Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Прыйшло ў галаву, што яны пiльнуюць яго. Таму ў хвiлiну прасвятлення ён уцёк ад "вялiкага паэта", якi ўвесь вечар чытаў вершы. Нырнуў у кусты, выйшаў цераз глухiя вароты з парку i з найлепшым намерам - пiльнаваць кватэру, каб не залезлi зладзеi, - iшоў дадому. Але, на няшчасце, кватэра яго была побач з гатэлем.

У гэты абласны горад не так часта заязджаюць замежныя турысты. Але ў той летнi вечар спынiлiся праездам з поўдня ў Ленiнград ангельскiя студэнты. На дзвюх вялiкiх старамодных машынах. Машыны сабралi цэлы натоўп зявак. Славiк, безумоўна, адразу далучыўся да iх. П'янаму, калi ён даведаўся, што гэта

ангельскiя студэнты, страшэнна захацелася абмеркаваць з iмi некаторыя мiжнародныя праблемы. Пайшоў шукаць гасцей. Яны вячэралi ў рэстаране. Славiка не пусцiлi туды. Гэта яшчэ больш распалiла, раззлавала яго, умацавала рашучасць дабрацца да турыстаў любым чынам. Ён пралез у рэстаран праз кухню, ведаў усе хады i выхады - жыў побач, часам, па даручэнню мацi, купляў абеды на дом.

Ён шумна прывiтаў ангельцаў. Тыя ўзрадавалiся выпадку пазнаёмiцца з савецкiм юнаком i запрасiлi яго к сталу. Але ангельскую мову Славiк вучыў абы выцягнуць на тройку. Ды i тое, што вывучыў, за год забыўся. Вымаўленне ў яго было жахлiвае. Запас слоў бедны. Ды яшчэ да таго ж ап'яненне. Хацеў сказаць адно, а выходзiла зусiм другое, супрацьлеглае. Пры ўсёй сваёй стрыманасцi i паважнасцi ангельцы не вытрымалi. Моладзь ёсць моладзь. Спачатку - ветлiвы смех, потым - выбухi рогату. Гэты рогат абразiў Славiка. Ён хоча пагутарыць зусiм сур'ёзна, даведацца, напрыклад, што яны думаюць пра вайну i мiр, а яны - вось як, рагочуць... Чакайце ж! I Славiк перайшоў на родную мову:

– Чаму ржаце, як шатландскiя жарабцы? Чэрцi рыжыя! Шпiёнiць прыехалi? Куды атамную бомбу скiнуць? Дык мы на вас дзесяць скiнем! I ад вашага задрыпанага вострава не застанецца мокрага месца!

Па-ангельску ангельцы не разумелi, па-расейску зразумелi. Усхапiлiся ўсе адразу. Не столькi ад абурэння, колькi ад нечаканасцi, ад боязi скандалу. Абурылiся наведвальнiкi. Усхадзiлася ўся прыслуга рэстарана. Ветлiва, пад ручкi, вывелi Славiка з гатэля i перадалi дружыннiкам. Тыя не былi такiмi ветлiвымi i, калi Славiк пачаў куралесiць, далi кухталёў.

Прачнуўся хлопец у працвярэзнiку. Балела галава i ўсё цела. Прыгадаў, што натварыў, i адразу ўявiў мацi, як яна будзе перажываць. I хацелася яму... не, не памерцi, а збегчы на край свету. Але яго нiкуды не пусцiлi. Павялi ў народны суд. Вось тут Славiку хацелася памерцi. Суддзя - iх знаёмая, Зоя Цiмафееўна. Жылi ў адным доме. У госцi прыходзiла, у лес разам ездзiлi. Славiк глядзеў на яе з надзеяй, з маленнем: злiтуйся, усё жыццё буду дзякаваць.

Але поўная, з шырокiм добрым тварам жанчына толькi на нейкi момант глыбока задумалася. А потым без лiшнiх роспытаў i натацый прачытала прыгавор: дзесяць сутак.

7

Гукану далажыў пра выпадак з Шыковiчам-малодшым начальнiк мiлiцыi. Старшыня выканкома выслухаў спакойна, як быццам нават без цiкавасцi. Цяжка ўздыхнуў пад канец: што толькi нi валiцца на яго палыселую галаву, усiм трэба займацца. Спытаў фiласофскi разважлiва:

– Скажы мне, Сiзоненка, хто вiнаваты, што растуць вось такiя?..

Падпалкоўнiк чвэрць стагоддзя праслужыў у мiлiцыi i навучыўся з незвычайнай пранiклiвасцю адгадваць, якi адказ патрэбны начальству ў той цi iншы момант. Толькi з Гуканам у яго гэта не выходзiла. Гукана немагчыма было раскусiць. Пры суровасцi на твары ён нечакана выяўляўся добрым i ласкавым, калi пачынаў нешта вырашаць. I наадварот, пры знешняй весялосцi i ветлiвасцi аказваўся дужа круты.

Сiзоненка

ўспомнiў, што сустрэў яго старшыня жартам. Але ад мiлiцэйскiх спраў твар яго ўсё больш i больш выцягваўся, некуды ў падброўе схавалiся зеленаватыя вочы. Спытаў ён, не ўзнiмаючы галавы ад папер. Таму Сiзоненка пачаў манеўраваць:

– Усе патроху.

– Хто?

– Школа. Камсамол. Мы.

– Хто "мы"?

– Мiлiцыя, я маю на ўвазе. Не праводзiм прафiлактычных мер... Лiберальнiчаем.

– А бацькi?
– Гукан узняў галаву.

Сiзоненка ўпотай назваў сябе дурнем: заняўся самакрытыкай, чурбан! А патрэбны зусiм просты адказ.

– Бацькi - гэта само сабой... У першую чаргу, безумоўна, бацькi.

– Правiльна. У першую чаргу, - згадзiўся Гукан.

I больш нi слова пра гэта. Былi другiя справы.

Але калi начальнiк мiлiцыi пайшоў, Сямён Парфёнавiч падняўся з-за стала, на сярэдзiне кабiнета смачна пацягнуўся i бадзёра прысеў разы два, узмахваючы рукамi. Ён нярэдка рабiў такую размiнку, але тэмп яе заўсёды залежаў ад настрою: чым вышэй настрой - тым хутчэй рухi. Потым падышоў да акна, палюбаваўся на свае каштаны. Цудоўныя каштаны! Толькi гэты аднарукi "прынцыпал" на злосць яму, Гукану, шморгае лiсце. Цэлую галiну абарваў. Двойчы ўжо яны пасварылiся з-за каштана. Але гэтаму ўпартаму д'яблу лепш нiчога не казаць. Вось жа даў бог намеснiка. I за яго гарой Тарасаў.

"Разумны ты чалавек, Сяргей Сяргеевiч, але не на тых людзей арыентуешся".

Гукан падышоў да тэлефона i набраў нумар сакратара гаркома.

– Адзiн?
– Яны ўжо бачылiся сёння.

– Калi я бываю адзiн. Асвета вось сядзiць. Думаем разам. Сядзiм i думаем. А работа стаiць, - як заўсёды, з гумарам адказаў Тарасаў.

– Ты чуў, што натварыў сын Шыковiча? Чорт ведае што! Мiжнародны скандал.

Тарасаву за дзве гадзiны працы ўжо трэцi чалавек расказваў пра гэты выпадак. Скажы, калi ласка, якая падзея дня! I вось тут, у званку Гукана, ён адчуў некаторае нездаровае смакаванне факта. Зразумеў, каб гэта быў любы малады шалапут, наўрад цi надавалi б гэтаму столькi ўвагi. Але сын Шыковiча... Таму сакратар адказаў зноў-такi з гумарам:

– Мiжнародны, кажаш? Няўжо можа быць разрыў дыпламатычных адносiн?

Гукан асекся. Непрыязна падумаў: "На жартачкi збiвае. Выгарадзiць хоча".

– Ты не жартуй. Факт непрыемны.

– А я што кажу, радасны?

– Пагражаць атамнай бомбай гасцям! Што яны падумаюць пра нас?

– Калi ворагi, дык яны даўно ўжо думаюць... А калi сябры, то адзiн дурань...

– Не. Па закону аб забароне прапаганды вайны трэба сукiнага сына судзiць...

– Вось як!
– Тарасаў як бы здзiвiўся.
– Думаю, нiкога яшчэ не судзiлi па гэтаму закону. Не будзем i мы шукаць у сябе падпальшчыкаў вайны. Згодзен?

Гукан сам зразумеў, што сказаў глупства. Але гэтая манера сакратара, гэты яго няўлоўны гумар - "Згодзен?" - не першы раз ужо выводзiлi Сямёна Парфёнавiча з сябе. На дзесяць год малодшы, а размаўляе з iм, старым чалавекам, вопытным работнiкам, як з малым.

– Хопiць гэтаму "падпальшчыку" дзесяць сутак. Няхай падмяце дарожкi ў парку. А то яны засмечаны ў цябе. Брыдка хадзiць.

"У мяне. Усё ў мяне. А ў цябе што?" - зноў раздражнёна падумаў Гукан i выказаў сваю думку больш катэгарычна:

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2