Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты халодны, што той шчупак!
– кiўнуў ён назад, дзе ў траве сутаргава раздзьмухваў жабры, задыхаючыся ад паветра, светлы рачны шчупак, злоўлены, як нi дзiўна, Шыковiчам. Нечаканая ўдача сябра распалiла рыбацкi азарт Яраша, а таму ён i не пераставаў кiдаць.

– Не хвалiся ты сваiм шчупаком. Дрэнь шчупачок. А галоўнае - усё адно дома не павераць, калi я не пацверджу.

– Пайшоў ты... Эскулап! Канавал!

– Мыло, ошэнь мыло, - бяскрыўдна бубнiў Яраш, зноў закiнуўшы блешню.
– А ты ведаеш, што канавал вельмi

тонкая прафесiя?

– Антон, ты мяне сваiм дурацкiм спакоем давядзеш, што я нап'юся сёння.

– Выпi ракi.

– А-а, чорт! Дулю ж ты ў мяне з'ясi, а не юшку.
– I, шыбануўшы ў траву спiнiнг, Кiрыла з ваяўнiчым намерам рушыў да шчупака.

Тады i Яраш кiнуўся яму наперарэз, схапiў за рукi.

– Э-э! Што ты дурны - я ведаю. Але выкiнуць такога шчупака!

Шыковiч хацеў падставiць яму ножку. Але Антон Кузьмiч лёгка падняў мяккi пяцiпудовiк, панёс да абрыву.

– Астуджу я тваю гарачую галаву.

– Чакай. Вунь на тым беразе людзi. Знарок патану - цябе пасадзяць.

Яраш адпусцiў сябра. Яны селi на мяккую атаву, звесiўшы ногi з абрыву. I так, ужо сур'ёзна размаўляючы, прасядзелi, пакуль з неба не палiлося ў раку расплаўленае золата захаду.

18

Маша, у якой у бальнiцы быў разлiчаны кожны рух, ускочыла ў палату, як гарэзлiвае дзяўчо, вясёлая, узбуджаная. Падбегла да ложка Зосi, прысела, асцярожна i мякка абняла яе.

– Вiншую, Соф'я Сцяпанаўна. Цудоўная кардыяграма! Усе лысыя дзяды кансiлiум - горача вiншуюць Антона Кузьмiча. Блiскучая аперацыя! Рэдкая! Хутка мы будзем з вамi танцаваць. Вы любiлi танцаваць?

Вялiкiя Зосiны вочы раптам напоўнiлiся слязамi.

– Што вы?!
– спалохалася Маша.
– Я сказала што-небудзь не так?

– Нiчога. Не звяртайце ўвагi.
– Зося выцерла слёзы рагом новенькай прасцiны.
Гэта я так. Я любiла танцаваць. Але я была вучанiца. Мяне не пускалi на вечары. Толькi ў драмгурток.

Яна сумна ўсмiхнулася.

"Божа мой! Гэта ж дваццаць год яна як бы i не жыла, - жахнулася Маша, i ёй зрабiлася да болю шкада жанчыну.
– I цяпер яшчэ ў яе такiя сумныя вочы. Каб я ведала, чым можна ўзрадаваць цябе!"

– З заўтрашняга дня за вас возьмецца лекар лячэбнай фiзкультуры.

Зося ў знак удзячнасцi ледзь прыкметна кiўнула галавой.

Да аперацыi яна была больш гаваркая i цiкаўная. А цяпер быццам баiцца са словамi страцiць сiлу, якая павольна вяртаецца да яе.

Сапраўды, Зося з дня ў дзень адчувала прылiў гэтай новай сiлы, даўно забытай, i ёй было хораша i... страшна. Нiколi, нi ў гестапа, нi ў лагеры, нi перад аперацыяй, у яе не было такiх прыступаў страху, якiя здараюцца часам цяпер. Часта снiцца, што ў яе зноў хворае сэрца, што яна зноў задыхаецца, i яна прачынаецца ў халодным поце i слухае сваё сэрца. Ну вось, зноў яно калоцiцца лiхаманкава. Але праходзяць хвiлiны - i сэрца пачынае бiцца поўна, спакойна, у рукi i ногi вяртаецца здаровая моц.

Ёй

хочацца расказаць пра свой страх Антону Кузьмiчу цi Машы, але яна не адважваецца, прымхлiва баiцца - не спалохаць бы словамi гэтую дзiвосную сiлу.

З удзячнасцю, улюбёна глядзiць Зося на Машу, любуецца яе залатымi вейкамi i такiмi ж незвычайнымi валасамi, i вельмi хочацца ёй сказаць гэтай дзяўчыне сардэчныя словы, сказаць, што палюбiла яе не як бальнiчную, а як родную сястру. Але чамусьцi i гэтыя словы яна баiцца сказаць. А Маша таксама заварожана, з замiлаваннем, як на дзiця, глядзiць на Зосю, думае, чым бы развесялiць яе, i пакутуе ад таго, што нiчога не можа прыдумаць. Зрэдку яны ўсмiхаюцца адна адной вачамi i позiркамi прызнаюцца ў любвi.

– Соф'я Сцяпанаўна, хочаце, я пачытаю вам вершы Блока. Антон Кузьмiч любiць Блока, i ў яго кабiнеце ляжыць томiк.

Яна згадзiлася, ледзь прыкметна кiўнуўшы галавой i заплюшчыўшы вочы.

Узрадаваная Маша пабегла за кнiгай. Яна не ўбачыла, як Зося ўздрыгнула ад гэтай нечаканай прапановы. Блока любiў яе бацька i чытаў ёй, малой. Мацi не вельмi ўхваляла гэта, раiла Маякоўскага. Яны па-рознаму выхоўвалi яе, мацi i бацька. Мацi, напрыклад, каб навучыць яе плаваць, аднойчы выпiхнула з лодкi на сярэдзiне ракi i гэтым так напалохала бацьку, што ў таго ледзь не быў сардэчны прыступ. У дзевятым класе Зося таксама палюбiла Блока.

Пасля вайны яна рэдка думала пра мацi. А ў той момант, калi Маша сказала пра Блока, яна чамусьцi ўспомнiла мацi, i сэрца яе, яшчэ не загоенае, сцiснулася i зашчымела забытым болем. Мацi загiнула ў Польшчы, у жонкi яе брата ёсць паведамленне, у якiм горадзе яна пахавана.

Зося падумала:

"Калi я зусiм ачуняю, то збяру грошай i з'езджу на яе магiлу. Я папрашу кветак з нашага саду. Работнiцы ясляў дадуць.
– I раптам зноў страх: - Няўжо мяне не пусцяць на магiлу мацi?"

Прыгадала, што, вярнуўшыся з Германii, яна не знайшла магiлу бацькi, хоць помнiла, дзе яго пахавалi, i ёй захацелася плакаць. Яна паспрабавала стрымацца i не здолела - заплакала па-дзiцячы, наўзрыд. Суседка, таксама пасляаперацыйная, слабым голасам спытала:

– Чаго вы? У вас жа ўсё так добра!
– Сама яна здагадвалася, што ў яе выразалi ракавую пухлiну, i з жахам думала, што гэта не збаўленне ад хваробы.

– Калi ласка, не звяртайце ўвагi.
– Зося ўсхлiпвала i выцiралася прасцiной.

Вось i гэтага нiколi не было да аперацыi: хворае сэрца яе было чэрствым.

Маша, вярнуўшыся i ўбачыўшы сяброўку ў слязах, спалохалася. Але тая заспакоiла яе:

– Ды не, нiчога, Маша, слаўная вы мая. Я проста ўспомнiла. Мой бацька любiў Блока.

Пра бацьку яе Яраш забаранiў гаварыць. I Маша, каб нiчога не адказваць, наўздагад разгарнула томiк i пачала чытаць:

В сыром ночном тумане

Все лес, да лес, да лес...

В глухом сыром бурьяне

Огонь блеснул - исчез...

Поделиться:
Популярные книги

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать