Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава

без автора

Шрифт:

Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарвалі бо коней сваіх быстраногіх.

І кажа рака Данец:

«Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку дакукі, а радасці Рускай зямлі!»

А князь Ігар кажа:

«О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, праглынуўшы

чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку, князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім маладым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі, а дрэва з тугою к зямлі накланілася».

Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым следам Гза з Канчаком. I тады груганы не закрумкалі, галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць, салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.

I гаворыць Гза Канчаку:

«Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколіча стрэламі сваймі залатымі!»

А Канчак Гзе адказвае:

«Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем краснаю дзевай!»

А Гза кажа Канчаку:

«Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»

XII

I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-песнятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава:

«Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але трудна табе, целу, без галавы!»

Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на небе, Ігар-князь — на Рускай зямлі.

Пяюць дзевы на Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады староны, весялы гарады.

Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым пяяці:

«Слава Ігару Святаслаўлічу, буй-туру Усеваладу, Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне, выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава князям і дружыне!» Амінь.

Заўвагі

...расцякаўся мысляй... — г. зн. вавёркай.

..харобраму Імсціславу, што зарэзаў Радзедзю... — маецца на ўвазе Мсціслаў Уладзіміравіч, брат Яраслава Мудрага, князь тмутараканскі і чарнігаўскі, які, па летапісных звестках, атрымаў перамогу ў адзінаборстве з касожскім князем Радзедзем.

Раман Святаслаўліч — унук Яраслава Мудрага, князь тмутараканскі (забіты ў 1079 г.).

...ад старага Уладзіміра да Ігара сягачаснага... — ад Уладзіміра Манамаха (1053—1125) ці Уладзіміра Святаславіча (пам. у 1015 г.), вядомага сваімі шматлікімі паходамі супраць ворагаў Рускай зямлі, да Ігара Святаславіча ноўгарад-северскага (1151 —1202).

...салоўкай па дрэву выдумнаму... Дрэва выдумнае

метафарычны выраз, які абазначае дрэва паэзіі, дрэва песень.

Траянавы сочачы след... — існуюць розныя думкі вучоных адносна паходжання слова «Траян». Яно сустракаецца ў «Слове» яшчэ тры разы: «Былі векі Траянавы», «Дзевай узышла на зямлю Траянаву», «У сёмы Траянавы век». Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што тут маецца на ўвазе шлях рымскага імператара Траяна (53-117), з паданнямі аб якім звязаны «Траянавы валы» на Украіне і ў Румыніі.

Велес, або Волас — язычніцкі бог дастатку і багацця, апякун мастацтва.

Сула — левы прыток Дняпра.

Трубы трубяць у Ноўгарадзе... — маецца на ўвазе Ноўгарад-Северскі, на р. Дзясне.

Пуціўль — невялікі горад Ноўгарад-Северскага княства.

Кметы — тут: добрыя, выпрабаваныя воіны.

Дзіў — міфічная птушка, у дадзеным выпадку варожая рускім.

Пасулле — пагранічная з палавецкім стэпам вобласць па р. Суле.

Сураж — цапер г. Судак.

Корсунь — г. Херсанес.

Тмутараканскі балван — магчыма, адна са статуй, якія былі збудаваны ў III ст. да н. э. у гонар язычніцкіх багоў на Таманскім паўвостраве каля Тмутаракані, або пагранічны слуп, камень.

Алегава гняздо харобрае... — аўтар «Слова» мае на ўвазе родзічаў князя Алега Святаславіча, дзеда князя Ігара, якія прымалі ўдзел у паходзе супраць полаўцаў.

Гза, Канчак — палавецкія ханы.

..хочуць прыкрыці два сонцы... — г. зн. два князі — Ігар і Усевалад.

Глебаўнажонка Усевалада Святаславіча Вольга.

Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні.. — Барыс Вячаслаўліч — унук Яраслава Мудрага, загінуў у бітве на Няжацінай ніве (каля Чарнігава) у 1078 г.

3 таей жа Каял-ракі Яраполк палялеяў... — адно з цёмных месц «Слова».

Алег Гарыслаўліч — Алег Святаславіч (пам. у 1115 г.), дзед Ігара. Міжусобіцы гэтага князя прынеслі многа гора Рускай зямлі, за што яго ў народзе і празвалі Гарыславічам.

...жыццё Дажджбожага ўнука... — г. зн. рускага народа.

Карына, Жэля — міфічныя вобразы, якія ўвасаблнюць плач, смутак.

...наводзячы смагу людзям у полымі рогу... — маецца на ўвазе якісьці пахавальны звычай.

...пабыло каля Плеснеску на балоні, каля нетраў Кісані... — цёмнае месца, адно з самых цяжкіх у сэнсе тлумачэння.

Поделиться:
Популярные книги

Поцелуй Валькирии - 3. Раскрытие Тайн

Астромерия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Поцелуй Валькирии - 3. Раскрытие Тайн

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Linnea
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Выбор варианта

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Выбор варианта