Сьмерць і салаўі.

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Сьмерць і салаўі.

Шрифт:

Прадмова

Кніжка гэта малая, але мае цікавы й глыбокі зьмест. Яна адсланяе жорсткія адносіны між людзьмі й народамі ў нашым веку, калі чалавецтва дайшло да вялікіх навуковых і тэхнічных асягненьняў, калі столькі гаворыцца пра свабоду, справядлівасьць, гуманнасьць.

Кніжка апісывае бітву пад Монтэ-Касыно — адну з найвялікшых бітваў з Другой Сусьветнай вайны — і ўдзельнікаў яе, сярод якіх было шмат беларусаў. Раскрывае душы некаторых з іх, расказвае, што яны перажывалі ў чужым войску, ідучы на пагібель за чужую справу. Праўда, яны змагаліся з Гітлераўскай тыраніяй, але-ж тады ўжо было ведама, што Беларусь

была здана на ласку й няласку другога тырана — бальшавіцкай Маскве.

Кніжка мае назоў «Сьмерць і салаўі». Аўтар выбраў яго нездарма. Бітва адбывалася вясной, калі ў прыродзе ўсё ажывала, цьвіло, цешылася, сьпявала. А жаўнеры, — маладыя, поўныя сілаў людзі — замест таго каб цешыцца жыцьцём і красой яго, ішлі паміраць пры звоне вясны й салаўіных сьпеваў. Гэта трагічная сытуацыя ёсьць відавочным пратэстам супроць вайны й усякага гвалту.

Да гэтага часу ў беларускай літаратуры ня было апісаньня вялікай бітвы. Дык апавяданьне «Сьмерць і салаўі» запаўняе гэты прабел і, па сваім зьмесьце й матывах, ёсьць зусім нечым новым. Праўда, савецкая беларуская літаратура шмат увагі ўдзяляе вайне. Але, папершае, там няма апісаньня вялікіх бітваў, а прадстаўлены пераважна партызанскія баі; падругое — усё савецкае творства падпарадкавана накінутаму згары шаблёну соцрэалізму, таму савецкія творы маюць у сабе шмат штучнага.

Апавяданьне «Сьмерць і салаўі» друкавалася першы раз у газэце «Бацькаўшчына» ў 1963-64 гадох, але ня было закончаным, бо аўтар перадчасна памёр. Такім чынам гэта выданьне — асобнай кніжкай — ёсьць пасьмертнае. Заўдзячваем яго спадарыні Эльзе Сыч — жонцы аўтара, якая пастаралася таксама, каб апавяданьне мела й заканчэньне, хоць і з іншай рукі.

Будзем спадзявацца, што беларускае грамадзтва прыме гэту кніжку прыхільна.

Д-р В. Жук-Грышкевіч

Ад аўтара

18 травеня 1944 году паддалося Монтэ-Касыно. 19 год таму. Дата някруглая. Але што-ж пачаць.[1] Я меркаваў пісаць пра гэтую жахлівую бітву ў 50-я ўгодкі, пазьней перадумаў і пералажыў на 25-я. Аднак чую, што да 1969-га году не дацягну хамута існаваньня. Часам выглядае, што магу перакачаваць у лепшы сьвет і перад 20-мі. Таму спрабую напісаць крыху ўспамінаў з тых цяжкіх часоў, калі й беларусы шчодра абмылі сваёй крывёй шурпатыя, дзікія горы каля манастыра Монтэ-Касыно. Ня будзе гэта гісторыя, бо ня маю ні дакумэнтаў, ні магчымасьцяў, ні амбіцыяў, ні часу, а проста ўспаміны аб тых, каго знаў, аб тым, што ведаў, бачыў і перажыў.

Аўтар

Сьмерць і салаўі.

Калі мы першы раз убачылі панараму Монтэ-Касына, ужо штось ведалі аб ім. Ведалі, што гэта амаль непераломная падвойная абаронная лінія, якая загараджвае дарогу ў Рым праз даліну ракі Ліры, што другой дарогі ў раёне Тырэнскага мора, дзе высадзіліся альянты — няма. Каб узяць Рым, трэба ўзяць перад гэтым Монтэ-Касыно. Мы таксама ведалі, што перад намі гэтыя страшныя горы штурмавалі амэрыканцы, ангельцы, новазэляндцы, французы й гіндусы.

Першы штурм пачала 5-я амэрыканская армія 2-га студзеня 1944-га году фарсаваньнем ракі Рапідо (шпаркая) й здабываньнем мястэчка Касына ў падножжы Монтэ-Касына. Ужо першая ноч баёў была грозным «мэмэнто», што змаганьне ня будзе лёгкае. Абарона была так сканструаваная, што навет мусе цяжка было-б праляцець

жывой. Арэна, на якой адбываліся жорсткія баі, на якую ўвайшло альянцкае войска, была пад абстрэлам з чатырох бакоў, мела замінаваныя даступныя пераходы, была пакрытая добра прырыхтаванымі й замаскаванымі бункерамі. З усіх бакоў шчырыла зубы сьмерць. Таму ня дзіва, што ўжо ў першую ноч амэрыканская армія мела жахлівыя страты. Далейшае змаганьне гэтыя страты павялічыла. Амэрыканцы біліся і ўміралі спартова. Навочныя сьветкі расказваюць, як яны йшлі чаўкаючы гуму й гінулі. Праўда, амэрыканцы здабылі гарадок Касыно, які быў дашчэнту разбураны, але далей сустрэлі так цьвёрдую абарону, што скрывавіліся й адступілі. Францускі корпус меў пэўныя асягненьні, але й таксама вялікія страты. Сьветчаць аб гэтым шматлікія могільнікі, раськіданыя ў розных мясьцінах на поўдзень ад Монтэ-Касыно — Вэнафро, Вітторыё, Чэрваро й іншыя.

На месца 5-й амэрыканскай арміі прыйшла 8-я армія ангельская, у якой знаходзіліся й новазэляндзкія ды гіндускія аддзелы. 15-га лютага Касыно атакавалі ангельцы, фактычна атакавалі толькі частку камплексу абароны — гару 593. Скрывавіліся й сплылі. Толькі адна брыгада пакінула на праклятых горах 12 афіцэраў і 130 жаўнераў. 17 лютага пайшлі ў наступ гіндускія аддзелы Райпутана. Гэта былі пераважна Гуркі і йшлі ў атаку з нажамі ў зубах. Адзін батальён выбілі дашчэнту, іншыя мелі жахлівыя страты. Калі возьмем пад увагу кліматычныя абставіны: размоклы грунт, праліўныя дажджы, а, перадусім, шмайсэры й шпандаўы — эвакуацыя параненых была амаль немагчымай.

15-га сакавіка Монтэ-Касыно заатакавалі гіндуская, ангельская й новазэляндзкая дывізіі. Гэтая трэцяя з чаргі атака на пазыцыі праціўніка была найбольш крывавай. Новазэляндзкая дывізія страціла 55 афіцэраў і 665 жаўнераў. Бывалі выпадкі, што са сьвежага, цэлага батальёну заставаўся адзін зьвяз. Калі Райпутана ўрэшце атрымала загад адступіць, з гары спаўзло толькі 40 жаўнераў. Ня было ніводнага афіцэра. Дарэчы прыгадаць, што прапарцыянальна афіцэраў гінула куды больш, чымся жаўнераў. Гэта зразумела: афіцэры мусілі даваць прыклад і весьці. Давалі…

У выніку гэтай атакі, пад канец сакавіка новазэляндзкі корпус быў разьвязаны — ня мог больш лічыцца корпусам.

Далейшыя атакі мусілі быць адкладзеныя да лепшых кліматычных умоваў. Арміі мусілі перагрупавацца. Камандзер 8-й ангельскай арміі генэрал Ліс запрапанаваў генэралу Андэрсу, каб 2-гі Корпус здабываў Монтэ-Касыно й горы направа ад яго. 2-гі Корпус уваходзіў у склад 8-й ангельскай арміі. Пасьля кароткай развагі, ген. Андэрс згадзіўся. Косьці былі кінутыя, Рубікон пяройдзены. Трэба было толькі здабыць Монтэ-Касыно…

Праціўнікі Андэрса закідаюць яму, што ён гэта зрабіў дзеля сваіх асабістых амбіцыяў, бо ўжо было ясным, што саюзьнікі здрадзяць і аддадуць Усходнюю Эўропу Сталіну. Таму ня было сэнсу праліваць кроў за чужую справу.

Не мая справа разьбірацца, колькі ў гэтым слушнасьці. Адно, пэўна-ж, не падлягае сумлевам, што наша крывавая італьянская кампанія не дала пажаданых вынікаў, ня зьдзейсьніла жаўнерскіх надзеяў. А людзей зьгінула шмат.

Аднак Андэрса — ведамага зь ягоных здольнасьцяў і адвагі (восем ранаў) забавязвала вайсковая дысцыпліна, паводля якой загад трэба перш выканаць, а пасьля скардзіцца. Пэўна-ж, з Андэрсам справа ня выглядала так драматычна, тымбольш, што здабываньне Монтэ-Касына ген. Ліс, як быццам-бы, яму запрапанаваў. Амбіцыя афіцэра таксама адыйгравала не малую ролю, тымбольш, што Андэрса й 2-гі Корпус сыстэматычна ганьбіла савецкая прапаганда, закідаючы, што ўцяклі з Савецкага Саюзу, каб не змагацца з фашызмам і ператварыліся ў армію ваяжэраў па Пэрсыі, Іраку, Палестыне, Сырыі, Лібане, Эгіпце й Італіі.

Комментарии:
Популярные книги

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Сын Тишайшего 4

Яманов Александр
4. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 4

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник