Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шчасьлівы муж

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Мяшочыха (да мужа). Калістрат! Кінь ужо годзі!

Мяшочак (да жонкі). Ідзі спаць і не перашкаджай нам… (да Пышкі). Вось калі ты гэткі пышка, дык ты скажы мне, чаму на месяцы Каін Абэля віламі колець?.. Вось гэта табе ня шышка–пышка! Вось і разгадай, калі вучоны!

Пышка (саромліва). Я… выбачайце, панок… ты таго мусіць… ня ведаю…

Мяшочыха. Калістрат! Ды кінь ты ўжо дурыць галаву моладзі

сваей астраноміяй! Ім ня тое ў галаве.

Мяшочак (да жонкі). Ідзі спаць, кажу… (да Пышкі). А я вось іду па вуліцы і бачу: месяц! Ну што месяц? Гэта не ліхтарня, гэта не шышка–пышка нейкая, як ты казаў, а гэта — месяц!!.. А на гэтым месяцы што? Вось я пытаюся, чаму Каін?..

Мяшочыха (да жанчын). Выбачайце, мой муж сягоньня пры абедзе трохі выпіў, а ён як выпіўшы, дык мае страшэнную ахвоту да вучонай гутаркі… (да мужа). Калістрат! годзі ужо аб астраноміі, прашу цябе! Моладзь хоча пагаварыць аб нечым весялейшым… (бярэ яго за руку і адводзіць у бок). Ці–ж ты ня бачыш, што ў яго вочы гараць, каб пафліртаваць з Леакадкай, а ты перэшкаджаеш сваімі вучонасьцямі.

Мяшочак. З якой кадкай?.. (успомніўшы). А Леакадка!.. (да дачкі) Леакадка! хадзі сюды! Пагавары з гэтым… астраномам. (Сядае на канапе).

Мяшочыха (варочаецца да жанчын). А мода цяпер пачалася — проста страх! Ужо пачалі насіць такія кароткія спадніцы, што ледзь не да кален… і то не палятухі якіясь, а навет асобы сталыя, паважныя. Я–бы ніколі не адважылася выйсьці на вуліцу ў кароткай спадніцы. Фу!

За сцэнай званок.

Магдалена (ціха да Фэлькі). Фэлька! ён! (да Мяшочыхі). Выбачайце, панічка, зараз… (выбягае з Фэлькай).

Зьява 7

Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка, Пышка, Шышка.

Мяшочыха (гледзячы ў сьлед Магдалене). Мабыць спадзяваецца нейкага важнага госьця, што гэтак усхопілася. (Падыходзіць да дзьвярэй і глядзіць у другі пакой, пасьля варочаецца).

Мяшочак праз гэты час задрамаў.

Пышка і Шышка сядзяць каля Леокадыі, ня ведаючы аб чым гутарыць; адзін параўляе маншэты, другі — каўнер.

Леакадка сядзіць, скромна апусьціўшы вочы.

Мяшочыха (да кавалераў). Ну чаму–ж вы нічога не гаворыце? Сумна так сядзець. Кавалеры павінны забаўляць паненку.

Пышка і Шышка (разам). А пагода сягоньня харошая!

Леакадка. А нічога сабе, толькі вецер…

Шышка.

А мне здаецца, што ветру няма.

Леакадка. Не, вецер ёсьць.

Пышка. Ня так ужо каб надта, але трохі.

Шышка. Ну але, трошачкі дык ёсьць.

Паўза.

Мяшочыха. Ну, што–ж вы йзноў замоўклі?

Пышка. А вось учора быў дождж. Леакадка. Няўжок? А я вось не памятаю.

Мяшочыха (да дачкі). Бо ты ўчора праз увесь дзень грала на фартэпьяні і зусім ня выходзіла з хаты, дык і ня заўважыла.

Леакадка. Ах, праўда, я праз увесь дзень грала!

Мяшочыха (да Пышкі і Шышкі). Вы любіце музыку?

Пышка і Шышка. Але, любім.

Мяшочыха. Мая Леакадка страшэнна любіць музыку. Яе нельга адарваць ад фартэпьяну, цалюсенькі дзень грае; ужо навет суседзі пачынаюць жаліцца. (Да дачкі, папраўляючы ей істужку на галаве). Ах, ты мая артыстка! (адыходзіць ізноў ад дзьвярэй і глядзіць углыб).

Леакадка (быццам засаоміўшыся). Ах, што мама… Паўза. Пышка і Шышка час–ад–часу кашляюць быццам хочучы нешта сказаць, але ня ведаючы з чаго пачаць. Леакадка клумсае сваю хустачку.

Шышка. І чаму гэта так дзіўна бывае, што ўлетку падае дождж, а ўзімку — сьнег!

Леакадка. Як падае дождж, дык надта дрэнна.

Пышка. Асабліва, калі парасона няма.

Мяшочыха. (падыходзіць да заснуўшага мужа і тузае яго). Калістрат! У чужым доме!.. не выпадае!.. Калістрат!

Мяшочак. Дай паспаць… Адчапіся!.. Яшчэ рана.

Зьява 8

Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка, Пышка, Шышка, Магдалена, Фэлька, Мацальскі.

Магдалена (уваходзячы). Калі ласка, просім бліжэй, просім… Будзьце знаёмы: гэта пан граф Мацальскі, а гэта — пані Мяшочыха, пан Мяшочак, панна Леакадка, а гэта пан Пышка і пан Шышка…

Ува ўсіх, як пачулі слова «граф», ад дзіву выцягнуліся фізяноміі. Кожны асьцярожна, з пашанай падае руку Мацальскаму.

Мацальскі. Вельмі прыемна… (горда гледзячы з гары на ўсіх, падае руку).

Шышка (да Пышкі ціха). Чуў? Граф!

Пышка. Я жывога графа першы раз бачу.

Шышка. А ў майго брата быў знаёмы, дык ён расказваў…

Мацальскі. Мэдам і мэсье! Проста кажучы, вельмі рад, што я апынуўся сягоньня ў гэтай незнаёмай, але такой вясёлай кумпаніі. Я сам чэлавек вясёлы і люблю павесяліцца, і прыйшоў–бы сюды шмат раней, каб ня служба.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга

Лихие. Депутат

Вязовский Алексей
4. Бригадир
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лихие. Депутат

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Крысиный бег

А.Морале
1. Крысиный бег
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Крысиный бег

Князь II

Вайт Константин
4. Аннулет
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Князь II

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия