Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьмерць і салаўі.

Сыч Пётра

Шрифт:

У гэтым часе мы чакаем.

Вяртаюся злосны. Ня люблю доўга чакаць ні на сьмерць, ні на рандэву з каханай. Загад палкоўніка: падтрымоўваць на духу жаўнераў. А чым іх падтрымоўваць і павошта? Кажны з панурай дэтэрмінацыяй гатовы ўстаць і яшчэ раз ісьці на гэтую праклятую гару.

Аднак запраўды трэба апаноўваць жаўнераў, бо ў міжчасе пашыраюцца трывожныя весткі. Нехта бачыў пасланца з 16-га батальёну, які бег да брыгады і той яму сказаў, што 14-ты й 16-ты батальёны разьбітыя й сплываюць з гары. Іншы ад кагось даведаўся, што Карпацкая дывізія зьнішчаная і што праціўнік пачаў контратаку.

Гэтай другой вестцы нельга верыць, бо мы бачым адрэзак, які займае Карпацкая дывізія — там нармальная артылерыйская перастрэлка. Больш трывожыць лёс нашых двух батальёнаў, што ляжаць у першай лініі, празь якія мы маем ісьці ў атаку. Урэшце прыходзіць паведамленьне, што ўсё няпраўда, а 16-ты батальён навет пасоўваецца наперад і разьбівае бункеры.

Памагай ім, Божа! Нам будзе менш. «Дэспот» (крыптонім камандзера 16-га батальёну Станьчыка) ня траціць фантазіі. «Хлопцы, будзе добра, бо я ў г… утаптаўся» — яшчэ раз прыгадваем mot de Cambronne Станьчыка.

Павукі арміі — тэлефаністы бязупынна пад абстрэлам снуюць павуціньне тэлефоннай сувязі, а яна, як павуціньне, рвецца пад гураганам артылерыйскага й мінамётнага агню. Патрулі, якія маюць выкрываць міны й трасаваць сьцежкі, пайшлі наперад.

Нам пакуль-што застаецца чакаць на сыгнал. Кладуся пад скалой, дзе можна курыць. Гэтае месца мы назвалі «клюбам курцоў».

Страляюць даволі рэдка, а падчас бывае некалькі хвілін камплетнай цішыні. Тады чалавек чуецца, як той мельнік, калі раптам млын стане. Праўда, гэтую пустэчу адразу запаўняюць салаўі, якія ўпарта не здаюцца.

У гэтым чаканьні ствараецца кантэмпляцыйны настрой. Хацелася-б падумаць, навет — мроіць… Але куды — Грыць тут, як тут.

— Панэ, а, панэ. Што там у штабе? Можа ня пойдзем на гэтую праклятую гару?

— Ня бойся, Грыць, пойдзем, яшчэ як пойдзем. Але чаму ты ня сьпіш? Перад атакай варта праспацца. Можа прыгожы сон прысьніцца…

— Прыгожыя сны мне ўжо ня сьняцца. А спаць ня хочацца. Некалькі дзён ляжым у гэтым сьмярдзючым яры й ні то сьпім, ні то дрэмем. Але ўсё-ж я хацеў-бы расказаць Вам пра Віньніцу. Калі выжывеце, можа аб гэтым напішаце.

Бачу, што ад гэтага ўпорыстага каламыйца ня выкручуся. Ды, зрэштай, што мне шкодзіць пачуць крымінальную аповесьць, чымся дарэмна думаць і мэдытаваць? Заўсёды паміж перапынкамі ў акцыі мы чыталі крымінальныя раманы.

— Ну што-ж, балакай, Грыць.

— Сумны гэта балак. Мелі мы з братам хутар каля Віньніцы. У разгар раскулачваньня й штучнага голаду я ўцёк у Заходнюю Ўкраіну. Быў нежанаты, дык было лягчэй. У Каламыі я знайшоў працу й шчасьліва ажаніўся. Брат зь сямьёй засталіся на месцы. Неяк жылі.

Пачалося ў 37-м годзе, калі бальшавікі пастанавілі зьліквідаваць няпрыхільны ім нацыянальны элемэнт. І ў ваколіцах Віньніцы пачаліся масавыя арышты. Арыштаваных звозілі ў Віньніцкую турму, якая хутка перапоўнілася па берагі. А каб разладаваць турму, што лепшае, як «пусьціць контру ў расход»?

Аблюбавалі вялікі пляц, абгарадзілі яго высокім тынам з дошчак так шчыльным, што ня толькі нічога ня можна пабачыць, але й камар носа паміж дошчак ня ўткне. Навокал ходзяць патрулі гэпістых. Пачалі туды ўяжджаць грузавікі. Нешта робяць.

«Таварыш, што там робіцца

за гэтай загарожай?» — пытаюць людзі.

«Парк культуры й адпачынку. Праходзіць хутчэй!» — адказвае патруль.

Што-ж, парк культуры й адпачынку заўсёды прыдасца, але чаму яго робяць у такім сакрэце? Людзі круцілі галовамі, але зашмат дапытвацца баяліся.

Але вось знайшоўся вельмі цікавы дзядзька. Ягоная хата была недалёка ад тыну, а ля хаты — высокая груша. Тупыя гэпістыя ня скумекалі, што з гэнай грушы можна зазірнуць у іхны гаршчок і сеё тое ўбачыць. Вось-жа гэны дзядзька, аднойчы, калі была цёмная ноч, ціхенька ўзьлез на грушу. Паглядзеў, пабачыў і яшчэ цішэй зьлез, а аб тым, што ўбачыў не сказаў навет роднай жонцы. На другі дзень сьпілаваў грушу. А што бачыў, расказаў толькі ў 42-м годзе, калі немцы даходзілі да Волгі й да Каўказу.

Амаль кажную ноч у панадворку Віньніцкай турмы раўлі грузавікі, а пад гэты гук матораў расстрэльвалі вязьняў. Пазьней іх вазілі ў будучы парк культуры й адпачынку, дзе закопвалі ў супольных ямах.

І вось у 38-м годзе, калі скончылася масакра, тын разабралі і віньнічане пабачылі некалькі кусьцікаў, некалькі дрэўцаў і гушкалкі для дзяцей. Парк культуры й адпачынку для ўсіх даступны. На браме лёзунг: «Производительно работать — культурно отдыхать!» І нясьведамыя дзеці, заліваючыся вясёлым сьмехам, гушкаліся на магілках сваіх бацькоў. «Парк культуры й адпачынку» адчынілі з помпай. Была аркестра, прамовы, дэклямацыі, «хай жыве наймудрэйшы з мудрых — Сталін!».

Такім чынам нам маскалі падаравалі парк культуры на могілках нашых братоў і сясьцёр. За гэта ім з вазэлінай дзякаваў нейкі віньніцкі актывіст.

Я быў, калі ў 43-м годзе раскопвалі віньніцкі парк «культуры й адпачынку». Туды зьехалася шмат журналістых і экспэртаў з розных краінаў. Трупаў было цяжка распазнаць — шэсьць гадоў гнілі. Аднак адна жанчына пазнала свайго мужа. Напярэдадні ягонага арышту яна адрэзала кусок палы сьвіткі й гэтым куском залатала рукаво на локці. Савецкая доля — хочаш залатаць рукаво — адразай палу…

Свайго брата я не знайшоў. Ды зрэштай ня ўсе ямы пасьпелі раскапаць.

Дык вось, пане, як выглядала справа ў Віньніцы. Я чуў, што Вы пішаце вершы. На якую халеру яны цяпер некаму патрэбныя? А пра гэта, што я Вам сказаў, Вы мусіце абавязкава пісаць. Вы мусіце крычаць, — хай сьвет аб гэтым даведаецца, хай зразумее зь якім катам цалуецца!..

Грыць змоўк, толькі здушаны енк ад часу да часу вырываўся зь ягоных грудзей.

Пішучы аб гэтым, я выконваю загад майго жаўнера, якога я тады бачыў і слухаў апошні раз.

Із свайго боку скажу, што я цікавіўся віньніцкай справай, як і катынскай. Вось-жа ў віньніцкім «парку культуры й адпачынку» адкапалі 9439 трупаў, сярод іх 169 жанчын. Лекарскія досьледы сьцьвердзілі, што некалькі з гэтых жанчын перад расстрэлам былі згвалчаныя. Шмат трупаў мела пясок у глытаўцы, г. зн. што былі закапаныя яшчэ жывыя. Застрэленыя былі паводля савецкай тэхнікі: рукі ззаду зьвязаныя дротам, стрэл у патыліцу.

У міжнароднай камісіі разсьледваньня ў 43-м годзе бралі ўдзел: бэльгійцы, фіны, аўстрыйцы, баўгары, iтальянцы, швэды, галяндцы, румыны, вугорцы, славакі, харваты і палякі.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Саймак Клиффорд Дональд
1. Собрание сочинений Клиффорда Саймака в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4