Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

Што-небудзь тлумачыць я ня меў сiлы. Ды i каму тут справа да гэтай трагедыi ў багатым катэджы? З гэтымi аўстрыякамi ды iхнай служанкай? Мясцовыя ўлады? Дзе мне шукаць iх? Ды i цi ёсьць яны тут, у гэтым разьбiтым, учора яшчэ франтавым гарадку? Мабыць, тут панавала бязладзьдзе, i гэтая трагедыя найперш вынiк менавiта таго бязладзьдзя.

Можа, трэба было ехаць у полк? Але полк быў далёка, i я ня мог кiнуць тут Франю ды i гэтых няшчасных яе старых. Мабыць, трэба было даць iм якое рады. Апошняй на гэтай зямлi.

Ня ведаючы яшчэ пэўна, па што, я пабрыў у гарадок. Не па той зруйнаванай вулiцы, зь якой прыехаў сюды - пайшоў перавулкамi па-над рэчкай. Тут пашкоджаных дамоў трапляла менш, некаторыя былi з глуха зачыненымi аканiцамi i выглядалi

пакiнутымi. Дзе-нiдзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелi вясновыя кветкi i зацьвiтаў бэз. За адным кустом ля фахвэркавай сьцяны я згледзеў чалавека. То быў немалады аўстрыяк у капелюшы, ён падмятаў закiданы друзам падворак i зьдзiўлена знерухомеў зь мятлой у руках.

– Паслухайце, там у катэджы забiтыя...

– Нiхтс фарштэйн, - выслухаўшы, крутнуў галавой аўстрыяк.

– Ну забiтыя, разумееце? Морд!

– Морд?

– Ну, морд. Там, у катэджы...

– Найн, найн!
– апантана закруцiў галавой аўстрыяк.
– Iх цывiль, нейтраль мэнш. Найн...

Не разьвiтваючыся, я скiраваў далей. Чорт бы яго ўзяў, гэтага нейтральнага мэнша. Цi ён зразумеў мяне, цi не захацеў зразумець. Я перайшоў на другi бок кароценькай ускраiннай вулiчкi. Якраз на рагу за невысокай цаглянай агароджай размаўлялi дзьве кабеты, i я паклiкаў iх з вулiцы. Сьпярша да агароджы падыйшла старэйшая, дзябёлая кабета ў фартуху, затым да яе засьцярожлiва наблiзiлася маладзейшая - худая i кашчавая, у мужчынскiм убраньнi i штанах.

– Прашу прабачыць фраў. Там - морд, разумееце? Трэба памагчы. Доктар Шарф унд фраў. Шарф унд фраў.

– Доктар Шарф!
– жахнулiся кабеты.
– Морд?

– Ну. Забiтыя. I дзяўчына, фройлен.

Яны штось хуценька загаварылi мiж сабой, а я каторы раз за вайну пашкадаваў, што колiсь абыякава паставiўся да нямецкай мовы. Шчыраваў у iншых школьных прадметах, а ў тым, якi найбольш спатрэбiўся б на вайне, ня надта. Я стаяў i маўчаў.

– Гэр афiцыр, - кiрхэ! Кiрхэ, фарштэйн?
– пачалi абедзьве паказваць за рог дамоўкi.

Так, я пачаў здагадвацца, што трэба ў кiрху, пазелянелы шпiль якой тырчэў мiж уцалелых дахаў дзесь на краi гарадка. Дзiўна, што ён ацалеў у нядаўняй калатнечы, хiба яго засьцярог Бог. Яшчэ ня верачы, што там мне дапамогуць, я пабрыў туды па гарадзкiх перавулках i сапраўды праз трохi часу выйшаў да каменнай агароджы-сьцяны. Далей высiлiся старыя дрэвы i за вастраверхай брамкай вiдаць стаў шырокi ўваход у кiрху. Была яна ня дужа вялiкай, даволi змрочная з выгляду i старая. Я нясьмела ўвайшоў у сярэдзiну, дзе панаваў паўзмрок i прахалода, але далей, вiдаць было, гарэлi сьвечкi i чуўся цiхi, напаўголаса, сьпеў. Ступiўшы з-за калёны-слупа яшчэ некалькi крокаў, я ўбачыў купку людзей, што тоўпiлiся перад адкрытымi трунамi; за iмi з малiтоўнiкам у руках стаяў сьвятар. Тут адпявалi нябожчыкаў, цывiльных цi вайскоўцаў, я не разгледзеў. Мабыць, заўважыўшы мяне, аднекуль збоку зьявiўся чалавек у чорным, недаўменна прыпынiўся насупраць.

– Сьвяты айцец, - дрыготкiм голасам сказаў я.
– Там морд, доктар Шарф...

– Доктар Шарф?
– паўтарыў сьвятар роўным, як здалося, абыякавым голасам. Морд?

– Морд, - сказаў я.
– Фраў i дзяўчына, фройлен.

– Фройлен? Драй морд?

– Драй морд.

Кароткiм рухам двух пальцаў сьвятар звыкла азначыў крыж на грудзях i нешта патлумачыў мне, хоць я й не зразумеў, што менавiта. Спакваля здагадаўся, што, мабыць, трэба пачакаць. Тады я выйшаў з гнятлiвага паўзмроку кiрхi на заценены дрэвамi падворак. Чакаць? Сапраўды так. Бо, мусiць жа, iм трэба аб чымсьцi дазнацца, а мне штось растлумачыць. Тут жа злачынства - забойства i рабаўнiцтва. Хоць сьвятары, вядома, ня сьледчыя. Але ж...

Так разважаючы, я нядоўга стаяў перад старой, бы закапцелай ад часу кiрхай, i каторы раз пакутна спрабаваў зразумець: хто? Хто iх панiшчыў - i гаспадароў, i дзяўчыну? Цi ўсе былi выпадковыя бязьвiнныя ахвяры, цi тут быў якi пэўны лягiчны намер? Можа, вiнаваты ва ўсiм той прыгожы знадворку

катэдж? У нядобры час, вiдаць, атрымалi яго гэтыя Шарфы ў спадчыну. Хаця... Падумаўшы, няцяжка было здагадацца, хто мог тое ўчынiць. Ужо такое здаралася i ня толькi на аўстрыйскай зямлi. Летась на фармоўцы пад Луцкам перад строем палка былi расстраляныя двое з транспартнай роты. Гэтыя ўволю павесялiлiся - напiлiся i згвалцiлi на хутары жанчыну, забiлi яе сына-падлетка. Праўда, тыя не рабавалi. Мабыць, не было што. Тут жа зьявiлiся немалыя магчымасьцi i знайшлiся такiя, што не супроць пакарыстацца iмi. Тым болей у логаве зьвера, нялюдзкiм буржуазным грамадзтве...

Бедная Франя! Ратавалася ад вайны ў Эўропе, ды менавiта ў Эўропе вайна дагнала яе. Але чаму менавiта яе? Я ж во меў болей падставаў на сьмерць, а жыву.

У кiрху прайшлi яшчэ дзьве кабеты ў чорных капелюшах, зьдзiўлена паўзiралiся ў мяне, - мабыць, зусiм недарэчную тут iстоту. Я й сам увесь час адчуваў сваю тут недарэчнасьць, але я чакаў. На вялiкую прыязнасьць, вядома, разьлiчваць не даводзiлася. Хоць яны й ня ведалi пэўна, хто ўчынiў разбой у кватэры Шарфа, але, мабыць, здагадвалiся. А можа, i падазравалi. Таму я чакаў тут, ля кiрхi. Калi ўжо чаканьне маё гатова было скончыцца, аднекуль з завулку да брамы пад'ехала фура. Два бiцюгi, ледзьве варушачы тоўстымi, як бёрны, нагамi, пакорлiва спынiлiся насупраць. З пляскатай фуры саскочыў чалавек з паголеным тварам i бэрэтам на галаве. Убачыўшы мяне штось замычэў, замахаў рукамi, i я здагадаўся, што гэта - нямы.

З кiрхi выйшаў той самы сьвятар, якi са мной ужо гутарыў.

– Он прывазiт вэрсторбэнэ* кiрхэ бегрэбен**, - сказаў сьвятар.

* Нябожчыкi.

** Хаваць.

Здаецца, я яго зразумеў i выйшаў з-пад аркi. Нямко тым часам заляскаў раменнымi лейцамi, i мы рушылi па-над агароджай. Я iшоў наперадзе, фура ўвесь час адставала. Мусiць, я залiшне сьпяшаўся, а магутныя бiцюгi не маглi хутчэй.

Усё ж мы дабрылi-даехалi да злашчаснага катэджа над рэчкай. Тут усё было, як раней, калi я яго пакiнуў. Мы зь нямко спынiлiся перад дзяўчынай, i я прыўзьняў абрус. Згледзеўшы нежывую Франю, нямко загергетаў штось невыразнае, роспачнае, запляскаў аб сябе рукамi, выказваючы тым сваё гняўлiвае пачуцьцё. Я свае пачуцьцi, як мог, таптаў на сподзе душы, паказваць цi перажываць iх я ня меў ўжо сiлы. Удвух мы асьцярожна паклалi дзяўчыну на абрус i, трохi загарнуўшы, панесьлi на фуру. Тут ўжо я ня мог стрымаць слёз, i не пасаромеўся нямога. У каторы раз я праклiнаў усё на сьвеце. I сябе ў тым лiку. Навошта было яе кiдаць тут, трэба было ўчора забраць. Дык пабаяўся, пасаромеўся. Сваiх хлопцаў, камбата, "сьмершаўца". Цяпер вось не саромеюся, i не баюся. Нiкога. Але што карысьцi... За Франяй гэткiм жа шляхам на тым самым абрусе перанесьлi ў фуру доўгае цела доктара Шарфа i ягонае фраў. На шырокай фуры хапiла месца для ўсiх. Нямко накрыў абрусам нябожчыкаў, i мы рушылi тым жа шляхам да кiрхi. Нямко зь лейцамi iшоў па адзiн бок фуры, а я - па другi. Дзе-нiдзе з падворкаў i вокнаў на нашую сумную працэсiю пазiралi людзi, рэдкiя жыхары гэтага гарадка. Я ж не пазiраў нiкуды. Брыў, бы сьляпы, не адчуваючы нi вулiцы, нi людзей, нi перамогi. Здаецца, я выпаў з часу i перастаў адчуваць сябе. Мяне ашукалi. Людзi цi лёс. Цi вайна. А можа, перамога, якую цяпер безь мяне сьвяткавалi на той лугавiне. Мне ж выпала iншае сьвята. Чорнае сьвята бяды.

Як мы прыехалi да кiрхi, зь цьвiнтара выносiлi труны тых, каго адпявалi раней. Мы трохi счакалi, i тады да нашае фуры падступiлi людзi. Безь вялiкага смутку яны агледзелi забiтых, штось коратка перагаворвалiся, уздыхалi i жагналiся. Я стаяў збоку i чакаў, што яны падступяцца да мяне - можа, з крыўдай, папрокам цi лаянкай. Але нiхто на мяне не зважаў. Быццам i не прыкмячаў нават. I я думаў: няўжо яны столькi пахавалi, што iм ужо нiчога не цiкава? Хто i чаму забiлi? Хаця што б я сказаў iм? Што я сам ведаў? Па адной труне яны пераносiлi нябожчыкаў за кiрху. Я туды не пайшоў, толькi адыйшоўся пад засень дрэваў i назiраў здаля.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Завещание Аввакума

Свечин Николай
1. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.82
рейтинг книги
Завещание Аввакума

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...