Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён асцярожна распрануўся, сеў у сваё зручнае крэсла, адкiнуўся на спiнку, выцягнуў ногi. Толькi цяпер адчуў, як моцна змарыўся, зусiм разбiты, усё цела ные. Адпачынак прынёс заспакаенне. Ён доўга сядзеў, нерухома i бяздумна. Нiкога не хацелася выклiкаць, нiкога не хацелася бачыць. Толькi калi ў калiдоры загудзелi крокi i галасы - супрацоўнiкi выходзiлi ўсе адразу, ён як бы схамянуўся, глянуў на гадзiннiк - было роўна тры - i падумаў зноў са злосцю:

"Адной хвiлiны лiшняй не хочуць папрацаваць. А я працаваў. Начамi". I яму захацелася, на злосць усiм, працаваць

да позняга вечара. Але што рабiць?

Пазванiў свайму старому сябру Мухлю.

– Пятро Макаравiч! З наступаючым... Прабач, брат, але навагоднi баль наш адмяняецца. Занядужала мая палавiна. Дзякую. Перадам. Тваiм таксама.

Трэба яшчэ двум чалавекам званiць - адмяняць запрашэнне. А жонка нiчога не ведае i, безумоўна, заклапочана, як найлепшым чынам прыняць гасцей. Пазванiць ёй? Але што сказаць, як растлумачыць? Яму зрабiлася шкада жонкi. I падарункi, якiя купiў, здалiся мiзэрнымi i непатрэбнымi. Хiба мала ў яе анучак гэтых? Цяпер, як нiколi раней, ён зразумеў, што яна - той адзiны чалавек, якi нiколi не пакiне яго, што б нi здарылася, з якiм яму давядзецца дажываць свае пенсiённыя гады. Ён адчуў удзячнасць жонцы, i захацелася зрабiць ёй нешта больш прыемнае, чым гэтыя падарункi.

Заказаў Менск. Далi хутка, хвiлiн праз дзесяць. Адказала дачка.

– Ала?! Здарова была. Як вы там? Добра? Ведаеш што... Зрабi ты маме навагоднi падарунак. Якi? Бяры нашчадка, сядай у цягнiк - i да нас пад Новы год. Што? У Вовiка панос?
– Зразумеўшы, што дачка не прыедзе, што ёй даражэй за ўсё на свеце гэты лабасты Вовiк, Сямён Парфёнавiч узлаваўся: - Панос, панос...
– i гаркнуў на ўвесь кабiнет: - У мяне таксама панос!
– i сярдзiта кiнуў слухаўку.

Размова з дачкой як бы даканала Сямёна Парфёнавiча. Ён пабялеў, доўга трымаўся за сэрца. Потым рухамi хворага адчынiў шуфляду стала, дастаў цюбiк з валiдолам, укiнуў таблетку ў рот.

Увайшоў Кушнер.

Гукан не любiў свайго намеснiка, але ў гэты раз узрадаваўся, што ён прыйшоў: хоць з кiм-небудзь пагаварыць, забыцца на ўсё. Можна нават заняцца справамi - апошняй справай года, якi мiнае.

– З наступаючым, Сямён Парфёнавiч.

– Цябе таксама, Iван Фёдаравiч.

Кушнер сваёй адзiнай левай рукой моцна, да болю, сцiснуў правую руку старшынi, зблiзку зазiрнуўшы ў твар.

– Нешта ў цябе, Сямён Парфёнавiч, несвяточны выгляд.

Гукан паскардзiўся:

– Сэрца зноў. Бачыш, валiдол смакчу.

– Але, iнвалiды мы з табой.

– Ну, ты яшчэ iнвалiд баявы. А я, брат, усё.
– I даверлiва прызнаўся: Хачу прасiцца на пенсiю.

– Ды што вы!
– шчыра здзiвiўся Кушнер.

– Як думаеш, персанальную дадуць?

– Безумоўна. Каму ж тады даваць.

– Ты ведаеш усе мае заслугi?

– А хто iх не ведае! Ты сам iх распiсаў...

Гукана ўсяго перасмыкнула.

– Здзекуешся?
– пабялелымi дрыжачымi вуснамi прашаптаў ён.

Кушнер сумеўся:

– Сямён Парфёнавiч! Далiбог, нiчога дрэннага не падумаў. Меў на ўвазе тваю кнiгу. А выйшла бог ведае што... Дурны ў мяне язык! Вы ж ведаеце. Прабачце.

Гукан супакоена падумаў:

"Гэты яшчэ не ведае, -

але тут жа падумаў пра другое: - А даведаецца, злараднiчаць не будзе. Проста скажа, як i той: "Не хачу падаць табе рукi". I ён адчуў нечаканы прылiў нянавiсцi да iх - да Тарасава, да Шыковiча, да Кушнера, да Яраша, да гэтага маладога архiтэктара - за тое, што яны такiя, у нечым галоўным не такiя, як ён.

35

Пасля сустрэчы ў кiно Славiк пачаў дзейнiчаць даволi рашуча. Спачатку званiў у бальнiцу. Маша або не падыходзiла да тэлефона, або падыходзiла i ў адказ на яго прапановы сустрэцца смяялася.

Тады ён вырашыў схадзiць да яе на новую кватэру. Двойчы падыходзiў да дома, падоўгу блукаў вакол. Але ўвайсцi - не хапала рашучасцi. Каб Маша жыла адна. А то з ёй - нейкая Зося Савiч, пра якую бацька напiсаў у газеце як пра гераiню падполля, значыцца, не маладая ўжо. Столькi часу ён выпрацоўваў у сабе незалежнасць, бессаромнасць, абвяшчаў вайну ўсiм умоўнасцям, якiя ўстанавiлi людзi, а прыйшло да паверкi, i ён, выходзiць, як усе, як вучань восьмага класа, якi ўпершыню прыйшоў на спатканне. Смешна! Ён здзекаваўся з сябе, каб раззлавацца i, сапраўды плюнуўшы на ўсе ўмоўнасцi, пайсцi ў гэты дом i сказаць пры ўсiх, што ён кахае гэтае рыжае дзiва. Але нiчога не выходзiла. Рашучасцi хапала да дзвярэй...

Нарэшце ў трэцi раз ён з ходу ўскочыў на другi паверх, з ходу нацiснуў на званок. Адчынiлi адразу, быццам чакалi каля дзвярэй. Адчынiла Зося. Агледзела яго, стыльна апранутага, трохi падазрона.

Ён спытаў:

– Маша дома?

Тады яна, вiдаць, здагадаўшыся, прыветлiва ўсмiхнулася:

– Няма. Ды вы заходзьце, калi ласка. Пачакайце, я думаю, яна хутка вернецца.

Але яго чамусьцi збянтэжыла гэтая маленькая жанчына ў халаце, яе ўсмешка, яе цiкаўнасць, з якой яна разглядала яго. I Славiк не здолеў адразу ж пераступiць парог. А ў наступны момант адбылося недарэчнае. Яна спытала:

– Вы - сын Кiрылы Васiльевiча?

– Не. Не ведаю я нi Кiрыла, нi Мяфодзiя.

О, тады i я вас не ведаю. I не магу пусцiць у кватэру, - сказала яна без усмешкi, самым сур'ёзным чынам, i зачынiла дзверы.

Славiк застаўся на пляцоўцы адзiн, як дурань, якога прагналi з вяселля. Ён гатовы быў адкусiць свой балбатлiвы язык. Якi д'ябал штурхнуў яго адмовiцца, што ён сын Кiрылы Васiльевiча? Чаму? Прыйшлося зноў збегчы ўнiз i зноў блукаць каля дома. Але Маша, якая павiнна была "хутка прыйсцi", як на злосць, не з'яўлялася. А ён, Славiк, быў не вельмi цярплiвы. Звык, каб жаданнi яго здзяйснялiся неадкладна.

Зноў званкi ў бальнiцу. Зноў смех у адказ. "Славiк! Не дуры галаву!" - "Я памру".
– "Абяцаю быць на тваiм пахаваннi".

У наступную суботу яму амаль пашанцавала. Ён убачыў Машу на катку. Не адну, з Тарасам. Шчаслiвы сапернiк вучыў яе катацца. Яна толькi-толькi навучылася стаяць на каньках i, як дзiця, рабiла першыя крокi. Ён, Славiк, прыйшоў без канькоў - заглянуў проста так, ад суму. Вось выпадак! Што рабiць? Бегчы дадому па канькi? Але пакуль туды ды назад... Убачыў аднаго са сваiх школьных сяброў - да яго:

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Отмороженный 14.0

Гарцевич Евгений Александрович
14. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 14.0

Совершенно несекретно

Иванов Дмитрий
15. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совершенно несекретно

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2