Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Неаднаразова адзначалася, што ў «Слове…» Усяслаў выступав як самая маляўнічая і рамантычная гістарычная асоба. Не выключана, што аўтар «Слова…» пры мастацкім узнаўленні гэтага героя выкарыстаў летапіснае паведамленне пра нараджэнне Усяслава ад валхавання і эпас пра князя — чарадзея Волха Усяславіча, надзеленага незвычайнай сілай. Вось чаму ён і выступав адначасова і паўміфічным (налёт на сіняй хмары, фантастычнае пераўвасабленне ў спрытнага ваўка ці рысь, будучы ў Кіеве, ён чуе звон Полацкай Сафіі) і рэальным (разбіў славу Яраслава, Нямігская бітва, справядлівы суд паміж князямі і ўсімі людзьмі і інш.). Хоць справядлівы суд прыпісваецца Усяславу ў даследаваниях як кіеўскаму князю, аднак гэта яшчэ ў большай меры было ўласціва яму як полацкаму князю, асабліва яго справядлівы суд паміж людзьмі.
Пад уплывам таго, што ў літаратуры больш за ўсё гаво — рыцца пра ратныя справы Усяслава, у нас і стварылася аднабаковае ўяўленне пра яго як толькі пра князя воіна. Мы не павінны забывацца, што з 57 гадоў яго князявання толькі каля 20 гадоў працягвалася выключна жорсткая барацьба і, такім чынам, непараўнальна большая частка князявання прыпадае на грамадскую дзейнасць. Праўда, яна не засталася асветленайу крыніцах, і толькі ў «Слове…» зроблены намёк на яе. I
Трэба таксама памятаць, што пабудова Полацкай Сафіі, ініцыятарам чаго з’яўляўся, бясспрэчна, Усяслаў, была таксама адной з самых плённых старонак яго дзейнасці.
Укладваючы ў гэту справу сваю дзейную кіпучую натуру, Усяслаў тым самым намнога прасунуў наперад культурнае развіццё Полаччыны. Сапраўды, збудаваць у той час такі храм азначала намнога ўзняць узровень полацкага дойлідства. I хоць полацкая святыня будавалася па візантыйскіх узорах і візантыйскімі майстрамі, яна мела і свае рысы, што з’явілася пачаткам узнікнення арыгінальнай полацкай архітэктуры. Для таго каб упрыгожыць полацкі сабор, яго сцены, столь І падлогу, патрэбна было зрабіць шмат крокаў наперад полацкаму мастацтву. А каб наладзіць функцыяніраванне Сафіі, патрэбна было мець яшчэ больш адукаваных людзей і новых кніг, г. зн. даць новы імпульс для развіцця тагачаснай асветы. Вядома, што ўсё гэта было непасрэдна звязана з імем Усяслава. Калі ўжо дзед Усяслава Ізяслаў Уладзіміравіч быў паказаны ў летапісах як першы князькніжнік, то няма сумнення, што не менш адукаваным з’яўляўся яго ўнук. Той факт, што з Усяславам у прыязных адносінах быў Антоній Пячэрскі — адзін з самых асвечаных людзей таго часу, — красамоўна засведчыў высокую культуру славутага полацкага князя.
Як бачым, ужо гэтыя адзінкавыя факты, што дайшлі да нас, яскрава паказваюць нам, накольк! шматгранная была грамадская дзейнасць Усяслава, якая не ў меншай ступені, чым ратная, садзейнічала ўмацаванню і трываласці Полацкай дзяржавы.
У літаратуры стала агульнапрынятым, што пры Усяславе Полацкая зямля дасягала найбольшай велічыні, якой не было ні да яго, ні пасля яго 402. Аднак гэта не пацвярджаецца фактам! і таму патрабуе канкрэтызацыі. Сапраўды, ніводная крыніца не ўказвае на далучэнне Усяславам да Полацка якіхнебудзь тэрыторый. Вышэй мы гаварылі, што пры гэтым князю ў склад Полаччыны маглі быць уключаны Орша і Копысь, але гэта толькі меркаванне. Наогул, на поўнач, усход і поўдзень магчымасці пашырэння полацкай тэрыторыі былі вельмі абмежаваныя, паколькі тут ішлі рубяжы пскоўскіх, наўгародскіх, смаленскіх, чарнігаўскіх і кіеўскіх уладанняў, якія, як мы бачылі, былі пад пільнай аховай. Таму адзінымі кірункамі, куды маглі пашырацца межы Полаччыны з меншым супраціўленнем, былі паўночназаходні, заходні і паўднёвазаходні, у глыб балцкай тэрыторыі. I яны, пэўна ж, сюды пашыраліся, але наколькі, мы канкрэтна не ведаем. Магчыма, што пры Усяславе межы Полаччыны на паўднёвы захад прасунуліся да Бярэзіны (Нёманскай), уздоўж якой узніклі такія паселішчы, як Гарадок, Гарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі, якія паводле іх назвы былі ўмацаванымі пунктам! Полацка на рубяжы з Літвой, на што ясна ўказвае наяўнасць побач размешчаных тапонімаў Палачаны і Літва (цяпер Маладзечанскі рн). Відаць, гэтая ўмадаваная лінія і з’явілася плацдармам, з якога Полацк ажыццяўляў падначаленне сабе Літвы, пераважна яе правабярэжнай часткі, дзе была сканцэнтравана і значная колькасць яцвягаў. Дарэчы, гэтаму садзейнічаў і этнічны фактар, паколькі ў Верхнім Панямонні з даўніх часоў славянскага засялення Беларусі асела нямала крывічоў, якія побач з дрыгавічамі асімілёўвалі літву і яцвягаў і гэтым самым арганічна змацоўвалі гэту тэрыторыю з Полаччынай.
Але найболыныя поспехі ў пашырэнні сваёй тэрыторыі Полаччына хутчэй за ўсё мела ў Падзвінні. I гэта зразу мела. Дзвіна была першай і галоўнейшай гістарычнай дарогай Полацка. I таму завалоданне ўсім яе працягам ад вярхоўяў да вусця стала яго важнейшай жыццёвай задачай. Паколькі з далучэннем Віцебска і Усвятаў валоданне Верхняй Дзвіной было замацавана яшчэ пры Брачыславе, то, зразумела, перад Усяславам і паўстала як адна з галоўнейшых задач — авалоданне Ніжнім Падзвіннем. Гэта была, відаць, асабліва плённая для Полацка дзейнасць Усяслава. Аб ёй мы можам меркаваць толькі па выніках яе, што знайшло сваё адбіццё ў крыніцах. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая стваралася ў пачатку XII ст., у ліку іншых плямёнаў, што плацілі даніну Русі, названы «зимигола, корсь, норома (пад ёй трэба разумець латыголу), лйбь (лівы)», г. зн. плямёны, што жылі ў Ніжнім Падзвінні аж да Балтыйскага мора. Нікому іншаму, вядома, як толькі палачанам, якіх летапісец таксама адносіць да Русі, гэтыя плямёны падначальвацца не маглі. Такім чынам, ужо, прынамсі, да пачатку XII ст. усё Ніжняе Падзвінне было ўладаннем Полацка. Адсюль становіцца відавочным, што гэта было вынікам дзейнасці Усяслава. Але магчыма, як адзначалася вышэй, што падначаленне Ніжняга Падзвіння было ўжо ў цэлым закончана да 1065 г., калі Усяслаў «начал рать копити» супроць Пскова і Ноўгарада. Далучэнне да Полацка
У цэлым усе даследчыкі як на прыкмету аслаблення Полацкай зямлі ўказваюць на яе раздрабленне пасля смерці Усяслава, пры якім яна захоўвала адзінства. Тут яўнае неразуменне гістарычнага працэсу. 3 аднаго боку, сцвярджаецца прагрэсіўнасць развіцця феадалізму ў Старажытнай Русі, а з другога боку — адмоўна характарызуецца палітычная дэцэнтралізацыя, якая з’яўляецца заканамерным вынікам папярэдне ўказанага працэсу. Менавіта поступ феадалізму, што абуджаў мясцовыя эканамічныя інтарэсы, і быў той спружынай, якая прыводзіла ў pyx дэцэнтралісцкія імкненні, узмоцненыя ранейшай гісторыяй і фактарамі геаграфічнага становішча. I ўсё тэта, як ад знача лася вышэй, найперш выявілася ў Полацкай зямлі. Яна ўжо была той буйной феадальнай дзяржавай, што дабілася права на тэрытарыяльную самастойнасць. Але, апынуўшыся ў авангардзе заканамернага гістарычнага развіцця, сама Полацкая зямля, зноўтакі першая з усіх усходнееўрапейскіх земляў, падпала пад працэс феадальнага драбнення на паасобныя ўдзелы. Ужо ўпамінанне к канцу XI ст. у летапісах сямі полацкіх гарадоў, апроч сталіцы (а іх магло быць і болей), можа сведчыць аб росце гарадскіх цэнтраў, што сцягвалі вакол сябе пэўныя геаграфічныя і эканамічныя рэгіёны. Цяжка сказаць, калі паасобныя ўдзелы аформіліся канчаткова, г. зн. атрымалі свайго асобнага князя: пры Усяславе ці толькі пасля яго смерці. Некаторыя даследчыкі лічаць, што выраз «Слова…» пра Усяслава, які «князем грады рядяше», адносяць да характарыстыкі яго як полацкага князя, што раздаваў паасобныя ўдзелы сваёй зямлі сынам404. Магчыма, яно і так, але катэгарычна сцвярджаць гэта нельга, хоць можна з упэўненасцю меркаваць, што ўдзелы гэтыя з’явіліся ўжо пры Усяславе. А гэта значыць, што Полацкая зямля не была ўжо «адзіная» і пры гэтым славу тым князю і таму прынцыпова не адрознівалася ў такім сэнсе ад той, якой яна стала пасля смерці Усяслава. Апроч таго, не заўсёды драбненне на ўдзелы азначае страту палітычнага адзінства. Канкрэтныя прыклады гэтага мы пакажам пры далейшым разглядзе гісторыі Полацкай зямлі.
Эпоха Усяслава, бясспрэчна, з’яўляецца адным з самых яркіх і змястоўных перыядаў нашай гісторыі. Калі бліскучыя перамогі, атрыманыя Полаччынай у гэты час, раскрылі яе вялікія сілы і магчымасці, то трагічныя паражэнні яшчэ болын загартоўвалі яе дух для далейшых, не менш цяжкіх гістарычных выпрабаванняў. Жыццё Усяслава, поўнае крывавай барацьбы і рознабаковай кіпучай грамадскай дзейнасці, стала жывой легендай і святым паданнем, што так патрэбна народу як натхняльная сіла ў яго змаганні за сваё жыццё.
БЕЛАРУСЬ У XII СТАГОДДЗІ
СЫНЫ УСЯСЛАВА, IX ПЕРАМОГІ I ПАРАЖЭННІ
Мы ўжо гаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Полацкай зямлі ўдзелаў яшчэ ў апошніх дзесяцігоддзях XI ст. Але фіксацыя іх у пісьмовых крыніцах адбываецца ў пачатку XII ст. У сувязі з гэтым набывае важнае значэнне пытанне пра сыноў Усяслава і іх уладанні. Само сабой зразумела, што з’яўленне ўдзелаў не залежыць ад наяўнасці ў таго ці іншага ўладара нашчадкаў. Пры адсутнасці апошніх ва ўдзелах садзіліся б княскія намеснікі. Гэта аб’ектыўная заканамернасць, калі на пэўным адрэзку гістарычнага развіцця наступав тэрытарыяльнае драбненне. Яно вызначаецца геаграфічнымі, этнічнымі і, што асабліва важна, эканамічнымі прычынамі. Як мы ведаем, тэрыторыя Полаччыны, як і ўсёй Беларусі, багатая пушчамі, балотамі і рачнымі сістэмамі, садзейнічала ўтварэнню паасобных рэгіёнаў. Этнічна Полаччына ў той час не была аднародная. Яшчэ захоўваліся астравы балцкага насельніцтва, хоць. ужо ў моўных адносінах асіміляванага, але яшчэ язычніцкага. Апроч таго, калі ў паўночнай частцы Полаччыны пераважалі крывічы, то ў паўднёвай — дрыгавічы, што, як убачым, адыграла істотную ролю ва ўтварэнні першых удзелаў. Далейшае развіццё земляробства, звязанае з распрацоўкай і асваеннем новых земляў, а таксама шпаркае развіццё феадальных адносін узмацніла мясдовыя інтарэсы, што асабліва жывіла працэс тэрытарыяльнага драбнення.
Пісьмовыя крыніцы данеслі да нас звесткі пра шасцярых сыноў Усяслава: Барыса, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава і Расціслава. Больш заблытаным з’яўляецца пытанне аб іх старшынстве, а таксама аб іх удзелах, асабліва адразу пасля смерці Усяслава. Галоўная прычына гэтага — страта полацкіх летапісаў. Толькі яны маглі б унесці поўную яснасць у гэтым пытанні, чаго няма ў кіеўсканаўгародскім летапісанні, дзе полацкая гісторыя адбілася паасобнымі ўрыўкамі. Сярод даследчыкаў ішлі спрэчкі пра тое, хто сеў пасля смерці Усяслава на полацкім пасадзе. М. ДоўнарЗапольскі лічыў, што Давыд405. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў406. Аднак В. Данілевіч аспрэчваў тэту думку, лічачы, што полацкі пасад дастаўся Барысу, які, паводле тацішчаўскіх матэрыялаў, у 1102 г. фігуруе як полацк! князь. Як вядома, Густынскі летапіс паведаміў нам і княскае імя Барыса — Рагвалод408. Бясспрэчна, што яно было дадзена Усяславам свайму першынцу ў памяць пра славутага прапрадзеда Рагвалода. У сё гэта можа гаварыць за тое, што БарысРагвалод быў першым сынам Усяслава, што І дало яму права на полацкі пасад. Што да думкі Л. Аляксеева, нібыта Барыс быў друцкім князем, дык нам яна здаецца негрунтоўнай. Папершае, мы не можам з упэўненасцю сказаць, што ў пачатку XII ст. ужо існаваў гэты ўдзел. Падругое, наяўнасць нашчадкаў Барыса ў Друцку. таксама не гаворыць за гэта, бо яны маглі быць адціснуты сюды іншымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад, што хутчэй за ўсё і адбылося. Звернем увагу і на тое, што ў БарысаРаг- валода быў сын Рагвалод, а гэта зноўтакі гаворыць, што ён, як старэйшы сын Усяслава, захоўваў традыцыю даваць старэйшаму сыну імя Рагвалод.
Магчыма, што Давыд быў другім сынам Усяслава. Не выключана таксама, што ён і Барыс былі блізнятамі і таму ў аднолькавай меры з’яўляліся законнымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад. Адначасова мы можам меркаваць, што ён прэтэндаваў і на Менскі ўдзел, аб чым будзе сказана ніжэй. Але з адзначанага не выцякае, што Давыд пасля смерці Усяслава не атрымаў ніякага ўдзелу, бо падзеі 1103 г. паказалі, што ён валодаў тады рэальнай вайсковай сілай.
Найболып упэўнена мы можам гаварыць пра Глеба Усяславіча як пра менскага князя, бо ў такой ролі яго паказваюць летапісы ад 1104 г. да 1119 г. Адсюль вынікае, што менскі ўдзел быў першы па часе ў Полаччыне, зарэгістраваны летапісам у 1104 г.