Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Клятваадступніцтва вераломных Яраславічаў было адным з выяўленняў пераходу Кіева зноў да палітыкі падначалення сабе Полацкай зямлі. Заслугай Усяслава і было тое, што ён разгадаў гэты намер і нанёс свае удары па Пскову, Ноўгараду і Новагародку — апорных пунктах Кіева, з якіх ён імкнуўся ажыццявіць поўнае акружэнне полацкіх уладанняў. Вось чаму так важна было для паўднёвага трыумвірату адабраць Усяслава, які быў ініцыятарам і арганізатарам гэтай актыўнай барацьбы, у Полацка.

Крыніцы нічога не гавораць пра становішча Полацка за час знаходжання яго князя ў палоне, аднак можна думаць, што ў яго зямлі гаспадарылі кіеўскія стаўленікі. Паводле меркавання С. Салаўёва, Полацк дастаўся Ізяславу, які пасадзіў тут свайго сына Мсціслава, выгнанага раней Усяславам з Ноўгарада. Але за гэта сваё новае набыццё Ізяслаў павінен быў уступіць Святаславу Ноўгарад336. Заняволенне Усяслава «ў іюрубе» гаворыць за тое, што ён і яго сыны былі пажыццёва пасаджаны. Як вядома, Судзіслаў у пскоўскім порубе прасядзеў 24 гады. Таму слушна ўказвалася, што пажыццёвае зняволенне Усяслава з яго абодвума сынамі (відаць, прыбыццё з імі ў стаўку Яраславічаў было абавязковай умовай, на якой настойвалі апошнія) абазначала не што іншае, як знішчэнне полацкай княскай дынастыі накшталт таго, якое ўчыніў Уладзімір каля 980 г., забіўшы Рагвалода і яго двух сыноў337. А страта дынастыі па паняццях таго часу азначала страту палітычнай самастойнасці. Такім чынам, 10 ліпеня 1067 года з’явілася адной з самых сумных дат гісторыі Полацка.

3 ВЯЗНЯЎ У ВЯЛІКІЯ КНЯЗІ

Крыніцы таксама нічога не гавораць пра жыццё палоннага вязня Усяслава, якое цягнулася да 15 верасня 1068 г. Аднак падзеі гэтага гістарычнага дня паказваюць, што Усяслаў, прабыўшы больш года «ў порубе», выйшаў адтуль не з цярновым вянком

мучаніка, а ў яркім арэоле славутага князя, таленавітага палкаводца і народнага героя.

Кіеўскае паўстанне 1068 г. было выклікана паражэннем Яраславічаў на р. Альце ад полаўцаў, якія ўпершыню напалі на Русь і, скарыстаўшы сваю перамогу, пачалі рабаваць зямлю. Ізяслаў, вярнуўшыся пасля паражэння ў Кіеў, адмовіўся даць кіяўлянам зброю, якую яны патрабавалі для барацьбы з полаўцамі. Гэта і выклікала незадаволенасць, якая перарасла ў паўстанне. Л. Аляксеевым выказана думка, што ў гэтым народным руху прынялі вялікі ўдзел полацкія купцы, дзякуючы якім, маўляў, кіяўляне арганізаваліся, і барацьба за вызваленне Усяслава набыла ў паўстанні цэнтральнае месца 338. Аднак гэтае меркаванне трымаецца на вельмі хісткім грунце, а менавіта на тлумачэнні ўпомненага ў летаnice «двара Брачыслаўля» як прыстанішча полацкіх купцоў. Мы ўжо вышэй пры разглядзе княжання Брачыслава паказалі яго негрунтоўнасць. Нам здаецца больш слушнай думка Б. Рыбакова, які мяркуе, што пад «нашай дружынай», якую найперш вызвалілі паўстанцы, трэба разумець не дружыну Усяслава, што, паводле Л. Аляксеева, была, захоплена разам з князем і пасаджана «ў поруб», а прыхільнікаў Усяслава з боку кіяўлянаў, якія былі абураны вераломным захопам полацкага князя (нездарма ж летапісец тлумачыў напад полаўцаў карай боскай за клятваадступніцтва Ізяслава) і выказалі сваю незадаволенасць гэтым, і, магчыма у карысць яго вызвалення, за што і былі часова зняволены33. Калі ўжо такі чалавек, як Антоній Пячэрскі, сімпатызаваў Усяславу, за што пазней павінен быў уцякаць ад гневу Ізяслава ў Чарнігаў, то, вядома, сумнявацца ў наяўнасці многіх прыхільнікаў палоннага полацкага князя не прыходзіцца. Пэўным пацверджаннем гэтага могуць быць і звесткі М. Стрыйкоўскага, паводле якіх, баярства кіеўскае і полацкае шмат разоў прасіла Ізяслава вызваліць Усяслава, але ён ім адмаўляў у гэтым, у выніку чаго баяры і ўзбунтаваліся340. Як мы ўжо ведаем, прычынай паўстання было не гэта, але ўсё ж і яно магло адыграць некаторую ролю ў выбуху яго. Паўсталымі кіяўлянамі Усяслаў быў высаджаны з поруба, а пасля таго як Ізяслаў уцёк з Кіева, быў абвешчаны і вялікім князем. Важна адзначыць, што ў ліку людзей, якія патрабавалі вызвалення Усяслава, было больш «подлых»341 (так у той час называлі людзей, што стаялі на самай нізкай ступені сацыяльнай лесвіцы), г. зн. бедных. Гэта можа сведчыць пра тое, пгго Усяслаў, апроч іншага, карыстаўся славай заступніка за ўсіх прыгнечаных і абнядоленых.

Факт знаходжання полацкага князя на кіеўскім пасадзе, калі ўлічыць узаемную варожасць гэтых дзвюх княскіх дынастый, цяжка зразумець. Аднак трэба ўлічваць той канкрэтны момант, калі гэта адбылося. Гнеў народа галоўным чынам быў накіраваны супроць ваяводы Каснячка за яго бязладнае кіраванне рускім войскам у бойцы з полаўцамі, што і прывяло да паражэння. I тут жа адразу кіяўляне сталі патрабаваць вызвалення Усяслава, «яко искусного в войне», і супроць непрыяцеля адправіць342. Такім чынам, тут яскравае пацверджанне таленту палкаводца, уласцівага полацкаму князю. Цікава, што сведчанні аб падтрымцы Усяслава «подлымі» людзьмі і аб патрабаванні вызваліць яго як адмысловага палкаводца не захаваліся ў «Аповесці мінулых гадоў» і данесены да нас толькі тацішчаўскімі матэрыяламі. Відаць, кіеўскія летапісцы і рэдактары пастараліся паболей замаўчаць станоўчага пра Усяслава. Трэба думаць, што законнасць права Усяслава на кіеўскі пасад кіяўляне бачылі і ў тым, што яго бацька Брачыслаў быў у свой час кіеўскім князем.

Летапісы нічога не сказалі пра сямімесячную дзейнасць Усяслава на кіеўскім пасадзе, што таксама, відаць, з’яўляецца вынікам таго, што па іх прайшлася рука пазнейшых рэдактараў, якія пастараліся выкрасліць вельмі непрыемную для кіеўскіх князёў старонку гісторыі. Праўда, Б. Рыбакоў зрабіў спробу на над ставе таго месца «Слова аб палку 1 гаравым», дзе гаворыцца пра Усяслава, аднавіць гэтую страчаную старонку гісторыі. На яго думку, словы «Всеслав князь людям судяше, князем грады радяше» адносяцца да кіеўскага перыяду дзейнасці полацкага Чарадзея і характарызуюць яго як справядлівага і му драга князя, якому нялёгка было рабіць указаную справу, улічваючы бясконцыя сваркі рускіх князёў за свае ўладанні. Далей гэты даследчык выказвае меркаванне (зноўтакі на пад ставе «Слова…»), што Усяслаў зрабіў імклівы паход у далёкую Тмутаракань з мэтай знайсці сабе саюзніка і прыдбаць коней, якіх так не хапала для паспяховай барацьбы з полаўцамі. Далей Б. Рыбакоў гаворыць аб магчымасці таго, што Усяелаў, а не толькі Святаслаў узначальваў разгром полаўцаў у канцы 1068 г.343. Усе гэтыя сцверджанні не выходзяць за межы магчымага, хоць іх можна і аспрэчваць.

Гаворачы пра абсягі ўладанняў Усяслава на кіеўскім пасадзе, Б. Рыбакоў з пафасам адзначыў: «Каму яшчэ з рускіх князёў удавалася кіраваць з Кіева ў адзін бок Тмутара канню, а ў другі — Полацкам?»344 Сапраўды, у гісторыі «Імперыі Рурыкавічаў» наступіў быў унікальны момант, калі ў яе склад уваходзіў і непакорны Полацк. Але гэта адбылося зноўтакі толькі дзякуючы унікальнаму выпадку, калі на кіеўскі пасад трапіў поладкі князь. Аднак Б. Рыбакоў памыляецца, калі мяркуе, што Усяслаў у час свайго вялікага князявання распараджаўся і Ноўгарадам345. Менавіта ха рактар узаемаадносін з апошнім і вызначыў у многім далейшы лёс Усяслава як кіеўскага князя. Трэба толькі пашкадаваць, што Б. Рыбакоў, як і яго папярэднікі, не заўважыў вельмі важнага сведчання тацішчаўскіх крыніц, праўдзівасць якіх паказаў сам жа даследчык346. Паколькі яно з’яўляецца малавядомым, прывядзём яго поўнасцю ў арыгінале: «Всеслав, седя в Киеве, посла к новгородцам по дань. Новгородцы же реша: «Княже, мы есмя племени Ярославля и ко Полоцку дани отцы и деды не давали и тебе не хотим, а бери со своея волости»347. Сведчанне гэта вельмі паказальнае. Мы бачым, што паранейшаму не адзін Кіеў меў рашаючае значэнне ў вырашэнні важнейшых дзяржаўных спраў, у прыватнасці ў абранні князя. Кіеў прызнаваў Усяслава сваім князем, а Ноўгарад адмовіўся гэта зрабіць, прадаўжаючы лічыць яго толькі полацкім князем, г. зн. прадстаўніком іншай княскай дынастыі, які павінен браць даніну толькі з Полацка. Наўгародская апазіцыя да Усяслава, у якой выявілася даўняя варожасць Ноўгарада да Полацка, хутчэй за ўсё дала сябе знаць адразу пасля абрання Усяслава вялікім князем і з самага пачатку паказала яго нетрываласць на кіеўскім пасадзе. У далейшым, відаць, Усяслаў убачыў і ўсё большую варожасць да яго і кіяўлянаў. Б. Рыбакоў, які вельмі скрупулёзна прааналізаваў кожны выраз «Слова аб палку Ігаравым», што адносіўся да Усяслава, не растлумачыў, чаму гэты любімы герой кіяўлянаў, як яго характарызуе даследчык, урэшце «скочи от них лютым зверем». Гэтыя словы, хоць і працытаваныя Б. Рыбаковым348, засталіся без каментарыя, а яны ж у вялікай ступені зноўтакі прасвятляюць даволі зацемненае для нас велікакняскае становішча Усяслава. Сапраўды, што магло прывесці Усяслава да крайняй варожасці к кіяўлянам, якія з такім энтузіязмам сем месяцаў таму назад абралі яго сваім князем? Папершае, тут варта прыгадаць, што важную ролю ў вызваленні Усяслава і абранні яго вялікім князем адыгралі т. зв. «подлыя» людзі. Цалкам магчыма, што ён, добра ведаючы гэта, нешта рабіў для паляпшэння іх жыцця, што не магло не выклікаць незадаволенасці ім з боку маёмасных класаў гараджан. I ўсё ж, відаць, вырашальную ролю ў гэтым мелі яго адносіны да Полацка. Найперш тут узнікае пытанне: «Ці мог велікакняскі пасад засланіць Усяславу яго родную Полаччыну?» Мы лічым, што не. I гэта добра пацвердзіла «Слова аб палку Ігаравым», у якім чытаем: «Тому в Полотске позвониша заутреню рано у Святыя Софеи колоколы, а он (Усяслаў) в Киеве звон слыша». Наўрад ці можна знайсці больш яркую мастацкую дэталь, як гэтая, каб паказаць непарыўную духоўную сувязь Усяслава з сваёй радзімай у час яго знаходжання на кіеўскім пасадзе. У сё гэта змушала дбаць яго пра інтарэсы Полацка, выдзяляць яго з ліку іншых земляў у прадмет асобых клопатаў. Што ж мог для Полацка зрабіць Усяслаў у становішчы вялікага князя? Папершае, ён мог выдаліць з Полацка стаўленіка Ізяслава, магчыма, сына яго, Мсціслава, і паслаць туды свайго намесніка, магчыма, аднаго з сваіх сыноў, якія былі разам з ім у «порубе». Падругое, ён мог вывесці з паўднёвай (дрыгавіцкай) часткі Полаччыны паўднёварускія войскі, якія яе рабавалі, і вярнуць яе зноў пад уладу Полацка. Нарэшце, ён мог зрабіць і новыя тэрытарыяльныя прырашчэнні да Полацкага княства за кошт іншых земляў, напрыклад, далучыць да яго Тураўскую зямлю або частку Смаленскай, карыстаючыся тым, што іх ранейшы гаспадар Ізяслаў Яраславіч уцёк у Полынчу. Вядома, усё гэта меркаванні, якія нельга пацвердзіць крыніцамі. Але ж яны лагічна выцякаюць з таго, што Усяслаў «лютым зверам» скочыў

з Кіева. Сапраўды, на велікакняскім пасадзе ён быў болын полацкім, чым кіеўскім князем, што не магло не выклікаць варожасці да яго з боку кіеўскага баярства. У такіх умовах Усяслаў не мог не ўпэўніцца, наколькі чужыя для яго былі інтарэсы кіяўлянаў, і таму разрыў з імі быў для Усяслава пытаннем часу. I зручны момант наступіў. Выгнаны кіяўлянамі рагГейшы князь Ізяслаў з войскам! польскага караля Баляслава Храбрага ішоў у Кіеў адваёўваць сабе пасад. Усяслаў з войскам прыйшоў да Белгарада, каб перагарадзіць дарогу варожаму войску. Невядома, адкуль Б. Рыбакоў узяў, што ў 1069 г. усе (?) кіяўляне выйшлі да Белгарада абараняць свайго, імі выбранага князя Усяслава і што, маўляў, гэта сведчыла пра дастаткова трывалыя сімпатыі іх да гэтага князя349. Калі і сапраўды ўсе кіяўляне прыйшлі к Белгараду (ніводная крыніца пра гэта не гаворыць, і, прынамсі, аўтар на іх не спасылаецца), то не з прычыны сваіх вялікіх сімпатый да Усяслава, а хутчэй за ўсё каб пільна сачыць за ім, паколькі ён ужо страціў іх давер. Гэта добра адчуваў Усяслаў і пастараўся падмануць іх пільнасць, што яму і ўдалося зрабіць. Выбраўшы зручны момант, апоўначы, таемна ад кіяўлянаў ён уцякае ў Полацк. I прычынай гэтаму быў не страх перад Ізяславам і палякамі, а тое, што Усяслаў найперш не верыў кіяўлянам, як сведчаць тацішчаўскія крыніцы 350.

Вяртанне Усяслава ў Полацк з’явілася важным момантам у развіцці палітычнай свядомасці полацкіх князёў. Хоць яны добра разумелі асобнасць сваёй дзяржавы ад Кіева і свайго роду ад Рурыкавічаў, але ўсё ж яшчэ канчаткова не вызваліліся ад родавых перажыткаў і ў глыбіні душы хавалі надзею на атрыманне кіеўскага пасада. Невыпадкова ж і Брачыслаў і Усяслаў пабывалі на ім. Але калі Брачыслаў, відаць, быў выгнаны, як мы мяркуем, з Кіева, то Усяслаў, асабліва яскрава ўбачыўшы ўсю марнасць дамаганняў на кіеўскі насад для полацкіх князёў і не стаўшы чакаць, калі яго прагоняць адтуль, сам пакінуў Кіеў. Гэтым сваім прыкладам ён ясна паказаў, што для полацкіх князёў ёсць адно толькі поле дзейнасці — Полацкае княства. Такі быў галоўны гістарычны ўрок, які выцякаў з факта князявання Усяслава ў Кіеве.

ВЯРТАННЕ У ПОЛАЦК I БАРАЦЬБА ЗА ЯГО

Аднак Усяслаў, уцёкшы ў Полацк, доўга там не змог быць. Праўда, гісторыя яго выгнання адтуль у крыніцах вельмі супярэчлівая. Адны з іх гавораць, што гэта зрабіў сам Ізяслаў, які вярнуў сабе кіеўскі пасад351. Паводле ж Густынскага летапісу, Я. Длугаша, М. Стрыйкоўскага і Кромера, у паходзе на Полацк удзельнічалі польскія войскі на чале з Баляславам, магчымасць чаго адмаўляць нельга. Летапіс ясна сведчыць, што паход Ізяслава і Баляслава быў найперш накіраваны «на Всеслава»352. Як вядома, кіяўляне не дазволілі Ізяславу ўступіць у іх горад з польскім войскам353, і яно, каб яго паход не быў дарэмны, было выкарыстана супроць Полацка. У Густынскім летапісе добра пасведчана, як шчодра аддзячыў Ізяслаў Баляславу за дапамогу ў барацьбе з Усяславам: «Пребысть же тогда Болеслав в Киеве время не мало, всякое утехи наслаждался, Изяслав даяше во всем доволство, дондеже совершение погнаша Всеслава из Полоцка»354. Калі такое сапраўды было, то гэта з’явілася другім пасля 1013 г. у Тураве польскім умяшаннем у беларускія справы. Мы асабліва падкрэсліваем гэта, бо пройдзе час і польскі націск на Беларусь стане сталым фактарам яе гісторыі.

Трохі іначай гісторыя выгнання Усяслава з Полацка выкладзена ў тацішчаўскіх матэрыялах. У іх сказана, што не Ізяслаў хадзіў на Полацк, а што ён па радзе сваіх братоў паслаў туды сына Мсціслава (у Густынскім летапісе ён названы Мечыславам), які, выгнаўшы Усяслава з Полацка, сеў на яго месца355.

Крыніцы нічога не гавораць, ці аказаў Усяслаў якоенебудзь супраціўленне сваім ворагам. Магчыма, што яму не хапіла часу гэта зрабіць, бо кіеўскія войскі гналіся за ім следам і ён вымушаны быў пакінуць Полацк. Не меў падставы I. Бяляеў лічыць, што Ізяслаў уступіў у Полацк, карыстаючыся адсутнасцю тут Усяслава, які нібыта ў тэты час рабіў паход на Ноўгарад. Але ж у летапісе сказана, што Ізяслаў «прогна Всеслава ис Полотьска»356. Тое, што ў Полацку быў пасаджаны Мсціслаў, а пасля яго раптоўнай смерці (ці не быў ён атручаны палачанамі?) другі сын Ізяслава Святаполк, сведчыць, што Кіеў працягваў сваю палітыку на падначаленне сабе Полацка.

Але дзе знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў пасля выгнання з Полацка? Адзін з летапісаў357, а таксама М. Стрыйкоўскі358 гавораць, што Усяслаў уцёк да варагаў. Аднак з паве дам лення Наўгародскага I летапісу відаць, што Усяслаў апынуўся на зямлі фінскага племя водзі359 (пазней па гэтай племянной назве атрымала назву адна з наўгародскіх пяцін). Зазначым, што, магчыма, паміж М. Стрыйкоўскім і Наўгародскім летапісам у гэтым пытанні няма супярэчнасці, бо, на думку некаторых даследчыкаў, пад варагамі ў старажытнасці разумелі фінскія плямёны. Можна толькі рабіць здагадкі, чаму менавіта тут знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў. Магчыма, у гэты час водзь мела варожыя адносіны з Ноўгарадам і, каб узначаліць напад на яго, прыняла да сябе славутага полацкага князя. А магчыма і іншае. Успомнім, што пры нараджэнні Усяслава прысутнічалі валхвы. Ф. Буслаеў у свой час супастаўляў паданне аб славенскім Валхве з былінным Волхам Усяславічам, правобразам якога быў Усяслаў Полацкі. На падставе гэтага М. Кастамараў указаў на раннія сувязі крывічоў з фінамічуддзю. Усё гэта наводзіць на думку, ці не была маці Усяслава фінскага паходжання, у прыватнасці з водзі. Магчыма, таму ён і накіраваў свой шлях у водзь, бо ведаў, што яго там прымуць як роднага па крыві. Гэта ў сваю чаргу можа тлумачыць тое, што Усяславу ўдалося без цяжкасцей падняць водзь на свайго даўняга праціўніка — Ноўгарад. Як бы там ні было, а 23 кастрычніка 1069 г. у пятніцу ў 6 гадзін дня360 (рэдкая для летапісаў храналагічная дакладнасць) Усяслаў падышоў да Ноўгарада. Незалежна ад таго, адкуль іінла ініцыятыва гэтага паходу — ад водзі ці ад Усяслава, — ён быў на карысць апошняму. Паводле В. Тацішчава, гэты паход быў спробай Усяслава авалодаць Ноўгарадам361. Такой жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў362. Але наўрад ці мог ставіць такую мэту перад сабой Усяслаў, не абапіраючыся на Полацк, з дапамогай толькі водзі. Мы думаем, што гэты паход быў прадпрыняты Усяславам як помета за дзеянні Кіева супроць Полацка. Такое сталае імкненне полацкіх князёў нанесці ўдар па Ноўгарадзе цалкам зразумела: б’ючы па Ноўгарадзе, яны білі адначасова і па Кіеве, дакладней — па яго паўночным флангу. Рабіць паход на далёкую паўднёвую сталіцу для палачанаў было, зразумела, нявыгаднай справай. 1ншае — паўночная сталіца, якая ляжала амаль пад бокам.

Відаць, для наўгародцаў на чале з князем Глебам Святаславічам з’яўленне Усяслава з воддзю не было нечаканым. Яны паставілі сваё войска ля Звярынца на р. Гзені, якое адразу ўступіла ў бой. Па ўсім відаць, што пазіцыя наўгародцаў была выгаднейшай і войска іх было болынае, у выніку чаго «важанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку»363, а князь Усяслаў трапіў у палон, але адразу і быў адпушчаны (Л. Аляксееў чамусьці беспадстаўна лічыць, што Усяслаў выратаваўся ўцёкамі364). Такое абыходжанне з Усяславам магло гаварыць аб вялікай павазе наўгародцаў да яго асобы. Ацэньваючы значэнне гэтага паходу, нельга яго лічыць безвыніковым для Усяслава ці нават дарэмным. Якніяк, а Ноўгарад у выніку яго меў пэўныя страты і ахвяры, у той час як Усяслаў ваяваў не сваёй полацкай, а чужой сілай. I ўжо гэта няўдача ніколькі не стрымала мэтанакіраванай натуры полацкага Чарадзея, не адарвала яго ад галоўнай справы сваёй у той час — вызй'алення Полаччыны зпад у лады Кіева. На два гады знік Усяслаў са старонак летапісаў. I такі правал у інфармацыі пра яго даў зноўтакі волю даследчыкам для выказвання розных меркаванняў. Л. Аляксееў нават лічыць, што Усяслаў апынуўся ў Тмутаракані, дзе знаходзілі сабе прыстанішча ўсе пакрыўджаныя князі. Аднак довады даследчыка, што Тмутаракань не мела цяпер князя, паколькі Глеб Святаславіч, відаць, пакінуў яе ў 1068 г., вельмі хісткія: у 1068 г., ён будучы наўгародскім князем разбіў Усяслава на Гзені. Значыць, у гэты год там быў іншы князь. I толькі не Усяслаў. I ўжо ніяк не мог ён з Тмутаракані ісці на Полацк у 1071 г. На думку I. Бяляева, Усяслаў, абапіраючыся на літоўцаў (а Банэль дадае да іх эстаў, ліваў, семігалаў і інш.), увесь гэты час ваяваў за вяртанне сабе Полацка, чаго і дабіўся, выгнаўшы адтуль Святаполка. I з гэтай думкай у вогуле можна пагадзіцца. Тым болей што Усяславу за першыя 20 гадоў свайго князявання, магчыма, уда лося падначаліць шэраг балцкіх і фінскіх гхлямёнаў, што жылі на захад ад Полацка ў Падзвінні, а таксама ў Панямонні. Гэта і магло з’явіцца адной з важнейшых яго апор у пачатай ім барацьбе з Кіеўскай дзяржавай. Таму і цяпер ён мог разлічваць на сілы гэтых іншапляменнікаў. Пазней мы ўбачым, што ў сярэдзіне XII ст. некаторыя з полацкіх князёў у сваіх ваенных дзеяннях выкарыстоўвалі толькі іншапляменную раць, як, напрыклад, унук Усяслава Валадар Глебавіч. Таму такое не выключана і для Усяслава. Яго паход з воддзю — яскравы гэтаму прыклад. Аднак сказание не азначае, што Усяслаў не разлічваў у гэты час на свае палачанскія сілы. Умовы для іх збірання складаліся вельмі спрыяльныя. Гаспадаранне кіеўскіх намеснікаў у Полаччыне, якое, бясспрэчна, суправаджалася яе абрабаваннем з мэтай непамернай нажывы, і аблегчыла Усяславу вяртанне на полацкі пасад365.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Приемыш. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Приемыш
Фантастика:
фэнтези
8.13
рейтинг книги
Приемыш. Дилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева