Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Сястрычка, iдзi пагуляй, любая. Мне трэба нешта сказаць лекару, мядовым голасам праспявала Тамара Аляксандраўна.

Сястра глянула на Галiну Адамаўну. Той хацелася крыкнуць: "Не трэба! Не выходзь!" Але замест гэтага яна чамусьцi, як вiнаватая, збянтэжана апусцiла вочы, i далiкатная сястра ўмiг знiкла.

– Галя, дарагая мая, - адразу пачала Гаецкая, шчыра, ласкава, чым яшчэ больш насцярожыла Галiну Адамаўну, - я ведаю, ты ненавiдзела мяне. Але ты памылялася...

"Чаму яна кажа мне "ты"? Мы нiколi не былi з ёй у сяброўскiх адносiнах".

– ...Ты глыбока памыляешся. Нiколi я не пасягала на тваё

шчасце. Нiколi не жадала табе кепскага. Твае i мае зайздроснiкi плявузгалi табе, хацелi сутыкнуць нас iлбамi. Павер мне, Галечка, я твой лепшы друг. Таму i прыйшла. Таму вырашыла сказаць. Не люблю пляткарыць... Але калi закранаецца наш жаночы гонар...

Галiна Адамаўна ўзялася рукой за штангу бормашыны, да болю сцiснула яе. Чамусьцi з'явiлася жаданне ўдарыць Тамару Аляксандраўну. Вельмi блiзка былi яе вочы, яе твар.

"Трэба адысцi. Трэба адысцi", - загадала яна сабе, аднак баялася скрануцца з месца.

– ...Каб хто другi сказаў, не паверыла б. А то ж на свае вочы бачыла. На дачы вашай. I зразумела: частыя госцi яны там. Рыжая сястра. I яна... пацыентка яго... Можа, нiчога i няма памiж iмi. Але што падумаюць людзi? Гэта ж, ведаеш, хто? Дачка таго Савiча. Здраднiка.

Тамара Аляксандраўна спадзявалася, што жонка Яраша, пачуўшы такое пра мужа, якому (Гаецкая гэта ведала) яна не верыла, кiнецца ў iстэрыку, закрычыць, наробiць шуму i яна, Тамара Аляксандраўна, пацешыць сваю душу такiм вiдовiшчам: гэта будзе помста i за тое, што Галiна некалi перахапiла Антона, i за яе шматгадовую нянавiсць.

Але Галiна Адамаўна маўчала. Як скамянелая. Нiводная рыска не тузанулася на яе застылым твары.

– Не верыш - спытай у людзей. Ды хiба ты не ведаеш, што ён жыў у iх, у Савiчаў, яшчэ ў акупацыю? А ты спытай у яго, як ён са сваiм неразлучным Шыковiчам дамагаўся ёй кватэру. Якую яны мэблю купiлi за свае грошы. Абсталявалi кватэрку - дай-дай. Усё як мае быць, на французскi манер. Не верыш?

Уся трагедыя заключалася ў тым, што Галiна Адамаўна верыла. Верыла ўсяму, кожнаму слову. Ад гэтага ў яе муцiлася ў галаве. Быў момант, калi калыхнулася i адплыло крэсла i яна ўбачыла ажно тры Тамары, якiя зларадна скалiлiся. Яна ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госцi быў увесь час спачувальны цi абуральна-сур'ёзны.

Нейкiм сёмым цi дзесятым пачуццём Галiна Адамаўна здагадалася, чаму прыйшла гэтая жанчына, i нiводным рухам не выдала свайго гора, болю, пакуты. Выдала толькi старую нянавiсць. Раптам працадзiла праз зубы:

– Iдзi прэч!

Гаецкая ўстрапянулася:

– Дурная...

– Прэч!

Галiна Адамаўна з грукатам кiнула на паднос лапатку i ўзяла востры пiнцэт.

З неўласцiвай яе паўнаце рухавасцю Тамара Аляксандраўна шмыгнула з крэсла, ледзь не павалiла бормашыну. Толькi ў дзвярах зларадна крыкнула:

– Што? Дажыла?!

* * *

Антон Кузьмiч адчынiў дзверы ўласнай кватэры i па беспарадку ў калiдоры, па пахах цi, правiльней кажучы, па тым, што не было iх, кухонных пахаў, здагадаўся, што нешта здарылася. Не нешта, а ён пэўна ведаў што. Ён добра ведаў, што Гаецкая не змоўчыць. За гэтыя днi пасля iх сустрэчы ў лесе колькi разоў хацеў сам расказаць Галiне, каб папярэдзiць, i не здолеў - не хапiла мужнасцi. Не хапiла, бо ведаў: не паверыць, не зразумее цi зразумее зусiм iнакш, па-свойму, яшчэ горш, чым Гаецкая. Было брыдка i сорамна ад сваёй нерашучасцi, боязi. Але ён думаў пра дзяцей i ўпотай спадзяваўся: а можа, абыдзецца. Можа, Тамара

зробiць нейкi другi ход? Мiж iншым, гэтая цiкаўнасць што ж усё-такi яна зробiць?
– была адной з прычын яго маўчання. Ён нават не расказаў Шыковiчу. Урэшце ён мог бы заклiкаць на дапамогу сябра i разважлiвую, спакойную Валянцiну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкi Галiнай хваравiтай рэўнасцi. Але ўсё гэта выйшла б так, што ён нiбы апраўдваецца. Завошта? Ды, нарэшце, цi варта надаваць гэтаму такое значэнне? Ён мае права падняцца вышэй усёй гэтай бытавой лухты, што атручвае жыццё i перашкаджае галоўнаму - працы!

У палiто i капелюшы ён пайшоў у спальню. Галiна сядзела за швейнай машынай халодная, непрыступная. Выгляд яе спалохаў яго. Такой яна не была нiколi. I нiколi так не паводзiла сябе. Каб у яго паляцела машына цi трумо, гэта ўразiла б менш.

Яна не шыла, але, вiдаць, спрабавала шыць: зацiснутая iголкай тканiна звiсла на падлогу.

Антон спынiўся пасярод пакоя. Жонка не ўзняла вачэй.

– Што здарылася, Галя?

Твар яе непрыгожа перасмыкаўся.

– Вы, Антон Кузьмiч, не ведаеце, што здарылася?!
– сказала яна з сарказмам i жахлiвай адчужанасцю.

– Галка. Усё гэта лухта!

– Ах, лухта!
– адкiнула яна тканiну ўбок, выхапiла аднекуль з-пад яе ашчадную кнiжку, падняла, патрасаючы.
– I гэта лухта? Шчодра, доктар Яраш, аплачваеш палюбоўнiцу! Але не думай, што мне шкада тваiх грошай. На!
– яна шыбнула кнiжку яму пад ногi.

Пры ўсёй яе рэўнасцi жонка рэдка кантралявала яго расходы. Ён часта пазычаў буйныя сумы калегам, некаторыя з iх не вярталi гадамi. Галiна, даволi абыякавая да грошай, забывалася пра такiя пазыкi, а калi часам i патрабавала справаздачы, то заўсёды ў добрым настроi, абмяркоўваючы чарговую буйную пакупку. А цяпер праверыла ўсё. Ён, Яраш, нават не падумаў, што Гаецкая разведае i выкарыстае ўсё. Яго кiнула ў пот ад прадчування цяжкасцей на шляху да прымiрэння. Колькi прыйдзецца патрацiць энергii... Ён кiнуў палiто на ложак, зрабiў крок да жонкi. Яна ведала яго прыём: абняць, схапiць на рукi, цалаваць... I яна, слабая жанчына, сцiхала, даравала яму... Але цяпер не!

– Я табе ўсё растлумачу, Галка. Выслухай толькi.

– Не падыходзь!
– Яна ўзброiлася нажнiцамi, але тут жа шыбнула iх на столiк.
– Не трэба мне нiякiх тлумачэнняў! Усё! Усё! Усё! Цяпер я не буду нi крычаць, нi плакаць... Мы чужыя. Ты абсталяваў сабе новую кватэру - iдзi туды. Не пойдзеш ты - я нiводнага дня, нiводнай хвiлiны не буду тут. Усё!
– Яна вымаўляла гэтыя "ўсё", быццам ставiла кропкi.

Яраш зразумеў, што гэта больш, чым нервовая ўспышка, гэта цвярозы намер, i не ведаў, з якога боку падступiцца, каб разбурыць такое яе рашэнне. Ён спынiўся, паглядзеў на яе ласкава, з жалем, дакорлiва пакiваў галавой: дурнiца, дурнiца! Яна не вытрымала яго позiрку, закрыла твар рукамi, перасмыкнулася ўся. Зацiскаючы рыданнi, сказала праз далонi глуха, чужым далёкiм голасам:

– Божа мой! Шаснаццаць год жыла з гэтым чалавекам! Аддала яму ўсё. А ён... Яму мала было гэтай тоўстай шлюхi, "залатой сястры", усiх баб, якiх ён меў... Яму трэба яшчэ зблытацца з пацыенткай. Якi жах! Якая ганьба!
– Яна адкрыла твар i вельмi нядобра ўхмыльнулася.
– Але што я хацела ад таго, хто мог забiць, зарэзаць з большай лёгкасцю, чым я вырываю зуб.

Гэта было ўжо занадта. Нават з яго нервамi i разважлiвасцю вытрымаць такое нялёгка. I ён грымнуў на ўсю кватэру:

Поделиться:
Популярные книги

Игрушка богов. Дилогия

Лосев Владимир
Игрушка богов
Фантастика:
фэнтези
4.50
рейтинг книги
Игрушка богов. Дилогия

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Законы Рода. Том 7

Андрей Мельник
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Игра престолов. Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.77
рейтинг книги
Игра престолов. Битва королей

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера