Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Званы сціхаюць. Чуваць спеў завірухі. Ён то ўздымаецца да непрыемнага скавытання, то амаль сціхае, быццам нехта ходзіць пад вокнамі замка і не наважваецца пастукаць. Але сцішылася. Снегавая мітульга асела на зямлю, і чорны аксаміт неба працялі вострыя зрэнкі зор. Гэта добра, што зоры глядзяць на зямлю. Няхай іхні пагляд халодны да болю, гэта ўсё-ткі вочы анёлаў. І я ведаю, што хутка пошасць спатоліць свой голад і засне. На нейкі, не тут вызначаны, час. Загалёкаюць на лясных дарогах дзікія паляўнічыя, і з-пад капытоў іхніх коняў будуць уздымацца снежныя фантаны. Вандроўныя музыкі зноў будуць прасіцца у замак —

павесяліць пані і адагрэцца, ад'есціся пасля зімовай дарогі (на жаль, лепшыя з іх зімой не вандруюць — ім ахвотна даюць прытулак да вясны ў любым замку, з увагі на доўгую чараду цёмных вечароў, да якіх так пасуюць старажытныя балады).

Зёлкі дагараюць у каміне, іх колкія сцябліны курчацца і згінаюцца ў агні. Заўтра загадаю дастаць куфэрак з маімі ўлюбёнымі перлінамі.

Хрэсьбіны

Калі блізу дня маіх народзін у вёсцы нараджаецца дзяўчынка, мяне просяць быць хроснай маткаю. Я не павінна адмаўляцца. Такі звычай.

Хрышчэнне адбываецца ў замкавым храме. Я прыходжу туды ў белай сукенцы з вялікім карункавым каўняром, які падымаецца за маімі плячыма, падобна накрухмаленым крылам. Мне даюць трымаць невялікі паркалёвы скрутак, у якім можна разгледзець толькі маленечкае чырвонае падабенства чалавечага твару. Я трымаю на руках чалавечае дзіця і, як магу, зычу яму ў думках шчасця, прашу ў Госпада, каб надзяліў Ён гэтае сваё стварэнне здольнасцю радавацца прыгажосці свету, уменнем бачыць і смеласцю бараніць гэтую прыгажосць.

Дзяўчынка будзе насіць імя маёй святой заступніцы. У якасці падарунка я надзяваю на хросніцу каралі з перлін. Наўрад ці болей я пабачу гэтае дзіця. Яно вырасце і перажыве не адну пошасць, і не адно дзікае паляванне сарве з вясковай дзяўчынкі вянок. І ўвесь свой век будзе гэтая дзяўчынка, пасля кабета, назапашваць палотны і каралі, словы кахання і зайздросныя позіркі суседак, і ніколі не назапасіць, і калі-небудзь загорне дрыжачымі рукамі сваё нованароджанае дзіця ў беражоны бялюткі павойнік, і вырашыць, што лепей запрасіць хроснай маткай не пані, а суседку, у якой ніколі не здыхаюць свінні. Будзе больш удачы. І пацямнеюць мае перліны разам з дзесяткам срэбных манет у гліняным гаршку, закапаным пад усходнім кутом хаты.

Я перадаю ахрышчанае дзіця на рукі маці. Што я магу змяніць? Толькі дадаць яшчэ адну нізку перлін.

За акном шэрае веснавое неба. Кусты шыпшыны цягнуць да яго аголеныя галіны. Нібыта просяць хутчэй запаліць на іх ружовыя агні, хутчэй вызваліць іх з чорна-белага мёртвага свету. Звон на замкавай вежы б'е адзін раз. Я бяру з чорнага куфэрка перліну і акуратна нанізваю на навошчаную шоўкавую нітку. Учора гэтыя прыгаршчы перлін прасвідравалі па маім загадзе. Зразумела, знізваць іх у каралі маглі б і прыслужніцы, але я заўсёды раблю гэта сама.

Звон б'е яшчэ раз. Сёння дзень маіх народзін. Нічога не адбудзецца. Усе ведаюць, што я не святкую гэты дзень. Я, прызнацца, баюся яго. Смешна, але я нават не гляджуся ў гэты дзень у люстэрка.

Люстэркі толькі прыкідваюцца, што пакорліва пераймаюць наш свет. На самай справе за халоднай цвёрдай абалонкай знаходзіцца нешта іншае, куды большае за тонкі слой амальгамы. Не варта лішні раз дазваляць таму зазіраць сюды.

Нізка перлін павялічваецца. Вось яна ўжо скручваецца петлямі на маіх каленях. Не ведаю,

ці стануцца гэтыя каралі падарункам.

Нітка канчаецца. Я бяру яе пачатак, злучаю з канцом і звязваю ў моцны вузел. Цяпер гэтыя перліны ніколі не ўдараць звонкім градам па каменнай падлозе. Хаця — хто ведае? Іх злучае ўсяго толькі наваскаваная нітка…

У куфэрку засталіся яшчэ перліны. Я зачэрпваю іх, перасыпаю з далані на даланю. Але — прасвідраваныя — яны маўклівыя і цьмяныя, кожная нібыта з плямай таемнага грэху, пазбаўленая чысціні і ўнутранага спакою.

Ссыпаю перліны назад, у куфэрак, туды ж кладу толькі што знізаныя каралі і зачыняю цяжкую накрыўку. Цяпер куфэрак стаіць на століку, як маленькая труна. Адварочваюся ад акна. Зноў галёканне гэтых. Яны пад'язджаюць да самых кустоў шыпшыны, нешта крычаць. Так, сапраўды, клічуць з сабою. Цікава, што было б, калі б я аднойчы выйшла да іх. Магчыма, яны проста з'ехалі б ад мяне, маўклівыя і прыгаломшаныя.

Але яны ніколі не выйду да гэтых. Непрыстойна.

Сёння не будзе хрэсьбін. Не будзе белай сукенкі з высокім карункавым каўняром. Перліны застануцца пахаванымі ў куфэрку.

Галёканне сцішылася. Чуваць толькі, як у вечаровым прыцемку з голля падаюць буйныя кроплі. Быццам ходзяць на звонкіх абцасіках маленькія чалавечкі.

У такія хвіліны мне здаецца, што мой сапраўдны дзень народзін яшчэ не настаў.

Але я і не ведаю, ці варта мне нараджацца.

Жаніх панны Данусі

За месяцам месяц мінае,

Вось вершнік у шыбу грукае

Увосень парой начною:

«Ты помніш ці не, дарагая,

Як колісь мяне кахала?

Сядай на каня са мною!» —

«Мой любы, заўжды з табою!»

Старажытная нямецкая балада
Жахлівае апавяданне

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара.

Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна… Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як настаўнік лаціны, і няма як развеяцца беднай паненцы, бо прыстойная заручоная дзяўчына не мусіць цягацца па сцямнелым мястэчку ў пошуках прыгод… Адно суцяшае — заўтра Дануся будзе спяваць у хоры Апякунства аматараў цвярозасці, а пасля — танцы! Дабрачынны кірмаш, і шляхетны Генусь з акцызнага банка падносіць вазачку з цукеркамі…

Пад уплывам салодкіх мрояў панна Дануся ўкінула ў раток яшчэ прыгаршчу разынак і закруцілася на абабітай сінім, у ружовыя кветкі аксамітам канапе, ад чаго тая жаласна ўскрыкнула ўсімі спружынамі. «Дануся, Вы сапраўдная рубенсаўская кабета», — казаў выкладчык гімнастыкі Марыінскай жаночай гімназіі пан Саміч, калі гімназістка Данута Таптэвіч ніяк не патрапляла ў такт з аднакласніцамі ў справе даставання далонямі наскоў туфлікаў…

Не, нямногага дабіліся жанчыны на шляху эмансіпацыі! Толькі што падчас французскай рэвалюцыі дамагліся права насіць трусікі…

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Макеев Алексей Викторович
Полковник Гуров
Детективы:
криминальные детективы
шпионские детективы
полицейские детективы
боевики
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Карабас и Ко.Т

Айрес Алиса
Фабрика Переработки Миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Карабас и Ко.Т

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар