Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава

без автора

Шрифт:

IV

Былі векі Траянавы, прамінуліся леты Яраслаўля. Былі паходы Алегавы, Алега Святаслаўліча: той бо Алег мечам разруху каваў і стрэлы сеяў па зямлі. Ступае са звонам у стрэмя злачонае ў горадзе Тмутаракані, той звон даўны чуе вялікі Яраслаўлін сын Усевалад, а Уладзімір кожну раніцу затыкаў вушы ў Чарнігаве. Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні і ў зялёным зацінні каяльным божую пасцель паслала за крыўду Алегаву, маладога і храбрага князя. 3 таей жа Каял-ракі Яраполк

палялеяу між угорскімі інаходамі бацьку свайго да Сафіі святое да Кіева.

Тады пры Алегу Гарыслаўлічу рассяваліся й раслі міжусобіцы. Гібнула жыцце Дажджбожага ўнука; у калатнінах князевых людзі свой век скарачалі.

Тады на Рускай зямлі рэдка пяяў аратай, але вараннё пакрумквала часта, дзелячы труп'ё між сабою, а галіцы гоман заводзілі свой, на ежу ляцеці збіраючыся.

Было гэта ў бітвы і ў тыя паходы, а гэтакіх бітваў і слухам не чулі!

V

Ад рання да вечара, ад вечара да світу лятуць стрэлы гартоўныя, грымяць шаблі аб шоламы, трашчаць дзіды сталёвыя ў полі незнаёмым, сярод зямлі Палавецкае. Чорная зямля пад капытамі касцьмі была пасеяна, а крывёю палітая, — туга абышла па Рускай зямлі.

Што там шуміць? Што там звініць далёка рана перад зарою?

Ігар палкі заварочвае: жаль бо яму міла брата Усевалада.

Біліся дзень, біліся другі, трэцяга дня к палудню рухнулі сцягі Ігаравы. Тут два браты разлучыліся на беразе быстрай Каялы. Тут віна крывавага не хапіла, тут баль дакончылі храбрыя русіны: сватоў напаілі, а самі паляглі за Рускую зямлю.

Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою к зямлі прыхілілася.

VI

Ужо вось, брацця, невясёлая гадзіна наступіла, ужо пустыня сілу прыкрыла.

Крыўда паўстала ў сілах Дажджбожага ўнука, дзевай узышла на зямлю Траянаву, успляснула крыллем лябяжым на сінім моры, а, плюскаючы ў Доне, спудзіла часіны шчаслівыя.

Князевы міжусобіцы — згуба для нас ад паганых. Казаць стаў брат брату: «гэта маё і тое ж маё!» I пачалі князі аб малым «гэта вялікае» казаці і самі на сябе загубства каваці. А паганцы з усіх старон набягалі з перамогай на Рускую зямлю.

О! далёка сокал заляцеў, птушак збіваючы, — к мору!

А Ігараву храбраму войску не ўваскроснуці. Па ім загаласіла Карына, і Жэля паняслася па Рускай зямлі, наводзячы смагу людзям у полымі рогу. Заплакалі жоны рускія, галосячы:

«Ужо нам сваіх мужоў мілых ні мысляй памысліць, ні думай падумаць, ні вочмі сваймі азіраці, а золата й срэбра таго й пагатове не бачыць ніколі!»

I застагнаў жа, брацця, Кіеў тугою, а Чарнігаў напасцямі! Нуда разлілася па Рускай зямлі; няўцешная жальба пацякла сярод Рускай зямлі. А князі сабе самі праступства кавалі; а паганыя самі адны, з перамогамі наваліўшыся на Рускую зямлю, дань вымагалі па белцы з двара.

Тыя бо два храбрыя Святаслаўлічы, Ігар і Усевалад, ужо няпраўду збудзілі, якую тут прыспаў быў іх бацька, Святаслаў грозны, вялікі кіеўскі. Быў ён гразою: верх браў сваім войскам магутным і мячамі сталёвымі. Наступіўшы на зямлю Палавецкую, патаптаў узгоры і долы; замуціў і азёры, і рэкі; засушыў балоты й крыніцы. А паганага Кабяка з узлу-чыны морскай ад жалезных вялікіх палкоў палавецкіх,

як віхрышча, выхапіў. I зваліўся Кабяк у горадзе Кіеве, у замку Святаслаўлевым.

Тут немцы і венедыйцы, тут грэкі і маравы пяюць славу Святаслаўлю, выдумляюць на князя Ігара, што патапіў багацце на донні Каялы, ракі палавецкай, насыпаўшы рускага золата там. Там Ігар-князь ссядаў з залатога сядла і садзіўся ў сядло нявольніка.

Занылі сцены гарадоў, завяла вясёласць.

VII

А Святаслаў сумны сон сніў у Кіеве на горах у гэтую ноч.

«Звечара адзявалі мяне, кажа, у чорную пасцілку на цісовай краваці; чэрпалі мне сіняе віно, змешанае з зеллем; сыпалі мне з пустых калчанаў паганых полаўцаў буйныя пэрлы на грудзі, ды песцяць мяне. Ужо дошкі без скрэпаў на маіх залатаверхіх харомах. Усю ноч звечара дзікае груганнё гракала; пабыло каля Плеснеску на балоні, каля нетраў Кісані, і к сіняму мору няслося».

I сказалі баяры князю:

«Ужо, княжа, туга розум твой замуціла: гэта вось два сокалы зляцелі з бапькавага залатога пасаду, каб горад Тмутаракань пашукаці або напіціся шоламам Дону. I ўжо сокалам крыллі падсечаны шаблямі погані, а саміх іх павуцінай жалезнай апуталі. Цёмна было ўжо на трэці дзень: два сонцы патухлі, абодва чырвоныя згаслі слуны, а з імі і месяцы два маладыя. Алег і Святаслаў завалакліся цямрыцай, і ў моры яны патанулі, і гордасці хану дадалі вялікай. На рэчцы на Каяле святло цьма пакрыла; па Рускай зямлі, як рысяу племя, распасцерліся полаўцы. Ужо ўзнялася над хвалай пахула, ужо ўссела насілле над воляй і ўжо ўрэзаўся Дзіў на зямлю. Вось бо гоцкія красныя дзевы запелі на беразе сіняга

мора, золатам звонячы рускім: пяюць яны Бусавы часы і помсту лялеюць Шараканаву А мы ўжо, дружына твая, не знаем вясёласці».

Тады вялікі Святаслаў абазваўся слаўцом залатым, са слязамі змешаным, і сказаў: «О мае сыноўцы, Ігару і Усеваладзе! Рана пачалі вы зямлю Палавецкую рэзаць мячамі, а славы шукаці сабе. Але не з чэсцяю ўходалі, бо не з чэсцяй паганскую кроў пралілі Вашы адважныя сэрцы ў сталі нязломнай закованы і згартаваны адвагай. Дый што вы стварылі маёй сярэбранай сівізне! Не даждаліся вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі - з магутамі і з татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі. Яны ж, бывала, без шчытоў, з захаляўнымі нажамі, клікам палкі пабяджаюць, звонячы прадзедняй славай. Але вы сказалі:

«Храбрымося самі! Самі пярэднюю славу захопім і з задняю самі падзелімся».

«А ці ж дзіва тут, брацця, і старому памаладзеці? Калі сокал у годах, высока ўзбівае ён птушак, свайго не папусціць у крыўды гнязда! Але ў тым гора, што князі ўжо мне ў непадмогу. У нішто абярнуліся тыя часіны! Вось у Рымаве крычаць пад шаблямі палавецкімі, а Уладзімір пад ранамі. Туга і нудота Глебаву сыну!»

VIII

Княжа вялікі, Усеваладзе! Ці не мысляй табе б прыляцеці, каб бацькаў пасад убярэгчы! Ты бо можаш распырскаці вёсламі Волгу, а шоламам вычарпаць Дон. Каб ты быў то была бы па нагаце нявольніца, а па рэзане нявольнік. Ты бо можаш насуха жывымі страляць самастрэламі, удалымі Глеба сынамі.

Поделиться:
Популярные книги

Поцелуй Валькирии - 3. Раскрытие Тайн

Астромерия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Поцелуй Валькирии - 3. Раскрытие Тайн

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Linnea
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Выбор варианта

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Выбор варианта