Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Адрэзаны ад сваіх братоў і не маючы магчымасці перацягнуць іх на свой бок, Андрэй вымушаны быў звярнуцца да лівонскага магістра, які неўзабаве і пайшоў на дапамогу полацкаму князю, што і прымусіла Ягайлу і Кейстута, якія збаяліся ўступіць у бой з крыжакамі, зняць аблогу і адступіць ад Полацка170. Здавалася б, пагроза для Андрэя мінулася, і ён мог свабодна сядзець у Полацку. Аднак — і тут тоіцца нейкая загадка — гэтага не здарылася, Андрэй пакідае Полацк і ідзе ў Пскоў171. Відаць, Андрэй разумеў ненадзейнасць абароны немцаў, хаця яны забяспечвалі яму бесперашкодны шлях у Пскоў. Але і там Андрэй знаходзіўся нядоўга. Можна думаць, што ён не атрымаў падтрымкі для барацьбы з Ягайлам і вымушаны быў шукаць болып моцнага саюзніка, што і прывяло яго ў Маскву172. Аднак мы не маем ніякіх сведчанняў аб намеры Дзмітрыя Іванавіча дапамагаць Андрэю ў яго змаганні з Ягайлам. Затое добра бачна выкарыстанне маскоўскім князем вайсковага таленту Андрэя. У 1378 г. ён удзельнічае ў бітве на р. Вожы супроць войска татарскага хана Мамая173.

Аднак самым дзіўным фактам у вайсковай біяграфіі Андрэя з’яўляецца ягоны ўдзел у паходзе маскоўскага войска на северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, г. зн. тыя самыя, што побач з іншымі гарадамі гэтай вобласці далучыў да Вялікага княства Літоўскага яго бацька Альгерд. Як можна вытлумачыць такі ўчынак Андрэя, улічваючы выказанную думку, што ініцыятарам гэтага паходу і быў Андрэй174. Такое цалкам магчыма, бо гэта найперш шкодзіла прэстыжу Ягайлы, які, маўляў, не змог зберагчы ў цэласці тэрыторыю сваёй дзяржавы. Відаць, прыхільнікам Андрэя і праціўнікам Ягайлы быў і Дзмітрый Альгердавіч, які добраахвотна здаў Трубчэўск, у якім княжыў, што разам са Старадубам і іншымі гарадамі перайшоў пад уладу Масквы (узамен Трубчэўска Андрэй атрымаў Пераяслаўль)175.

Ягайла, зразумела, не мог змірыцца са стратаю часткі сваёй дзяржавы, што не магло не прывесці яго да канфлікту з Маскоўскім княствам. Паколькі Ягайла разумеў, што для непасрэднай барацьбы з Масквой сіл у яго замала, ён стаў чакаць прыдатнага моманту, які ў хуткім часе і надарыўся. Татарскі хан Мамай, збіраючыся ўвайсці ў барацьбу з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам, запрасіў да сябе ў саюзнікі Ягайлу, які на гэта даў згоду. Аднак калі маскоўскае і татарскае войскі зышліся на Кулікавым полі і калі паміж імі адбывалася бітва, Ягайла, які з сваім войскам знаходзіўся недалёка, не ўступіў у яе на баку Мамая, што ў вялікай меры і прывяло апошняга да паражэння. Тлумачэнні гэтага факта зроблены былі розныя. Аднак нельга пагадзіцца ні з тым, што ён спазніўся прыйсці, ні з тым, што ён не ўступіў у бой праз сваю баязлівасць. Нішто яму не перашкаджала своечасова прыйсці на дапамогу Мамаю, і не быў ён баязліўцам (гэта паказвае яго ўдзел у барацьбе з крыжакамі). У апошні час было выказана меркаванне, што паколькі яго войска ў асноўным складалася з праваслаўных беларусаў, то яны і не дазволілі Ягайлу ісці супроць адзінавернай Масквы ды яшчэ ў саюзе з татарамі176. Аднак з гэтым згадзіцца ніяк нельга. Папершае, гэта не адзначана ў крыніцах. Падругое, становіцца незразумелым, чаму адзінаверныя княствы вялі міжусобную барацьбу паміж сабой, чаму адзінаверныя з Масковіяй разанцы дазволілі свайму князю Алегу ўступіць у саюз з Мамаем. У той час палітычныя інтарэсы таксама бралі верх над рэлігійнымі.

Прычыну ўстрымання Ягайлы ад удзелу ў Кулікоўскай бітве і трэба шукаць у яго палітычных разліках. Ягайла фактычна справакаваў гэтую падзею, бо без яго згоды ўвайсці ў саюз Мамай наўрад ці адважыўся б павесці сваё войска супроць Масквы. Асабліва калі ён убачыў, іпто Ягайла вядзе сваё войска яму на дапамогу. Але менавіта гэта і было галоўным у палітычным манеўры Ягайлы. Войска то ён вёў, але ўводзіць яго ў бой не сабіраўся. Яму важна было сутыкнуць маскоўскае і татарскае войскі паміж сабою. Ён прадбачыў, што, незалежна ад таго, хто пераможа, усё роўна абодва бакі будуць аслаблены. I сапраўды, хоць Масква і перамагла, аднак вельмі дарагой цаной. I, наогул, значэнне падзеі ў гісторыі вельмі перабольшана. Варта толькі нагадаць, што яшчэ цэлае стагоддзе пасля яе пратрымалася татарская няволя над Руссю. Такім чынам, справакаваўшы Мамая на паход, Ягайла меў на мэце аслабіць Маскву чужымі рукамі і тым самым захаваць свае сілы, што яму і ўдалося.

Нельга пакінуць без увагі тое, што ў Кулікоўскай бітве на баку Дзмітрыя Іванавіча прынялі ўдзел Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы. Ужо тое, што першаму з іхбыў даручаны полк «правай рукі», а другому — «левай рукі», гаворыць аб іх вялікай ролі ў перамозе над татарамі. Выказана і меркаванне, што Андрэй Полацкі прыйшоў на поле Кулікова і з палачанамі. Аднак, як сведчаць крыніцы, ён прыйшоў туды толькі «со псковнчн».

А цяпер звернемся да падзей у Полацку пасля ад’езду з яго князя Андрэя. Захапіўшы гэты горад, Ягайла далучыў яго да сваіх уладанняў, пра што сведчыць дагавор аб перамір’і, заключаны Ягайлам з Лівоніяй 27 лютага 1381 г. А гэта яшчэ раз можа пацвярджаць, што менавіта з імкнення Ягайлы падначаліць сабе Полацк і пачалася барацьба паміж ім і Андрэем, якому, магчыма, было прапанавана быць толькі намеснікам вялікага князя ў Полацку, на што Андрэй не пагадзіўся. I сапраўды, у 1381 г. Ягайла паслаў туды сваім намеснікам брата Скіргайлу. Аднак палачане адмовіліся яго прыняць і з ганьбаю, пасадзіўшы на каня задам наперад, адправілі назад. Ёсць меркаванне, што палачане адмовіліся ад Скіргайлы таму, што ён быў язычнікам, якога хацеў ім назначыць такі ж князь язычнік Ягайла. Прыняцце хрышчэння апошнім нібыта было выклікана ўдзелам у падзеях Кулікоўскай бітвы. Факт пераходу з язычніцтва ў хрысціянства князёў Вялікага княства Літоўскага тлумачыцца тым, што яны насілі падвойныя імёны. Першае з якіх, маўляў, язычніцкае, а другое — хрысціяыскае: Ягайла — Якаў, Скіргайла — Іван, Карыбут — Дзмітрый і г. д.179. Аднак гэты довад непераканаўчы. Вядома, што ў кіеўскіх дынастыях дзецям пры нараджэнні даваліся два імёны: першае — княскае, другое — хрысціянскае. Так было ў кіеўскіх князёў, напрыклад, Яраслаў Мудры меў, апрача княскага, імя Георгій. Тое ж самае было і ў полацкіх князёў. Так, адзін з сыноў Усяслава Чарадзея меў княскае імя Рагвалод і хрысціянскае Барыс. Гэту традыцыю прадаўжалі і вялікія літоўскія князі, якія, што мы ўжо ведаем, паходзяць з дынастыі полацкіх князёў, чым і тлумачацца іх падвойныя

імёны. А з гэтага вынікае, што Скіргайла не быў прыняты палачанамі не таму, што ён быў язычнікам. Справа, відаць, у тым, што палачане засталіся параней-шаму адданымі Андрэю, які, нягледзячы на яго вялікую дапамогу Дзмітрыю Данскому, не атрымаў ад таго ніякай падтрымкі для барацьбы з Ягайлам і вымушаны быў аднавіць свае ранейшыя сувязі з палачанамі. Апошнія, згадзіўшыся на гэта, варожа сустрэлі Скіргайлу.

Але Ягайла не адмовіўся ад намеру ва ўсёй моцы падначаліць сабе Полацк і таму зноў паслаў князем Скіргайлу, але ўжо з вялікім войскам. Нягледзячы на аблогу свайго горада, палачане і гэтым разам не здаліся. Тады Скіргайла звярнуўся па дапамогу да Лівонскага ордэна. Але прастаяўшы на беразе Дзвіны 11 дзён, крыжакі не змаглі прарвацца ў горад і мусілі ні з чым вярнуцца назад.

У гэты крытычны для сябе момант палачане вымушаны былі шукаць падтрымку ў ноўгарадцаў, аднак тыя, не даўшы вайсковай дапамогі, накіравалі да Ягайлы пасла Юрыя Анцыфаравіча. Магчыма, ён паведаміў аб небяспецы, якая чакае яго ад ноўгарадцаў у выпадку далейшай аблогі Полацка. I таму войскі Ягайлы, не ўзяўшы горада, павінны былі адступіць180. Не будзем адмаўляць значэння дыпламатычных захадаў Ноўгарада ў зняцці блакады Полацка, і ўсё ж, відаць, вырашальную ролю тут мела тое, што адносіны Ягайлы з Андрэем перапляліся з яго адносінамі з Кейстутам.

Ягайла і Кейстут

Хоць Кейстут выступаў у сваёй дзейнасці як выразнік і абаронца інтарзсаў усёй заходняй часткі дзяржавы, аднак сваім князем яго найперш бачыла Жамойць, паказчыкам чаго з’яўлялася яго рэзідэнцыя ў Троках. Як вядома, раней жамойцкія вярхі супраціўляліся вялікакняскай уладзе. Так было, напрыклад, пры Віценю ў 1293–1294 гг. Аднак, калі Гедзімін задушыў жамойцкі сепаратысцкі рух на чале з Пялюзам, у жамойцкай знаці паступова пачало расці ўсведамленне значнасці іх зямлі ў дзяржаве, а адначасова і імкненне заняць віднае, а то і вядучае месца ў ёй. Менавіта Кейстут за час свайго князявання і стаў увасабленнем гэтых палітычных памкненняў жамойтаў.

Пакуль вялікім князем быў Альгерд, Кейстут, разумеючы сваё бяссілле перад яго выдатнай постаццю і магутнай уладай, мірыўся са сваім падначаленым становішчам. Аднак пасля смерці Альгерда і ўмацавання Ягайлы, Кейстут і вырашыў выкарыстаць Ягайлаву барацьбу з палачанамі (якая ўскладняла становішча новага вялікага князя) для ўзвышэння становішча Жамойці праз узвышэнне сваёй улады. Але частыя прыезды Кейстута з Трокаў у Вільню, дзе ён імкнуўся даваць вялікаму князю розныя парады ў кіраванні дзяржавай, адразу насцярожылі Ягайлу. Ён, як і Альгерд, будучы гаспадаром Княства, найперш быў выразнікам інтарэсаў усходняй, беларускай, часткі дзяржавы. I гэта зразумела, бо Альгерд аддаў яму ўсе ўладанні, якія яму належалі (Крэва, Віцебск і ўсе іншыя гарады)181, і таму ў частых прыездах Кейстута і яго парадах Ягайла адразу ўбачыў імкненне троцкага князя навязаць яму палітыку, патрэбную жамойцкай знаці. Зразумела, што Ягайла не мог паступіцца інтарэсамі большай часткі дзяржавы і таму стаў супраціўляцца Кейстуту.

Убачыўшы ў імкненнях Кейстута і жамойтаў пагрозу сваёй вялікакняскай уладзо, Ягайла пачаў рыхтавацца да барацьбы з ім. Гэтае палітычнае ўнутрыдзяржаўнае суперніцтва знешне выяўлялася як чыста асабісты канфлікт. У прыватнасці, Кейстут быў вельмі зняважаны тым, што сваю сястру (а Кейстутаву пляменніцу) Ягайла выдаў за Вайдылу, чалавека простага, «хлопа», якога ўзвысіў яшчэ Альгерд і якому вялікую моц у дзяржаве даў Ягайла. Убачыўшы непрыязнасць Кейстута да сябе, Вайдыла, як паказваюць некаторыя крыніцы, і пачаў распальваць у Ягайлы нянавісць да дзядзькі і нават намовіў пайсці на саюз з крыжакамі супроць Кейстута182. У сваю чаргу, адзін з крыжакоў, што быў кумам Кейстута паведаміў яму аб зносінах Ягайлы праз Вайдылу з крыжакамі. Кейстут паставіў у вядомасць свайго сына Вітаўта, але той, будучы ў вялікай дружбе з Ягайлам, не паверыў гэтым звесткам.

Менавіта ў той час Ягайла і паслаў сваё войска на Полацк, каб пасадзіць там Скіргайлу, што і выкарыстаў Кейстут. Ён, сабраўшы свае палкі, прыйшоў у Вільню і захапіў Ягайлу і яго маці. Тут жа ён выявіў і паперы, якія даказвалі змову Ягайлы з крыжакамі. Захоплены быў і Вайдыла, якога па загаду Кейстута павесілі на шыбеніцы. Аднак з Ягайлам і з ягонай маці абыходжанне было болып гуманнае. Кейстут пакінуў яго на волі і аддаў яму ўсе ягоныя ўладанні і казну. Спачатку Ягайла накіраваўся ў Крэва, куды яго суправаджаў Вітаўт, а адтуль — у Віцебск.

Вось у гэты час, як сведчаць крыніцы, і была знятая аблога Полацка. Кейстут, захапіўшы Вільню, а тым самым і вярхоўную ўладу, адправіў у Полацк і ў войска, якое аблажыла яго, паслоў, якія паведамілі там аб паражэнні Ягайлы. Пачуўшы пра гэта, войска адышло з Полацка ў Вільню, а Скіргайла, застаўшыся ні з чым, вымушаны быў бегчы да крыжакоў.

Як вядома, у свой час Кейстут паслаў Ягайлу ваяваць супроць Андрэя. Цяпер жа ён вырашыў мець у асобе Андрэя саюзніка, а не ворага, і таму аддаў яму Полацк. Аднак аўтар «Хронікі Быхаўца» лічыць Андрэя (ён яго называе Гарбатым, што магло быць у са~ праўднасці) сынам Кейстута і законным гаспадаром Полацка183. Гэта не памылка аўтара «Хронікі Быхаўца», як лічыў М. Улашчык184, а свядомая фальсіфікацыя фактаў. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як у летапісах XVI ст. (тады і была створана «Хроніка Быхаўца») скажалася палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага ва ўгоду жамойцкай знаці, якой прыпісвалася галоўная роля ва ўтварэнні дзяржавы. Паколькі асабліва важна было паказаць падначаленне Полацка жамойцкім князям, насуперак праўдзівым звесткам Андрэй і быў паказаны сынам Кейстута. 3 гэтай жа прычы ны Кейстут ідэалізаваўся як князь Жамойці, і ўсяляк прыніжаўся Ягайла як князь беларускай часткі дзяржавы185.

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)