Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Прашу прабачэння. Я вас не патурбаваў? Вы не хочаце спаць?
– сказаў ён на сваёй жорсткай, здраднiцкай ангельскай мове.

– Зусiм не хачу. Думаю, што не буду спаць зусiм, пакуль не дабяруся дадому, - усмiхнуўшыся, запярэчыў святар.

– Маё прозвiшча - Цынер.

Мiстэру Оўпi гэтае прозвiшча было невядомае, пэўна, яго запомнiлi толькi журналiсты.

– А маё - Оўпi.

Доктар Цынер зачынiў дзверы i сеў насупраць.

– Вы - святар?

Ён хацеў дадаць "айцец мой", але на гэтым слове запнуўся: яно азначала надта многае - яно азначала бледны, змарнелы твар, любоў, якая, зрабiўшыся жорсткаю, знiкла, пакiнуўшы толькi павагу, потым i

яна была прынесена ў ахвяру, калi ўзнiкла падазрэнне, што пасталелы сын зрабiўся адступнiкам.

– Але не рымска-каталiцкага веравызнання.

Доктар Цынер некалькi хвiлiн маўчаў, не ведаючы, як выказаць у словах сваю просьбу. Яго губы лiтаральна перасохлi ад прагi справядлiвасцi: яна была нiбыта шклянка вады на стале ў другога чалавека. Мiстэр Оўпi, здавалася, заўважыў яго збянтэжанасць i дабрадушна паведамiў:

– А я складаю маленькую анталогiю.

– Анталогiю?
– мiжволi паўтарыў доктар Цынер.

– Так, духоўную анталогiю для цывiльных, нешта накшталт рымска-каталiцкай Кнiгi Разважанняў.
– Яго тонкая белая рука пагладжвала чорную замшавую вокладку запiсной кнiжкi.
– Але ў мяне ёсць намер капнуць глыбей. Рымска-каталiцкiя кнiгi - як бы гэта сказаць?
– тычацца толькi рэлiгii. Я хачу, каб у маёй кнiзе былi закрануты ўсе бакi штодзённага жыцця. Вы гуляеце ў крыкет?

Пытанне захапiла доктара Цынера знянацку: ён iзноў паглыбiўся ва ўспамiны, як стаяў на каленях у цемрадзi, у спавядальнi.

– Не, не.

– Ну, гэта не мае значэння. Вы зразумееце, што я маю на ўвазе. Дапусцiм, вы апошнi ўваходзiце ў гульню, надзяваеце накаленнiкi, восем варотцаў ужо скiнуты, трэба зрабiць пяцьдзесят прабежак, i вы думаеце: няўжо на вас будзе ўскладзена ўся адказнасць за паражэнне ў гэтай партыi? Вашы сумненнi не ўхiлiць нiводная з iснуючых Кнiг Разважанняў, i вы, пэўна, сапраўды пачняце сумнявацца ў рэлiгii. Мая мэта - задаволiць патрабаваннi такога чалавека.

Мiстэр Оўпi гаварыў хутка, з натхненнем, i доктар Цынер вырашыў, што ён недастаткова валоде ангельскай мовай. Ён не разумеў значэння слоў "накаленнiкi", "варотцы", "прабежкi", хоць i ведаў, што яны звязаны з ангельскай гульнёй у крыкет. Апошнiя пяць гадоў ён чуў гэтыя словы, i яны асацыiравалiся ў яго свядомасцi з напоўненай салёным ветрам пляцоўкай, якая пакрыта дзiрваном, з тым, што ён павiнен сачыць за непаслухмянымi дзецьмi, занятымi гэтай гульнёй, правiлаў якой ён не ведаў, - але рэлiгiйнага значэння гэтых слоў ён не разумеў. Ён падумаў, святар выкарыстоўвае iх метафарычна: адказнасць, перараджэнне, запатрабаваннi чалавека - гэтыя словы ён разумеў, i яны давалi яму магчымасць выказаць святару сваю просьбу.

– Я хацеў бы пагаварыць з вамi наконт споведзi.

– Гэта нялёгкая тэма, - адказаў мiстэр Оўпi. Ён з хвiлiну разглядваў свае рукi i потым хутка загаварыў: - Я не гляджу на споведзь дагматычна. Думаю, што тут шмат чаго можна сказаць на карысць рымска-каталiцкай царквы. Сучасная псiхалогiя развiваецца ў гэтым кiрунку. Ёсць нешта агульнае памiж спавядальнiкам i спаведнiкам i памiж псiхааналiтыкам i яго пацыентам. Вядома, iснуе i рознiца - спаведнiк хоча, каб яму адпусцiлi грахi. Але гэтая рознiца, - паспешна дадаў мiстэр Оўпi, калi доктар Цынер зрабiў памкненне нешта запярэчыць, - урэшце, неiстотная. У першым выпадку пра грахi вядуць гаворку, каб яны былi адпушчаныя i чалавек выйшаў са спавядальнi з прасветленай душой i з намерамi пачаць жыццё нанава; у другiм выпадку толькi адно абмеркаванне грахоў пацыента i выяўленне неўсвядомленых прычын яго паводзiн робiцца, каб выключыць само жаданне рабiць грахi. Пацыент iдзе

ад псiхааналiтыка поўны энергii i з такiм самым намерам жыць па-новаму.

Дзверы адчынiлiся, i ў купэ ўвайшоў мужчына.

– З гэтага пункту гледжання споведзь у псiхааналiтыка здаецца больш плённай, чым споведзь у святара, - сказаў мiстэр Оўпi.

– Вы гаворыце пра споведзь?
– спытаў мужчына, якi толькi што прыйшоў. Дазвольце адцягнуць вашу ўвагу. Трэба ўзяць пад улiк i ролю лiтаратуры ў гэтай справе.

– Дазвольце мне пазнаёмiць вас, - сказаў мiстэр Оўпi.
– Доктар Цынер мiстэр К.С.Сейвары. I сапраўды зараз сабралiся разам удзельнiкi ў вышэйшай ступенi цiкавай спрэчкi - доктар, святар i пiсьменнiк.

– А вы не забылiся пра спаведнiка?
– павольна сказаў доктар Цынер.

– Якраз я i хацеў прадставiць вам яго, - сказаў мiстэр Сейвары.
– У пэўным сэнсе я i з'яўляюся спаведнiкам. Паколькi раманы заснаваны на жыццёвым вопыце аўтара, раманiст спавядаецца перад чытачом. Гэта i робiць чытача святаром цi псiхааналiтыкам.

Мiстэр Оўпi запярэчыў яму з усмешкай:

– Але ваш раман можна назваць споведдзю толькi ў тым сэнсе, у якiм ёю з'яўляецца сон. Тут павiнен сказаць сваё слова прыхiльнiк фрэйдызму. Фрэйдысцкi цэнзар, - паўтарыў ён гучней: цягнiк якраз праходзiў мост.
– Што на гэта скажа наш доктар?

Iх ласкавыя, жывыя, уважлiвыя вочы збянтэжылi доктара Цынера. Ён сядзеў, злёгку схiлiўшы галаву, няздатны перадаць словамi горкiя фразы, якiя ўзнiкалi ў яго ў мазгу. Ужо другi раз у гэты вечар красамоўства яму здрадзiла, не хапала слоў: як жа ён зможа разлiчваць на сваё красамоўства ў Белградзе?

– Дарэчы, ёсць жа яшчэ i Шэкспiр, - сказаў мiстэр Сейвары.

– А дзе яго няма?
– падхапiў мiстэр Оўпi.
– Ён крочыць як калос па ўсiм цесным свеце. Вы маеце на ўвазе...

– Як ён ставiўся да споведзi? Вядома, ён нарадзiўся католiкам.

– Як там у "Гамлеце"...
– пачаў быў мiстэр Оўпi, але доктар Цынер не дачакаўся, пакуль той закончыць фразу. Ён падняўся i злёгку пакланiўся абодвум.

– Добрай ночы, - сказаў ён. Яму хацелася выказаць сваё абурэнне i расчараванне, але ён толькi вымавiў: - Усё было дужа цiкава.

Калiдор, ледзь асветлены шэрагам цьмяных блакiтных лямпачак, змрочны, цягнуўся паўз цёмныя вагоны, якiя гайдалiся ў такт руху. Нехта ў вагоне трэцяга класа варочаўся ў сне i мармытаў: "Немагчыма. Немагчыма".

Кiнуўшы доктара, Корал заспяшалася з сакваяжам па цягнiку, якi кiдаўся з боку на бок. Яна цяжка дыхала i здалася Майету амаль прыгожай, калi ён убачыў, як яна торгае ручку дзвярэй у купэ. Ён адклаў убок карэспандэнцыю Экмана i спiс рыначных цэн ужо хвiлiн дзесяць назад, пераканаўшыся, што побач з фразамi i лiчбамi дзелавых папер у яго ў галаве ўвесь час настойлiва гучыць голас дзяўчыны: "Я вас кахаю" - "Ну i жартачкi, - падумаў Майет.
– Ну i жартачкi".

Ён зiрнуў на гадзiннiк. Наступны прыпынак будзе толькi праз сем гадзiн. Да таго ж ён даў гасцiнца кандуктару. Цi прывыклi яны да такiх любоўных спраў у цягнiках? Юнаком ён чытаў кнiгi пра каралеўскiх паслоў, якiх спакушала чароўная графiня, што падарожнiчала адна, без нiкога, i падумаў: цi выпадзе яму калi-небудзь такая прыгода? Ён агледзеў сябе ў люстры i прыгладзiў напамаджаныя валасы. "Нiшто сабе з твару, вось толькi скура магла б быць лепшая". Аднак, скiнуўшы футра, ён мiжволi нагадаў, што таўсцее, падарожнiчае толькi па справах гандлю разынкамi i ў яго няма партфеля з запячатанымi сургучом дакументамi. "А Корал непрыгожая расейская графiня, але я ёй падабаюся, i яна зграбная".

Поделиться:
Популярные книги

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Первый рейд Гелеарр

Саргарус Александр
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый рейд Гелеарр

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Гоблины: Жребий брошен. Сизифов труд. Пиррова победа (сборник)

Константинов Андрей Дмитриевич
Детективы:
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Гоблины: Жребий брошен. Сизифов труд. Пиррова победа (сборник)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Уильямс Шон
Эвердженс
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака