Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Нялёгка, вiдаць, дакапацца цяпер да iсцiны.

Гукан зняў акуляры, працiраў пальцамi вочы, быццам вельмi стамiў iх, прачытаўшы тры запiскi. Спытаў:

– Дык, значыцца, сядзiш у архiве?

– Сяджу.

– Такiх дробных загадак там многа. I ўвогуле, Кiрыла Васiльевiч, - Гукан ускiнуў галаву, усмiхнуўся, - няўжо цябе не хвалююць праблемы сённяшняга дня, што ты залез у склеп да Сыраквашкi? Такiя падзеi! Да з'езда iдзём. Ды да якога з'езда! Чытаеш - дух займае.

– А гэтыя праблемы, - Кiрыла ляпнуў па згорнутых копiях, - па-вашаму, трэба пахаваць назаўсёды?
– У голасе яго прагучала раздражнёнасць.

Старшыня чамусьцi адразу ўспомнiў пра ўчынак сына гэтага дапытлiвага

даследчыка партызанскiх архiваў. "Навошта чалавек прытвараецца, што яго больш за ўсё цiкавiць сёння Варава, доктар i справы падпольшчыкаў?"

– Чаму пахаваць? Няхай капаюцца гiсторыкi, iх хлеб. А ў нас з табой даволi надзённых задач. Заняўся б ты сынам лепш. Во праблема!..

– А што з маiм сынам?

– Як што? Ты не ведаеш? Ай-вой-вой! Вось табе i на! Бачыш, да чаго давёў архiў. Дарожкi ў парку падмятае твой сын.

Шыковiч хацеў падняцца i не здолеў: невядомая сiла прыцiснула яго назад да крэсла. Ён адразу зразумеў, што значыцца "падмятае дарожкi". У той час калi ён з чыстымi думкамi i iмкненнямi робiць святую справу - уваскрашае справу герояў, што загiнулi за гэты вось ясны мiрны дзень, сын, яго любiмы сын, учынiў нешта бруднае, недастойнае. У першы мiг з'явiлася адчуванне, быццам на галаву вылiлi памыi, не, пляснулi нечым смярдзючым, слiзкiм, гiдкiм.

Гукан зразумеў, што ўдарыў у самае балючае месца. Ён не злараднiчаў, у яго таксама ёсць сыны, праўда, ужо самастойныя людзi. Паспрабаваў нават змякчыць:

– Але, падносяць нам дзецi сюрпрызы. Дзiўнае пакаленне расце...

Ён падняўся i адышоў да акна, глядзеў на каштаны. Яшчэ нешта гаварыў. Шыковiч не чуў. Следам за тым агiдным адчуваннем пачала расцi злосць. На Славiка. На Гукана. На Валю: яна больш за ўсё патурала капрызам дзяцей. На сябе: бязвольны чалавек, уласнага сына не мог выхаваць! Гукан папрасiў прабачэння i сеў за рабочы стол. Нацiснуў кнопку званка. Сказаў дзяўчыне, якая з'явiлася ў адзiн мiг:

– Хто там па чарзе? Прасi.

Шыковiч падняўся i, не развiтваючыся, пайшоў да дзвярэй.

– Заходзь, Кiрыла Васiльевiч. Я, можа, успомню прозвiшчы сувязных. Маруся, кажаш? Пазваню Ткачуку, начштаба нашаму...

На вулiцы, пад каштанамi, Кiрыла адчуў, што ўдарыла ў пот. Пацяклi раўчакi за каўнер, залiвала вочы. Нiколi не было ў яго такой патлiвасцi. I дзень нядушны. На сонца раз-пораз наплываюць хмаркi. Вецярок.

Кiрыла дастаў насоўку i пачаў старанна выцiрацца. Нейкi прахожы з усмешкай спытаў:

– Парылi, таварыш?

Не адразу дайшоў да сэнсу гэтых слоў. А калi дайшоў, Шыковiч кiнуўся прэч ад дзвярэй гарсавета. Але на скрыжаваннi вулiц спынiўся. Куды iсцi? Нейкае своеасаблiвае, бадай што незнаёмае пачуццё пацягнула ў парк.

"Пагляджу, цi ўмееш ты хоць падмятаць, сабачы сын. Рос як у Бога за пазухай. А вылупiўся на свет божы i не можаш кроку зрабiць па-чалавечаму... Як ты глянеш мне ў вочы? Я не скажу табе нi слова. Стану i буду глядзець... Падмятай!.. Падмятай!.."

Каля цэнтральнага ўвахода сляпiў вочы касцёр вялiкай клумбы. За ёй кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкi. На гэтай дарожцы бабулi чамусьцi любяць катаць каляскi з дзецьмi. Магчыма, пад гэтае шарханне шын па дробнай цэгле дзецi хораша спяць. Цi, можа, i малых i старых ап'яняе пах кветак? Маладыя мацi, наадварот, забiраюцца глыбей, у цень, цi сядзяць каля фантана. Да глыбiнь гэтага вялiкага старога парку гарадскiя ўлады нiяк не дабяруцца. Iх за гэта крытыкавалi. А Шыковiч заўсёды лiчыў, што так лепш. Пачнуць добраўпарадкаваць - сапсуюць усю дзiкую непаўторную прыгажосць. Ён асаблiва любiў глухiя куткi за сажалкай. Але наўрад цi будуць падмятаць там. Таму ён спачатку абышоў усе дарожкi паблiзу, у культурнай частцы парку. Гулялi

дзецi, драмалi на лавачках з газетамi на каленях пенсiянеры. Маладыя мамы чыталi тоўстыя раманы. Бабулi вязалi шарсцяныя чулкi. Дзiўна. Хвiлiны ўтрапення, разгубленасцi мiнулi, i ён усё востра прыкмячаў, усё фiксаваў у памяцi. Нават злосць знiкла. З'явiлася нешта зусiм iншае. Хацелася сустрэць сына, i расла боязь гэтай сустрэчы. На вузкiм мосце цераз роў ён спынiўся. Падумаў, што было б, каб з такой вышынi скочыць у зялёную ваду сажалкi, дзе цьмяна адлюстроўваюцца неба i старыя дрэвы, парэнчы моста i горда выгнутыя шыi лебедзяў.

Шыковiч любiў глядзець з вышынi на гэтых дзiўных птушак. Якая пастава! Плывуць - не варухнуць нiводнай пер'iнай, як мармуровыя. Гэтая iх паважнасць часта супакойвала. Але сёння - не. Усхваляванасць расла. I боязь. Ён амаль прымусiў сябе пайсцi далей па густа зацененай дарожцы. Толькi абышоўшы i гэтую палавiну парку i не сустрэўшы нiкога, акрамя дзвюх пар закаханых студэнтаў, Шыковiч з палёгкай уздыхнуў. Зразумеў, недарэчна шукаць сына тут; i добра, што ён не ўбачыў Славiка з мятлой у руках, пад вартай мiлiцыянера. Цяжка ўявiць, якое ўражанне гэта магло б зрабiць на яго ды на таго шалапута таксама. Невядома, цi ўдалося б яму стрымацца i нiчога не сказаць. Нельга, нарэшце, рабiць з арышту Славiка трагедыю. Зарабiў - няхай панясе кару. Што ён, аднак, натварыў? У рэдакцыi, напэўна, ведаюць.

У новым будынку трымаўся халадок i панавала цiшыня. Нават не чуваць было звыклага стуку машынкi. Бухгалтары, машынiсткi i кур'еры абедалi, як нiхто, дакладна ў пэўны час. Але ў гэты летнi дзень нават сакратары рэдакцыi не заседжвалiся ў кабiнетах. Калi толькi рабiлася газета?

Шыковiч падняўся на другi паверх, заглянуў у прыёмную рэдактара, у кабiнет намеснiка. Пуста. Зайшоў у свой пакой; загадчык аддзела таксама, вiдаць, абедаў. На яго стале ляжаў рукапiс, рэцэнзiя на прэм'еру абласнога тэатра, якая адбылася месяцы два назад: "Новы спектакль". Кiрыла злосна закрэслiў гэты недарэчны загаловак. I пачаў правiць тэкст, хоць гэта была зусiм не яго работа. Не пакiдаў жывога месца. Работа захапiла. Замест правiльнай, але прэснай жвачкi выходзiла жывое, дасцiпнае, едкае слова пра няўдалы спектакль. Ён быў добры чалавек, да таго ж ведаў, як нялёгка даецца ў мастацтве ўдача. Нiхто не ставiць сабе мэту зрабiць дрэнна. Ён не любiў пiсаць адмоўныя рэцэнзii. I ненавiдзеў людзей, якiя радавалiся няўдачы ў другiх, смакавалi правалы спектакляў i кнiг. А тут раптам, забыўшыся на ўласныя перакананнi, пiсаў надзвычай бязлiтасны водгук i, можа, упершыню рабiў гэта з задавальненнем.

У дзверы заглянуў Адам Рагойша, загадчык прамысловага аддзела, нiзенькi чалавек з мясiстым носам, шырокiм iлбом i дзiўнай лысiнай: звужанай наперадзе i шырокай на макаўцы, зверху гэтая лысiна нагадвала па форме i па ружовасцi чырву.

– Ты тут?
– спытаў Рагойша, уваходзячы.

– Не, мяне няма.

Шыковiч не любiў гэтага чалавека. Не любiў за яго зайздроснасць. Рагойша зайздросцiў усiм. Яму, Шыковiчу, за тое, што ён мае права не сядзець у рэдакцыi, а пiсаць нарысы i фельетоны дома, ды яшчэ на дачы.

"Дай мне такiя ўмовы, i я напiшу не горш. Кожны напiша".

Зайздросцiў загадчыку сельгасаддзела Лапiцкаму, што ў таго пяцёра дзяцей, а ён, Рагойша, бяздзетны. Прыдзiрлiва, як следчы, аглядаў кожную новую сукенку i кофтачку карэктаркi Маi Гутар. Падазрона шаптаў: "Адкуль гэта яна бярэ? За свой заробак?" Яго чамусьцi многiя баялiся, нават рэдактар. Рагойша нямала пастараўся, каб нагнаць страху i на Шыковiча. Кiрыла неяк у кампанii пагразiўся, што зробiць Рагойшу персанажам сатырычнай аповесцi, нават прозвiшча не зменiць. Рагойшу гэта перадалi, i з таго часу ён пачаў шукаць дружбы.

Поделиться:
Популярные книги

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Полное собрание сочинений. Том 25

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 25

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10