Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

Бернацоні прымружыў вочы, нібыта дзяўчына знаходзілася ад яго далёка-далёка.

— Вось як, бамбіна... Ты любіш свой горад? Магчыма, ты любіш яго нават так, што можаш за яго памерці?

Анэта з выклікам паглядзела ў цёмныя вочы лекара.

— Многія больш вартыя за мяне аддавалі жыцьцё за гэты горад.

У вачах італьянца не заўважалася насьмешкі.

— Так, дона, так... Велічыня чалавека суразьмерная таму, за што ён здольны памерці. Гэта можа быць усяго толькі ягоны дом, з нажытымі ім дабром і дзецьмі, з улюбёнай ружовашчокай матронай, а можа быць – ягоны народ... Яго вера... Яго Гасподзь... Калі ж нехта больш за ўсё на сьвеце даражыцца сабою – ён такі малы, што вочы Неба абмінаюць яго, як нявартую парушынку... У цябе вялікая душа, дона.

Лекар адышоўся і працягваў разважаць,

нібы спрачаючыся сам з сабою.

— А вось усё чалавецтва... Якое ёсьць, якое будзе. Стракатае, забыўлівае, асуджанае зьнішчаць самое сябе, як скарпіён у коле вугольляў... Ці варта паміраць за чалавецтва? Хіба можна ашчасьлівіць яго – усё? А, дона?

Анэта спалохана паціснула плячыма – у такія хвілі Бернацоні нагадваў ёй вар’ята...

— Ня ведаеш? Вось і я ня ведаю... Калі для адных гэта будзе шчасьцем, для другіх – жахам... Няхай ашчасьліўленых станецца больш... Але, магчыма, тыя, хто застаўся ў абдзеленай меншасьці, больш вартыя? Адзіна вартыя? – лекар падышоў да гадзіньніка з фігуркай сьмерці, што адсякае галаву каралю, дакрануўся да застылага ў жаху бронзавага ўладара, які ўкленчыў перад страшнай госьцяй. — Калі я толькі яшчэ вучыўся лекаваць, і замест залатога ланцуга на маёй шыі заўсёды матлялася хустачка чарговай прыгожанькай сіньёры, што засумавала ў высакародным замужжы, — вох, які я быў блазьнюк! — я засвоіў, што часам, каб выратаваць чалавека, трэба адняць ад яго цела невылечна хворую частку. Гэта балюча, і чалавек застанецца калекам... Але ён будзе жыць. Здараецца, варта пазбавіцца добрага, разумнага, памяркоўнага караля, каб яго народ змог паўстаць супраць ворагаў. Пральецца шмат крыві, але краіна ажыве. А калі дзеля шчасьця краіны належыць ахвяраваць адным горадам... Гэта праўдзіва? А, дона?

Анэта разумела, што ад яе не чакаюць адказу. Разважаць пра такія складаныя рэчы з дзяўчынай... Але яна адказала.

— Гэта бязбожна!

— Вось як? – Бернацоні быў угневаны. – Не табе судзіць. Мая любая Італія ляжала ў руінах, таму што кожны горад хацеў быць асобным каралеўствам, і ўсе ваявалі з усімі.

Але Анэта крыкнула, нібыта глыток сьвежага паветра вярнуў ёй былыя сілы, аж галуб спалохана ўзьляцеў пад скляпеністую столь.

— У нашым горадзе жылі шчасьлівыя людзі! Мы нікога не чапалі. Толькі бараніліся. Гасподзь выпрабоўвае нас, але ня дасьць зьнікнуць! Я не хачу болей слухаць вашыя гадзіньнікі! Я хачу выйсьці з вежы! Можа быць, нехта з маёй сям’і жывы...

Так, яна больш ня сядзе сярод яго гадзіньнікаў, ад голасу якіх то млосна, то непрыстойна весела, нібыта ад чары віна... А лекар пытаецца пра яе адчуваньні і нешта падлажвае ў хітрых механізмах... Дае выпіць адвар... І зноў заводзіць гадзіньнікі.

