Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Прыглядзiцеся, таварышы, хто жыве з вамi побач, узнайце чалавека, яго справы, яго бiяграфiю. Колькi на зямлi нашай безыменных герояў, сцiплых i простых! Мы i дзецi нашы павiнны ведаць iх iмёны!

Не ўсё яшчэ нам ясна i зразумела ў гiсторыi доктара Савiча. Невядома, хто яго забiў. Невядома, навошта акупантам i нацыяналiстам спатрэбiлася камедыя з пахаваннем доктара. Але тыя факты, дакументы i расказы, якiя маюцца, даюць мне права сцвярджаць: у iнфекцыйнай бальнiцы актыўна дзейнiчала падпольная група, пра якую пакуль што нiдзе не ўпамiнаецца ў нашых афiцыйных дакументах. Кiраваў

гэтай групай доктар Савiч, якi меў сувязь з камандзiрам партызанскага атрада iмя Чапаева Пракопам Iгнатавiчам Варавам.

Я спадзяюся, што на артыкул гэты адгукнуцца людзi, якiя здолеюць дапоўнiць факты i выяснiць тое, што няясна ў дзейнасцi Савiча i другiх савецкiх патрыётаў, жывых i мёртвых, гераiчныя справы якiх будуць натхняць многiя пакаленнi.

К.Шыковiч".

Артыкул спачатку выклiкаў буру. Спачатку - у рэдакцыi. Першы ўзвiўся Рагойша.

– Гэта ж прыём жоўтай прэсы!
– крычаў ён.
– Шыковiчу захацелася набыць танную папулярнасць. Паласкатаць нервы абывацеля. Як сябра рэдкалегii, я катэгарычна супраць надрукавання.

Чуткiм нюхам сваiм Рагойша адразу адчуў, у кiм шукаць надзейнага i аўтарытэтнага саюзнiка. Гукан, напэўна, выкажацца супраць, а ён - першы аўтарытэт у горадзе па партызанскай гiсторыi. Экземпляр артыкула тут жа апынуўся на стале ў старшынi гарвыканкома.

Сямён Парфёнавiч чытаў, зачынiўшы дзверы, каб нiхто не перашкодзiў.

Назву ён злосна падкрэслiў тоўстым карычневым алоўкам i паставiў напроцiў на полi тоўсты клiчнiк, як бы сцвярджаючы гэтым, што для яго няма пытання ў тым, хто такi доктар Савiч.

На цытаце са сваёй кнiгi ён зламаў аловак i шыбануў яго ў кошык. Другi не ўзяў. Чытаў так, раптам сцiшаны, засяроджаны, уважлiвы. На твары яго не адбiвалiся больш нi гнеў, нi раздражненне. Толькi неяк дзiўна ўсё больш i больш аплывалi худыя шчокi i адвiсала нiжняя губа, нiбы iмкнулася дацягнуцца да паперы.

Скончыўшы чытаць, ён згарнуў лiсты, паклаў у рэдакцыйны канверт, пераламаў канверт, сунуў у глыбокую кiшэню галiфэ i, шырока сiгаючы, выйшаў з будынка гарсавета.

Гэтак жа шырока крочыў ён па кабiнеце сакратара гаркома, пакуль Тарасаў канчаў размову з загадчыкам аддзела. Тарасаў употай назiраў за iм i здзiўляўся: даўно ўжо ён не бачыў спакойнага Гукана такiм устрывожаным.

Не зачынiлiся яшчэ дзверы за работнiкам - i Сямён Парфёнавiч нецярплiва i непаважлiва кiнуў канверт на стол:

– Чытаў?

– Што гэта?
– Тарасаў выцягнуў з канверта артыкул, глянуў, падумаў: "Ах, вось што цябе..." I чамусьцi зманiў: - Не, не чытаў.

А на самай справе чытаў. Рэдактар яшчэ ўчора прыслаў артыкул у гарком.

– Пачытай. Хоць няма чаго чытаць. Дурная фантазiя безадказнага пiсакi. Знайшоў, ведаеш, нейкую бабу, знахарку, i на яе блытаным расказе хоча перагледзець гiсторыю ўсяго падполля...

– Няўжо ўсяго?
– як бы здзiвiўся Тарасаў, праглядаючы бегла артыкул.

– Хоча абялiць таго, хто сам сябе счарнiў. Адкрывацель знайшоўся! Але ж не ў гэтым сутнасць... Гiсторыя ёсць гiсторыя. Шыковiч яе не рабiў. Не Шыковiчу яе i перарабляць. Тут небяспечная сама тэндэнцыя. Я табе папрок кiну, Сяргей Сяргеевiч.

Патураеш ты яму. А ён з тых, хто лiчыць, што калi партыя развянчала культ Сталiна, значыцца, трэба ўсё перавярнуць дагары нагамi...

– Тэндэнцыя, безумоўна, шкодная, - спакойна згадзiўся Тарасаў, праглядаючы апошнюю старонку артыкула, а потым узняў галаву, глянуў на Гукана i сказаў: Але я не бачу лагiчнай сувязi. Пры чым тут гэтая тэндэнцыя да таго, што Шыковiч хоча даказаць ды амаль даказвае, што ў бальнiцы была падпольная група. Ты цвёрда ведаеш, што яе там не было?

Гукан шумна сеў з боку стала, ляпнуў сябе далоняй па грудзях.

– Ды не ў гэтым справа, Сяргей Сяргеевiч! Тут галоўнае - метад. Пры такiм метадзе пошукаў любы фашысцкi паслугач можа цяпер аб'явiць сябе падпольным дзеячам...

– А хто тут аб'яўляе?
– паклаў на артыкул рукi Тарасаў.

– Ды хаця б баба гэтая...

– Сухадол?
– голас сакратара гаркома раптам стаў жорсткi.
– Дзе ж яна служыла? У заразнай бальнiцы?!
– I рэзка падняўся. Але, мабыць, спалохаўшыся, што можа сарвацца, дастаў папяросу, запалiў i сказаў прымiрэнча: - Не гарачыся, Сямён Парфёнавiч. А то як бы нам не вярнуцца да старой тэндэнцыi, якая таксама нямала шкоды нарабiла.

Гукан зразумеў, што Тарасаў знаёмiўся з артыкулам раней. Не мог ён, так бегла прагледзеўшы, запомнiць прозвiшчы i абставiны.

"Ясна, Шыковiч узгадняў з iм. Цяпер, безумоўна, Тарасаў будзе падтрымлiваць яго. З iм не дамовiшся. Трэба iсцi ў абком".

– Ты пачытай уважлiва. Як ён будуе артыкул. Робiць надзьмутую позу аб'ектыўнага шукальнiка. А па сутнасцi, рэвiзуе рашэннi гаркома аб падполлi.

– Сур'ёзна?
– зноў як бы здзiвiўся Тарасаў.
– Ну, гэта мы паправiм.

"Паправiм? Няўжо ён збiраецца друкаваць?"

– Ты што, лiчыш, што гэтую муру можна друкаваць?

Тарасаў зноў сеў, падсунуўшы крэсла блiжэй да Гукана, каб не было так афiцыйна, убок выпусцiў дым i, пранiклiва зазiраючы ў глыбокiя чорныя вочы Гукана, спытаў па-сяброўску iнтымна, каб выклiкаць на шчырасць:

– А што цябе, Сямён Парфёнавiч, так усхвалявала? Жаданне Шыковiча рэабiлiтаваць Савiча? А калi ён сапраўды патрыёт?!

– Сяргей Сяргеевiч, ты далёкi ад нашых партызанскiх спраў. Ты быў на фронце. А я ў самай гушчы варыўся. Ты не ўяўляеш умоў, у якiх мы вялi барацьбу. Акупанты, правакатары, здраднiкi. Нарэшце, такiя зайцы, якiя баялiся вушамi паварушыць. А цяпер хочуць выдаць сябе за герояў. Ну, у атрадах, там ясна, на вiду ўсё: хто герой, хто баязлiвец. А вось тут, у горадзе... Я семнаццаць год разбiраюся з гэтымi справамi...

"Нiчога ты не разбiраешся. Напiсаў за цябе IIIыковiч кнiгу, i ты цяпер выдаеш яе за непагрэшную iсцiну", - падумаў Тарасаў з абурэннем. А сказаў з усмешкай:

– Памруць гiсторыкi, Сямён Парфёнавiч, калi ты захопiш манаполiю на ўсе даследаваннi.

Гукан зразумеў iронiю сакратара, i яна моцна апякла яго. Ён ажно адхiснуўся. Але зрабiў выгляд, што адвалiўся на спiнку крэсла, прыгладзiў рэдкiя валасы, адпарыраваў амаль весела:

– Ну, з Шыковiча гiсторык, як з мяне... паэт.

Поделиться:
Популярные книги

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать