А бацька - якi кiраўнiк быў?
– Бацька...
– Франя памарудзiла з адказам, мабыць, гаварыць пра бацьку было ёй ня проста.
– Бацька ў органах працаваў. Яшчэ ад рэвалюцыi. Ён жа зь Дзяржынскiм у адной турме сядзеў.
– Во як!
– Ну. Дзяржынскi яго i ў Менск накiраваў. Працаваў дзень i ноч, мы яго й ня бачылi. Толькi раз неяк быў выходны цi якое сьвята, ня памятаю. Дык паехалi на рэчку, рыбу вудзiць. Праўда, вудзiў адзiн татачка, мама на лужку кветкi зьбiрала, а я бегала па водмелi, малькоў разганяла. Бы гуляла зь iмi. Так мне гэта спадабалася, ведама, малая была. Пасьля ўсё прасiла бацьку - зьезьдзiм яшчэ. Ён абяцаў, але ўсё было неяк. Некалi i некалi. А адзiн раз кажа: сёньня на працу не iду, i сеў на ложак, сядзiць. Смутны такi. Я пачала прыставаць: паедзем на рэчку. А ён кажа: не, ужо не паедзем. Даседзеў так да начы, а ноччу яго i ўзялi. Так я болей i не пабачыла рэчку.
Шэрае сутоньне ахутала вежу i навакольле, ужо ня стала вiдаць нi ўскраiны гарадка, нi гор, нi дарогi. Не вiдаць было i маiх пазыцыяў. Гарадок патануў у змрочным тумане, толькi дымы ад пажарышчаў бялявымi космамi мкнулi кудысь над руiнамi.
– I я сваiх з сорак першага году ня бачыў. Ня ведаю, цi жывыя, - сказаў я, пранiкаючыся яе клопатам.
– Маму ж немцы павесiлi. У Менску. Як партызаны iхнага гаўляйтара падарвалi, дык немцы пачалi хапаць падпольшчыкаў. Ну якраз i маму маю. Павесiлi ў сквэры.
– А ты ж як?
– А я? Кепска я. Жылi на кватэры ў Грушаўскiм пасёлку, ну, пасьля мацi засталася адна. Кватэрная гаспадыня, праўда, неблагая была кабета. Але ў самой трое малых, мужа няма. Харчу нiякага. Прывезла з раёну мех бульбы, хутка яго зьелi. Прадалi, што было можна прадаць. Я апошнiя рукавiчкi прадала, што перад вайной мама зьвязала. Можа б як i далей бавiлi час, ды на бяду да суседзяў сталi на кватэру два палiцаi. Ну i адзiн, Вiнцэсь, стаў заходзiць. П'янтос такi, брыдкi i нахабны, не было ад яго паратунку. Прыб'ецца калi, сядзiць да поўначы, балбоча невядома што. А то пачне прыставаць. Я ўжо адшывала яго, як умела, ды й гаспадыня старалася - нiчога не памагае. Закахаўся, кажа.
– Ну, ведама, прыгожая дзяўчына...
– Нiякая не прыгожая. Гэта цяпер трохi, а тады, бы брыдкае качанё.
– Ну ладна, ладна, - з раўнiвай ноткай сказаў я.
– Не прыбядняйся.
– Я й не прыбядняюся. А тады... Тады цётка Мар'я кажа: давай адвязу цябе да дзядзькi на вёску. У таго адна дачка, твая аднагодка, будзеце разам. Пакуль зiма скончыцца. А там паглядзiм, можа, i вайна замiрыцца. Неяк у нядзелю паехалi на санях - далёка, аж у Чэрвень, а там яшчэ кiлямэтраў шэсьць, прыехалi ўжо ноччу, пастукалiся ў вакно. Дзядзька пусьцiў, гаспадыня яму пачала тлумачыць, пасьля прасiць. Я ўсё гэта слухаю... Неяк упрасiла, назаўтра паехала. А я засталася. Незнаёмая, чужая ў чужых людзей. Зоська i праўда, амаль мая аднагодка, шаснаццаць гадоў. Ну, з гэтай мы быццам сышлiся, нiчога была дзеўка, ня злая. Толькi недалёкая, страх. Да вайны скончыла шэсьць
– Ну якая ў вайну дабрыня? Тут азьвярэць можна, - сказаў я.
– Праўда. I ўсё ж яна ёсьць, дабрыня. Я во ўспамiнаю сваю грушаўскую гаспадыню. Ды i на Чэрвеньшчыне...
– Ну, а тут, у Нямеччыне?
– Дык i ў Нямеччыне ёсьць. Болей сярод старэйшых, якiх яшчэ фашызм не перайначыў.
– Ну, а ты сама добрая?
– запытаўся я i прыцiх, чакаючы яе адказу.
– Наўрад цi. Усё ж я адтуль, дзе рэлiгiяй была жорсткасьць, непрымiрымасьць. Гэта ўжо сядзiць у нас унутры. Ведаю, тое кепска, а што зробiш? Мабыць, натура мацней за розум. Вось да праўды сябе не прывучу. Асаблiва, калi праўда калючая. Усё прыгожай хлусьнi хочацца.
Жена по ошибке
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Хорошая девочка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Темный охотник 8
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