— Ніхто, акрамя сьмерці, не чакае цябе, — лекар гаварыў вельмі спакойна, — Ты застанешся тут, пакуль не прыедзе новы войт, прысланы князем. Тады я перадам цябе пад ягоную ўладу. А зараз – час піць адвар...

У пакой, нібыта падслухоўвала пад дзярыма, увайшла рыкуньня, ключніца Марцэля, высокая немаладая кабета з тварам, нібыта выразаным з дрэва, з глыбока запалымі вачыма, падала дзяўчыне кубак з чырвонага венецыянскага шкла. Чырвоны колер мусіў дадаваць сілы зёлкам.

— Не!

Бернацоні толькі прыўзьняў бровы.

— Той, хто адмаўляецца лячыцца – грашыць, бо лекара стварыў Бог. Пі!

— Ня буду! Ад вашых напояў я нібыта ў воблаку...

— Ты што, думаеш, я цябе атручваю? – усьміхнуўся лекар. – Глядзі... — ён адпіў з кубка. – Бачыш? Гэта ўсяго толькі зёлкі. Ну!

Марцэля паднесла кубак проста да вуснаў Анэты, зірнула ненавісна... Адкуль гэтая нянавісьць? Дзяўчына адчула: ня вып’е — увальюць у рот... Як вар’ятцы... Прысмак чорнай арабіны... Зьвязвае ў роце...

— Правядзі сіньярыту ў яе пакой.

Анэта павольна рушыла ў маленькі пакойчык, хутчэй – нішу, завешаную цяжкім сінім палатном, якая межавала з гасьцёўняй. Усьлед даляцеў вясёлы голас лекара:

— Ты яшчэ не з усімі маймі гадзіньнікамі пагутарыла, донна!

— Не хачу-у-у!

— Не хачу-у-у!

Эльфійская каралеўна па імені Стэла адчайна, як спалоханае дзіця, тузанула Юрася за рукаў.

— Ты нікуды не паедзеш!

Я сядзела ў машыне Віталя Аляксандравіча,

якая мусіла адвезьці нас у Калыванаўскія ўладаньні, да старавежскіх таямніцаў, і рабіла выгляд, быццам мяне больш за ўсё на сьвеце цікавіць шэрая цагляная сьцяна за вакном. Чаго кабета ўсхадзілася? Можа, да мяне раўнуе? Каб яна ведала, наколькі беспадстаўна. Юрась між тым пакорліва выйшаў з салону. Нешта ня памятаю, каб ён гэтак жа слухаўся маіх капрызаў. Я зірнула. Яны стаялі наводдаль, абодва ў чорным, як дзьве пацямнелыя ад часу статуэткі на засланым залацістым абрусам стале. Юрась нешта гаварыў, супакойваў, гладзіў жонку па бліскучых, як чорны шоўк, валасах, а Стэла ўсё гэтак жа адчайна чаплялася за яго. Нарэшце спадар рэстаўратар палез у кішэні сваёй паношанай курткі, дастаў грошы... Стэла прагна схапіла іх, палічыла... І зноў нешта адчайна загаварыла. Юрась адмоўна пакруціў галавою. Раптам жанчына замахнулася на яго, Юрась перахапіў яе тонкую руку, здавалася б, занадта далікатную нават для таго, каб рваць кветкі... Мінакі пачалі зацікаўлена азірацца. Я разгублена назірала за брыдкай дзеяй.

— А нічога не паробіш,— меланхалічна пракаментаваў Віталь, які сядзеў наперадзе, побач з шафёрам, маўклівым маладым чалавекам у скуранцы, з чорнымі прылізанымі валасамі і вузенькімі вусікамі на манер акцёраў нямога кіно. – З такімі хоць па-добраму, хоць па-злому – вынік адзін...

Кіроўца нясьпешна азірнуўся, ацаніў сітуацыю – відаць, паедзем ня хутка, узьдзеў навушнікі плэера і загайдаўся ў толькі яму чутным бадзёрым рытме. Маўляў, мая справа маленькая, разьбірайцеся, паны, самі.

А Юрась раптам прыціснуў да сябе Стэлу, якая ірвалася з яго рук, і моцна пацалаваў... Яна прыціхла, абхапіла яго тонкімі рукамі... Потым Юрась крыкнуў у бок машыны:

— Пачакайце мяне хвілінаў дваццаць!

І павёў некуды сваю нервовую прыгажуню.

— І навошта гэта яму? – шчыра азваўся Віталь. І распавёў мне гісторыю Юрасёвага шлюбу.

...Мой былы муж не любіў журналістыку, затое цягнуўся да мастакоўскага сьвету, як грэшнік да крыжа. Вось у адной вясёлай майстэрні, сярод недамаляваных карцінаў і старажытнай керамікі Юрась і напаткаў сваю Стэлу. Таленавітую і дзіўную. Будучы рэстаўратар – ён вучыўся на другім курсе вучэльні – не сьпяшаўся сыходзіць з майстэрні, якая і належала чароўнай Стэле – бацька, вядомы мастак, паспрыяў. Настрой гаспадыні між тым сапсаваўся. З ейных цёмных самотных вачэй без дай прычыны паліліся паэтычныя сьлёзы... Астатняя публіка неяк вельмі хуценька разьбеглася... Мусіць, ведалі, які «цырк» пачнецца. І Юрась атрымаў задавальненьня напоўніцу. Наркаманка са стажам у час «ломкі». Калі Юрась зразумеў, што за лекі вытанчаная Стэла зьбіраецца ўпароць сабе ў вену, учыніў «мудра» — выхапіў шпрыц ды выкінуў праз вакно. Мастачка паспрабавала адправіцца ўсьлед за сваім «ратункам»... Юрась з апошніх сілаў утрымліваў яе на падваконьні, а прыгажуня несамавіта лаялася... Ды яшчэ трапіўся ёй пад руку мастыхін – вострая металёвая лапатка, якой счышчаюць фарбу з халста... Вось так і ўпрыгожыліся твар і рукі майго былога мужа шнарамі.

Дзесьці пад раніцу дзяўчына апрытомнела... І што першае зрабіў Юрась, парэзаны вострым лязом, як пасьля бойкі з тузінам адмарозкаў? Правільна, прапанаваў выйсьці за яго замуж. Ясна, чаму: зьбіраўся стаць выратавальнікам. Але нават гэты легкадумны рамантык не ўяўляў, з чым сутыкнецца.

Ён пераспрабаваў усё. Звычайных дактароў і гіпнатызёраў, вазіў да сьвятароў, аднойчы ўгаварыў пажыць разам у скіце дзесьці ў Карэліі... Але вера мелася толькі ў ім. Зьвярнуўся аднойчы і да былога выкладчыка. Віталь якраз ладзіў чарговую рэкламную кампанію свайго гаспадара – хосьпіс ды наркалагічны цэнтр.

— Ніхто ёй не дапамог і не дапаможа, — зазначыў мой суразмоўца. – А бяз «дозы» загнецца… Вось Юрась і зарабляе на «дурноту».

— Ён купляе жонцы наркотыкі?!! – жахнулася я. Віталь меланхалічна паціснуў плячыма.

— Калі ня выбрацца з балота, застаецца квакаць. А шкада хлопца! Сьветлая галава, хаця з дзівацтвамі. У палітыку палез, калі гэта было яшчэ модна. За адным апазіцыянерам партфель насіў... Пасьля пасварыўся... Каб яму добрага дарадчыка, ды кіраўніка – абапіраючыся на такіх людзей, адказных, палкіх – шмат можна дасягнуць. Але ж вось – згас чалавек, звузіўся... Я такіх лёсаў шмат бачыў.

Поделиться:
Популярные книги

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Даррелл. Тетралогия

Мельцов Илья Николаевич
Даррелл
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Даррелл. Тетралогия

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Адвокат вольного города 2

Парсиев Дмитрий
2. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый