Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мне зараз хочацца чаго-небудзь кранальнага. Занадта шмат выпiла за абедам i зрабiлася сентыментальнаю.

– Тут добрая ежа, праўда?
– з гордасцю сказаў Майет.

– Чаму вы не знялi нумар тут? Кажуць, гэта лепшы гатэль.

– Ну, ведаеце, наш таксама неблагi, i мне падабаецца Калебджан. Ён заўсёды ўздзейнiчае на мяне, як заспакаяльнае.

Але ж усё-такi тут лепшая публiка...

На сцэне танцавала група дзяўчат у шортах i ў гвардзейскiх шапках. На шыях у iх вiселi свiсткi, аднак туркi за столiкамi не зразумелi сэнсу гэтага вiдовiшча - iм было нязвыкла бачыць гвардзейцаў у шортах.

– Думаю, што гэта ангельскiя дзяўчаты, - сказаў Майет i раптам нахiлiўся наперад.

– Вы знаёмы з кiм-небудзь з iх?

– Я думаў... спадзяваўся...
– Але ён, прынамсi, спалохаўся, калi з'явiлiся "Дзяўчаты Дана". Корал не гаварыла яму, што збiраецца танцаваць у "Пцi Шан", аднак хутчэй за ўсё яна яшчэ i сама гэтага не ведала. Ён нагадаў, як яна, набраўшыся храбрасцi, углядалася ў поўную розных гукаў цемру.

– Мне падабаецца "Пера-Палас".

– Мне давялося неяк тут жыць, але са мной здарылася адна непрыемнасць, таму я тут не жыву болей.

– Скажыце мне, якая непрыемнасць. Ну, не ламайцеся, раскажыце.

– Дык вось. Слухайце. Са мной была сяброўка. Здавалася, вельмi мiлая iстота.

З вар'етэ?

"Дзяўчаты Дана" заспявалi:

Сэрца палае, калi малады,

I не баiшся нiякай бяды.

– "Iдзiце сюды, да нас", - спявалi "Дзяўчаты Дана". Некалькi ангельскiх маракоў, якiя сядзелi ў канцы залы, запляскалi ў далонi i закрычалi:

– Пачакайце нас. Мы iдзём.

Адзiн марак i праўда пачаў прабiрацца памiж столiкамi да сцэны:

Як у цябе жыццё?

Скажы ты чэсна.

У гатэлi ты адзiн,

А нумар твой двухмесны.

Марак упаў на спiну, i ўсе засмяялiся: ён быў зусiм п'яны.

– Гэта было жахлiва, - працягваў расказваць Майет.
– Яна раптам звар'яцела каля дзвюх гадзiн ночы. Крычала i бiла ўсё наўкол. Начны парцье падняўся наверх, i ўсе пастаяльцы павыходзiлi на калiдор. Яны падумалi:

я зрабiў з ёй нешта благое.

– А што вы зрабiлi?

– Нiчога. Я моцна спаў. Гэта выглядала жахлiва. З таго часу я нават на адну ноч не магу заставацца тут.

– "Iдзiце сюды. Iдзiце сюды".

– Якая яна была з сябе?

– Я нiчога пра яе не памятаю.

– Вы не ўяўляеце, як мне абрыдла жыць з жанчынай, - цiха сказала Джанет Пардаў.

Iх рукi выпадкова сустрэлiся на стале i так i засталiся побач. Праекцыйныя лiхтарыкi, якiя вiселi ў кустах, адбiвалiся ў яе каралях. У самым канцы саду, за яе плячыма, Майет убачыў Стэйна, якi прабiраўся памiж столiкамi з люлькай у руцэ. Гэта была масiраваная атака. Яму трэба было б толькi нахiлiцца да яе i зрабiць ёй прапанову, i тады будзе ўладкавана не толькi яго сямейнае жыццё, але i нешта большае: ён купiць фiрму Стэйна за прапанаваную iм цану, i той будзе цалкам задаволены, - бо яго пляменнiца будзе членам праўлення. Стэйн падышоў блiжэй i памахаў яму люлькай: яму давялося абысцi п'янiцу, якi валяўся на зямлi, i ў час гэтай перадышкi ў Майета не ўзнiкла нiякай iншай думкi, якая б пярэчыла яго будучаму сямейнаму шчасцю. Ён згадаў Корал i iх нечаканую дзiвосную сустрэчу: тады ён не думаў, што ўсё гэта так звыкла, як дым цыгарэты, але яе твар ён памятаў цьмяна, магчыма, таму што ў цягнiку было амаль цёмна. Яна была бландзiнка, яна была тоненькая, але ён не мог успомнiць рысаў яе твару. "Я зрабiў для яе ўсё, што змог, - запэўнiваў ён сябе, - i, прынамсi, мы ўсё адно рассталiся б праз некалькi тыдняў. А мне ўжо час заводзiць сям'ю".

Стэйн iзноў памахаў люлькай, а "Дзяўчаты Дана" тупнулi ножкамi i засвiсталi ў свiсткi.

Памятаю, на вакзале

Мы нашу цётку сустракалi.

Фью, фью, фью.

– Не вяртайся да яе. Застанься са мной, - сказаў Майет.

Падышоў экспрэс Стамбульскi,

Нам насустрач брылi, блузкi.

Фью, фью, фью.

Яна кiўнула галавой, i рукi iх з'ядналiся. "Цiкава, кантракт ужо ў кiшэнi ў Стэйна?" - падумаў Манет.

Поделиться:
Популярные книги

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Избранный. Книга 3

Маханенко Василий Михайлович
3. Избранный
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Избранный. Книга 3

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3