Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:
У холе скурвендыспансера, пад падазроннымі позіркамі пахмурнай рэгістратаркі і знерваваных наведнікаў мы абдымаліся,
Ніякай злосці на Жалезную Кнопку не было — гэта ж дзякуючы ёй мы перажылі такія цудоўныя хвіліны!
З бальніцы мы пайшлі ў інтэрнат і там шыкоўна павячэралі «перадачамі».
А назаўтра раніцай падалі дакументы ў загс.
Пасля летняй сесіі Рытку адлічылі з інстытута за непаспяховасць і прафесійную неадпаведнасць. Больш я ніколі нічога
Наша з Ігарам вяселле адбылося ў ваенным гарадку, дзе жыў ягоны бацька-палкоўнік і маці — настаўніца беларускай мовы. На вяселлі гулялі многія з нашых аднакурснікаў, а злашчасны Віктар быў Ігаравым шаферам. З тае пары мінула не так ужо мала гадоў, і дзеці нашы з захапленнем лазяць па вялікай бацькавай майстэрні, на светлай сцяне якой, пад самай столлю — непрадажная карціна: хлапец і дзяўчына, шчасліва-разгубленыя, ідуць адзін да аднаго, трымаючы авоські з залацістымі апельсінамі, а на пярэднім плане чамусьці намаляваная нацэлена вастрыём у прастору звычайная чарцёжная кнопка…