Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў
Шрифт:
Казаў ён гэта так, што ясна было, не хлусіць. Маладыя стаялі, нібы скамянелыя.
— А як жа мы... мы?... Як жа мы без яго?! І ён граў нам, граў... граў найлепшае, што
— Значыць, ён пашкадаваў ваша каханне... нават адтуль, дзе нічога не чуюць. Божа, ці станецца калісьці на такое мяне?! Ясна...
І тады тыя заплакалі. Такое на вяселлях бывае. Пачынаецца смехам, канчаецца слязьмі.
— Ясна, — сказаў Мірак. — Ясна, чаму ён быў першы. Заўсёды — першы.
— Пярун бярэ тых, каго ён любіць, — усё яшчэ ў слязах, сказаў Янук. — Але цяпер першы — ты. Нясі гэтую ношу.
— Першы... Так... Я першы... Божа! Божа мой! Я першы!.. Якое няшчасце!.. Якое вялікае гора! Я першы! Божа, якое няшчасце!
І ён заплакаў і стаў біцца галавою аб стол:
— Божа, вечна ваяваць... Без жонкі... без дзяцей... без радзімы, што пракляла... Божа! Быць першым!..
— Першым, — сказаў Янук. — Самым слабым і
— Самым няшчасным, — сказала Марта, — і самым укаханым.
— Самым жабрацкім, — сказаў Мірак. — І багацей за ўсіх у свеце.
— Самым рахманым і самым мужным, — сказалі ўсе.
І яны глядзелі ў ноч, куды клікала іх (і ніколі не перастане клікаць) ягоная песня, даўно пакладзеная з ім у дол.
Ды хіба можна пакласці ў дол чырвоныя арабіны, і тупат коней, і курганы, і спеў верасу на пустках, і сэрцы нашых людзей, і наш край?! Які б ты на ім драны-падзерты ні быў?!
А калі цяжка?
Выручыць, прыйдзе да вас на сустрэчу, У зачараваны пакліча бор — Скрыпка разлукі й спаткання вечнага, Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў, Пушчаў спрадвечных і светлых азёр.