Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьмерць і салаўі.

Сыч Пётра

Шрифт:

Пры гэтым і так шкодны для славянаў рамантызм, думаю, уваходзіў у гульню: а можа саюзьнікі належна ацэняць нашую ахвяру… А можа зьменяць сваю арыентацыю… А можа… Інакш ня было сэнсу крывавіцца. Забыліся пра лекцыю, якую даў Напалеон. Спадзяваліся, што Рузвэльт і Чэрчыль менш цынічныя за Бонапарта…

Так, ці інакш, 27 красавіка 2-гі Корпус пераняў пазыцыі насупраць і направа ад Монтэ-Касыно.

Ну й пайшлі…

Адны сьпявалі: (бо песня неразлучны спадарожнік жаўнера):

W krwawym polu srebrne ptasze, Poszli na b'oj chlopcy nasze…

Іншыя:

Ой
не ходи, Грицю,
Тай на вечерниці…

А яшчэ іншыя:

Ой, чаго-ж ты шукаеш ды на чужыне? Чаму-ж ты ня дома, ды ня пры дзяўчыне?..

Урэшце нехта, маўляў, усім чэрцям на зло, зацягнуў:

Vor der Kaserne, vor dem grossen Tor, Stand eine Laterne und steht sie noch davor…

Падхапілі й мэлёдыю Лілі Марлен, пры чым некаторыя ў сваіх мовах пад мэлёдыю імправізавалі словы. Нашы «ангельцы», якія ганарыліся, што былі ў Ангельшчыне, ды бязбожна калечылі багатую мову Чэрчыля, гамзалі:

With you, Lili Marlen!

Нездарма савецкая прапаганда называла 2-гі Корпус «корпусам ваяжэраў». Прымусова бадзяючыся па сьвеце, мы навучыліся калечыць розныя мовы. Ніхто-б тады ня зьдзівіўся, калі-б нейкі дзядзька спад Смаргоняў ці Міра запеў паарабску. Былі й такія лінгвістыя, што праз некалькі дзён навучыліся паітальянску:

О, mia bella Napoli. [2]

Так у песьнях весялосьць мяшалася з сумам, мэлянхолія — з бадзёрасьцяй, туга — з надзеяй, калі мы ехалі пад Монтэ-Касыно.

Перад Вэнафро ў нашыя песьні ўмяшаўся, яшчэ далёкі, глухі, але пагрозьлівы пануры гук артылерыйскай кананады, які вырваўся з-за гораў Абруццы.

Memento mori… [3]

* * *

2

О, мой прыгожы Нэапаль.
– Рэд.

3

Памятай аб сьмерці.
– Рэд.

Маё першае ўражаньне спад Монтэ-Касыно было лірычнае: разбушаваная італьянская вясна, пунсовыя макі й звар'яцелыя салаўі. Калі батальён, ідучы на пазыцыі, увайшоў у даліну ракі Рапідо, сонца зьніжалася за горы. Батальён затрымаўся ў аліўкавым ляску, бо далей у дзень ня можна — усё бачаць і страляюць. Праўда, страляюць, але пакуль што — наша артылерыя. Грознага манастыра нельга бачыць: ён спавіты хмарай дыму й пылу, — толькі што яго бамбардавала амэрыканская авіяцыя. На руіны ськінулі яшчэ адну, ня ведама каторую з чаргі, порцыю — некалькі сотняў тонаў зялеза.

Мы

заляглі паміж аліўкамі. Палкоўнік склікае афіцэраў. Ён ужо бачыў аб'ект нашага наступу й зазнаямляе нас з палажэньнем. Праз біноклі вочы ўпіваюцца ў панараму. Маем уражаньне цырковага актара, які ў пустым цырку з апошняга месца глядзіць на пустую арэну, на якой ён пазьней будзе змагацца з тыграмі.

Аднак тое, што цяпер бачым, не выглядае страшна. Палкоўнік паказвае нам дэталі панарамы. На права бачым Монтэ Кайро — найвышэйшы шчыт у гэтым раёне (1669 мэтраў). Гэта быццам-бы ставокі Аргус, які бачыць усё, што дзеецца навокал. Далей — Сан Анджэлё, далей тое, што мы пазьней зьлілі крывёй — гара, якую Амэрыканцы назвалі «фантом», Палякі — «відмэм». Здань. Горы абніжаюцца й іхны масыў канчаецца разьбітым манастыром на гары, над якой паволі пачынаюць разьвейвацца воблакі дыму й пылу. Далей вузкая даліна Ліры, дарога № 6 — вія Касыліна — у Рым, далей — горы Абруццы. На фоне крывава-чырвонага неба сінія горы выглядаюць лёгка, амаль каронкава.

* * *

17-ці гадовы Валодзька Мацкевіч прагна глядзіць на арэну, дзе атрымае першы агнёвы хрост і крывавую ванну. У ягоных вачох трэма й эмоцыя: падлеткі ахвотна мрояць, што стануцца героямі. Валодзька цягне за рукаво саракагадовага Мацулевіча:

— Дзядзька Піліп, як думаеш, здабудзем?..

— Мусім забраць, хоць ня думаю, што гэта дасца лёгка. В та пора поведзявшы, шмат застанецца на гэтых клятых горах, — адказвае ашмянскім дыялектам дзядзька, страляны на ўсіх франтох.

— Ціпун тобі на язык! Шчо б ты скозывся, — лаецца нехта каламыйскай балачкай.

— В та пора поведзявшы, а цецерук полецявшы і… — перадражнівае ашмянчука пазнаняк. — Пророк, — Холера!..

Сонца на хвіліну выглянула й асьвятліла гару.

— Гляньце, кроў сплывае з гары…

Акрэсьленьне трапнае, хоць той, хто гэта сказаў, не саграшыў ніводным вершам: запраўды бачныя вялікія чырвоныя плямы, быццам-бы гара сьцякала крывёй. Макі…

Колькі-ж тут макаў! Навет із шчыліны голай скалы вырываюцца вялікія, чырвоныя краскі. Хочуць жыць, цьвісьці, пладзіць насеньне, цешыцца вясной, сонцам, начной расой і каскадамі салаўінай аркестры.

А колькі-ж тут салаўёў!..

Але ўжо даліна Рапідо напоўнілася змрокам. Сыгнал да маршу. Неадно сэрца забілася мацней: пачынаецца зона сьмерці. Мёртвая днём даліна пачынае жыць. Паляцелі джыпы, матацыклі, пайшлі людзі й мулы. Адзіная й аднакірунковая дарога, калі яе можна назваць дарогай, недзе заткнулася. Да нас прыйшоў загад чакаць. І вось тады, пакуль трапілі ў валавяны град, мы апынуліся на незабыўным салаўіным канцэрце. Які музыкальны крытык змог-бы гэта апісаць! Гэта трэба чуць і перажыць… Цёплая вясеньняя ноч, водыр красак і маладога лісьця, салаўіныя пералівы — ўсё гэта, здавалася-б, хацела нас пераконваць, што жыцьцё прыгожае, чароўнае, што ня трэба йсьці ўміраць, што гэтая недалёкая артылерыйская кананада — абраза Бога й прыроды.

Пад салаўіны вясьняны марш мы, урэшце, пайшлі…

Дарагія чытачы, а перадусім маладыя — папліскі, залескія, будзічы, залужныя ды іншыя, прымеце параду ад старога, стралянага вэтэрана. Калі нехта з вас, пры Божай дапамозе, даедзе ў вольную Беларусь і будзе прэзыдэнтам, міністрам, камэндантам паліцыі ці — чаго ня дай Божа — дыктатарам, адным з вашых першых дзяржаўных актаў мусіць быць наступны:

«Ад сяняшняга дня забараняю пяяць, сьвістаць і чырыкаць усім салаўём. А калі ім, шэльмам, так хочацца, дык, бяручы пад увагу дэмакратычнасьць, дазваляецца ім гэта рабіць у сьнежані, студзені й лютым.

Поделиться:
Популярные книги

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Сын Тишайшего 4

Яманов Александр
4. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 4

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник